Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Агляд войска скончыўся й вышэйшыя афiцэры спыняюцца ля правага крыла даўгое калёны. Гаспадар аддае загад камандаючаму парады й той гучным, дзёрзкiм голасам перадае каманду. З калёны выходзяць на цэнтар плошчы чатыры афiцэры. Спыняюцца, паварачваюцца тварамi да сябе, стаяць накрыж, у вадлегласьцi пару крокаў адзiн ад аднаго. Да iх парадным крокам падыходзiць нямецкi афiцэр. Гэта пяцёрка фармуецца на даўжыню рук, а Немец трымае парадную шпагу й лiст паперы з тэкстам прысягi, да якiх усе чатыры дакранаюцца. Iдзе каманда й усе прысутныя ў калёне, стоячы на «зважай», трымаюць левыя далонi на швах штаноў, а правыя рукi, сагнуўшы простым кутом у локцях, падымаюць уверх, далонi на вышынi сваiх пiлётак. Пачынаецца прысяга.

Нямецкi афiцэр з салютам чатырох беларускiх афiцэраў у цэнтры плошчы голасна чытае нямецкi тэкст,

а за iм прысутнае на плошчы войска паўтарае. Ёсьць у гэнай прысязе й пра «Гросдойчлянд», i пра «Вайсрутэнiю», i пра жаўнерскую цноту, i гонар, i адданасьць, якой прысягаючыя абяцаюць гарэць у будучынi.

Пасьля сканчэньня ўрачыстае прысягi, афiцэры з Готбэргам iдуць у дом на паўночным баку плошчы i ўзыходзяць на абшырны балькон на другiм паверсе, удэкараваны сьцягамi двух народаў. У гэты час войску даецца каманда павярнуць направа й стаць вольна. У групе вайсковых на бальконе наперад выходзiць куды меншы за Готбэрга ростам, чарнявы, у акулярах, чалавек у цывiльным.

— Глядзiце, Астроўскi! — чуваць у натоўпе.

У прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, — гэта добра вiдаць дападлiваму воку зьнiзу, — вялiкiя грудзi. Цi ня зялезную ахоўную жылетку пад касьцюм апрануў? Чаго добрага, каб хто з прысутных, — а мiж натоўпу можна скрыцца, ня стрэлiў у гэты «сымбаль беларускай дзяржаўнасьцi». Чалавек гэты, што, згодна ацэнкi памяркоўных людзей, ратаваў шмат сялян ад забойчых рук бальшавiцкiх бандаў, што запраўды стараўся памагчы, як мог, Беларусам, што апынулiся ў скрыжаваньнi агнёў, карыстаўся мiж сваiх немалой папулярнасьцю. I не дарма гоман у натоўпе сьцiх. Прысутныя хацелi паслухаць пра пляны прэзыдэнта БЦР i нямецкiх акупантаў.

— Афiцэры й падафiцэры Беларускай Самааховы, грамадзяне Беларусi! пачаў Астроўскi гучным, нiзкiм голасам. — Сягоньня мы, тут сабраныя, а з намi i ўвесь беларускi народ, сьвяткуем вялiкi й сьветлы гiстарычны дзень. 25-га сакавiка 1918 году ў Менску, вуснамi прадстаўнiкоў беларускага народу была абвешчана вольная й незалежная беларуская дзяржава. Вуснамi сваiх выбраных сыноў i дачок наш народ заявiў, што ад гэтага часу ён зрывае ўсякiя сувязi з Расеяй, якая, ня пытаючыся яго, кiнула наш народ у полымя жахлiвай, чужой i непатрэбнай яму вайны. Беларускi народ сказаў, што Расея, дбаючы толькi аб сваiх iмпэрыяльных iнтарэсах, давяла нас да найбольшай галечы, адабрала ў нас усе вольнасьцi, запрэгла ў найбольш жахлiвае й непасiльнае рабства. I вуснамi сваiх выбраных прадстаўнiкоў наш народ заявiў на цэлы сьвет, што ад гэнага часу Расея ня мае нiякага права гаварыць цi рабiць якiя-небудзь умовы ад яго iмя, што ад гэнага часу Беларусь абвяшчаецца вольнай i незалежнай дзяржавай! Наш народ ты самым сказаў, што ад гэнага часу ён сам, i толькi ён, будзе ў сваей хаце гаспадаром!

Пасыпалiся з плошчы гучныя воплескi. Астроўскi, якi гаварыў павольным гучным i ўзьнёслым голасам, усьмiхнуўся, зiрнуў на побач стоячых афiцэраў, i ўпэўнена прадаўжаў:

— На вялiкi жаль, нашыя ворагi нiяк не хацелi разлучыцца iз сваiмi плянамi панаваньня над нашым народам; зладзеi й гвалтаўнiкi не маглi дараваць таго, што вось вышмыгнула зь iх рук ахвяра й намагаецца стаць на свае ногi, гаспадарыць у сваiм доме. Таму, пасьля мабiлiзацыi новых сiлаў, яны зноў напалi на маладую беларускую дзяржаву i, як вам ведама, гэтым разам на помач новапаўсталаму ў Расеi жыда-бальшавiзму, што захапiў уладу, прыйшоў i выкiдыш Вярсальскага трактату — шляхоцкая панская Польшча. Трактатам у Рызе яны разрэзалi на дзьве часткi жывое цела Беларусi й кiнулi наш край у новую няволю. Каб поўнасьцю ашукаць наш народ i падпрэгчы яго сабе на помач, маскоўскiя жыда-бальшавiкi ўтварылi Беларускую савецкую рэспублiку, а Палякi ў сваей часьцi акупаванай Беларусi лiкiвiдавалi наша школьнiцтва, арганiзацыi, праводзiлi агульны й пасьлядоўны плян асымiляцыi. Жыда-бальшавiкi забралi ад нашых сялян зямлю, загналi iх у калгасны прыгон, адабралi ад людзей права ўласнасьцi, ад работнiкаў адабралi права страйкаў. Яны вынiшчалi ў Сiбiры мiлiёны нашых сялянаў i iнтэлiгенцыi, найлепшых сыноў i дачок нашых. Толькi дзякуючы Другой сусьветнай вайне мы здабылi магчымасьць жыць без апекi ворагаў. Вялiкая нямецкая армiя, пад правадырствам фюрэра Адольфа Гiтлера, выгнала з нашай зямлi жыда-бальшавiцкую хэўру й дала нам магчымасьць будаваць сваё беларускае жыцьцё!

У гэтым месцы Астроўскi

крыху затрымаўся. Вялыя воплескi зараз-жа й ацiхлi. Яны выразна выявiлi тое, што думалi сабраныя грамадзяне пра гэтага апошняга «вызвольнiка». Прэзыдэнт БЦР прадаўжаў:

— Мы, Беларусы, удзячныя правадыру вялiкага нямецкага народу Адольфу Гiтлеру за тое, што вызвалiў нас ад нянавiснай жыда-бальшавiцкай няволi, даў нам магчымасьць свабодна жыць…

«Астроўскi, пэўне-ж, так павiнен гаварыць, — думаў Янук, прыпёршыся да дзьвярэй апушчанай сьвятынi. — Якая тут свабода? Цi-ж ён ня бачыць, што за свабоду гэтыя галаварэзы прынесьлi? Цi-ж каму ня вiдаць, як карнiкi вынiшчаюць вёскi, жывымi паляць жанчын, дзяцей i старых, а моладзь вывозяць на рабскую працу ў Нямеччыне? Гэта свабода? Так, Астроўскi, пэўне-ж, гэта бачыць, але што ён можа зрабiць… Нашто ён? Яго ня пытаюцца, яму загадваюць. Калi можа сваей працай ён i ягоныя памочнiкi палегчаць цяжкую долю беларускага народу, выратуюць каго ад глуму бальшавiцкiх бандзюгаў, эсэсаўцаў i Латышоў або польскiх бандытаў, дык тое й трэба. Хто бяз зброi, той прападзе…»

— Афiцэры й падафiцэры Беларускай Самааховы! — прадаўжаў прэзыдэнт БЦР. — Я вiншую вас з заканчэньнем ваенных курсаў i з прысягай якую вы злажылi на вернасьць беларускаму народу й нашаму нямецкаму хаўрусьнiку. Сягоньня й вы перажылi гiстарычны дзень. Будзьце-ж верныя гэтай прысязе, высака трымайце ў сваiх сэрцах бел-чырвона-белы сьцяг i йдзiце баранiць беларускiя вёскi ад маскоўскiх жыда-бальшавiцкiх бандаў. У вашых руках цяпер бясьпека нашага сялянства. Вышкалiўшы кадры на месцах, вы станецеся фундамантам новай беларускай армiii, у вашых руках будучыня беларускага народу. Маскоўская жыда-бальшавiцкая хэўра рукамi сваей партызанкi намагаецца вярнуць на нашай зямлi ненавiсную калгасную ўладу, зноў паняволiць наш народ. Бiце бандытаў, каб i сьледу iх у Беларусi не засталося. Ганiце маскоўскую хэўру з нашых лясоў. На вас спадзяваецца беларускi народ i я веру, што вы яго спадзяваньнi апраўдаеце!

«Словы, словы, мора словаў, - думаў Бахмач. — Колькi тут таго „фундаманту“ новай беларускай армii… Але пачатак павiнен быць…»

Iзь зьмешаннымi пачуцьцямi йшоў Янук з Пляцу Волi. Зайшоўся ў рэдакцыю «Беларускай Газэты», дзе пастукаў у зачыненыя дзьверы. Сьвята. Шкада. Ад апошняга разу, калi ў iх быў i атрымаў колькi марак, больш нiчога не атрымлiваў. А цяпер яму, слабому й худому, нейкiя грошы вось як памаглi-бы. Вечарам, пасьля доўгага чаканьня, Бахмач ад'ехаў цягнiком зь Менску.

35

Стук у дзьверы хаты Падгайскага ня выклiкаў нiякага водгуку й Бахмач пачаў разважаць цi пайсьцi дадому нацянькi праз пушчу, цi лепш гасьцiнцам. Зьлез зь цягнiка вельмi галодны й наважыў забегчыся да агранома, каб есьцi папрасiць. Балазе, ноччу, перамагаючы розныя нявыгады, нядрэнна выспаўся, навет пра бурклiвы страўнiк забыўся. Праўда дакучалi вошы, i iх, у вязьнiцы нажытых, трэба будзе пазбыцца адразу, дахаты вярнуўшыся. Крышку ў цягнiку скразьняк дзесьцi iз шчылiны прабраў. Каб, ня дай Божа, якая трасца-хвароба на хрыбет ня ўзьлезла!

Вылезшы зь цягнiка, доўга прыглядаўся, як жаўнеры, быццам мурашкi шнуравалi ля мясцовай кухнi. У носе казытаў запах нейкай эрзац-кафэ, маргарыны, чорнага хлеба, мармаляды. З лакомасьцю пазiраў у той, на хуткую руку да будынку вакзалу дабудаваны драўляны трысьцен, куды войска на «фрыштык» сьпяшыла. Там недзе, — прыгадаў Янук, — Марыя Iванаўна, калi нiчога нязвычайнага зь ёю не здарылася, пры працы пыхцела. Пiсала Дуня яму яшчэ ў Вiльню, што «гэны абiбок у партызаны пайшоў, каб яго трасца!» Гэта яна пра Януковага сваяка Ўладзiмера. Якая гаручка яго, дурня, туды панесла? Кажуць, што яблыка далёка ад яблынi не адкоцiцца. Ваўка ў лес цягне. Узгадаваны ў савецкiм духу юнак так i астаўся лёяльны атруце, яму змалку ўложанай. Што зробiш… Што з Марыяй Iванаўнай? Як гэта гаротнiца, сама-самюсенькая цяпер церпiць? А можа яе немцы за сына пакаралi? Варта было-б да яе зайсьцiся. А цi мае яна што есьцi? Можа й ёсьць якiя нямецкiя, прывалочаныя з кухнi, аб'едкi… Не, Янук, цяпер уздужэлы сьвежым паветрам, адразу цэлага барана зьеў-бы. Няпераможная маладосьць свайго дамагаецца. Лепш да Марыi Iванаўны ня йсьцi. Калi ўсё ў парадку дык яна напэўна на працы. А калi не… Лепш пайсьцi да Падгайскага. Гэта надзвычайны чалавек, ён, пэўне-ж, дома а харчоў у яго заўсёды ўволю.

Поделиться:
Популярные книги

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Пятнадцать ножевых 4

Вязовский Алексей
4. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 4

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего