Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Дуня змоўкла. Цяпер уважней прыгледзеўся ёй Янук. У пакоi, перапоўненым двума шэрагамi лавак, запанавала цiшыня. Паднечана пажвавелi ў грудзёх маладыя сэрцы й пры сьвятле праменьняў заходзячага сонца, што праз вокны зiрнулi, паволi, з прагнасьцю насалоды, прыблiжалiся да сябе дзьве пары вуснаў. Янук узяў дзяўчыну ў вабдымкi раптоўна, парывiста, iмпэтна.

— Ты-ж, Янучок… мiленькi, ня штурмуй так, памалу, — кволым, ласкавым голасам перасьцярогi спынiла яго дзяўчына.

— Ну не шкадуй, дай-жа ты мне табой нацешыцца! — цьвёрда насядаў Янук, абцалоўваючы ейныя румяныя шчочкi й глыбака,

быццам матка, што даўно згубленае дзiця знайшла, заглядаў у шырока адчыненыя, юрлiвыя дзяўчынiны вочы.

— Зажурыўся па мне, Янучок?

— Ага, зажурыўся, Дунечка, моцна, моцна. А ты па мне?

— Ага, мусiць i я.

— Якое гэта такое мусiць? Прызнавайся, так цi не?

— Ну нiхай сабе…

— Нiхай сабе што?

— Зажурылася.

— Вось як. Адразу прызналася-б.

Янук зноў i яшчэ больш раптоўна, чымся раней, насеў на Дунiны вусны. Агарнула яго млявасьць, як некалi ў канюшыне цi тады над рэчкай па дарозе з Глыбокага. П'ючы нэктар каханых вуснаў, Янук зусiм аслабеў, пачаў дрыжэць, але напятая юрлiвасьць усёроўна трымала яго пры Дунiных вуснах. Адчуўшы хлопцавы дрыжыкi, дзяўчына адпiхнула яго.

— Даволi на прывiтаньне. Дый пост цяперака.

— А што ў пост няможна?

Разгарачаны, Янук адчуваў сябе як малы хлопчык, што выцягнуў руку па пульхную аладку й атрымаў ложкай па ёй. Неўзабаве, з намаганьнем, успакоiўся, усьмiхнуўся.

— Ты можа дамоў iсьцi сабiралася? — спытаўся ў Дунi.

— Ды мне не сьпяшыцца. У Клавы бацькоў жыву.

— У iх харчы маеш?

— Ага. Яшчэ да вечара далёка.

Стаялi пры вакне. Сонца вызiрнула з-за хмары. Над соснамi на могiльнiку кружылi груганы й чорнымi, абшырнымi лапiкламi чарнела спад сьнегу поле.

— I ня ўгледзiш як жаваранкi зьявяцца, — сказала Макатунiшка голасам, якi сьветчыў, што думкi яе зусiм ня пры жаўранках былi.

— Ну то расказвай што чуваць, — спанукаў Янук.

— Ты з дарогi, ты першы. Я, сам ведаеш, памалу тутака зь дзеткамi. Працы хапае. А ты на шырокiм сьвеце пабываў, многа перажыў, дык i мне раскажы.

— Я перш за ўсё хачу цябе пра настаўнiцкую працу спытаць, — ня ўступаў Янук. — Многа вучняў маеш?

— Ды хапае. Усяго ў чатырох клясах, мусiць, больш сарака. Было-б i больш, ды некаторыя ня прыходзяць. Знаеш некаторых людзей цямноту…

— I як-жа ты спраўляешся? Вучыш адразу дзьве клясы?

— Першую з трэцяй, а другую з чацьвёртай. Адны маюць цiхiя заняткi, а другiя голасам. Хiба-ж ты прынцып знаеш. Ну неяк iдзе. Ужо крыху руку набiла. Чаго добрага, а працы хапае.

— А як-жа бацькi да цябе адносяцца?

— Цяпер вельмi добра. Можа паспрыяла таму старая Плясьневiчыха, якую зь недахопу кавлiфiкаваных настаўнiкаў былi тут працаваць паставiлi. Дык яна як пачала ўсялякую бязглузьдзiцу ўперамешку з дурнiцамi плесьцi то ня толькi бацькi затурбавалiся, але навет дзецi пачалi зь яе рагатаць. Яна, — як бы табе сказаць? — як-бы грунт для мяне падрыхтавала. Людзi сказалi, што навет Дуня Макатунiшка за яе лепш патрапiць. Праўда, некаторыя гэта так сабе iз кпiнкамi, ведаеш… Але скора пераканалiся, што я, хоць i «жабоцька нямытая», але настаўнiца нядрэнная.

I Янук запраўды пабачыў на Дунiным сьветлым тварыку задавальненьне,

што адбiваецца асаблiвым колерам у людзей, калi яно ёсьць запраўдным доказам усьведамленьня собскае годнасьцi.

— Цiкава, якая зь цябе настаўнiца, — сказаў, падумаўшы, Янук. Хацеў-бы я ў цябе на лекцыi пасядзець.

— Хочаш пераканацца, якая зь мяне настаўнiца? — з выклiкам у вачох спытала Дуня.

— Чаму-ж не…

— Сядайце, Янук Бахмач! — загадала Макатунiшка. — Цяпер я ваша настаўнiца, а вы, Янук Бахмач, мой вучань. Толькi ўмовiмся, што вы будзеце зусiм шчыра й бязь нiякiх жартаў на мае пытаньнi адказваць. Чаму пытаньнi? Калi вы прыгадваеце, — а вы, пэўна-ж, прыгадваеце, Янук Бахмач, бо вашы здольнасьцi мне надзвычайна добра ведамыя, — спадар Васько ў Глыбокiм вучыў нас з дыдактыкi, што пытаньне часта цяжэй сфармуляваць, чым адказаць на яго. Цi-ж ня так?

— Так, спадарычня настаўнiца, — ужо сеўшы, зь вельным сур'ёзным выглядам i скрухай у голасе адказаў Янук.

— Вось так, — пацьвердзiла, усьмiхнуўшыся, Дуня. — А калi так, дык выглядае, што настаўнiка, цi настаўнiцу можна ацанiць паводля iх уменьня ставiць пытаньнi.

— Але.

— Такiм чынам, Янук Бахмач, я буду ставiць вам пытаньнi, а вы на iх будзеце адказваць.

— А на якую тэму?

— На тэму вам наддзвычайна добра ведамую, Янук Бахмач. Цантральнай фiгурай ёсьць вы самi, а тэмай — ваша падарожжа цi прыгоды; дэфiнiцыю можаце даць якую хочаце, — па сьвеце ад таго часу як з родных Лiтоўцаў у сьвет вас панясло. Згода?

— Згода, спадарычня настаўнiца.

Дуня змоўкла, уважна пазiрала на свайго «вучня», мусiць мяркуючы зь якога боку гульню слоўную пачаць.

— У сваiх адказах вы, Янук Бахмач, будзеце ашчаднымi ў словах, акдазвайце ляканiчна. А пачнем мы з таго, як вы трапiлi ў менскую вязьнiцу. Дык вось, пытаньне: якiм чынам вы, Янук Бахмач, паэт i журналiст, вучань вiленскай гiмназii, настаўнiк пачатковай школы, чалавек, каторы, як у нас кажуць, iз добрай мазгаўнiцай на плячох, ды ў вязьнiцу трапiлi?

— Я-ж не хацеў, спадарычня настаўнiца, яй-Богу не…

— Я не пра гэта пытаюся! — адрэзала настаўнiца, памахаўшы пальцам. Якi гэта дурань у вязьнiцу хоча. Я пытаюся як вы трапiлi?

— Вельмi проста: на менскай чыгуначнай станцыi заграблi тры вагоны спэкулянтаў…

— Вы-ж ня спэкулянт, Янук Бахмач, дык чаму й вас заграблi?

— А яны нiкога там ня пыталiся. Ланцугом, iз зброяй у руках абкружылi вагоны й пагналi.

— Я мяркую, Янук Бахмач, што вы нiчога iз сваей цёмнай прошласьцi ня скрываеце. А калi яно сталася дакладна так, як кажаце, дык чаму тады ўцёк ваш сябра Лявон Загорны?

— Зусiм проста: ён у дзьвярох цяплушкi стаяў, а мяне ў самую сярэдзiну ўцiснулi. Калi пачаўся гармiдар, значыцца Латышы наскочылi, дык ён iм з рук вышмыгнуў, а я ня ўсьпеў.

— Ага. Няхай сабе. I як-жа вам у вязьнiцы паводзiлася?

Янук на мiомант забыўся пра пытаньне, бо быў дзяўчынай захоплены. грабны, гнуткi стан, i пад сiнiм свэтрам поўныя грудзi. Роўны, плаўны крок i адно ў меру цьвёрды, аўтарытэтны голас. Тут i поза, i стрыманасьць, i поўная кантроля сытуацыi. Так, з Дунi можа быць добрая настаўнiца, ня горшая за калiшнюю Раманоўскую.

Поделиться:
Популярные книги

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III