Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

За сталом пайшла гаворка. Тата адкаркаваў бутэльку, Мама падала ежу. Брыгадзір выпіў усё са шклянкі, Тата таксама. Мама — таксама. Алёша чамусьці не піў, а еў вяндліну і хлеб. Ён кінуў кавалачак пасярод падлогі, але Бім не скрануўся з месца (трэба ж было сказаць: «Вазьмі!»).

— Інтэлігент, мабыць, — заўважыў брыгадзір, — хлеба не есць.

Курыца прыкульгала і забрала той кавалачак, які належаў Біму. Усе смяяліся, а Бім уважліва-ўважліва глядзеў на Алёшку: смеху мала, калі не разумееш адзін аднаго, хоць і сябруеш.

— Пачакай, Алёша, — сказаў Тата. Ён паклаў кавалачак хлеба на падлогу, адагнаў куру і сказаў Біму: — Вазьмі, Чарнавух, вазьмі!

Бім з задавальненнем пракаўтнуў смачны кавалачак хлеба, хаця і быў пад'еўшы.

Брыгадзір

таксама паклаў на падлогу кавалачак вяндліны.

— Нельга! — папярэдзіў ён.

Бім сядзеў. Кура бачком-бачком пакульгала да вяндліны, але толькі-толькі сабралася клюнуць, Бім фыркнуў, чуць не штурхануў яе носам. Адным словам, цырк, дый годзе.

— Чарнавух, вазьмі! — дазволіў брыгадзір.

Бім акуратна з'еў і гэты кавалачак.

— Усё! — крычаў Тата. Ён і так гаварыў моцна, а пачырванеўшы, стаў яшчэ дабрэй. — Чарнавух — цуд цудам што ні на ёсць! — І нават абняў яго.

«Харошыя людзі», — падумаў Бім. Яшчэ яму спадабаліся вусы ў Таты, мяккія, далікатныя, гэта ён адчуў, калі той абдымаў.

А потым пачалася такая размова, з якое Бім зразумеў толькі адно слова — «авечкі», але затое дакладна вызначыў, што абодва мужчыны спачатку пачалі спрачацца.

— Ну, Хрысан Андрэевіч, давай пра справу. — Брыгадзір паклаў руку на плячо Таты. — Авечкі есці хочуць ці не хочуць?

— Хочуць, — адказаў Тата. — Толькі мой тэрмін кончыўся, мне — да пакроў, а пакровы прайшлі.

— Авечкі людскія, асабістыя, а не калгасныя, і яны таксама хочуць карміцца. Мне калгаснікі вушы пратрубілі: снегу няма, паша пад нагамі, авечкі да снегу павінны быць на падножным. І праўду кажуць.

— «Авечкі — да снегу…» А я жалезны? А Алёшка табе — жалезны?

— Пакуль снег, Хрысан Андрэевіч — угаворваў брыгадзір, — удвая плаціць будзем. Зразумеў?

— Не буду, — спакойна, але настойліва паўтараў Тата. — Баба мая на бураках закісла — трэба дапамагаць, а ты — «пакуль снег».

Але ўсё-такі яны паляпалі адзін аднаго па руках са згодаю і перасталі далдоніць «авечкі да снегу». Потым брыгадзіра правялі на ганак усе ўтраіх, забыўшыся пра Біма.

Ну і што ж, ён таксама выйшаў на ганак, абабег навокал двара, пастаяў за тынам, пастаяў, удыхнуў пах авечак, з якімі звязан адзін з успамінаў пра любімага адзінага чалавека, і нерашуча прысеў.

Ноч. Восеньская чорная ноч у вёсцы, ціхая, затоеная ад зімы, хоць і гатовая сустрэць яе. Усё ў гэтай ночы невядома Біму. Сабакі наогул не любяць падарожнічаць уночы (хіба толькі бяздомныя, якія не вераць людзям і абмінаюць іх), а Бім… Што тут казаць! Бім пакуль што сумняваўся. Ды і Алёша — такі харошы маленькі чалавек.

Сумненні перапыніў Алёшкаў голас. Ён трывожна, на ўсю моц закрычаў:

— Чарнаву-ух!

Бім падбег і ўвайшоў следам за ім у сенцы. Алёша паклаў яго на месца, падаткнуў з бакоў сена, палашчыў і пайшоў спаць.

Усё заціхла. Не чуваць ні трамвая, ні тралейбуса, ні гудкоў — нічога звыклага.

Новае жыццё пачалося.

Сягоння Бім даведаўся, што Тата — яшчэ і Хрысан Андрэевіч, а Мама — яшчэ і Пятроўна, Алёша ж — так Алёша і ёсць. Акрамя таго, да курыцы ён не меў пагарды, але і не паважаў: на яго сабачы розум, птушка павінна лятаць, а гэтая толькі ходзіць, а таму і не варта, каб яе, бяскрылую, паважалі. Але вось авечкі — яны напамінаюць пра Івана Іванавіча; Алёша таксама пахне авечкамі… Пятроўна — зямлёй і буракамі… А такі земляны пах заўсёды турбаваў Біма. Магчыма, і Іван Іванавіч сюды прыйдзе…

Бім заснуў, сагрэўшыся ў цёплым сене. У такім сене, ад водару якога міжволі хочацца ўсміхнуцца, нават чалавек засынае адразу, і ад гэтага паху свежага сена ў яго ўзнікае ўваччу блакітны колер перад сном. Біму ж намнога лепш было чуваць усе самыя тонкія адценні гэтага водару, які заспакойваў, унімаў яго сум.

Пабудзіў Біма пеўнеў крык. Некалі ён яго чуў неаднойчы, але не так блізка, а гэты — проста за сцяною, гучна, працяжна і з гонарам: «Кука-рэ-ку-у-у!» Яму адгукнуліся ўсе вясковыя

пеўні. (Крыху пазней Бім даведаўся, што гэты певень — запявала і што такія пеўні сярдзітыя.) Бім сядзеў і слухаў дзіўную музыку; далей яна кацілася па вёсцы хвалямі — то бліжэй, то далей, у залежнасці ад таго, чыя была чарга, а апошні, адзін пракукарэкаў нейкі немагушчы пеўнік, хрыпла, коратка і непадобна да пеўня, вартага павагі. Потым, праз некаторы час, Бім разабраўся, што такія пеўні — баязліўцы, уцякаюць ад чужога пеўня, які ўрываецца на іх двор, хоць па ўсіх правілах курынага жыцця гэты баязлівец павінен абараняць спакой падпарадкаваных яму курэй. А ён, ідал, уцякае. Затое менавіта такі певень бязлітасны да чужых куранят — клюе, такая падла, а між іншым ні адзін певень, калі ён паважае сам сябе, ніколі не клюне кураня, якое прыбілася невядома адкуль. Такі вось і заспяваў апошні, і толькі тады, калі, відаць, пераканаўся, што не памыліўся наконт часу. Людзі б назвалі такога пеўня кан'юнктуршчыкам, але Біму ўсяго-наўсяго было толькі смешна. Дарэчы, Бім зусім не ўяўляў, што па такім здохлым пеўню ніхто ніколі не правярае час.

Бім прылёг і задрамаў. Раптам зноў з канца ў канец пракаціўся па вёсцы спеў. І Бім зноў сеў і зноў слухаў з вялікім задавальненнем. Потым трэці раз, яшчэ мацней, галасіста, нават урачыста! Ах, цудоўна спяваюць! Во дзе сіла! А што яны вытваралі недзе далёка — і ўявіць нельга! Бім пакуль што не ведаў, што гэта раскашавалі хорам на калгаснай птушкаферме, па няпісаных нотах, белыя, як кіпень, самаўпэўненыя пеўні-прыгажуны, і таго разу, каб не быў ён запёрты ў сенцах, ён абавязкова збегаў бы і паглядзеў і паслухаў такое дзіва. Але сенцы былі яму за клетку.

Праз шчыліну ў дзвярах і ў сенцы пакрысе запаўзаў шэранькі восеньскі досвітак. Бім устаў, агледзеў сенцы: стаіць дзежка са збажыною, у адным кутку — засек з кукурузнымі пачаткамі, у другім — качаны капусты. Вось і ўсё.

Выйшла з вядром Пятроўна. Бім прывітаў яе. Яна — на двор, і Бім — на двор, следам. Яна села пад карову. Бім — непадалёку. Струменьчыкі зазвінелі аб вядро, а Бім затупацеў пярэднімі лапамі ад здзіўлення: малако! Карова стаяла спакойна і жавала сабе, без нічога ў роце, — быццам шаптала і булькала сімпатычная жывая цыстэрна з адкрытымі кранікамі.

Пятроўна скончыла даіць, паклікала Біма («Чарнавух»), наліла яму ў міску малака, сказала: «Нельга», чуць пастаяла, сказала: «Вазьмі», добра засмяялася і заспяшала ў хату.

Ах, божа мой, якое гэта было малако! Цёпленькае, духмянас, тут табе і травою пахне, і кветкамі, полем — усім разам, а яшчэ (гэта цяпер дакладна), яшчэ — рукамі Пятроўны, а не проста чалавечымі рукамі наогул, як здалося гэта Біму ўчора здалёку. Бім выхлебтаў усё, вылізаў, справіў ранішнія патрэбы і скоранька агледзеў двор. Карова сустрэла яго зусім даверліва, нават лізнула ў галаву, за што Бім дакрануўся языком да яе шурпатае, малочна-пахучае пысы; авечкі з-за перагародкі патупалі на яго капытцамі, быццам бы пагражалі, і тут жа супакоіліся, бо ўбачылі, што Бім не ўсчынае ніякае агрэсіі; свіння і двое парасят на першы раз і не паглядзелі на Біма, а проста пахрукалі між сабою і нават не варухнуліся, хаця і ляжалі галовамі да Біма, ля плоціка. Так сустрэлі яго чатырохногія, але куры — гэта та-абе! Уласна, не самі куры, а чырвоны певень. Ён, як толькі зляцеў з седала, залопаў крыллем і злосна забурчаў: «Ко-ко-ко-ко-ко!» Ды і кінуўся на Біма, як коршак. Чырвоны певень з чырвоным грэбенем ударыў сабаку грудзьмі і кіпцямі. (Вось якія пеўні бываюць!) Бім гыркануў на яго ў адказ і ўдарыў лапаю. І адразу ж, у тое самае імгненне, певень звесіў крылле і прыгнуўся, пабег у куток двара да курэй, што сабраліся чародкаю, як зацікаўленыя гледачы; уцякаў ад Біма зусім перапалоханы, а падбег да іх ужо як герой. Ды яшчэ і закрычаў: «Вось як я яму! Вось як, вось як!» Куры дружна хвалілі пеўня на ўсю сваю курыную моц. І што вы думаеце? Бім пільна паглядзеў на пеўня з павагаю. Што ні кажы, а Бім ні разу не бачыў, каб птушка кідалася на сабаку. А гэта ўсё-такі месца мае.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII