Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

— Калі ўжо ў газетах надрукавалі ды не аб'явіўся, то, выходзіць, яго нехта звёз далёка. Расея вялікая, матухна, паспрабуй знайдзі. Калі б ён загінуў, то абавязкова нехта б заявіў па аб'яве: так, маўляў, і так — памёр ваш сабачка, бачыў яго там-та. Галоўнае тут — жывы, вось што. Не кожны знаходзіць свайго сабаку. І тут фактычна нічога не зробіш.

З таго дня пошук спыніўся. Засталася толькі памяць,

і засталася яна хлопчыкам на ўсё жыццё, да сканчэння дзён. Магчыма, праз многа год, яны, нашы хлопчыкі, раскажуць сваім дзецям пра Біма. Таму што кожны тата ці дзядуля, калі ў яго быў сябар сабака, не праміне, каб не расказаць пра забаўныя ці сумныя гісторыі, якія здараліся з ім. І тады падлетку захочацца мець свайго сабаку. Адыходзячы, Хрысан Андрэевіч паклаў за пазуху месячнага шчанюка аўчаркі — падарунак Івана Іванавіча. Алёшка быў у захапленні.

…У кватэры забаўляўся са старым чаравікам новы шчанюк, таксама Бім, пародзісты, тыповага акрасу ангельскі сетэр. Гэтага Іван Іванавіч дастаў на дваіх — сабе і Толіку.

Але старога сябра ён ужо ніколі не забудзе. Не забыць яму паляўнічых досвіткаў, падараваных Бімам, не забыць яго дабраты і ўсёдаруючага сяброўства. Памяць пра вернага сябра, пра яго невясёлы лёс трывожыла старога чалавека. Менавіта таму ён і апынуўся на той самай палянцы і сеў на той жа пянёк. Агледзеўся. Ён прыйшоў паслухаць лес.

Быў неймаверна ціхі вясновы дзень.

Неба густа апырскала палянку пралескамі (кропелькі неба на зямлі!). Многа разоў у жыцці Івана Іванавіча паўтараўся гэты цуд. І вось ён прыйшоў зноў, ціхі, але магутны сваёю шчыраю прастатою і кожны раз дзіўны і непаўторны ад навізны нараджэння жыцця — вясна.

Лес маўчаў, толькі-толькі ачынаючыся ад сну, пакрэплены небам і патрывожаны ўжо цёплымі сонечнымі зайчыкамі на бліскучых і такіх млява пяшчотных язычках яшчэ нявыгарнуўшагася лісця. Івану Іванавічу здалося, што сядзіць ён у велічным палацы з блакітнаю падлогаю, блакітным купалам, з калонамі з жывых дубоў. Гэта было падобна на сон.

Але раптам… Што б гэта магло абазначаць? Па лесе пракаціўся глухі кароткі шум — глыбокі ўздых. Было вельмі падобна на ўздых палёгкі ад таго, што пасля доўгага чакання жыццё абуджаецца зноў, ужо азначылася язычкамі раскрыўшыхся пупышак. Інакш чаму ж варухнуліся галінкі і ўслед за гэтым засвісталі

сініцы, а дзяцел бадзёра застрачыў музычным барабанным россыпам, клічучы сяброўку, апавяшчаючы лес пра пачатак кахання? Ён жа адзін з першых, як і слонка, падае сігнал да ўрачыстае вясновае сімфоніі, але толькі слонка кліча ціха, у прыцемках, асцярожна, кліча зверху: «Хор-хор! Хор-хор!» — гэта значыць, добра-добра! А дзяцел, знайшоўшы сваё дупельца на запаветным суку, неўтаймавана, смела, рашуча абвяшчае на спрадвечным інструменце радасці: «Пр-р-р-р-р-р-р-р-р-рыгажосць!»

Таму і ўздыхнуў лес з палёгкаю, што цуд пачаўся і прыйшоў час здзяйснення надзеі. І птушкі адгукнуліся яму, магутнаму велікану і выратавальніку. Іван Іванавіч чуў гэта выразна. Ён жа і прыйшоў сюды, каб паслухаць лес.

І ён быў бы шчаслівы, як і кожны год, у такія часіны, калі б на краю палянкі не адрозніваўся пятняк, абазначаны толькі свежаю зямлёю, змешанаю з апалым мінулагоднім лісцем. Сумна глядзець на такі пятняк вясною, ды яшчэ ў самым пачатку агульнай радасці ў прыродзе.

Але затое знізу ўгору добрымі, наіўнымі, ласкавымі і невіноўнымі вачаняткамі глядзеў на Івана Іванавіча новы маленькі Бім. Ён паспеў пакарыць ужо Толіка, ён так і пачаў жыць з дабраты, маленькі Бімка.

«Які ж будзе ў яго лёс? — падумаў Іван Іванавіч. — Не трэба, не, не трэба, каб у новага Біма, які пачынае жыццё, паўтарыўся лёс майго сябра. Не хачу гэтага. Не трэба».

Іван Іванавіч устаў, выпрастаўся і амаль што ўскрыкнуў:

— Не трэба!

Лес кароткім рэхам паўтарыў некалькі разоў: «Не трэба… не трэба… не трэба…» І заціх.

А была вясна. І кропелькі неба на зямлі. І было ціха-ціха.

Так ціха, быццам і няма нідзе ніякае бяды.

Але ўсё-такі ў лесе нехта… стрэліў! Тройчы стрэліў!

Хто? Нашто? У каго?

Магчыма, нядобры чалавек параніў таго прыгажуна дзятла і двума набоямі дабіваў яго… А магчыма, нехта з паляўнічых закапаў сабаку, і было яму тры гады…

«Не, не спакойна ў гэтым блакітным палацы з калонамі з жывых дубоў», — так падумаў Іван Іванавіч, стоячы з непакрытаю белаю галавою і гледзячы ў неба. І гэта было падобна да вясновае малітвы.

Лес маўчаў.

Поделиться:
Популярные книги

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII