Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

Ні Бім, ні Толік не чулі, што далей гаварылі Мама і Тата.

А там было вось што:

— Нашто ты крычыш пры Толіку такія словы: «Скалечыш дзіця» і ўсякае такое? Гэта ж згуба яму.

— А гэта не згуба: відавочна хворы сабака, бадзяга — і ў нашую ўзорную чыстату? Ты з глузду з'ехаў! Ды ён жа заўтра захварэе ад яго чортведама чым. Не дам. Зараз жа выгані сабаку!

— Эх, маці, маці! — уздыхнуў Сямён Пятровіч. — Ні грама ты не знаеш, што такое тактыка.

— Прападзі ты пропадам, Сямён Пятровіч, са сваёю тактыкаю!

— Ну вось, зноў за сваё… Трэба ж з галавою рабіць: і Толіка не траўміраваць, і сабаку прыбраць. —

Потым нешта пашаптаў ёй на вуха і кончыў: — Так і зробім: прыбяром.

— Так бы і сказаў адразу, — супакоілася Мама.

— Не мог жа я гэта сказаць пры Толіку… А ты, дурненькая, завялася: «Прападзі з тактыкаю». — Ён пагладзіў яе па шчацэ (гэта значыць, памірыліся).

Яны зайшлі да Толіка. Мама сказала:

— Ну, хай жыве, што ж…

— Вядома, хай жыве, — падтрымаў Тата.

Толік зарадаваўся. Ён удзячна глядзеў на Маму і Тату, ён расказваў пра Біма і паказваў усё, што той умее.

Гэта была шчаслівая сям'я, дзе ўсе цяпер былі задаволены жыццём.

— Але адна ўмова, Толік: Бім будзе спаць у прыхожай і ні ў якім выпадку не з табою, — скончыў Тата.

— Вядома, хай, — згадзіўся Толік. — Ён жа вельмі акуратны, Бім. Я добра ведаю.

Бім прыкмеціў, вядома, што Тата — добры, спакойны, упэўнены чалавек. А калі, крышку пазней, Толік правёў Біма па пакоі, знаёмячы з кватэраю, то тады Бім прыкмеціў, што Тата еў адзін, з газетаю ў руках, і таксама спакойна і ўпэўнена. Добры чалавек — Тата, ён жа Сямён Пятровіч.

Дапознага прагуляў Толік з Бімам, расчасаў яго, крыху накарміў (больш не дазволіў Тата: «Галоднаму сабаку многа нельга, можна загубіць»), выпрасіў у Мамы матрасік (зусім новы!), паслаў у кутку прыхожае і сказаў:

— Вось тваё месца, Бім. На месца!

Бім паслухмяна падпарадкаваўся. Ён усё зразумеў: тут ён будзе пакуль што жыць. Усярэдзіне ў яго ўсё пацяплела ад ласкі і спагады маленькага чалавека.

— Пара спаць, Толік. Пара. Палова адзінаццатае. Ідзі кладзіся, — угаворваў Тата.

Толік лёг у ложак. Засынаючы, ён думаў: «Заўтра пайду да Сцяпанаўны і скажу, хай у мяне жыве Бім, пакуль вернецца Іван Іванавіч…» І яшчэ ўспомнілася такое: калі ён расказаў дома, што ходзіць да Сцяпанаўны і там ёсць Люся, а ён водзіць Біма, то мама пачала крычаць, а тата сказаў Толіку: «Болей туды ты не пойдзеш»; калі ж Толік плакаў, то тата напаслед сказаў маме: «Мы забыліся з табою, што такое тактыка?» І гладзіў Толіка па галаве, гаворачы: «Што ж цяпер зробіш? Трэба табе вырасці, вялікім чалавекам стаць, але не сабачнікам і не да бабак розных там хадзіць. Нічога не зробіш!» А цяпер вось Бім будзе жыць у яго і да «бабак» хадзіць не трэба… Ён толькі разочак сходзіць да Сцяпанаўны, каб сказаць ёй пра ўсё… і да Люсі… Яна харошая дзяўчынка, Люся… А Бім спіць. Добры Бім».

Ад гэтых думак Толік заснуў радасным сном.

…Глыбокаю ноччу Бім пачуў крокі. Ён расплюшчыў вочы, не падымаючы галавы, і глядзеў. Тата ціха падышоў да тэлефона, пастаяў, прыслухаўся, потым узяў трубку і паўшэптам сказаў толькі два словы:

— Машыну… Зараз жа.

Значэння гэтых слоў Бім, вядома, не зразумеў. Але заўважыў, што Тата трывожна глядзіць на дзверы, дзе спаў Толік, неспакойна зірнуў на Біма, пайшоў на кухню, вярнуўся адтуль з вяровачкаю і нейкім клуначкам. Бім здагадаўся: нешта не тое, неяк перамяніўся Тата — ён быў не падобны да самога сябе. Нешта падказвала Біму, што трэба

забрахаць, бегчы да Толіка! Бім не сумняваўся, абавязкова б зрабіў так, але Тата падышоў і пачаў гладзіць Біма (значыць, усё добра), потым прывязаў вяроўку да аброжка, апрануў паліто, ціхенька-ціхенька адчыніў дзверы і вывеў Біма.

Ля пад'езда мармытаў матор аўтамабіля.

І вось едзе Бім на заднім сядзенні. Уперадзе чалавек за рулём, побач з ім Сямён Пятровіч. З клуначка, што пакладзены побач з Бімам, пахне мясам. На аброжку вяроўка. Людзі маўчаць. Бім таксама. Ноч. Цёмная, цёмная ноч. Неба завалакло хмарамі — яно чорнае, як чыгун у доме ў Хрысана Андрэевіча. У такую ноч нельга сабаку назіраць з машыны і запомніць дарогу назад. І куды вязуць, Бім таксама не ведаў. Сабачы клопат — што? Вязуць — і ўсё. Толькі вось вяроўка навошта? Трывога зусім завалодала Бімам, калі пад'ехалі да лесу і спыніліся.

Сямён Пятровіч павёў Біма на вяроўцы ў глыб лесу, узяўшы стрэльбу. Ішлі ўніз у яр, свецячы на прасеку ліхтарыкам. Сцяжынка ўперлася ў невялічкую паляну, акружаную вялізнымі дубамі. Тут Сямён Пятровіч прывязаў Біма да дрэва тою вяровачкаю, развязаў клуначак, выняў з яго міску з мясам і паставіў перад Бімам, але не прамовіў ніводнага слова. І пайшоў назад. Ды, адышоўшы за некалькі крокаў, азірнуўся, асляпіў Біма ліхтарыкам і сказаў:

— Ну, будзь. Вось так.

Бім правёў вачыма святло, якое аддалялася, і маўчаў — здзіўлены, нічога не ведаючы, горка пакрыўджаны. Ён нічога, зусім нічога не зразумеў. І калаціўся ад хвалявання, хоць было цёпла, нават душна, нязвыкла для восені.

Машына паехала. «Туды» паехала, вызначыў Бім па гуку, які аддаляўся і рабіўся ўсё цішэйшы і цішэйшы, а потым і зусім заціх: гук той быццам даў Біму кірунак — куды ісці на ўсякі выпадак.

Лес маўчаў.

Цёмнаю-цёмнаю ноччу сядзеў у лесе сабака пад магутнымі дрэвамі, прывязаны за вяроўку.

І трэба ж здарыцца менавіта такому і ў гэту ноч! Рэдка, вельмі рэдка так бывае: пад канец лістапада, пры такой нязвыклай цеплыні, дзесьці далёка-далёка прагрымеў гром.

Спачатку Бім сядзеў і слухаў лес, правяраў навокал, колькі браў нюх. Сабаку лёгка вызначыць, які гэта лес, калі ён хоць раз пабыў у ім. Бім скора зразумеў, што ён знаходзіцца там, дзе некалі быў з гаспадаром на аблаве. Той самы лес. Але воўкам паблізу нідзе не пахла. Бім прыціснуўся бокам да дрэва, прапаў у непрагляднай цемені, адзінокі і безабаронны, пакінуты чалавекам, якому не зрабіў нічога ліхога.

Падсвядома, недзе ў глыбіні свае істоты, інстынктам Бім зразумеў, што ісці болей да Толіка нельга, што цяпер ён пойдзе да сваіх родных дзвярэй, і болей нікуды. І так яму захацелася туды, што ён, забыўшы пра вяроўку, ірвануўся ад дрэва на ўсю сілу і ўпаў: боль у грудзях аддаўся ва ўсім целе і падкасіў яго. Цяпер ён ляжаў нерухома, выцягнуўшы ўсе чатыры лапы. Але гэта было нядоўга, ён зноў устаў і сеў да дрэва, здавалася, змірыўшыся са сваім лёсам.

У чарнаце ночы яшчэ раз правуркатаў гром, цяпер ужо блізка, і пракаціўся па бязлістаму лесе шырока і цяжка. Падзьмуў вецер, галіны на дрэвах занылі, быццам ад прадчування бяды; ствалы, якія слабейшыя, захісталіся; і нарэшце ўсё злілося ў адзін суцэльны трывожны чорны шум, у якім выразна чуўся стогн сухое асіны: яна раўнамерна рыпела і рыпела дзесьці ля кораня, ужо надломленая і слабая; яе глухі нудны стогн пужаў Біма больш, чым увесь лясны шум.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Сердце Дракона. Том 7

Клеванский Кирилл Сергеевич
7. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 7

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля