Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

— Прылёг бы, Іван Іванавіч, пасля дарогі, — параіла яна.

Той прылёг на ложак, паляжаў пры агульным маўчанні, гледзячы ў столь, а Сцяпанаўна спрабавала загаварыць яму боль:

— Выходзіць, добра аперацыя прайшла? Калі ўжо самі прыехалі, то ўсё павінна быць добра.

— Усё добра, усё добра, Сцяпанаўна. Дзякуй вам, мілая, за ўсё. Дай бог, каб родныя так адносіліся да сваіх, як вы да чужых.

— Унё! Пра што пачаў! Глупства адно гаварыш. Ці ж цяжка дапамагчы суседу. Каб толькі ўсё было па-добраму. (Сцяпанаўна

неяк саромелася крыху, калі яе хвалілі.)

Праз тры хвіліны Іван Іванавіч устаў, паглядзеў на хлопчыкаў і сказаў:

— Такі план, хлопчыкі: вы шукайце тут, у нашым раёне, смялей пытайцеся: Бім павінен быць недзе непадалёку. А я… — Ён крышку падумаў. — Я паеду ў адно месца… ці не прыбіўся ён да вартаўнічых сабак дзе-небудзь.

На выхадзе Люся перадала Толіку карціну «Наш Бім».

Толік паказаў яе Алёшу, а той здзівіўся:

— Сама?

— Сама, — адказала Люся.

— Ты мастачка?

— Не, — засмяялася Люся. — Я ў пяты перайшла.

На карціне быў Бім вельмі падобны: чорнае вуха, чорная нага, жаўтаватыя крапінкі на белым і вялікія вочы; толькі адно вуха, мабыць, даўжэйшае за другое, але гэта не так важна.

Такім чынам, Алёша і Толік адправіліся зноў на пошукі. Яны гэтаксама выбіралі прахожага, гледзячы ў твар (цяпер ужо раіліся грунтоўна), гэтаксама пыталіся толькі пра адно і расказвалі Бімавы прыкметы.

А Іван Іванавіч яшчэ на ложку вырашыў: скарэй у каранцінны ўчастак! Папярэдзіць сабакаловаў, расказаць прыкметы, даць грошай, каб паведамілі яму, калі ўбачаць. А магчыма, Бім ужо там. Пайшоў ён ад Толіка ў ноч на чацвер… тры дні. Хутчэй, хутчэй!

Ён узяў таксі і скора быў ля варот каранціннага ўчастка. Акрамя вартаўніка, нікога не аказалася (выхадны). Але ён на пытанні Івана Іванавіча ахвотна і мнагаслоўна адказваў:

— У чацвер і ў пятніцу сабак не лавілі, а ўчарашнія ёсць, сядзяць у фургоне. Сколькі іх, нячысцік іх ведае, але ведаю, што ёсць. Заўтра прыйдзе доктар і скажа: якога — у навуку, якому — укол мярцвяцкі і на шкуру, а бывае, закопваюць і са шкураю. На тое і дактары. А як жа! Бывае і паляць падчыстую.

— А паляўнічыя трапляюцца? — спытаў Іван Іванавіч.

— Рэдка. Такіх не расходуюць і ў навуку не аддаюць на расцярзанне, а спачатку пачакаюць гаспадара ці звоняць у Таварыства паляўнічых — так і так, маўляў, разбярыцеся. А як жа! На тое і дактары. Адзін ёсць там такі паляўнічы, Іван гаварыў, белы, паршывы, безгаспадарны, гаворыць, сама гаспадыня аддала. А як жа! Можа, у яе мужык памёр.

«Ён ці не ён?» — думаў Іван Іванавіч.

— Пусціце да фургона, калі ласка. Шукаю свайго сабаку, выдатнага. Магчыма, ён сядзіць там. Прапусціце.

Вартаўнік быў няўмольны:

— Выдатных не саджаюць. Садзяць шкодных, каб не заражалі, — безапеляцыйна сцвярджаў ён пераконана. І тут жа твар яго перамяніўся: ён падняў падбародак і адмахнуўся рукою, як бы адхіліў таго,

хто прасіў, ад варот, з другога боку якіх той стаяў, засмучаны і бяссільны што-небудзь зрабіць. Нават вартаўнік не мог не ўтрымацца, каб не спакусіцца і не пацешыцца сваёю ўладаю, таму ён і сказаў строга: — Бачыш? «Уваход забаронены». Чытай і разумей, — паказаў ён на рамку пад шклом, дзе залатымі літарамі было напісана: «Уваход забаронены — небяспечна здароўю».

Іван Іванавіч ужо страціў надзею трапіць на двор, але ўсё ж сказаў:

— Эх ты! Чалавек, чалавек!.. Аперацыя была. Ад вайны асколак насіў вось тут. Прыехаў, а Бім прапаў.

— Як гэта? Больш за дваццаць год насіў асколак? — Вартаўнік нечакана стаў сам сабою, такім як быў у пачатку сустрэчы. — Ты глядзі! Раскажы каму — не паверыць. То-та ты… — Ён не дагаварыў да канца і мірна запрасіў, адкідваючы завалу: — Заходзь. Ды толькі нікому не кажы.

Іван Іванавіч адпусціў таксі, спадзеючыся, што павядзе Біма на павадку, і пайшоў да фургона. Ішоў ён сапраўды з вялікім спадзяваннем: калі Бім тут, то ён зараз яго ўгледзіць, прылашчыць, калі ж Біма няма, то, значыць, ён жывы, знойдзецца.

— Бім, мой мілы Бімка… Хлопчык… Дурненькі мой Бімка, — шаптаў ён, ідучы па двары.

І вось вартаўнік расчыніў дзверы фургона.

Іван Іванавіч адхіснуўся і акамянеў…

Бім ляжаў носам да дзвярэй. Губы і дзясны параздзіраны аб вострыя бляшаныя краі. Пярэднія лапы ў крыві.

Ён драпаўся ў апошнія свае дзверы доўга. Драпаўся, пакуль мог дыхаць. І так мала ён прасіў! Волі і даверу — больш нічога.

Кудлатка, прытуліўшыся ў кутку, заскуголіў.

Іван Іванавіч паклаў руку на галаву Біма — адданага, вернага сябра, які любіў.

Закружыліся рэдкія сняжынкі. Дзве ўпалі на нос Біму і… не расталі.

…А тым часам Алёша і Толік, яшчэ мацней пасябраваўшы, ішлі па горадзе. Пыталіся яны, пыталіся ды і трапілі на той ветэрынарны ўчастак, куды Толік калісьці вадзіў Біма. Там яны даведаліся ў дзяжурнага, што ніякіх сабак тут няма і што калі сабака прапаў, то яго перш за ўсё трэба шукаць на каранцінным участку, таму што там сабакаловы.

Нашы два хлопчыкі былі зусім не тыя, што могуць напісаць адрас «дзядулю ў вёску». Таму праз гадзіну, не болей, спяшаліся ад аўтобуснага прыпынку па пустцы на каранцінны двор.

Насустрач ім выйшаў з варот Іван Іванавіч. Убачыўшы хлопчыкаў, ён заспяшаўся, а калі падышоў, сказаў:

— І вы сюды?

— Накіравалі нас, — сказаў Алёша.

— Няма тут Біма? — спытаўся Алёша.

— Не было яго тут? — перапытаў Алёша.

— Не, хлопчыкі… Біма тут няма… і не было. — Іван Іванавіч стараўся схаваць цяжар на душы і боль у сэрцы; яму гэта было вельмі цяжка.

І тады Толік, прыпадняўшы густыя чорныя бровы і сабраўшы на лбе маршчынкі, сказаў:

— Іван Іванавіч… не абманвайце нас… калі ласка.

Поделиться:
Популярные книги

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал