Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:
Вартаўнiк быў няўмольны:
– Выдатных не саджаюць. Садзяць шкодных, каб не заражалi, - безапеляцыйна сцвярджаў ён пераконана. I тут жа твар яго перамянiўся: ён падняў падбародак i адмахнуўся рукою, як бы адхiлiў таго, хто прасiў, ад варот, з другога боку якiх той стаяў, засмучаны i бяссiльны што-небудзь зрабiць. Нават вартаўнiк не мог не ўтрымацца, каб не спакусiцца i не пацешыцца сваёю ўладаю, таму ён i сказаў строга: - Бачыш? "Уваход забаронены". Чытай i разумей, - паказаў ён на рамку пад шклом, дзе залатымi лiтарамi
Iван Iванавiч ужо страцiў надзею трапiць на двор, але ўсё ж сказаў:
– Эх ты! Чалавек, чалавек!.. Аперацыя была. Ад вайны асколак насiў вось тут. Прыехаў, а Бiм прапаў.
– Як гэта? Больш за дваццаць год насiў асколак?
– Вартаўнiк нечакана стаў сам сабою, такiм як быў у пачатку сустрэчы.
– Ты глядзi! Раскажы каму - не паверыць. То-та ты...
– Ён не дагаварыў да канца i мiрна запрасiў, адкiдваючы завалу: - Заходзь. Ды толькi нiкому не кажы.
Iван Iванавiч адпусцiў таксi, спадзеючыся, што павядзе Бiма на павадку, i пайшоў да фургона. Iшоў ён сапраўды з вялiкiм спадзяваннем: калi Бiм тут, то ён зараз яго ўгледзiць, прылашчыць, калi ж Бiма няма, то, значыць, ён жывы, знойдзецца.
– Бiм, мой мiлы Бiмка... Хлопчык... Дурненькi мой Бiмка, - шаптаў ён, iдучы па двары.
I вось вартаўнiк расчынiў дзверы фургона.
Iван Iванавiч адхiснуўся i акамянеў...
Бiм ляжаў носам да дзвярэй. Губы i дзясны параздзiраны аб вострыя бляшаныя краi. Пярэднiя лапы ў крывi.
Ён драпаўся ў апошнiя свае дзверы доўга. Драпаўся, пакуль мог дыхаць. I так мала ён прасiў! Волi i даверу - больш нiчога.
Кудлатка, прытулiўшыся ў кутку, заскуголiў.
Iван Iванавiч паклаў руку на галаву Бiма - адданага, вернага сябра, якi любiў.
Закружылiся рэдкiя сняжынкi. Дзве ўпалi на нос Бiму i... не расталi.
...А тым часам Алёша i Толiк, яшчэ мацней пасябраваўшы, iшлi па горадзе. Пыталiся яны, пыталiся ды i трапiлi на той ветэрынарны ўчастак, куды Толiк калiсьцi вадзiў Бiма. Там яны даведалiся ў дзяжурнага, што нiякiх сабак тут няма i што калi сабака прапаў, то яго перш за ўсё трэба шукаць на каранцiнным участку, таму што там сабакаловы.
Нашы два хлопчыкi былi зусiм не тыя, што могуць напiсаць адрас "дзядулю ў вёску". Таму праз гадзiну, не болей, спяшалiся ад аўтобуснага прыпынку па пустцы на каранцiнны двор.
Насустрач iм выйшаў з варот Iван Iванавiч. Убачыўшы хлопчыкаў, ён заспяшаўся, а калi падышоў, сказаў:
– I вы сюды?
– Накiравалi нас, - сказаў Алёша.
– Няма тут Бiма?
– спытаўся Алёша.
– Не было яго тут?
– перапытаў Алёша.
– Не, хлопчыкi... Бiма тут няма... i не было.
– Iван Iванавiч стараўся схаваць цяжар на душы i боль у сэрцы; яму гэта было вельмi цяжка.
I тады Толiк, прыпадняўшы густыя чорныя бровы i сабраўшы на лбе маршчынкi, сказаў:
– Iван Iванавiч... не абманвайце нас... калi ласка.
–
Снег церусiўся.
Цiхi снег.
Белы снег.
Халодны снег, якi штогод прыкрывае зямлю да наступнага, штогодна паўтараючагася пачатку жыцця, да вясны.
Сiвы, як снег, чалавек iшоў па белай пустцы. Побач з iм, узяўшыся за рукi, два хлопчыкi iшлi шукаць свайго агульнага сябра. I ў iх было спадзяванне.
I абман бывае святы, як i праўда. Так чалавек, якi памiрае, гаворыць любiмым: "Мне стала зусiм добра". Так мацi спявае безнадзейна хвораму дзiцяцi вясёлую песеньку i ўсмiхаецца.
А жыццё працягваецца.
Працягваецца таму, што ёсць надзея, без якое адчай знiшчыў бы жыццё.
Увесь дзень хлопчыкi працягвалi шукаць Бiма. А вечарам, ужо прыцемкамi, Толiк правёў Алёшу да трамвая i да "нашага" аўтобуснага прыпынку.
– А гэта - мой тата, - пазнаёмiў Толiка Алёша.
Хрысан Андрэевiч падаў Толiку руку:
– Зразумела: сябра, значыцца, знайшоў. Ты што ж, да Алёшы ў госцi? Калi ласка!
За Толiка адказаў Алёша:
– Ён пасля прыедзе. I я прыеду да Iвана Iванавiча. Мы яшчэ будзем шукаць.
– Ну, ладна. Добра. Дома раскажаш усё чын-чынам, а зараз - вунь ён!
– iдзе наш аўтобус.
Перад пасадкаю Алёша аддаў тату пятнаццаць рублёў.
– Усе цэлыя. Не спатрэбiлiся.
– Таксама зразумела, - сумнавата сказаў бацька.
Толiк памахаў услед аўтобусу. Было i сумна развiтвацца з новым сябрам i радасна таму, што ён ёсць. Цяпер Толiк будзе яшчэ жыць i ў чаканнi сустрэчы з Алёшам. А гэта ж Бiм пакiнуў такi выразны след на зямлi.
Дома Толiк сказаў упэўнена:
– Бiм жа недзе ў горадзе. Абавязкова знойдзем. Мы знойдзем.
– Хто гэта "мы"?
– Алёша, Iван Iванавiч i я... Знойдзем, вось паглядзiш.
– Хто Алёша, хто Iван Iванавiч?
– спыталася мама.
– Алёша - хлопчык з вёскi, бацька яго - дзядзька Хрысан, а Iван Iванавiч не знаю хто... добры ён... гаспадар Бiма.
– А нашто ж табе Бiм, калi знайшоўся гаспадар?
– спытаўся тата.
Толiк не мог адказаць, ён не разумеў пытання з-за таго, што яно было зусiм незвычайнае, катэгарычнае i складанае.
– Не ведаю, - цiха адказаў ён.
А позна вечарам, калi Толiк спаў i снiў, як Алёшава карова лiзала яго шапку, тата i мама спрачалiся ў дальнiм пакоi.
– Безнадзорны расце ў цябе сын, - строга гаварыў тата.
– А ты дзе?
– адбiлася мама.
– Я на службе.
– А я горш, чым на службе. Ты пайшоў з дому, i ўсё... А мне... мне адна чысцiня ўсю душу з'ела.
– Хто б дзе нi служыў, ён мае абавязкi, якiя павiнен выконваць чэсна. Я гавару пра другое: хто ж будзе выхоўваць Толiка? Ты цi я? Цi абое? Тады нам трэба прыйсцi да аднаго.