Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Яна ўважліва паглядзела на яго.

– Гэта ў паўстанні?

– Так. Разумееш, здорава павінна атрымацца. Пястрыцкі ў парчы і гэты, пасінелы на снягу. Ядловец такі, разумееш, дымчата-зялёны, неба цяжкае.

– Т ак, - сказала яна, - гэта было гістарычнае свінства: гарматы супрадь бяззбройных...
– правяла позіркам па голых мурмуровых фігурах і неяк нават паспешліва сказала: - Бр-р, як ім холадна.

Абое збеглі па прыступках уніз, і тут, у алеі, каля грота Кадярыны, яна

зноў прытулілася да яго.

– Пацалуй мяне.

– Не магу, - сказаў ён, - надта ўжо гэтая баба зайздросна глядзіць. Сурочыць, бадай што...

– Не жартуй.

– Ды я і не жартую. Проста небяспечна мне быць з табою. І табе... таксама.

Яна апусціла вочы ўніз. Лімонныя, барвяныя, іржава-чырво-ныя лісты клёнаў стракатай мазаікай ляжалі на зямлі. Дзяўчына нагнулася і стала збірадь іх. Хлопец дапамагаў.

– Ты дзе спынілася?

– У сваякоў. Станцыя па Яраслаўскай дарозе.

– Ведала, што я тут?

– Нядаўна даведалася.

– Здзівілася?

– Не вельмі.

Хлопец прадягнуў ёй велічэзны, зялёны, у пунсовых кропках

ліст.

– Бачыш, прыгожы які... Ты развялася?

– З кім?

– З Барысам.

– Каб развесціся, трэба спачатку выйсці замуж, - сказала яна.

– Гэта праўда.

Зноў пачуўся звонкі шолах у паветры. Яна прыўзняла бліскучыя вочы.

– Мінулае не забываецца. А наша было цудоўным. Ты не пісаў, я разумею, ты не мог. Але потым...

– Што потым?

– Потым, калі... боль прайшоў. Я даведалася, што яны ўзвялі на цябе паклёп, што гэта яны выжылі цябе з універсітэта, і не магла ім дараваць. Я так чакала, мне было так цяжка.

– Барыс не вінаваты, - сказаў ён, - гэта ўсё Толька, яго дружок. Падумаеш, вакцына супрадьчумная. Змагар. Дбайнік.

Дзяўчына здрыганулася:

– Гэта была вялізная подласць: наклеіць на цябе, такога добрага да людзей, той паршывы ярлык. Але ж ты памятаеш, які быў час? І я адхіснулася ад цябе, паверыла. Потым мне сказалі, што ты абразіў мяне, назваў дурніцай-энтузіясткай...

Хлопец сумна ўсміхнуўся:

– Потым бойка была. Борка стукнуў мяне. І зусім нечакана...

– Ведаеш... гэта ж я вінавата. Гэта я сказала яму, што раней мужчыны ведалі, як ім дзейнічаць у такіх выпадках. Ён пайшоў неахвотна, ён вельмі любіў цябе.

– Цябе ён любіў больш.

Яна не слухала яго:

– А потым Толька вырашыў зрабіць такое. А я не магла памагчы табе. Не знайшлося ў мяне сілы, каб памагчы табе, свайму ворагу, калі ўбачыла такую несправядлівасць.

– Добра, - сказаў ён.
– Чаго там.

Насустрач сталі трапляцца хворыя з санаторыя на абрыве. І дзяўчына зноў - у які ўжо раз - заўважала, як спахмурнеў твар прыяцеля.

Ён заўважыў аднаго, высокага,

натапыранага, сутулага. Высо-кі ішоў у самы канец алеі, да апошняга ўказальніка. Крокі даваліся яму цяжка, але, відаць, ён упарта хацеў узяць апошнюю, паўкіла-метровую дыстанцыю, якая нібы адна толькі і аддзяляла яго ад выздараўлення. І хлопец раптам узяў дзяўчыну пад руку і хуткімі крокамі павёў яе па алеі.

Хутчэй. Хутчэй. Усё хутчэй.

Яна ішла за ім і не разумела, што здарылася, прыціскаючы да высокіх грудзей ахапак вільготных пярэстых лісцяў.

Чалавек з санаторыя застаўся ўжо далёка ззаду, яны збеглі ўніз па адхоне, па забрукаванай цаглінамі сцежцы, узрытай і ўспучанай карэннямі таполяў, якія прагна прабіваліся да паветра, да жыттгтя.

Гэта быў ужо не бег, а палёт сярод чырвоных, быццам крывёю аблітых хмызнякоў. Галіны хвастялі іх па руках; двума каметнымі хвастамі ўзляталі за спіной у паветра жоўтыя і барвяныя лісты.

І перад позіркам маладога чалавека ўстаў прывід мінулага: гон двух маладых, здаровых аленяў у нетрах асенняй пушчы. Галінастыя, закінутыя рогі аленя, белая “сурвэтка” яго сяброўкі.

Трубны аленяў крык. Далёкае рэха кахання.

Тады і ён паляваў. Нашто? Гэта вельмі страшна зверу: адчуваць недзе, за кожным кустом, невядомага стралка.

І ўсё ж ён бег, спачатку ўніз, пасля міма спортпляцоўкі, заваленай бронзавымі лістамі, пасля ўгору, па адхоне. І пасіупова ўсё больш акрыленым рабіўся яго твар. І калі яны спыніліся зноў у алеі, яна, паглядзеўшы на гэтыя крылатыя бровы, на дрыжачыя ноздры, на моцныя, як кавальскі мех, грудзі, ціха сказала:

– Божа, каб жа ты і тады, на тых сходах, быў такі. Ты б іх усіх раскідаў. Ты б і мяне пераканаў...

Я заўжды баяўся несправядлівасці, пасаваў перад ёю.

– Ведаю. Ты яршысты і злы. І вельмі добры і безабаронны. Я рада, што зноў з табою.

Яна павярнулася да маленькага бюста Пушкіна і кінула да падножжа калоны ахапак лапчастых лістоў, што адразу рассыпаліся веерам.

– Дзякуй табе.

Маленькая язычніца, яна быццам святкавала невядомы абрад. Ёй было ўсё адно, хто перад ёю. Ён даў ёй вочы спадарожніка, і яна была ўдзячна яму.

Мокрыя лісты пахнулі віном.

Хлопец сеў на кукіттткі перад помнікам і прачытаў глыбока ўрэзаныя літары:

Ты понял жизни цель, счастливый человек.

Для жизни ты живешь.

І раптам засмяяўся - так шырока і шчыра, што яна здзівілася.

– А Юсупаў так і не заўважыў, што яго абсмяялі. Гэтага часта не заўважаюць.

Дрэвы былі нейкія ненатуральный. Вільгаць прасякала іхнюю кару, і яны здаваліся чорнымі, абвугленымі ў полымі ўласнай лістоты.

– Глядзі, - сказала яна.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2