Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Адкрываю вокладку з ягоным апошнім аўтографам. Апускаю ўсё, толькі апошнія словы – “З даўняй, гродзенскай прыязнасьцю...” Дастаю і перачытваю зробленыя ў розны час ягоныя аўтографы на падораных ім практычна ўсіх, што выходзілі па-беларуску дый па-руску ягоных кнігах, і аж зьдзівіўся: усе яны – і кароткія, і разгорнутыя, наколькі дазваляла вольная плошча фарцтытульнага ліста, зробленыя ў Менску, маюць спасылкі на “незабыўную Гародню, дзе пачыналася наша сяброўства”, “сьвятую і пакутную Гродзеншчыну, дзе напісалася амаль усё”, што ўвайшло ў ягоны чатырохтомнік, і ва ўсіх – спасылка на гарадзенскае зямляцтва. Цяжка сказаць, якім ён больш быў – вушацкім ці гарадзенскім. У рэшце рэшт гэта ня мае істотнага значэньня: ён быў Вялікім Беларусам...

Як без ахвоты ехаў у Жалудок, так быў задаволены, рады, нават шчасьлівы,

што прыехаў – мусіць, заўсёды так бывае. Зрабіў нечаканае адкрыцьцё: а жыць і працаваць у маленькім гарадку, дзе кожны кожнага ведае, дзе ты заўсёды ва ўсіх на віду, куды цікавей, чым у гарадской абязьлічцы. А галоўнае – тут была зусім іншая службовая атмасфера з больш шчырымі і цёплымі, пазбаўленымі інтрыжак і недобразычліўства стасункамі між людзьмі, у якой кожны пачуваў абсалютна натуральна, як рыба ў вадзе. Ва ўсякім разе я адчуваў сябе тут менавіта так, меў поўную свабоду дзеяньня, канешне ж, у межах літаўскага “Перечня”, установак ЦК КПСС і ўказаньняў райкаму партыі, якія пры добрым паразуменьні з ягоным начальствам можна было і беспакаранна праігнараваць альбо разумна абыйсьці. Рэдактар быў чалавек вельмі заняты – толькі першы сакратар райкаму і ён засядалі і на бюро, і на выканкаме, а тады было нормай, што гэтыя доўгія на ўвесь дзень пасяджэньні праводзіліся па разу, а то і па два разы на ты­дзень. Да ўсяго як член бюро райкаму і выканкаму райсавету ён меў замацаваны калгас, за які як упаўнаважаны адказваў галавой і партбілетам. А яшчэ ў Абрама Данілавіча была і на ўсё жыцьцё засталася неадольная звычка корпацца ў машыне, за што меў вечныя канфлікты з жонкай Тацянай Іванаўнай – дужа экспрэсіўнай, але мілейшай і дабрэйшай душы кабетай. Ён мог доўгімі гадзі­намі нешта прыкручваць, адкручваць у дабітым да ручкі рэдакцыйным “Масквічы”, каб раз выехаць, а потым зноў пачынаць нешта прымяраць-падкручваць, вяртацца дамоў у забруджанай, замасьленай адзежыне, чарговы раз атрымліваць ад жонкі на арэхі, якія адскоквалі ад яго, як гарох ад сьцяны. А мне дык падабалася і ягоная занятасьць, і прадастаўленая мне самастойнасьць. Бадай, нідзе і ніколі больш не працавалася так узьнёсла, з такім імпэтам, натхненьнем і самааддачай, імкненьнем самарэалізавацца, як тут. І ў калектыве, і ў раённага начальства, і ў гаспадарнікаў адчуваў да сябе добрае, прыязнае стаўленьне, быў дапушчаны да раённай кіруючай эліты ці, як сказаў сёньняшні народны класік, у “узкий круг ограниченых людей”...

У памяці захавалася шмат розных гісторыяў з тых часоў. Прыгадаю толькі адну – вясёлую і адначасова сумную пра Папялушку, якая на нейкі час стала прынцэсай, да чаго меў непасрэднае спрычыненьне...

Неяк пазваніў з райкаму рэдактар і загадаў неадкладна прыбыць у кабінет першага сакратара Мікалаенкава. Падзівіўся: навошта спатрэбіўся першаму, калі там рэдактар? Але клічуць дык клічуць – завёў матацыкл і праз дзьве-тры хвіліны быў у райкаме.

У першага сядзелі заклапочана абодва сакратары Грыгор’еў і Нялюбін, старшыня райвыканкаму Апрышчанка са сваімі намесьнікамі, загадчыкі аддзелаў, інструктары, усе тры сакратары райкаму камсамолу на чале з Мішам Крупіцам ды Абрам Данілавіч.

– Такая справа... – зьвярнуўся першы, ледзьве я пераступіў парог. – Ты шастаеш па калгасах, то мо ведаеш сьвінараку альбо цялятніцу, каб была да дваццаці пяці гадоў, беларуска, беспартыйная і не камсамолка, з пачатковай адукацыяй і, вядома, мела добрыя паказчыкі?.. – Мусіць, заўважыў на маім твары пытаньне і патлумачыў: – Трэба знайсьці кандыдатуру з такімі параметрамі на вылучэньне дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР па Савеце нацыянальнасьцяў, гэта значыць – адна на пяць раёнаў. Нельга ўпусьціць, трэба знайсьці і тэрмінова – ужо заўтра-пасьлязаўтра жывую-здаровую даставіць у абкам партыі...

– Ведаю такую, – кажу не задумваючыся. – Тыдні два назад нарыс надрукаваў. Сьвінарка з калгасу імя Куйбышава Ліда Тупік. Рабацяга – пашукаць, і ўсё падходзіць: дваццаць два гады, не камсамолка і беспартыйная, два ці тры класы адукацыі, а па нацыянальнасьці – дык там, здаецца, усе беларусы...

– А як яна ўмудрылася і сямігодку не закончыць, і па-за камсамолам застацца? – падзівіўся першы сакратар. – Калі райана кантралюе абавязковую адукацыю, а ён, – кіўнуў на Мішу Крупіцу, – усіх гамузам у камсамол прымае…

– Яшчэ дзяўчынкай памагала хваравекай маці-сьвінарцы, а потым узяла ўсе клопаты на сябе. Во так і засталася... –

патлумачыў я.

– Ну, слава Богу! – узрадаваўся першы і ўзяўся званіць старшыні калгасу Гузаву. – Хай дзеўка хоць сьвет пабачыць...

Гузаў нічога канкрэтнага ня мог сказаць, апроч таго, што насамрэч ёсьць такая вельмі харошая маладая сьвінарка, пра якую толькі што надрукаваны вялікі артыкул у “За Радзіму”. Мікалаенкаў тут жа падсыпаў яму на арэхі, што ня ведае сваіх лепшых людзей і строга загадаў неадкладна ўдакладніць усе анкетныя дадзеныя і праз хвілінаў пятнаццаць далажыць яму асабіста і чакаць далейшых указаньняў...

І пайшло-закруцілася. У абкаме ўзрадаваліся, што знайшлася такая, узгаднілі кандыдатуру вышэй, загадалі: калі ня будзе заўвагаў па лініі кампетэнтных органаў, то заўтра, у крайнім выпадку з самай раніцы пасьлязаўтра даставіць прэтэндэнтку з пісьмовай згодай балатавацца для гутаркі ў абкам партыі. Раённы гэбіст па сваёй лініі атрымаў звыштэрміновае заданьне, і ўжо вечарам далажыў Мікалаенкаву і, пэўна ж, свайму начальству: ніякага кампрамату на Ліду Тупік ня маецца. Тут жа ў калгас Гузаву паступіла строгае ўказаньне: заўтра а дзявятай даставіць Ліду Тупік у райкам партыі з гатовай пісьмовай згодай балатавацца. А позна ўвечары той страшэнна растроены апалым голасам пазваніў першаму на кватэру і паведаміў, што Ліда Тупік наадрэз адмаўляецца ад дэпутацтва. Разгневаны Мікалаенкаў на высокіх нотах загадаў Гузаву а палове дзявятай разам з прэтэндэнткай быць у райкаме…

Недзе пасьля дзесяці раніцы ў мяне зазваніў тэлефон. Мікалаенкаў злым голасам загадаў:

– Бягом сюды! Разьбірайся са сваёй Тупік. Зьявілася, як пудзіла гарохавае, ды сваёй адмовай устройвае нам палітычны скандал. Забясьпечвайце разам з Каралёвым, а я паклікаў Раева, каб тэрмінова апрануў...

Ліда ў паношанай фуфайцы і гумовіках разам з Гузавым была ў кабінеце Каралёва, вельмі ўзрадавалася, убачыўшы мяне, аднак цягнула сваю ранейшую песьню, шукаючы ў мяне падтрымкі:

– Ёсьць мне час па Масквах разьязджаць, а хто сьвіньні карміць будзе?..

Тыдні тры назад у нас з ёю была доўгая гаворка і на ферме, і ў ейнай маленькай скасабочанай хацінцы з глінянай падлогай, паўразваленай печчу, дзе жылі ўдваіх з нямоглай маці. Усё гэта я напісаў у нарысе, прысароміўшы калгаснае кіраўніцтва, і ў той жа дзень мне пазваніў Гузаў, пакляўся, што неадкладна пашле брыгаду, якая зробіць усё як трэба. І насамрэч калгасныя будаўнікі ўзяліся ладзіць печ, вокны, дзьверы, слаць падлогу, у чым я пераканаўся, заскочыўшы па дарозе праверыць, як трымае слова Гузаў. Ліда была страшэнна рада і цяпер Мікалаенкаву і Каралёву заявіла, што верыць толькі мне. Я “аўтарытэтна” пацьвердзіў, што будзе езьдзіць бясплатна ня толькі ў Маскву, а куды і дзе толькі захоча, хоць да Уладзівастоку, жыць і карміць у Маскве таксама будуць задарма ды яшчэ і грошы плаціць, сваімі вачамі, як тут кожнага з нас, будзе бачыць самога Хрушчова і ўсіх, чые партрэты вывешваюць на сьвяты. Яна паверыла, але страшэнна непакоілася, як даедзе да Масквы і ці ня згубіцца там, бо далей Жалудка нідзе не была. Я супакоіў, што ў Маскву дэпутаты ад вобласьці ды ад рэспублікі езьдзяць кампаніяй, не дадуць згубіцца-заблудзіцца, а як асвоіцца – пачувацца ў Крамлі і ў Маскве будзе, як у сваёй вёсцы. А пра сваіх сьвіней хай не хвалюецца – пакуль будзе ў Маскве на сесіях ці на сустрэчах з выбаршчыкамі, іх дагледзіць падменная сьвінарка, што тут жа пацьвердзіў Гузаў, заадно запэўніў, што санітарка і медсястра з фапа будуць штодня прыглядваць за хворай маці. Ліда верыла і ня верыла, аднак згоду балатавацца напісала, дакладней – перапісала з напісанага Каралёвым буйнымі літарамі, старанна і цяжка выводзячы кожную каракуліну. А на прысаромнае пытаньне, чаму, едучы ў людзі, не апранулася прыстойна, ніякавата разьвяла рукамі: няма нічога лепшага, бо і патрэбы нямашака – з відна да цямна на рабоце, не да гуляў...

Усе разам пайшлі ў кабінет да першага, дзе ўжо быў вялікі, мажны дырэктар райбыткамбінату Раеў. Мікалаенкаў быў задаволены нашай з Каралёвым агітацыяй, пахваліў Ліду і загадаў Раеву:

– Стаў на вушы ўсе свае службы, каб праз тры гадзіны была апранутая з іголачкі і выглядала, як артыстка…

Раеў памуляўся, але пакорна запрасіў Ліду ісьці з ім, а тая нечакана заўпарцілася: у мяне грошай няма на абноўкі...

– Ды не хвалюйся, Ліда, – супакоіў Мікалаенкаў. – За ўсё заплоціць ён, – паказаў на Гузава. – Калгас заплоціць…

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Личный аптекарь императора. Том 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 4

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Вперед в прошлое 4

Ратманов Денис
4. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 4

Герой

Мазин Александр Владимирович
4. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Герой

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11