Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дык вось, пакуль мы абдумвалі, пралічвалі “наших планов громадьё”, у высокіх уладных кабінетах абдумваліся далейшыя стратэгічныя планы і тактычныя захады, каб канчаткова прыжучыць, прыбраць да рук, зрабіць паслухмянай і лагоднай і літаратуру, і ейных залішне самастойных і незалежных творцаў.

Работа ў гэтым накірунку вялася даўно, метадычна і мэтанакіравана, паэтапна, маленькімі крокамі, каб ня выклікаць розгаласных міжнародных скандалаў і пратэстаў. Спачатку Саюз пісьменьнікаў пазбавілі фінансаваньня: маўляў, хай падумаюць, як жыць далей, і нікуды не падзенуцца, прыдуць на паклон. Не прыйшлі, знайшлі выйсьце, здаючы ў арэнду частку памяшканьняў у прасторным Доме літаратара. Наступным крокам стала экспрапрыяцыя Дому літаратара заадно з асабняком па суседству, дзе разьмяшчалася пісьменьніцкая паліклініка, на карысьць Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Праўда, офіс Саюзу пісьменьнікаў пакуль ня выкінулі на вуліцу, але перакрылі кісларод, пазбавіўшы платы за арэнду, больш таго – на яе пасадзілі і саміх былых гаспадароў – во цяпер запяеце Лазара, станеце згаворлівымі, на каленях прыпаўзеце... Не дачакаліся.... Тады стварылі ініцыятыўную групу па арганізацыі новага, згаворлівага і паслухмянага пісьменьніцкага Саюзу пад эгі­дай і ўзяўшы за сьцяг Героя, Народнага, вядомага і аўтарытэтнага, лаяльнага да ўсіх уладаў Івана Пятровіча Шамякіна, дакляраваўшы вярнуць гэтаму Саюзу калі ня ўсё, то частку рэквізаванага. Абышлі-аб’ехалі ледзь ці не ўсіх 500 пісьменьні­каў, але набытак аказаўся невялікі – за новы Саюз падпісалася толькі трохі больш за 60 чалавек. Прынесьлі сьпіс Шамякіну. Мудры Іван Пятровіч уважліва прачытаў і гэтак па-шамякінску
ўсьміхнуўся: а-а-а, ды тут жа адны творчыя імпатэнты і графаманы! Не-е, з імі мне не па дарозе... Задуму засунулі ў доўгую пыльную скрыню, дзе яна праляжала да сьмерці Шамякіна, затым зноў выцягнулі на сьвет божы, даручыўшы рэалізацыю яе не нейкаму там літаратурнаму аўтарытэту, а каранаванаму ў сенатары міліцэйскаму генералу Мікалаю Чаргінцу. Генерал куды больш пасьпяхова справіўся з пастаўленай задачай. Але гэта я ўжо забег наперад. Да таго былі яшчэ этапы паступовага закручваньня гаек, прыжучваньня занадта гордага, незалежнага і непачцівага Саюзу пісьменьнікаў. Фактычна адабралі ў яго “ЛіМ”, “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць”, “Крыніцу”, пазбавіўшы права выступаць заснавальнікам пісьменьніцкіх выданьняў. Аднак і гэта ня стала вялікай трагедыяй. Заціскальнікі гаек не маглі ня бачыць, што рэдакцыі літаратурна-мастацкіх выданьняў, дзе па-сутнасьці і адбываецца, матэрыялізуецца бягучы літаратурны працэс, ўсё роўна працягвалі пачуваць сябе занадта вольна і незалежна як у выбары тэм, зместу публікацыяў, так і аўтараў, твораў. Па-ранейшаму на старонкі часопісаў трапляла ўсё, што выходзіла з-пад пяра Быкава, Брыля, Барадуліна, Бураўкіна, Гілевіча, Казько, іншых на думку ўладаў апазіцыйна настроеных пісак, розная сумніўная эмігранцкая літаратура, папулярызаваліся, на думку кансультантаў высокіх уладаў, аўтары з “цёмным мінулым”. Выкараніць гэта было немагчыма, спыніць можна толькі адначасовым шырокамаштабным пагромам літаратурна-мастацкіх выданьняў, перадачай іх у адны надзейныя рукі...

(...)

2005-2007 г. Мінск.

Поделиться:
Популярные книги

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Страж Кодекса

Романов Илья Николаевич
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI

Идеальный мир для Демонолога 5

Сапфир Олег
5. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 5

Повелитель теней. Том 2

NikL
2. Повелитель теней
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель теней. Том 2

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1