Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Брамнік заўжды самотны

Станкевіч Юры

Шрифт:

Праз нейкі час, калі яны, урэшце сцішыўшыся, ляжалі ў спусташальнай цішыні, Максім, спытаў:

— Дык што здарылася, Юля?

Дзяўчына доўга маўчала, пасля чаго парушыла паўзу.

— Мяне прайгралі ў покер.

Паўза.

— Ты хоць у тэму? А сур’ёзна?

— Куды ўжо сур’ёзней. Атрымалася наступнае. Кірыл па дурноце сеў за картачны стол з «каталамі» ці нейкімі шулерамі са сталіцы. Ён і раней часта пагульваў і даволі ўдала, але ж, як аказалася на гэты раз, да пары. Прагуляў вялікія грошы. А іх трэба было неадкладна вяртаць. Бандосы адразу паставілі яго «на лічыльнік». Намаляваліся, як кажуць, больш «рэальнымі», чым ён мог сабе ўявіць. Бадай, яго б маглі

і забіць. Ён кінуўся туды-сюды — ніхто не даў яму і стольніка. Патлумачылі папулярна: час такі, што пазычаць больш як пяць умоўных адзінак нікому не варта. Брат брата «кідае». Вось тады ён і звярнуўся да. ну таго самага сябра, бізнесоўца. Той даў грошы, але з умовай, што сястра, я значыць, пайду за яго замуж. Высветлілася, што даўно ўжо выглядзеў мяне, спакваля прасвятліў, як рэнтгенам і чамусьці вырашыў, што я яму, як кажуць, у масць. Кірыл стаў перада мной на калені і... папрасіў. Я... я не жадала, каб ён памёр. Я бачыла тых бандосаў — гэта вельмі сур’ёзна.

— А калі падключыць міліцыю?

Дзяўчына горка ўсміхнулася.

— Не будзь такі наіўны. Што ім менты прад’явяць? Пустату? Патрэбныя ж доказы махлярства, ашуканства, шантажу. Іх няма. А тое, што нехта з некім гуляў у покер, дык які тут крымінал?

— Твой брат — ідыёт. Нікчэмнасць. Як ён мог падстаўляць цябе?

— Вось так і падставіў. Ён лічыць, што да ўсяго робіць мне вялікую паслугу. Уладкоўвае жыццё. І што ты са сваім футболам — звычайны няўдачнік. Несамавіты. Без падтрымкі. Без перспектываў на будучыню.

— І аніяк нельга адпасаваць назад?

— Нельга, Максім. Я не жадаю. Каб ты ведаў, як мне цяжка.

***

Па дарозе дадому, варта ж было паказацца бацькам, Максім выняў з кішэні каробачку з пярсцёнкам, размахнуўся і закінуў далёка ў прыдарожнае кустоўе.

— Каму Бог пашле, — з горыччу ўсміхнуўся сам сабе.

«Гранд» стадыён. Францыя. Ліён

Максім Гудаў, вядома, разумеў, што каманда не здолее змяніць манеру гульні адразу, як чалавек, які не можа нацягнуць на сябе іншую скуру. Стыль той самай гульні — гэта тое, што назапашваецца гадамі і ўкараняецца назаўсёды. Прадбачліва вывучыць асаблівасці гульні саперніка — значыць выведаць яго планы і ў выніку — перамагчы.

Канцоўка матча яўна збівалася на шэраг істэрычных эпізодаў. Гаспадарам пляцоўкі была неабходная перамога, і не ў адных прызавых грашах тут была справа. Дзясяткі тысяч заўзятараў чакалі, няўмольна патрабавалі яе ад сваіх пестуноў. Дзеля чаго яны прыходзілі сюды, на стадыён, гублялі асабісты час? Пэўна, яшчэ і таму, што кожны з іх па-свойму любіў футбол — гэтую самую папулярную гульню ў свеце, і цяпер хацеў ад сваіх улюбёнцаў поўнай аддачы. Чаго яны, урэшце, сюды і зараз прыйшлі, купілі далёка не танныя білеты? Каб усцешыцца перамогай — вось чаго.

Максім, між тым, усё часцей выходзіў на перахват, бо мяч падоўгу затрымліваўся на яго палавіне поля, крычаў з-за таго на сваіх абаронцаў. Ушчуваў іх. Як ні дзіўна, хоць ён, лічы, выпадкова заняў месца Сяргея Румаша, яму бездакорна падпарадкоўваліся. Палыч ужо нічога не мог зрабіць. Ні парадай, ні дапамагчы чым іншым. Ды яго б і не пачулі. Няўмольны Стайлз, дарэчы, зрабіў яму папярэджанне за залішнюю актыўнасць ля броўкі.

Прыкладна хвілін за пяць да канца матча Бурэ выскачыў з ім адзін на адзін, але далёка адпусціў мяч, і Максім літаральна «зняў» яго з нагі форвар­да. Бурэ, якому ў гэты дзень яўна не шанцавала, тым не менш каварна скарыстаў момант і адчувальна заехаў яму буцай у грудзі. Што ж, прамільгнула ў галаве ў Максіма, гэта балюча, але і гэта можна выкарыстаць сабе на карысць, пацягнуць час. Дзесяць, дваццаць,

трыццаць секунд могуць вырашыць усё. Тым больш, Стайлз усё бачыў і не стане яго вініць. Дарэчы, колькі хвілін ён дадасць да асноўнага часу?

Максім урэшце падняўся на ногі, зрабіў супакойваючы жэст сваім і выкінуў мяч у поле свабоднаму хаўбеку. Гульня працягвалася. А яшчэ праз паўхвіліны гаспадароў пляцоўкі ледзь не злавілі на контратацы. Толькі жорсткі знос за дзясятак метраў ад штрафной выратаваў іх ад гола. Стайлз у чарговы раз узняў угору жоўтую картку. А потым зноў выдатны сэйв выдаў іх варатар Жуль Дзюпон — выцягнуў мяч з-пад перакладзіны. Асістэнты, між тым, высвецілі банэры — рэферы дадаў тры хвіліны дадатковага часу.

Напруга матча дасягнула, між тым, найвышэйшай адзнакі. Час быццам цягнуўся бясконца. Гаспадары ліхаманкава атакавалі і зноў ледзь не пацярпелі ад контратакі, хіба што вынеслі мяч на вуглавы.

Корнер. За хвіліну, максімум за дзве да фінальнага свістка, — падумаў ён і кінуў позіркам да «банкі». Там, за броўкай, ужо ліхаманкава ўздымаў угору рукі Палыч. Значыць, справы ў групе для іх — не вельмі, і нічыя ўжо нічога не вырашае. Хвіліна да свістка Стайлза. Так, хвіліна, не больш. «Пара», — падумаў зноў, скінуў пальчаткі і імкліва рушыў наперад, пакідаючы сваю штрафную, да цэнтральнага круга і за яго, насустрач здзіўленаму гулу стадыёна — туды, да чужых варот. Што будзе там, ён не мог і не здольны быў прадугледзець, але нешта неасэнсаванае гнала яго туды. Так іншым разам рабіў яго кумір, вялікі Чылаверт. І няхай трэнеры, спецы ад футбола, журналюгі лічылі і лічаць таго апантаным, вар’ятам, праўда, з агаворкай — геніяльным вар’ятам, — ён быў лепшы сярод лепшых — і гэта ўжо і ёсць сапраўдны футбол, у які той гуляў, і ў які варта гуляць і яму.

Падаваць вуглавы пабег правы хаўбек, нястомны Алесь Саковіч, але і здалёк было бачна, як ён стаміўся. У штрафной сапернікаў — мітусня, разборка па персонах, звыклы прэсінг. На яго, варатара з чужой штрафной, які ўзнік за спінамі, у той момант ніхто асабліва не зважаў. Яшчэ не разабраліся. Ужо ўклініваючыся ў гэты гармідар, ён ускінуў руку, даваў знак Саковічу, каб падаваў на дальнюю стойку, і адначасова рвануўся туды, на свабодны пятачок, не губляючы бакавым зрокам палёт мяча, няблага закручанага Алесем, і, урэшце, у падзенні «злавіў» яго галавой ля самай стойкі.

Стадыён ахнуў у адзін голас і — наступіла цішыня. Мяч праслізнуў у сетку варот.

Ён убачыў, як Стайлз паказаў на цэнтр, як потым перавёў позірк на свой судзейскі гадзіннік, і што было сіл, быццам на стометроўцы, ірвануў назад, да сваіх варот: яшчэ заставаліся хоць і лічаныя, але з дзясятак секунд, і магло здарыцца ўсё, што заўгодна, а на броўцы падскокваў, радасна крычаў нешта і трыўмфаваў Палыч.

Вароты ўжо на ўсялякі выпадак страхаваў абаронца Дзіма Гуркоў, але раптам зухавата ўхапіў рукамі перакладзіну і павіс на ёй, дэманструючы сваё захапленне, забоўтаў нагамі, і тут жа ззаду прагучаў свісток Стайлза аб заканчэнні гульні. Да яго, брамніка, ужо беглі, абдымалі, павалілі на траву.

Перамога. Яны выйшлі з групы.

***

Пасля мітусні дарожных збораў у самалёце «БелАвія» ўсёй камандай вярталіся дамоў. Максім уладкаваўся ля ілюмінатара на ганаровае месца побач з трэнерам. Палыч свяціўся ад радасці. Краявіды з вышыні раз-пораз прыцягвалі Максімаў позірк сваёй маляўнічай дасканаласцю.

Маўчалі.

Маладзенькая сцюардэса прынесла на разносе каньяк, шакалад.

— Гэта ад экіпажа. Яны ўчора глядзелі тэлерэпартаж.

— Не адмовімся.

«Коўч» Грак, ён жа Палыч, згодна кіўнуў. Радасная ўсмешка не пакідала яго твар.

Поделиться:
Популярные книги

Титан: Возвращение

Рави Ивар
1. Титан
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
4.86
рейтинг книги
Титан: Возвращение

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Наследник павшего дома. Том III

Вайс Александр
3. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том III

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Антикиллер-2

Корецкий Данил Аркадьевич
2. Антикиллер
Детективы:
боевики
9.23
рейтинг книги
Антикиллер-2

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Гримуар тёмного лорда I

Грехов Тимофей
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Варрэн-Лин: Искра Стаи

Ариманта Юна
3. Варрэн-Лин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Варрэн-Лин: Искра Стаи

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя