Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

"Так, таму што салдаты Тэнджыла, несумненна, дзесьцi чакаюць", - падумаў я.

– Паедзем, Карл, - прапанавала Сафiя.
– Мы можам ехаць разам на маiм канi.

– Не, - сказаў я.
– Вы нiкуды не павiнны ехаць з гэтым здраднiкам.

Я паказаў на Джосi i падумаў, што зараз ён мяне заб'е. Ён схапiў мяне за шыю сваiмi вялiзнымi рукамi i зароў:

– Што ты сказаў? Яшчэ адно слова, i я цябе прыкончу!

Сафiя прымусiла яго адпусцiць мяне, але яна была мной вельмi незадаволена.

– Карл, проста

жахлiва назваць чалавека здраднiкам, калi гэта не так. Ты вельмi малады, каб адказваць за свае словы.

Губерт цiха засмяяўся.

– Я думаў, што здраднiк - гэта я. Хто надта многа ведае i каму падабаюцца белыя конi i штосьцi ў гэтым родзе, пра што ты пiсаў на кухоннай сцяне дома.

– Так, Карл, ты раскiдваеш свае абвiнавачваннi паўсюдна, - сказала строга Сафiя.
– Ты павiнен падумаць пра гэта.

– Прабач, Губерт, - сказаў я.

– А як наконт Джосi?
– запытала Сафiя.

– Я не гавару, што прашу прабачэння, назваўшы здраднiка здраднiкам.

Але я не мог прымусiць iх паверыць мне. Стала жахлiва, калi я зразумеў гэта. Яны збiралiся iсцi з Джосi, яны самi iшлi насустрач сваёй смерцi, як нi iмкнуўся я iх пераканаць.

– Ён вядзе вас у пастку, - гаварыў я.
– Я ведаю гэта, ведаю... Спытайце яго пра Ведэра i Кадэра, якiх ён сустракаў у гарах, i спытайцеся ў яго, як ён здрадзiў Орвару.

Здавалася, Джосi зноў збiраецца кiнуцца на мяне, але ён неяк стрымаў сябе.

– Цi ж мы не можам пайсцi, як дамовiлiся?
– настойваў ён.
– Цi мы рызыкуем з-за выдумак гэтага хлапчука?

Ён паглядзеў на мяне з нянавiсцю.

– А я любiў цябе калiсьцi, - пакiваў ён галавой.

– Я таксама любiў вас, - адказаў я.

Я бачыў, якi ён быў разгублены, хаваючы гэта пад гневам. Ён сапраўды спяшаўся цяпер, таму што яму трэба было, каб Сафiю схапiлi, перш чым яна зразумее праўду, iнакш яго ўласнае жыццё апынецца ў небяспецы.

Якой палёгкай было для яго тое, што Сафiя не хацела ведаць праўду. Яна верыла Джосi, яна заўсёды верыла яму, а мне, якi спачатку абвiнавацiў аднаго чалавека, потым другога, - як яна магла мне паверыць?

– Паедзем, Карл, я высветлю ўсё пазней.

– Не будзе нiякага "пазней", калi паедзеш зараз з Джосi.

Я заплакаў. Наджыяла не перажыве страты Сафii. А я не мог выратаваць яе, таму што яна не хацела сама ратавацца.

– Паехалi, Карл, - паўтарыла яна ўпарта.

Але потым я нешта ўспомнiў.

– Джосi, - сказаў я.
– Расшпiлi кашулю i пакажы, што ў цябе на грудзях.

Джосi смяротна пабялеў, так, што нават Сафiя i Губерт заўважылi гэта. Ён прытулiў руку да грудзей, нiбы прыкрываючы там штосьцi.

Настала кароткае маўчанне. Потым Губерт сказаў даволi настойлiва:

– Джосi, зрабi тое, што просiць хлопчык.

– Мы павiнны спяшацца, - адказаў ён, падсоўваючыся да свайго каня.

Сафiя насцярожылася.

– Не так ужо i спяшаемся, -

сказала яна.
– Я тут галоўная, Джосi. Пакажы мне свае грудзi.

Было жахлiва бачыць, як Джосi стаiць, задыхаючыся, напалоханы i паралiзаваны, не ведаючы, уцякаць цi заставацца. Сафiя падышла да яго, але ён адштурхнуў яе локцем, чаго не павiнен быў рабiць.

Яна схапiла яго i рэзка расшпiлiла кашулю.

А там, на грудзях, было кляймо Катлы: галава дракона, якая iскрылася, нiбы кроў.

Сафiя пабялела яшчэ горш, чым Джосi.

– Здраднiк, - сказала яна.
– Пракляцце на тваю галаву за ўсё, што ты зрабiў для далiн Наджыялы.

Нарэшце Джосi апамятаўся. Ён вылаяўся i кiнуўся да свайго каня, але каля яго ўжо быў Губерт. Тады ён азiрнуўся, стараючыся знайсцi магчымасць знiкнуць, i ўбачыў лодку. Адным скачком ён апынуўся ў ёй, i, перш чым Сафiя i Губерт падбеглi да берага, цячэнне аднесла яго.

Ён засмяяўся. I гэта быў жахлiвы смех.

– Я пакараю цябе, Сафiя, - закрычаў ён.
– Калi прыйду галоўным правiцелем у Вiшнёвую Далiну. Я пакараю цябе!

"Ты, дурань, ты нiколi не вернешся ў Вiшнёвую Далiну, ты трапiш у вадаспад Карма i нiкуды больш", - прамiльгнула ў мяне ў галаве.

Ён стараўся грэбцi, але моцная плынь падхапiла лодку i закруцiла яе, iмкнучыся разбiць, вырываючы вёслы з яго рук. Потым вялiзная хваля накрыла яго. Я ўскрыкнуў, хацеў дапамагчы яму, хоць ён быў здраднiк, але я разумеў, што нiякай магчымасцi выратаваць Джосi няма. Было вусцiшна i сумна стаяць у цемры, нiчога не бачыць, але ведаць, што подлы Джосi там зусiм адзiн i безабаронны ў вiрлiвай вадзе. Мы заўважылi яго на грэбенi хвалi, потым ён зноў апусцiўся, i больш мы яго не бачылi.

Было амаль цёмна, калi рака праглынула Джосi i панесла яго да вадаспада Карма.

15

Нарэшце надышоў дзень, якога чакалi ўсе, - дзень бiтвы. Над Далiнай Дзiкай Ружы пранеслася бура, усе дрэвы павалiла, а многiя з iх нават паламала. Але не такую буру меў на ўвазе Орвар, калi гаварыў:

– Прыйдзе бура вызвалення, яна знiшчыць заваёўнiкаў, падобна вiхуры, якая валiць i ламае дрэвы. Яна прамчыць паўсюдна з гулам i ровам, знiшчаючы рабства i зноў вызваляючы нас!

Так гаварыў ён на кухнi ў Мацiяса, дзе ўпотай сабралiся людзi, каб убачыць i паслухаць яго, - так, яны прыйшлi ўбачыць яго i Джанатана.

– Вы абодва - наша надзея i суцяшэнне, вы - усё, што ў нас ёсць, гаварылi тыя, хто ўпотай прыйшоў у дом Мацiяса, добра ведаючы, чым гэта iм пагражае.

– Яны жадаюць пачуць пра буру вызвалення, як дзецi жадаюць пачуць казку, зазначыў Маiцяс.

Дзень бiтвы - вось пра што яны марылi, чаго яны так чакалi. Не дзiўна, што пасля ўцёкаў Орвара Тэнджыл стаў яшчэ больш жорсткiм, ён шукаў новыя спосабы, каб мучыць i катаваць Далiну Дзiкай Ружы, таму людзi ўзненавiдзелi яго яшчэ больш, таму ў Далiне кавалася зброя.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3