Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Мы стаялi на сцяжынцы i глядзелi, хаця ўсё ўжо мiнулася. Мы доўга не маглi сказаць нi слова. Нарэшце Джанатан спахапiўся:

– Мы павiнны з'ехаць адсюль хутчэй, хутка стане цёмна, а я не хачу, каб ноччу мы заставалiся ў Карманьяцы.

Бедныя Грым i Ф'ялар! Не ведаю, як мы змаглi падняць iх i як паехалi. Яны былi такiя стомленыя, што ледзьве цягнулi ногi.

Але мы паехалi з Карманьякi i апошнi раз перасеклi мост. Конi больш iсцi не маглi. Як толькi мы даехалi да канца моста, яны павалiлiся i засталiся ляжаць, нiбы думаючы, што яны

зрабiлi ўсё, што маглi - дапамаглi нам дабрацца да Наджыялы, i гэтага было дастаткова.

– Мы на старым месцы распалiм касцёр, - сказаў Джанатан, маючы на ўвазе строму, дзе мы правялi тую навальнiчную ноч, калi я ўпершыню ўбачыў Катлу. Я схамянуўся, калi прыгадаў гэта, таму што мне не хацелася б спыняцца ў iншым месцы. Але далей мы нiкуды не маглi пайсцi.

Перад тым як уладкавацца нанач, трэба было напаiць коней. Мы далi iм крыху вады, але яны не хацелi пiць. Яны ператамiлiся, i я непакоiўся за iх.

– Джанатан, яны нейкiя дзiўныя, - усё больш трывожыўся я.
– Як думаеш, iм будзе лепш пасля сну?

– Так, усё будзе добра, калi яны паспяць, - супакоiў мяне Джанатан.

Я пагладзiў Ф'ялара, якi ляжаў з заплюшчанымi вачыма.

– Якi ў цябе быў цяжкi дзень, - сказаў я.
– Але заўтра ўсё будзе добра...

Мы распалiлi касцёр якраз на тым месцы, дзе i раней. Гэта строма была самым лепшым месцам для прывалу, калi не думаць пры гэтым, што побач Карманьяка. За намi сцяной стаялi горы, яны былi цёплыя ад сонца i прыкрывалi нас ад ветру. Перад намi цяснiна абрывалася да вадаспада Карма, а ад моста да зялёнага лужка таксама быў круты схiл, i лужок адсюль выглядаў маленькiм зялёным лапiкам, далёка-далёка ўнiзе.

Мы сядзелi ля кастра i глядзелi, як цемра ахутвае горы i раку.

Я быў вельмi стомлены i думаў пра тое, што нiколi ў маiм жыццi я не перажываў такiх цяжкiх дзён. Ад свiтання да вечара я нiчога не бачыў, акрамя крывi, страху i смерцi. "Ёсць прыгоды, якiх лепш бы i не было", - казаў неяк Джанатан. А сёння ў нас было якраз дастаткова такiх прыгод. Дзень бiтвы, ён быў доўгi i цяжкi, але цяпер ён, нарэшце, закончыўся.

Але нашаму гору не было канца. Я прыгадаў Мацiяса i вельмi смуткаваў ля кастра. Таму запытаў у Джанатана:

– Як ты думаеш, дзе цяпер Мацiяс?

– Ён у Наджылiме, - упэўнена адказаў Джанатан.

– У Наджылiме? Я нiколi не чуў пра яе, - пацiснуў плячамi я.

– Не, ты чуў, - сказаў Джанатан.
– Цi ж ты не памятаеш тую ранiцу, калi я пакiдаў Вiшнёвую Далiну, а ты так баяўся? Цi ж ты не памятаеш, што я сказаў тады? "Калi я не вярнуся, мы сустрэнемся ў Наджылiме". Вось там цяпер Мацiяс.

Потым ён расказаў мне пра Наджылiму. Ён не расказваў мне гiсторый вельмi даўно, у нас не было часу. Але цяпер, калi мы сядзелi каля кастра i размаўлялi пра Наджылiму, усё было дакладна так, як бы мы сядзелi скрайку на маiм ложку дома ў горадзе.

– У Наджылiме... У Наджылiме...
– сказаў Джанатан такiм голасам, якiм ён звычайна расказваў казкi.
– У ёй яшчэ жывуць

казкi, i легенды, i кастры.

– Бедны Мацiяс, i там, значыцца, таксама ёсць прыгоды, якiх лепш бы i не было.

Але Джанатан адказаў, што там няма дрэнных казак, а якраз наадварот, там вельмi добра.

"Людзi там шчаслiвыя, так, яны працуюць, вядома, дапамагаюць адзiн аднаму ва ўсiм, але яны i спяваюць, гуляюць, расказваюць казкi, - гаварыў ён. Зрэдку яны палохаюць дзяцей жахлiвымi, жорсткiмi сагамi пра страшыдлаў, такiх, як Карм i Катла, i пра такiх жорсткiх людзей, як Тэнджыл. Але потым яны смяюцца над усiм гэтым".

– Вам было страшна?
– пытаюцца яны ў дзяцей.
– Дык гэта ж толькi сагi. Гэта тое, што нiколi не iснавала, ва ўсякiм разе тут, у нашых далiнах.

– Мацiяс шчаслiвы ў Наджылiме, - сказаў Джанатан.
– Там у яго старая ферма ў Яблыневай Далiне, самая прыгожая ферма ў самай прыгожай i самай зялёнай далiне Наджылiмы.

– Неўзабаве трэба будзе збiраць яблыкi ў яго садзе, - сказаў Джанатан.
– I мы будзем там, каб дапамагчы яму. Ён жа зусiм старэнькi, каб узлазiць на лесвiцу.

– Я вельмi хачу трапiць туды, - сказаў я. I падумаў, што ў Наджылiме павiнна быць вельмi добра, i акрамя таго, я вельмi хацеў пабачыць Мацiяса зноў.

– Ты сапраўды гэтага хочаш?
– спытаў Джанатан.
– Мы маглi б жыць разам з Мацiясам. На ферме Мацiяса ў Яблыневай Далiне ў Наджылiме...

– А як гэта ўсё будзе?

– О, гэта будзе цудоўна, - адказаў Джанатан.
– Мы зможам ездзiць на конях па лясах, распальваць кастры - калi б ты толькi ведаў, якiя лясы ў Наджылiме! А ў глыбiнi лясоў ёсць маленькiя чыстыя азёры. Мы маглi б распальваць кастры кожны вечар каля якога-небудзь возера i праводзiць там некалькi дзён i начэй. А потым вяртацца да Мацiяса.

– I дапамагаць яму збiраць яблыкi?
– падказаў я.
– Але тады Сафii i Орвару давядзецца клапацiцца аб Вiшнёвай Далiне i Далiне Дзiкай Ружы без тваёй дапамогi, Джанатан?

– Ну i што ж, - адказаў Джанатан.
– Я не патрэбен больш Сафii i Орвару. Яны самi цудоўна справяцца ў сваiх далiнах.

Але потым ён замоўк i больш нiчога не расказваў. Мы абодва маўчалi, бо я быў вельмi стомлены i не вельмi шчаслiвы. Не такое ўжо гэта суцяшэнне слухаць пра Наджылiму, калi яна ад нас так далёка.

Цемра станавiлася ўсё гусцей i гусцей, а горы цямней i цямней. Вялiзныя птушкi лёталi над намi i крычалi так сумна, што ўсё здавалася надта змрочным. Вадаспад Карма грымеў удалечынi, i мне ўжо надакучыла слухаць яго. Шум вадаспада нагадваў мне пра тое, пра што хацелася б забыць. Усё было такое сумнае, што падумалася - я нiколi не буду шчаслiвы.

Я падсунуўся блiжэй да Джанатана, ён спакойна сядзеў, прытулiўшыся да выступу скалы, твар яго быў бледны. Ён выглядаў, як казачны прынц, але збляднелы i змучаны прынц. "Бедны Джанатан, ты ж таксама нешчаслiвы, - падумаў я.
– Каб жа я мог зрабiць цябе крыху шчаслiвейшым..."

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3