Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна працягнула руку да галубкi i дастала з-пад крыла птушкi маленькую капсулу, у ёй аказаўся маленькi камячок паперы, акурат такi, як Джанатан аднойчы выцягваў з кашолкi i хаваў у шафе ў нас дома.

– Чытай жа хутчэй, - прашаптаў Джанатан, - хутчэй, хутчэй!

Сафiя прачытала, i ў яе вырваўся ўскрык.

– Яны Орвара таксама схапiлi, - прамовiла яна.
– Цяпер не засталося нiкога, хто мог бы хоць што-небудзь зрабiць.

Яна працягнула кавалачак паперы брату, ён прабег вачамi, i братавы вочы пацямнелi яшчэ больш.

У Вiшнёвай Далiне - здраднiк, - пераканана сказаў ён.
– Як ты думаеш, хто гэты нягоднiк?

– Я не ведаю, - адказала Сафiя.
– Пакуль не ведаю. Але хто б ён нi быў, я знайду яго, i яму тады нiхто не пазайздросцiць.

Сафiя ўздыхнула i сказала:

– Ты раскажы Карлу, а я пакуль пайду i збяру вам кашолку.

Яна знiкла ў кухнi.

Джанатан сеў проста на падлогу, прытулiўся спiнай да сценкi, паглядзеў на свае брудныя пальцы i, нарэшце, загаварыў:

– Ну, добра, калi Сафiя дазволiла, я раскажу табе ўсё.

Ён жа i раней расказваў мне пра Наджыялу, але нiчога падобнага на тое, што мне давялося пачуць тут, у пакоi Сафii, не гаварыў.

– Памятаеш, я казаў табе, што жыццё тут, у Вiшнёвай Далiне, лёгкае i простае. Усё гэта было так i павiнна было быць так, але, падобна, больш гэтага не будзе. Таму што калi ў якой-небудзь iншай далiне няшчасце i гора, то i ў Вiшнёвай Далiне таксама робiцца кепска.

– А хiба ёсць яшчэ адна далiна?
– здзiвiўся я.

I тады Джанатан расказаў пра дзве зялёныя далiны ў гарах Наджыялы. Пра Вiшнёвую Далiну i Далiну Дзiкай Ружы, мiж высокiмi гарамi, якiя цяжка пераадолець, але калi ведаць таемныя сцяжынкi, то можна трапiць з адной далiны ў другую. Жыхары гэтых мясцiн ведалi сцяжынкi i спакойна пераадольвалi горы, каб пабачыцца адзiн з адным.

– Але, калi быць дакладным, то так было калiсьцi, - сказаў Джанатан. Цяпер жа нiхто не мае права пакiнуць Далiну Дзiкай Ружы i нiхто не мае права трапляць у яе. Толькi галубы Сафii.

– А чаму?
– запытаў я.

– Таму што цяпер Далiна Дзiкай Ружы не свабодная, яна ў руках ворагаў.

Ён паглядзеў на мяне так, быццам яму было шкада гаварыць мне горкае.

– А цяпер невядома, што будзе i з Вiшнёвай Далiнай.

У словах брата было адчуванне бяды. Мне жылося так весела i бесклапотна, што ад пагрозы гэтаму жыццю мяне агарнуў жах.

– А хто нам пагражае?
– запытаўся я.

– Яго iмя Тэнджыл, - адказаў Джанатан, i ў гэтым iменi была нейкая злавеснасць.

– А дзе той Тэнджыл?
– дапытваўся я.

Джанатан расказаў мне пра Карманьяку, краiну Старажытных Гор за Старажытнай Ракой, дзе некалi валадарыў Тэнджыл, жорсткi, як той змей.

Мне стала яшчэ больш жахлiва, але я стараўся гэтага не паказаць.

– Чаму ён не хоча заставацца ў сваiх Старажытных Гарах?
– не вытрымаў я. I чаму ён павiнен прыйсцi ў Наджыялу i разбурыць усё тут?

– Ну, ведаеш, той, хто зможа адказаць на гэта пытанне, мог бы адказаць на мноства iншых. Я не ведаю,

чаму ён павiнен разбурыць усё тут. Проста так адбываецца, i ўсё. Ён зайздросцiць таму жыццю, якое выпала людзям гэтых далiн. Яму патрэбны рабы.

Ён замоўк, разглядваючы свае рукi, потым штосьцi прамармытаў, але я не пачуў - што.

– Так, яшчэ ў яго ёсць страшыдла, Катла!
– паўтарыў Джанатан.

Катла! О, я не ведаю чаму, але гэта слова гучала больш жахлiва, чым што-небудзь на свеце.

– Хто гэта - Катла?

У адказ Джанатан толькi пакiваў галавой.

– Не, Сухарык, ты такi напалоханы. Я не буду расказваць пра Катлу, бо ты сёння ноччу не заснеш.

Замест гэтага ён расказаў сёе-тое цiкавае пра Сафiю.

– Яна - галоўная ў нашай тайнай барацьбе супраць Тэнджыла, - сказаў Джанатан.
– Мы, каб ты ведаў, змагаемся супраць яго, каб дапамагчы Далiне Дзiкай Ружы. Але мы павiнны рабiць гэта ў тайне.

– А чаму менавiта Сафiя?

– Таму што яна моцная, шмат ведае i нiчога не баiцца.

– Не баiцца? Але ж ты таксама не баiшся, хiба не?

Ён крыху падумаў, потым сказаў:

– Гэта праўда, я нiчога не баюся.

Эх, як бы мне хацелася, каб я мог нiчога не баяцца, як Сафiя i Джанатан! Але замест гэтага я сядзеў такi напалоханы, што ледзьве мог што-небудзь думаць.

– А тое, што галубы Сафii лётаюць з тайнымi лiстамi, гэта вядома ўсiм?

– Толькi тым, каму мы сапраўды можам давяраць. Але сярод iх аказаўся здраднiк. I гэтага дастаткова.

Вочы ў Джанатана зноў пацямнелi, i ён з сумам сказаў:

– У Вiяланты, калi яе падстрэлiлi мiнулай ноччу, было сакрэтнае пасланне ад Сафii, i калi гэта пасланне трапiць у рукi Тэнджыла, то гэта прынясе няшчасце многiм жыхарам Далiны Дзiкай Ружы.

Я падумаў: "Як гэта жахлiва, што хтосьцi забiў галубка - такога белага i невiнаватага, нават калi ён нёс сакрэтны лiст".

Раптам мне згадалiся таямнiчыя лiсты, якiя захоўвалiся ў нас у шафе. Я запытаўся ў Джанатана, цi бяспечна захоўваць iх у нас?

– Так, гэта небяспечна, - адказаў Джанатан.
– Але было б яшчэ больш небяспечна захоўваць iх у Сафii. Шпiёны Тэнджыла, калi б яны прыйшлi ў Вiшнёвую Далiну, пачалi б шукаць iх перш за ўсё ў яе, а не ў хлопчыка-садоўнiка.

Мне было прыемна чуць, што Джанатан не проста хлопчык-садоўнiк, якi працуе ў Сафii, а яе блiзкi таварыш па барацьбе супраць лiхадзея Тэнджыла.

– Сафiя так вырашыла сама, - сказаў ён.
– Яна не хацела, каб хто-небудзь у Вiшнёвай Далiне ведаў пра гэта. I ты паклянiся, што нiкому нiчога не скажаш, пакуль Сафiя не скажа пра ўсё гэта сама.

Я пакляўся, што хутчэй памру, чым скажу што-небудзь пра пачутае.

Мы паснедалi ў Сафii, а потым паехалi дадому.

Але быў яшчэ адзiн чалавек, якi выязджаў з дому ў гэту ранiцу. Мы сустрэлi яго, калi выязджалi з Далiны Цюльпанаў. Гэта быў чалавек з рыжай барадой. Як жа яго называлi? Губерт?

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Инквизитор Тьмы 4

Шмаков Алексей Семенович
4. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 4

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5