Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Я заспяшаўся дахаты, каб сабрацца. Я ўзяў коўдру, каб загарнуцца нанач, крэсiва, каб развесцi агонь, кашолку з аўсом для Ф'ялара, сумку з прадуктамi для мяне. Хаця ў мяне, акрамя хлеба, нiчога не было, але гэта быў добры хлеб, хлеб, якi спякла Сафiя. Я напакаваў хлебам сумку да самага верху. Бо я буду ў дарозе доўга, i калi хлеб скончыцца, мне давядзецца есцi траву, як трусам.

Сафiя абяцала прынесцi на наступны дзень супу, але да таго часу я буду ўжо далёка. Бедная Сафiя, ёй давядзецца самой есцi свой суп, але мне так не хацелася, каб яна здагадалася, куды я пайшоў. Яна, вядома, даведаецца, але даведаецца надта

позна, каб спынiць мяне.

Я ўзяў кавалачак вугалю з камiна i напiсаў вялiкiмi лiтарамi на сцяне кухнi:

"Хтосьцi паклiкаў мяне ў сне, i я пайшоў, каб знайсцi яго далёка-далёка за гарамi".

Я напiсаў гэта так смешна, каб, акрамя Сафii, калi хто прыйдзе вынюхваць штосьцi ў Сядзiбе Рыцараў, нiчога не зразумеў. "Ён", па ўсёй верагоднасцi, падумае, што я паспрабаваў напiсаць верш цi штосьцi такое. Але Сафiя адразу здагадаецца, што я меў на ўвазе: я паехаў шукаць Джанатана.

Я быў рады, што ўпершыню адчуў сябе дужым i смелым, i спяваў самому сабе:

– Хтосьцi паклiкаў мяне ў сне, i я пайшоў, каб знайсцi яго далёка-далёка за гарамi...
– Ах, як хораша гэта гучала. Трэба будзе расказаць Джанатану пра мае спевы, калi я яго знайду.

"Калi я знайду яго, - падумаў я.
– А калi не..."

Уся мая смеласць тут жа пакiнула мяне. Я зноў стаў маленькiм палахлiўцам, якiм быў заўсёды. Але тут жа пайшоў шукаць Ф'ялара. Я павiнен быў зараз жа знайсцi яго. Калi ён быў побач са мной, я не так баяўся. Колькi я прыходзiў да яго ў стойла, калi мне было цяжка ў адзiноцтве? Колькi разоў мяне супакойвала толькi тое, што я глядзеў у яго разумныя вочы i адчуваў, што ён быў цёплы, а нос яго мяккi? Калi б не Ф'ялар, я, напэўна, не змог бы жыць адзiн увесь гэты час без Джанатана.

Я пабег да стайнi.

Ф'ялар быў там не адзiн. Каля яго стаяў Губерт. Так, ён стаяў, лёгка паляпваючы каня па загрыўку i ўсмiхаючыся.

Сэрца пачало глуха калацiцца.

"Вось хто здраднiк", - падумаў я. Мне здалося, што адчуваю гэта даўно, але зараз быў упэўнены. Губерт быў здраднiкам. Iнакш чаго ён прыйшоў сюды, калi не шпiёнiць? "Гэты чалавек ведае надта многа", - сказала пра яго Сафiя.

I сапраўды, ён шмат чаго ведае. I ў гэтым цяпер я быў перакананы.

Ну, але што ён ведаў? Цi ведаў ён усё? Цi ведаў, што мы схавалi ў мяшку з аўсом? Я стараўся не паказаць, як я напалохаўся.

– Што ты тут робiш?
– запытаўся я як мага спакайней.
– Што ты хочаш ад Ф'ялара?

– Нiчога, - адказаў Губерт, - я прыйшоў да цябе, калi пачуў iржанне каня, я люблю коней. Твой Ф'ялар цудоўны...

"Мяне ты не абдурыш", - падумаў я i сказаў:

– А што ты хочаш ад мяне?

– Аддаць табе вось гэта, - Губерт працягнуў мне штосьцi, загорнутае ў кавалак белай тканiны.
– Ты выглядаў такiм сумным i галодным, i мне здалося, што, пакуль Джанатан палюе, табе не хапае ежы.

Я не ведаў нi што рабiць, нi што сказаць. Я прамармытаў словы ўдзячнасцi. Але цi ж мог я ўзяць ежу ў здраднiка? Цi, можа, трэба ўзяць? Я памацаў пакунак i здагадаўся, што ён прынёс загорнуты вялiзны кавалак вэнджанай баранiны. Ад яго разлiваўся смачны пах. Я ўжо адчуваў, як зубы мае ўпiваюцца ў мяса, хоць ведаў, што трэба вярнуць гэтае мяса i паслаць прэч таго, хто мне яго даў.

Але я гэтага не зрабiў. Займацца здраднiкамi павiнна Сафiя. Мне трэба было прыкiнуцца, што я нiчога не ведаю i

нiчога не разумею. Дый што казаць, мне вельмi хацелася мяса, якое было б вельмi дарэчы ў маiм доўгiм паходзе.

Губерт усё яшчэ стаяў каля Ф'ялара.

– У цябе сапраўды цудоўны конь, як i мая Бленда.

– Бленда белая, - заўважыў я.
– Ты любiш белых коней?

– Так, я вельмi люблю белых коней, - адказаў Губерт.

"Потым табе захочацца мець пятнаццаць такiх коней, цi не так?" - падумаў я, але прамаўчаў. Раптам чую, як Губерт прапануе штосьцi жахлiвае:

– Давай дадзiм Ф'ялару крыху аўса? Яму ж таксама хочацца чаго-небудзь смачнага?

Я не мог яго спынiць. Ён адразу пайшоў да меха з аўсом i ўзяў шуфлiк, якi ляжаў зверху. Я ажно заплюшчыў вочы, каб не бачыць, як ён дастае шуфлiкам табакерку. Але Губерт раптам ускрыкнуў, i я адкрыў вочы: з зерня на край мяшка выскачыў невялiкi пацук. Губерт паспрабаваў злавiць яго, але той саскочыў унiз, шмыгнуў да дзвярэй стойла i знiк у адной з норак.

– От, нягоднiк, укусiў за палец, - сказаў Губерт. Ён стаяў i разглядваў свой палец, а я выкарыстаў гэты момант - сам хуценька напоўнiў шуфлiк аўсом i перад самым носам Губерта закрыў зерне.

– Ф'ялар будзе вельмi задаволены, - сказаў я.
– Ён прывык есцi авёс у гэты час.

"А табе няма чаго радавацца", - падумаў я ў той момант, як Губерт таропка развiтаўся i, утулiўшы галаву ў плечы, выйшаў са стайнi. На гэты раз яму не ўдалося перахапiць сакрэтныя пасланнi, але было ясна, што трэба шукаць новае сховiшча. Я доўга думаў i нарэшце схаваў табакерку ў склепе з бульбай.

Потым я напiсаў на сцяне новую загадку для Сафii:

"Чырвонай Барадзе неабходны белыя конi, i яна ведае вельмi многа. Будзь пiльнай!"

Больш я нiчога не мог зрабiць для Сафii.

На наступную ранiцу з узыходам сонца, калi ўсе ў Вiшнёвай Далiне яшчэ спалi, я пакiнуў Сядзiбу Рыцараў i пачаў прабiрацца ў горы.

7

Я ехаў i расказваў Ф'ялару, як адчуваю сябе адзiн, зусiм адзiн у гэтым цяжкiм падарожжы па гарах.

– Ты ўяўляеш, што азначае гэта падарожжа для мяне? Май на ўвазе, што я не прывык нiчога рабiць, толькi ляжаў на ложку амаль усё сваё жыццё! Але ты не павiнен думаць, што я хоць на хвiлiну забыў Джанатана. Калi б забыў, то крыкнуў бы так гучна, што рэха раскацiлася б па ўсiх гарах, бо вакол так цудоўна.

Так, было сапраўды цудоўна. Джанатан зразумеў бы мяне. Якiя горы! Проста цяжка паверыць, што iснуюць такiя высокiя горы, такiя маленькiя чыстыя азёрцы, струменiстыя раўчукi i грозныя вадаспады... А якiя далiны, поўныя пахкiх кветак, - i ўсё гэта ў гарах! I тут я, Сухарык, на сваiм канi, i ўсё гэта бачу! Я нават не ўяўляў, што гэта можа быць такiм прыгожым, у мяне нават галава пайшла кругам.

Але паступова ўсё змянiлася. Я знайшоў маленькую сцяжынку, магчыма, тую, пра якую Джанатан мне расказваў. Па ёй можна было дабрацца да Далiны Дзiкай Ружы. Яна пятляла i паварочвала, i неўзабаве я апынуўся на процiлеглым баку палянкi. Горы сталi больш дзiкiмi i пагражальнымi, а сцяжынка ўсё больш небяспечнай. Яна то падымалася ўгору, то апускалася ўнiз, пракладваючы свой шлях памiж скаламi ўздоўж крутых стром, i я думаў, што нiколi не змагу яе пераадолець. Але мой Ф'ялар, пэўна, прывык адольваць такi шлях па небяспечных горных сцяжынках: конь сапраўды быў цудоўны.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности