Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:
А ён, Буранны Едыгей, заўтра з ранiцы ўзначалiць верхам на Каранары, прыбраным посцiлкай з кутасамi, праводзiны на Ана-Бейiт - на апошнi i вечны прытулак Казангапа... I ўсю дарогу будзе Едыгей думаць пра яго, пераадольваючы вялiзарныя i пустынныя саразекi. I з думкамi пра яго аддасць яго зямлi на спадчынных могiлках, як i была ў iх пра тое дамова. Так, была такая дамова. Цi далёкая, цi блiзкая дарога, але нiхто не саб'е яго з думкi, што трэба выконваць волю Казангапа, нават родны сын нябожчыка.
Няхай усе ведаюць, што будзе так, i дзеля гэтай мэты ягоны Каранар гатовы - асядланы i спарадкаваны збруяй.
Няхай
– Хадзем у халадок памяркуем.
Там у iх размова была нядоўгая. Эдыльбай не стаў угаворваць, выказаўся шчыра:
– Ты вось што, Сабiтжан, падзякуй богу, што ёсць такi Буранны Едыгей на свеце, сябар твайго бацькi. А спяшаеш, мы цябе не трымаем. Я за цябе кiну лiшнiя прыгаршчы зямлi.
– Гэта мой бацька, i я сам ведаю...
– пачаў быў Сабiтжан, але Эдыльбай перапынiў яго:
– Бацька, канечне, твой, ды толькi вось ты сам не свой.
– Ну ты скажаш, - палагоднеў Сабiтжан.
– Добра, давай не будзем у такi дзень. Няхай будзе Ана-Бейiт, якая рознiца, проста я думаў - далекавата.
На тым i скончылi. I калi Едыгей, паставiўшы Каранара ўсiм напаказ, вярнуўся i сказаў баранлiнцам: "Ды кiньце не па-джыгiцку гаварыць. Хаваць такога чалавека будзем на Ана-Бейiце..." - нiхто не запярэчыў, усе моўчкi згадзiлiся...
Вечар i ноч таго дня ўсе былi разам, па-суседску, на двары перад домам нябожчыка, бо i надвор'е спрыяла. Пасля дзённай спёкi рэзка пабралася на прахалоду. Вялiкая, сутонлiвая, бязветраная цiшыня апанавала свет. I ўжо нацямкi скончылi свежаваць тушу заколатага на заўтрашнiя памiнкi барана. А пакуль чай пiлi ля дымных самавараў ды размовы розныя вялi пра тое-сёе. Амаль усе прыгатаваннi да пахавання былi зроблены, i цяпер заставалася адно: чакаць ранiцы, каб рушыць на Ана-Бейiт. Паволi i цiхамiрна доўжылася тая вечаровая часiна, як i мае быць пры сконе старога чалавека - чаго ўжо залiшне тужыць...
А на раз'ездзе Баранлы-Буранным, як заўсёды, прыходзiлi i адыходзiлi цягнiкi - сыходзiлiся з усходу i захаду i разыходзiлiся на ўсход i захад...
Так яно было ў той вечар напярэдаднi выезда на Ана-Бейiт, i ўсё б нiшто сабе, каб не адзiн непрыемны выпадак. На той час спадарожным таварняком прыбыла на пахаванне i Анзада са сваiм мужам. I варта было ёй, толькi паявiўшыся, уголас зарыдаць, як жанчыны акружылi яе i таксама заплакалi. Асаблiва Укубала перажывала, нароўнi з Анзадой. Шкадавала яна яе. Дужа яны плакалi i галасiлi. Едыгей спрабаваў быў супакоiць Анзаду: што ж, маўляў, цяпер рабiць, за нябожчыкам следам не пойдзеш, трэба змiрыцца з лёсам. Але Анзада не сунiмалася.
Так яно бывае часта - бацькава смерць дала ёй волю выплакацца, расхiнуць душу i знайсцi палёгку ў горасным слове. Плачучы ўголас, звярталася яна да нябожчыка-бацькi, па-жаночы жалiлася на сваю няўдалую жытку, што, маўляў, няма каму яе нi зразумець, нi прыгарнуць, што не пашчасцiла ёй з маладых год, муж п'янтос, дзецi з ранiцы да вечара носяцца без нагляду i строгасцi i таму во сталi бэйбусамi, а заўтра, глядзi, i бандзюгамi стануць, цягнiкi пачнуць
А таму i праўда было ўсё адно, мужык яе сядзеў пануры i абыякавы, са спустошаным тварам i моўчкi палiў сабе смуродныя цыгарэты... Але тут недарэчы ўмяшаўся брат - Сабiтжан. З таго i пачалося. Сабiтжан пачаў ушчуваць сястру: ды што ж гэта такое, бацьку хаваць i сябе бэсцiць?
Анзада нiбыта гэтага толькi i чакала. I ўзняла яна голас з новай сiлай i ярасцю. Ах ты такi разумны ды вучоны знайшоўся! Ты, маўляў, спачатку сваю жонку навучы. Чаму яна не прыехала i не паказала нам, як плакаць? А ёй не грэх быў бы паплакаць над бацькам, якога яна, зараза, ды i ты, падкаблучнiк подлы, абабралi, абрабавалi да нiтачкi. Мой муж, якi ён нi алкаголiк, але ён тут, а дзе твая жоначка, кемная-прыемная?
Сабiтжан тады пачаў крычаць яе мужу, каб той прымусiў змоўкнуць Анзаду, а той раптам раз'ятрыўся i кiнуўся душыць Сабiтжана...
Ледзь супакоiлi баранлiнцы раз'ятраных сваякоў. Непрыемна i сорамна было ўсiм. Едыгей дужа расхваляваўся. Ведаў ён iм цану, але такой праявы не чакаў. I сам зласлiва папярэдзiў iх: калi вы не паважаеце адно аднаго, дык не ганьбiце хаця б бацькавай памяцi, а iнакш не дазволю вам нiкому тут заставацца, не пагляджу нi на што, вiнавацьце самi сябе...
Вось якая прыкрая гiсторыя здзеiлася напярэдаднi пахавання. Дужа азмрочыўся Едыгей. I зноў напружана сышлiся бровы на пахмурым чале, i зноў жальба iрвала сэрца: адкуль яны, дзецi iх, i чаму яны сталi такiмi? Хiба пра тое марылi яны з Казангапам, калi ў спёку i холад вазiлi iх у кумбельскi iнтэрнат, каб толькi вывучылiся, выйшлi ў людзi, каб не засталiся марнець на якiм-небудзь раз'ездзе ў саразеках, каб не клялi потым лёс: вось, маўляў, бацькi не паклапацiлiся. А выйшла ўсё наадварот. Што перашкодзiла iм стаць людзьмi, за якiх не сорамна было б перад грамадой?
I зноў Доўгi Эдыльбай выручыў, спагаду жыцейскую праявiў i тым надта памог Едыгею ў той вечар. Ён дык разумеў, як чулася Едыгею. Дзецям нябожчыка заўжды першае месца на пахаваннi, так яно ўжо вядзецца на свеце. I нiкуды iх не дзенеш, якiмi б бессаромнымi i нiкчэмнымi яны нi былi. Каб хутчэй забылася прыкрая спрэчка памiж братам i сястрой, Эдыльбай запрасiў усiх мужчын да сябе ў дом. Чаго, маўляў, мы будзем на двары зоры на небе лiчыць, хадзем пачаюем, пасядзiм у нас...
У доме ў Доўгага Эдыльбая Едыгей трапiў нiбы ў другi свет. Ён i раней заходзiў сюды па-суседску i кожны раз быў задаволены, душа ягоная поўнiлася цiшынёй i спагадай да гаспадароў. Сёння ж яму хацелася як болей пабыць тут, патрэба была такая - нiбы павiнен быў набрацца ён тут патрачанай сiлы.
Доўгi Эдыльбай быў такiм жа чыгуначным рабочым, як i другiя, заробку меў не болей за другiх, жыў, як i ўсе, у палове зборнашчытавога домiка з двух пакояў ды кухнi, але зусiм iншае жыццё ўладарыла тут - чыста, утульна, светла. Той жа чай, што i ў iншых, у Эдыльбаевых пiялах Едыгею здаваўся празрыстым сотавым мёдам. Эдыльбаева жонка i сама спраўная, i ў доме гаспадыня, i дзецi як дзецi... Пажывуць у саразеках колькi змогуць, думаў Едыгей, а там перабяруцца куды iм лепей. Шкада будзе, калi паедуць яны адсюль...