Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Быў. Ёсць. Буду

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Начная песня

Змрок на кручы заспеў рабінзона бабовага... У Дняпро ручаінай сплывае туман. Ўсе паехалі качак страляць на Падкову, Абяцалі вярнуцца, ды нешта няма. Пільна слухаю ветрык з далёкіх затокаў: Можа, недзе Дняпром затуркоча матор. Але ціха... Плаўка не відаць у сутонні. А над светам - шалёнства зіхоткае зор. Перакрэсліўшы вудай смугу агнявую, Я гляджу у свінцовы і грыфельны змрок... Вось, здаецца, кругі... Падсякаю ўсляпую... Зноў узмах... Зноў знікае ў прадонні плавок. Каб не спудзіць спакою  з нядальных кшакаў, З прыбярэжнай лазы, што цьмянее сцяной, Ціха
ўзносіцца пастка рыбацкага сака,
Ловіць зоры і іх апускае на дно. Пэўна, лягу пад стог. Хай з глыбіняў знямелых У адвечным і самым бяскроўным з баёў Вышніх знічак імгненна-агністыя стрэлы Да світання спадаюць у сэрца маё.

Рэчка Папараць

Чорная, з адценнямі зялёнымі, Быццам качкі цьмянае пяро, Цягнецца яна праз нетры сонныя, П'е балот настоеную кроў. Ціша ззаду цягнецца да шыі: Ў гэтым кінутым кутку зямлі Волаты змагаліся лясныя, Зрынулі, пасеклі, паляглі. Ўсё змяшалася і спрахла з часам. Курчыць зрынутыя дрэвы страх. Мухаморы, як кавалкі мяса, Кінутая, як шчыты, кара. Бервяно праз рэчку аксамітнае. Я зваліўся на спіну ў імхі І не ўбачыў ні шматка блакіту Праз ялін кашлаты малахіт. Ўсё адно, калматыя ялінкі, Што ўзрасце каля вачэй маіх, Баравік, надрэзаны сцяблінкай, Ці галоўка вострая змяі. Хай мне будзе абаронай цвёрдай Звонкае, як шчыт, найменне той, Гожай, як язмін, няўмольнай, гордай, Як світанне сэрцу, дарагой. Будзьце сведкамі, Лясныя сілы, Да апошняга ў гаі ліста, Што яна калісь сказала: "Мілы". Мімаходам. Лёгка. Проста так. Што мне нетры? Што мне цені смерці? Што мне змеі? Толькі ты любі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Тых, хто носіць небасхіл у сэрцы, Нельга ні уджаліць, ні забіць.

Тагасветнае

Сом вытрэшчвае глядзелкі сонныя: Ў Верхнім Царстве Смерці, па Той Бок, У чаўне пад ветразем чырвоным Праплывае невядомы бог. Сом, не спадзявайся ты на бога, Хай сабе ў яго і пара ног. Бог і сам не ведае нічога, Бог і сам на ростанях дарог.

Сведка

І было, і быллём парасло, Але сведкі гуляюць ракой... Рыба брохнула, Як вясло. У жыцці не бачыў такой.

Дуб

Ён быў царом дубоў. Над пушчай дзікай Ён узвыашўся, як над морам траў. І кожны жолуд, як радок вялікі, Для сонца новы парастак раджаў. І вось цяпер, калі яго быліны Жывуць у жылах кожнага, як кроў, З яго драўніны цяжкай робяць клінні Для пачынаючых мужнець дубоў. А ён, калі пачнуць крахтаць нябогі, Іх важна вучыць, - мудрасці нібы: "Што ж, дошкі будуць, - гэта ўсё нічога, Для гэтага ж існуюць дубы". Забыў свае змаганні і быліны, Забыў свае пакуты на зямлі, - Таму, што першыя свае галіны Не так, як ён, нашчадкі павялі. І ён глядзіць на іх, бы з мёртвай вежы, Не разумее іх святыя сны... А будучыня парасткам належыць, Бо на дубах былых растуць яны. Бо іх галінам шырыцца ў свабодзе, Бо іх карэнням глыб зямлі працяць, Бо іншыя яны, бо сем стагоддзяў Лес глебу рыхтаваў для іх жыцця... ...Стаіць над здзірванелай сцежкай згубы, Нібыта ўсім, што з ім было ў жыцці, Ўвасобіў да канца "ідэю дуба" І больш дубам няма чаго расці.

"Вецер

ужо i лiстотай не кружыць..."

Вецер ужо і лістотай не кружыць, Золкі, начны вылізвае брук. І лету на змену прыходзіць сцюжа, І сон на змену пяшчоце рук. І што абдымаць цябе ззаду за грудзі, Лавіць нагою выгіб сцягна, Калі замест песні вясенняй будзе Зіма, забыццё і здрада сна? І як мне не гладзіць цябе з трапятаннем, І як мне не плакаць ад гора ў сне, Калі ты кожным сваім дыханнем Нібы адрываешся ад мяне.

"Вёслы мае разрываюць ноч..."

Вёслы мае разрываюць ноч Чорнай азёрнай вады. Іскра агню мне міргае: "Не збоч І прыплыві сюды". І ўяўляюцца ў з'явах асенняй тугі Валасы, цеплыня грудзей... А ў затоках дрыжаць і дрыжаць сітнягі Ў бясконцай асенняй вадзе. Ветравей, ты падзьмі над няўтульнай вадой, Панясі над прадоннем начным, Каб хутчэй у абдымках каханай маёй Я прачнуўся ў ложку маім.

"І тады закахалася хмара..."

І тады закахалася хмара... У паплавы, ад расы прамяністыя, І ва ўсю Беларусь маю чыстую, Ў мары бору, ў палёў абшары. І заплакала ад кахання, І слязою чыстай абмыла Ўсе абшары зямлі маёй мілай, Ўсе калыскі яе і магілы, Ўсе змярканні яе і світанні. І пад птушак зялёны гоман Нарадзіліся для абшараў, - Плод кахання бору і хмары, - Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.

Наследаванне Байрану

Ты апусціла стрэлы вей - І гэта, як на снег вайны, На саван бітвы ў снах завей Бязгучна селі груганы. На веі слёзы наплылі - І гэта, быццам па вясне, Як брама райскае зямлі, Праз дождж вясёлка ззяе мне. Па ўсёй каханай старане З блакітных сноў спадае дождж - І гэта, - здаючыся мне, - Ты ўсмешку дорыш мне усё ж. І адышла зіма трывог, І ўстаў з нябёс герояў строй... І зноў ёсць май, і зноў ёсць бой, І зноў ёсць свет, і ў свеце бог. І свет - не пустка мне з табой. І бог - не пастка мне з табой.

"Закувала зязюля ў лесе празрыста-зялёным..."

Закувала зязюля у лесе празрыста-зялёным... Божа мой! Колькі год яшчэ жыць нам з табою і жыць! Ранак ціхай вясны! Ранак светлых пяшчотных палонаў! Ранак вечных спатканняў на роснай і цёплай, пахучай мяжы! І не будзе канца ні вясне, ні іскрыстай расе, ні каханню, І спрадвеку, давеку, магутныя, будуць яны Цараваць над вясенняй зямлёй, над гаямі у цёплым тумане, Над гаямі, дзе... Так нечакана прыгасла зязюлі куванне. Дзе ля касак прабітых міргаюць калматымі веямі сны.

"Ў бездарожжа для тых, каму шчасцiць..."

Ў бездарожжа для тых, каму шчасціць, Дагарае ўначы маё сэрца... Ты дала мне імгненнае шчасце, Я табе даў за гэта - бяссмерце. І калі ты падзякаю, болем Азарыла мне прорвы сусвету, Я сказаў: "Больш, напэўна, ніколі Мы на свеце не ўбачымся гэтым". І табе - хай нас людзі рассудзяць - Я зайздроснай аддзякую доляй: Ты - ніколі - мяне не забудзеш, Ты мяне не пабачыш - ніколі. Ў ноч самоты, і ў цемры магілы Будзе смага адна тваёй доляй: Ты забыць мяне будзеш не ў сілах, І са мною... ніколі. Ніколі.
Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор