Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Быў. Ёсць. Буду

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Глухi генiй

Гойя 
Сон розуму пачвар раджае, І панствуюць яны над ім, Паветра крыкам запаўняюць, Вішчаць і кідаюцца ў дым. І вар'яцее мозг ад плачу На самай праведнай з планет. Чуць не магу!!! Ўглядаю. Бачу І мацаю каравы свет. Што з ім? Які смяшлівы д'ябал Зямлёй гуляе, як мячом? Чаму аднога ўладай вабіць? Чаму другога б'е мячом? У ведзьмы на грудзях звісае Дух цемры, злосны і тупы. Свет забівае і ўмірае. Хто не асёл - той нетапыр. І хто паверыць, нават з кроўных, Што цяжка мне узнёсласць мар, Дзіцячую сваю любоўнасць Хаваць за жорсткасць і кашмар? Іначай нельга, бо адразу Раздражніш лютую змяю... Іначай схопяць і абразяць, І граззю ў душу наплююць. У царстве смерці і трывогі Ёсць для мяне адзін маяк, Што асвятляе мне
дарогі...
Іспанія, зямля мая! Ахутаная ў сан-беніта З дурацкім вострым каўпаком, Равучым полымем абвіта, Ў турме задушана шнурком. Вайна! Забілі маці ў полі. Нясуць. А захад дагарэў. Дзіцёнак сіры, бедны, кволы Ідзе за ёй і вочы трэ. Не бачылі бы лепей вочы Вось гэта: новай смерці цень, Маленькую фігурку ноччу, Кранаючую, як прамень. Хто высушыць дзіцяці слёзы? Хто ён, загублены ў хмызах? Язміну кветка на марозе. На веях мёртвая сляза. "Матуля, бедная! Як гэта вытрымаць?! Якая мужнасць!" Суцэльны крык ірвецца з горла, Крык фарбы, крык іглы ў турме. І ўрэшце: "Ісціна памёрла!" Памёрла пад вясёлы смех. Глухім жыву і паміраю, Глухім крычу пад градам куль, Глухім, бо слухаць не жадаю Хлусню, што панствуе паўсюль. Пакуль пад гукі новай песні, Харалу, што залье палі, Святая праўда не ўваскрэсне, Ўсё ж уваскрэсне на зямлі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Тады - пачую.

"Не злабiся на ерэтыкаў..."

Не злабіся на ерэтыкоў, Не цягні ў самае неба выю. Свет без іх - чародка прасцякоў, Свет жывы - пакуль яны жывыя. Ты мудрэц - пакуль мудраць яны. Ёсць яны - няма ў табе падману. Не гані агнём іх, не кляні, А малі аб іх уратаванні.

"Што такое ёсць справядлiвасць..."

Што такое ёсць справядлівасць, Калі капнуць глыбока? Яе няма, калі гнецца Хоць адна ад крыўды спіна. Як кулак - не кулак без пальца, І "ў абодва не зрыць" аднавокі, Так грамадства з адным нешчаслівым Каштуе не болей лайна.

Беларускае мiнулае

Нязносны гонар тым, што робім сёння. Дулю! Вазьмі у звычай, сын герояў і багоў, Не пагарджаць святым сваім мінулым, А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго.

"З амбона хтось крычаў пра шлях да раю..."

З амбона хтось крычаў пра шлях да раю. Адзін маўчаў, паказваючы згоду. Другі маўчаў - на знак сваёй нязгоды... Маўчанне адназначным не бывае.

Былому другу

Ну й свінства ж ты зрабіў... Ледзь дашукаўся кораня. Глядзі, ў наступны раз не зносіш галавы. Давай на антыбрудэршафт з табою дзёрнем. Хачу ад сёння быць з табой на "вы".

Склероз

У яго быў склероз - ну чыстае гора! Але ён быў мужны і не паддаваўся: Кожны дзень забываў ён, ці піў учора, І, на ўсякі выпадак, апахмяляўся.

Арарацкая далiна

Плантацыі перцу, кінзы і рыгана, І сохне перац пад кожным "дымам". І кожны дом у агні буяным Згарае купінай неапалімай. І скалы, як бруднаю вапнай пабелены, Гразёй храпаватай залеплены спіны. А там, дзе вада, - такая ўжо зелень, Такая зялёная, ажна сіняя! А ўдалечыні Арарат двухгаловы У небе стаіць недасяжнаю марай, Прысыпаўшы лысіны пудрай цукровай, Захутаўшы ногі ў ліловыя хмары.

Армянскія ананімныя прытчы

Вольныя пераклады 
Стагоддзе V Воўк авечкам сказаў: "Мір вам светлы й святы. Нада мной і над вамі - адзіны бог". І Баран сказаў: "О сёстры й браты!
Ратуйся, хто як і хто змог!"
Калі часам пачую голас святы: "Абавязкі!!! Прагрэс!!! Ідэі!!! Правы!!!", - Мне таксама хочацца крыкнуць: "Браты! Ратуйся, - на на злом галавы!!!" Стагоддзе ХХ Ганарылася стронга перад печкуром: "Рыбакі мной цароў частуюць! А ты?! Галадранец кожны нясе цябе ў дом, Купіўшы за шэлег сто тры хвасты". І пячкур адказаў: "Ну і хай сабе голь, Хай ламаны шэлег за сто тры хвасты. Ты ж - бясплатна вандруеш на панскі стол. Значыць, нават таго не вартая ты".

Пяць

струкоў перцу

Як задумаў свіння - Асманскі султан З Каўказам сілаю мерацца, Ён - меру гароху прыслаў для армян, А яны - пяць струкоў чырвонага перцу. І кожны султанаў мудрэц, як баран, Разглядаў іх і сэнсу не бачыў, Але самы сівы сказаў: "О султан! Мне нядоўга жыць. Растлумачу. Ты гарох ім паслаў - безліч войска свайго. Ну і звараць. З'ядуць. Хай без радасці. Хаця цяжка пасля, - нат з падмогай багоў, - Будзе вытрымаць іх кананаду. Войска іхняе - паць пярчын - прад табой, Праглыні, найвялікшы султане, І згарыш ці да смерці уп'ешся вадой: Ні Севана, ні рэчак не стане".

"Старайся..."

Старайся (але, вядома, не кaту) Сказаць адзіна верныя словы: Замест: – О божа, ды будзьце вы клятыя! Сказаць: – О божа, ды ўстаньце здаровы!

Хан i табiб

Хан кліча лекара-табіба зрання: – Баліць азадак. Маю барыша. Лячы хутчэй, бо заўтра мне ў дыване Дзяржаўныя пытанні вырашаць. – Ды вылечым. Але прабач, мой хане, Магчыма ў неразумнасці сваёй Я нейк лічыў, што гэтыя пытанні Рашаюць пераважна галавой. 

Прарок

Генадзю Кісялёву

Маналог Кастуся з ІІІ акта трагедыі "Кастусь Каліноўскі"
Далёкія-далёкія дарогі Пад хмарнай лебядзінай чарадой... Іду... Не веру ў д'ябла, ані ў бога. Былі б - дык не паднеслі б чары той: Пакутваць цяжка гневам і журбою, Ў пустыні марна да пяскоў гукаць За край, даўно адвучаны ад бою, Ад мовы, гонару і языка. І жыць, як тыя, што вось-вось сканалі, Але яшчэ не ўпалі ў вечны смерч: Мозг шле навокал клічы і сігналы, А цела - ў мёртвы лёд закула Смерць. Ў распадзе клетак мозгу, бы ў магіле, Чуць, як лікуе крумкачоў імша, Ўсе словы чуць у гневе і бяссіллі, Пакуль не вернецца ў Нішто душа. І з горыччу, бы ў сполаху зарніцы, Убачыць раптам дальнія гады, Калі нашчадкі узвядуць грабніцы Ўсім тым, каго распялі іх дзяды, Каго пабілі на стагнах каменнем, Каго на плаху валаклі з турмы... Вы, людзі ўсіх наступных пакаленняў, Ці будзеце у роспачы, як мы, З сваёй апошняй ледзяной калыскі Чуць мозг, што марна растае ў агні? Не трэба. Што нам славы абеліскі?!? Што нам, памёрлым, знічы і граніт?! Калі жадаем мы адной кароны: Пачуць, як лёсу валяцца муры, Пачуць, хаця і ў першы дзень па сконе, Ў згасанні мозгу ярасны ваш крык. І зразумець, што вы ўзламалі краты, Апошняй думкай, цяжкай, як свінец, Што блізкі ён, вялікі ваш пачатак, Што блізкі ён, вялікі мой канец. І ў водбліску згасальнае заранкі Апошнім промнем, як лязом нажа, Пайсці раллёю, мною узаранай Для руні, невядомай і жаданай... Пайсці да вас... І да свайго крыжа. 

Дэман

Позняю ноччу з бяссілымі зорамі стылымі, Калі ў глыбокіх дварах паміраюць вятры, - Сеў на акно чалавек з кажановымі крыламі, Месяц і зоры гусцеючым ценем закрыў. Складваў і знову выпростваў ён крылы маўклівыя, З іх вандраванняў міжзорных счышчаючы пыл. Крылы як веер былі, як паніклыя косы алівы, І як пагаслых ад стомы камет пацьмянелых снапы. – Хто ты?
– спытаў у яго.
– А нашто табе ведаць аб гэтым? – Што ты? – Я кветка і зорка. Пагоня і бег. – Зараз адкуль? – Я... забыўся на тыя планеты. Дзе абпякаў мае крылы агонь, дзе завейваў іх снег. – Што ты пабачыў? – Тупых катаклізмаў раскаты, Зло і пяшчоту, пажар і спакойны заліў.
Ўсё гэта можна пабачыць на гэтай праклятай, На блаславёнай, на сонечна-змрочнай зямлі. – Што ты запомніў найбольш? – Ледзяныя абшары свабоды, Дзе сумнявацца даводзіцца ў сэнсе самога быцця, І каля Альфы Цэнтаўры грыбы вадародныя, А ў Магеланавай Хмары няпэўныя іскры жыцця. Ёсць там планета, што Антызямлёй называюць, Чорная прорва за ёю. І там, у здрадлівай імгле, На двайніка твайго вораг з кінжалам чакае, І з антыкуляй, што дрэмле у антыствале. – Дэман мой, што ж не сабраў ты апошнія сілы, Каб двайніку сніліся вершы, каханне, спакой? – Але ж цябе на зямлі гэтай, дружа, таксама забілі Слабай жаночай рукою, каханай рукой. – Дух дасканалы занадта, ўсю горыч ты зведаў. Што ж уратуе жыццё? Ратуй мяне, дружа, або Вырві з мяне ледзяную самоту ўсяведання, Дай мне няведанне простых і простых любоў. Ўсё асляпленне кахання, эльбрусы яго і галгофы, Люд, што гібее ў агні, сэрца, што гіне ў агні, - На іх, вазьмі іх сабе разам з гэтымі строфамі, Што разумеюць усё і нічога не могуць змяніць. У чалавека ўначы ўсміхнуліся змрочныя вочы: – Просіш аб чым? Пагасіць твой апошні маяк? Хлусіш нашто? Ты ж не хочаш збавення, не хочаш. Лепшаю песняй тваёй стала пакута твая. Мужна ў цемру глядзі і трызні аб вечнай радзіме, Трызні аб шары зямным і пакутвай далей і далей, Пакуль не згасла зямля, пакуль чыстае неба ад дыму. І пакуль гібель твая дрэмле ў нейчым ствале.
Поделиться:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха