Бязглуздыя парады
Шрифт:
* * *
Калі вырасьцеш вялікім, Станавіся прэзідэнтам. Бо файнейшае работы Ў цэлым сьвеце не знайсьці: Ў абавязкі прэзідэнта Уваходзіць бег на лыжах, Тэніс, на каньках катаньне І гульня ў футбол-хакей. * * *
Не пагаджайся ні за што Ніколі і ні зь кім, А хто пагодзіцца з табой - Таго баякам кліч. За гэта ўсе цябе пачнуць Любіць і паважаць. І
* * *
Калі ў кухні тараканы Маршыруюць па стале, Ну а мышы на падлозе Зладзілі вучэбны бой, Значыць, трэба на часінку Кінуць барацьбу за мір І распачынаць заўзята Барацьбу за чысьціню. * * *
Калі вырашыў ты зь сябрам Па душах пагаварыць, Сябра не хапай за гузік - Вырвецца яшчэ, зьбяжыць, І на памяць застанецца Толькі гузік у цябе. Сябру трэба даць падножку, На падлогу заваліць, Зьверху сесьці і тады ўжо Па душах пагаварыць. * * *
Калі ты прыйшоў у госьці, Не здароўкайся ні зь кім, Словаў «дзякуй», «калі ласка» Анікому не кажы, На пытаньні не адказвай, Адвярніся ад усіх, І тады цябе ня будуць Называць балбатуном. * * *
Калі здарылася нешта Й вінаватых не знайшлі, Не хадзі туды, іначай Вінаватым будзеш ты. Лепш схавайся у куточку, А пасьля ідзі дамоў І пра тое, што убачыў, Ты нікому не кажы. * * *
Не купілі вам бацькі марозіва? Не ўзялі ў кіно з сабою ўвечары? Трэба на бацькоў тады пакрыўдзіцца І сыйсьці бяз шапкі ў ноч халодную. Ды ня проста так блукаць па вуліцах, А ў дрымучы, цёмны лес адправіцца. Стрэць ваўка там шэрага, галоднага, Ў пашчу да яго патрапіць, ведама ж. А бацькі, калі пра тое ўведаюць, Закрычаць, заплачуць ды забегаюць, Кінуцца адразу па марозіва, Возьмуць у кіно з сабою ўвечары. * * *
Паглядзі, што ў кожным доме Адбываецца ўначы: Павярнуўшыся да сьценкі, Тата з мамаю ляжаць. Вуснамі яны варушаць У цямнюткай цемнаце, І, заплюшчваючы вочы, Пяткай торгаюць у сьне. Ўвечары ісьці у ложак Не згаджайся ні за што. І не дазваляй нікому Нават коўдру падтыкаць. Ну няўжо табе ахвота Лепшыя свае гады Змарнаваць пад цёплай коўдрай, На падушцы, без штаноў? * * *
Калі хочаш ты спадабацца дарослым, Дык зранку пачні хітраваць і дурэць, Брыкацца, кусацца, туды-сюды гойсаць І кленчыць сабе падарункі ва ўсіх. Гарлай, бі талеркі і сьмецьце раськідвай, А потым гадзінку вазьмі адпачні, - Адразу расчулена мама і тата Зь усьмешкай ласкавай
* * *
Калі ты прыйшоў на Елку, Патрабуй свой падарунак. Падлічы усе цукеркі, Ці ня зьеў іх Дзед Мароз. І яшчэ - ні ў якім разе Не нясі дамоў прысмакаў. Як наскочуць мама з татам - Дык палову адбяруць. * * *
Калі хочуць пакараць вас, Бо паводзіліся кепска, Ну, да прыкладу, у ваньне Спрабавалі вымыць котку, Не спытаўшыся дазволу Ні у коткі, ні у мамы, Прапаную дзейсны спосаб, Як пазьбегнуць пакараньня. Біцеся ілбом у сьцены, Біце ў грудзі кулакамі, Плачце, голасна крычыце: «Ах, нашто ж я мучыў котку?! Варты я сьмяротнай кары! Ганьба! Ганьба мне і сорам!» Роўненька праз паўхвіліны Ўсе заплачуць разам з вамі, Вас прабачаць і у краму Пабягуць па шакалядку. Вось тады спакойна котку Вы за хвост цягніце ў ванну, Бо нікому і ніколі Не пажаліцца яна. * * *
Скажам, у цябе ў кішэні - Жменя смачных ледзяшоў, А насустрач па дарозе Верныя ідуць сябры. Не пужайся, не хавайся І ня кідайся ўцякаць, Не запіхвай ўсе цукеркі, Не разгортваючы, ў рот. Падыйдзі да іх спакойна І бязь лішняй балбатні Хуценька дастань зь кішэні... І падай сябрам руку. Паздароўкайся зь сябрамі, Трошачкі паразмаўляй. Разьвітайся і пасьля ўжо Як хутчэй бяжы дамоў Каб цукеркі ўдома зьесьці, Пад канапу, брат, залазь. Пад канапаю дакладна Не сустрэнецца ніхто. * * *
Вазьмі густы вішнёвы сок І белы мамін плашч. Лі асьцярожна сок на плашч - І будзе пляма там. Цяпер, каб плямы не было На маміным плашчы, Плашч трэба цалкам абмакнуць Ў густы вішнёвы сок. Вазьмі вішнёвы мамін плашч І кубак малака. Лі асьцярожна малако, І будзе пляма там. Цяпер, каб плямы не было На маміным плашчы, Плашч трэба цалкам абмакнуць У рондаль з малаком. Вазьмі густы вішнёвы сок І белы мамін плашч, Лі асьцярожна... * * *
Калі вы вакно пабілі, Не сьпяшайцеся прызнацца. Пачакайце, - раптам грымне Грамадзянская вайна. Артылерыя ўдарыць, Шыбы выляцяць усюды, І ніхто крычаць ня будзе З-за пабітага вакна. * * *
Бі сяброў безь перапынку Кожны дзень па паўгадзіны, І твая мускулятура Будзе цьвердай, як камень. А магутнымі рукамі, Калі прыйдзе грозны вораг, Зможаш ў цяжкую хвіліну Ты сяброў абараніць.
Поделиться:
Популярные книги
Мятежник
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Измена. Не прощу
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Стена
Приключения:
исторические приключения
7.80
рейтинг книги
Санек 3
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Школа. Первый пояс
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60