Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бязглуздыя парады

Остер Григорий Бенционович

Шрифт:
* * *
Калі, мыючы сыночка, Зразумее раптам мама, Што яна заместа сына Мые нечую дачку... То ня трэба нервавацца, Ну хіба так гэта важна - Ўсе аднолькавыя дзеці, Калі брудныя яны.
* * *
Як састарэеш, то хадзі Заўсёды пехатой. Ў трамвай ня пніся - ўсё адно Там сесьці не дадуць. І зараз мала ёсьць дурных, Каб месца саступаць, А покуль станеш ты стары - Ня будзе іх зусім.
* * *
Калі
блізка ля дарогі
Вы гуляеце ў футбол І, паслаўшы мяч ў вароты, Раптам чуеце сьвісток, Не крычыце: «Гол!», магчыма, Гэта міліцыянер Засьвісьцеў, бо мяч патрапіў Не ў вароты, а ў яго.
* * *
Пераходзячы дарогу, Не сьпяшайся пад трамвай. Пачакай на сьветлафоры, Ці ня зьявіцца адкуль «Газік» хуткай дапамогі - Езьдзяць лекары на ім. Хай саб'юць цябе, а потым Самі будуць лекаваць.
* * *
Калі ворагаў ты хочаш Пабароць адным ударам, Ні ракеты, ні патроны Не патрэбныя табе. Ськінь да іх на парашуце (заканчэньне сам прыдумай) Ворагі цераз гадзіну Самі рынуцца ў палон. А калі пусты радочак Ты ня хочаш сам запоўніць, Прапаную варыянты, Выбірай сабе любы. Ськінь да іх на парашуце: Меншую сваю сястрычку, Тату, маму і бабулю, Дырэктрысу роднай школы, Педсавет у поўным складзе, Рухавік ад «Запарожца», Стаматолагаў дзясятак, Капрызуліка Арцёма Альбо Яначку Папову, Сок са школьнага буфета Ці «Бязглуздыя парады»... Ворагі цераз гадзіну Самі рынуцца ў палон.
* * *
Калі мама есьці кліча, Пад канапаю хавайся. Сьцішся там, каб не адразу Тата з мамаю знайшлі. А калі за ногі будуць З-пад канапы валачы, Выдзірайся і кусайся, Усчынай сапраўдны бой. Калі сілаю дастануць І пасадзяць ўсё ж за стол, З кубка выверні гарбату, Вылі на падлогу суп. Рот далонямі зацісьні І са столка падай ўніз. Падкідай уверх катлеты, Хай да столі прыстаюць. І з павагаю празь месяц Людзі скажуць пра цябе: «З выгляду худы і дохлы, А характар - быццам сталь!»
* * *
Калі вырашылі першым Стаць у шэрагах народу, Ні за што не даганяйце Тых, хто сьпераду ідзе. Бо празь пяць хвілінаў з крыкам Рынуцца назад ўсе бегчы, Вы тады натоўп ўзначальце І бяжыце як хутчэй.
* * *
Да бацькоў тваіх у госьці Цёця нейкая прыйшла І дарослыя размовы Вельмі важныя вядзе? Трэба ззаду непрыкметна Падыйсьці да цёці, потым Гучна крыкнуць проста ў вуха: «Стой! Здавайся! Хэнде хох!» І калі са стула цёця Зь перапуду загрыміць І гарбату ці какаву На сукенку разалье, То, напэўна, вельмі гучна Будзе мама рагатаць, Ну а тата ў захапленьні Сам пацісьне вам руку. Потым возьме вас за плечы І кудысьці павядзе. Там, напэўна, вельмі доўга Тата будзе
вас хваліць.
* * *
Ты у спэцыяльным сшытку Падрабязна пазначай, Хто каго на перапынку Як далёка пасылаў. Зь кім настаўнік фізкультуры Піў кефір ў спартовай залі І што тата ноччу маме Ціхім голасам шаптаў.
* * *
Калі гострыя прадметы Вам патрапілі на вочы, Пастарайцеся ў сябе іх Як мага глыбей ўтыкнуць. Так на прыкладзе уласным Зможаце пераканацца Ў тым, што гострыя прадметы Трэба ад дзяцей хаваць.
* * *
Да адказу патрабуюць? Што ж, умей трымаць адказ. Не дрыжы, ня хныч, ня мямлі І вачэй не апускай. Скажам, запытала мама: «Хто тут цацкі раськідаў?» Адкажы, што гэта тата З тузінам сваіх сяброў. Ты пабіўся зь меншым братам? Ўсім кажы: «Ён сам пачаў, Біў мяне нагой па шыі, Лаяўся, як той бандыт». Запытаюць, хто на кухні Ўсе катлеты пакусаў - Адкажы, што кот суседскі, А, магчыма, сам сусед. Як бы ты ні нагарэзіў, Падрыхтуй на ўсё адказ. За свае правіны кожны Мусіць тлумачэньне даць.
* * *
Калі вырашылі цьверда Самалёт сагнаць на Захад, Ды ня можаце прыдумаць, Чым пілотаў напужаць, Вы са сьвежае газэты Ім урыўкі пачытайце, І яны куды заўгодна Разам з вамі паляцяць.
* * *
Дражніцца лепш за ўсё з вакна, Зь вялікай вышыні. Няблага з танка падражніць Альбо з браневіка. Калі ж давесьці хочаш ты Людзей да горкіх сьлёз, То файна будзе іх тады Па радыё дражніць.
* * *
Госьць кубак з кавай упусьціў? Ня біце госьця ў лоб. Наліце новы кубак, хай Спакойна каву п'е. Калі яшчэ раз кубак госьць Упусьціць са стала, Дастаньце шклянку і туды Наліце каву зноў. Калі ж ў гасподзе вашай госьць Ўвесь посуд пераб'е, Дык давядзецца за каўнер Гарачай кавы ўліць.
* * *
Калі вас па тэлефоне Нехта дурнем абазваў І, адказу не счакаўшы, Кінуў слухаўку хутчэй, Набярыце тут жа нумар З выпадковых іншых лічбаў І таму, хто вам адкажа, Так скажыце: «Сам дурны!»
* * *
Ты адрэсу роднай школы, Дзе пашэньціла вучыцца, Быццам множаньня табліцу, Добра-добра завучы. І калі ты выпадкова Раптам стрэнеш дыверсанта, Дык яму адрэсу школы Неадкладна назаві.
* * *
Не сумуйце, калі ў школку Выклікаюць раптам маму Альбо тату. Без сумневаў Клічце ўсю сваю сям'ю. Хай прыходзяць дзядзькі, цёткі, А яшчэ - стрыечны брацік, Калі ёсьць у вас сабака, То прыводзьце і яго.
Поделиться:
Популярные книги

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Стена

Мединский Владимир Ростиславович
Приключения:
исторические приключения
7.80
рейтинг книги
Стена

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена