Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Пятровіч Барыс

Шрифт:

— Я проста моцна напіўся. I дзяўчына тая па-хамску сябе паводзіла — адмаўляла. Ха! Бачыш: ня я па-хамску лез да яе, а яна адмаўляла. Во табе і чалавек. Адукаваны чалавек. Інтэлігент... Аты кажаш пра быдла. Можа, і крычаў я нешта, але без далёкіх думак. Ты вось кажаш пра быдла, а я думаю пра нашых бацькоў. Думаю, разумею, што нічым яны з народу для нас не вылучаюцца, акрамя таго, што нашыя бацькі, але ж — ня быдла яны, ня быдла...

— Быдла. Цяжка сабе ў гэтым прызнацца, аднак гэта так. I ўдадзеным выпадкуя не лічу гэта абразай для іх. Я кажу сьвядома, са шкадаваньнем. I па прынцыпе адмаўленьня адмаўленьня: любое шкадаваньне — абраза і чапляньне ярлыкоў — абраза, атрымліваецца простае спачуваньне ўсім нам няшчасным, нягеглым: і асобам, і быдлу, і бацькам, і дзецям...

Можа і так. Мне цяжка цяпер з табою спрачацца.

— А ці заўважыў ты, што калі сярод быдла зьяўляецца лідэр — плоць ад плоці яго, — дык розум яму найчасьцей замяняе злосьць, нахабства, напорыстасьць, несумленнасьць і гэтак далей. Злосьць на ўсё і ўсіх. Спачатку на асобаў, як на разумнейшых, а потым і на сваіх, на быдла. Ты бачыў, якія ў яго становяцца вочы — нібы крывёю наліваюцца, — з якою злосьцю невядома да каго, бо да ўсіх ён гаворыць... I ўсе, хто вакол яго — ворагі, ворагі. Страшна думаць пра будучыню, прыгадваючы падобных да яго папярэднікаў...

Стаху ня трэба было тлумачыць, што за «яго» мае на ўвазе Сяржук. Так казалі цяпер: «ён», з націскам на гэтым слове, не называючы ні высокай пасады, ні імя ягонае, паказваючы тым самым сваё непрыйманьне гэ­тага чалавека і пагарду да таго, што ён робіць. I таму Стах адразу падхапіў новы паварот гаворкі.

— Якая там будучыня... Пра сёньня думаць страшна. Наогул думаць страшна, бо, гледзячы на яго, прыходзіць у галаву толькі адная пэўная думка: няўжо ў цэлым краі ня знойдзецца чалавек, які ахвяруе сабою, дзеля іншых, дзеля таго, каб нешта зьмяніць...

— Ня знойдзецца. Ня той край, прабач... Стагоддзямі выбівалася, вынішчалася тут усё, што асьмельвалася супраціўляцца. Таму цяпер гэтак бесцырымонна, ваяўніча, бессаромна, упэўнена і карыстаецца ён уладай. I краінай. Як паслухмянай, бясслаўнай жанчынай. I быдла пляскае ямуў ладкі — ён цалкам адпавядае ягоным ідэалам. Але нельга быць такім жорсткім са сваёй роднай маці, нельга гэтак зьневажаць свой родны край, яго гісторыю і мову. Па ўсіх чалавечых і хрысьціянскіх законах нельга. Усё на гэтым сьвеце ўлічваецца, нішто не праходзіць бяз сьледу. I пакараньне будзе, калі не ад людзей, дык ад Бога. I будзе бязьлітасным. Я спачуваю яму...

— Кінь ты... Паспачувай лепш народу.

— Каб ён гэтак паспачуваў мне хоць раз, як я яму спачуваю. Каб ён паспрабаваў зразумець мяне, як я яго разумею. Я спрабую гаварыць з ім, а мне ў адказ, пачуўшы сваю родную мову, — нацыяналіст, бээнэфавец, фашыст... Божа, якая цемра, якая безвыходнасьць. Што і хто яшчэ трэба яму, каб зразумець, што так жыць нельга?

— Клін клінам выбіваюць — гэтак кажа мудрасьць народу, альбо, калі верыць табе, быдла. I я ўпэўнены, што выратаваць нас урэшце рэшт зможа толькі падобны да яго лідэр — жорсткі, рашучы, напорысты, але — высокаадукаваны, высокакультурны, гэтакі «просвящённый монарх», а па-просту інтэлігент-дыктатар, які сьвядома, а не інтуітыўна, будзе казаць тое, што хоча чуць быдла, а рабіць, як і гэты, сваё, прычым не ўласьцівымі яму самому сродкамі: сілай, прымусам. Толькі да такога прыслухаецца быдла, такому «паверыць», і толькі ён зможа вывесьці яго з гэтага замкнутага кола, з гэтага хворага балота на сенакосныя лугі. I тады, калі харчу будзе дастаткова, мажліва, і быдлу будзе час задумацца над сваім жыцьцём.

— Так то яно так... Вядома, не трэба недаацэньваць ролю асобы ў гісторыі. Аднак найчасьцей асобы гэткія толькі руйнуюць і вельмі рэдка нешта ствараюць. Наламаць дроваў «асоба» можа столькі, што потым удзесяцёх не разьбярэшся. Прыкладаў сотні, у тым ліку і наш, цяперашні... Але, тым больш дарэмна, ты ўскладаеш нейкія надзеі на быдла. Забудзь пра гэта. Па-першае, у быдла ніколі ня будзе дастаткова харчу, па-другое, быдла ніколі

ня думала і думаць ня будзе.

Яно ня дзеля таго створанае. Яно можа хіба адчуваць і аддавацца пачуцьцям, якія і замяняюць яму розум. Больш за тое, бойся быдла, якое лічыць, што яно думае... Нездармаўіншых — дэмакратычных — краінах прыдуманы розныя цэнзы: узроставы, адукацыйны, маёмасны, каб выключыць адкіды грамадства з ліку выбаршчыкаў, каб не ўплывалі яны сваёй тупой масай на вынікі выбараў, у якіх самі не арыентуюцца і вераць толькі таму, хто больш наабяцае. У нас жа даюць стогадоваму дзеду Базылю з інтэрнату састарэлых бюлетэнь — ідзі, галасуй за сваю блізкую будучыню. Вось і нагаласавалі, пта маць...

— Што ты ўзьеўся на народ, чым ён табе гэтак не дагадзіў?

— А то ты ня ведаеш... Зрэшты, можа я не на народ злуюся, а на самога сябе, на жыцьцё нашае, на тое, што вымушаны мы з табою займацца цяпер зусім ня тым ці ня толькі тым, дзеля чаго на сьвет гэты прыйшлі, ня тым, да чаго душы нашыя цягнуцца. Вось ідзем мы прыгожым местам і замест таго, каб абмяркоўваць высокія творчыя праблемы, у аблокахлятаць, гаворым пра бруд, пра які і гаварыць брыдка, агідна — пра палітыку. Гаворым, бо душа баліць... Заўваж, душы нашыя засьмечаныя сёньня, экалагічна забруджаныя палітыкай. А душы не палітыка трэба. Ёй трэба пасьпяваць бачыць прыгажосьць сьвету, каб дзяліцца радасьцю гэтай пекнаты з іншымі душамі. А мы пра палітыку... Якая для нас, як, дарэчы, і для быдла, павінна заставацца па-за нашым жыцьцём, існаваць недзе паралельна. У яе свае куміры...

— Ніколі гэтага не было і ня будзе. Нават у ідэале. Ня мы дыктуем умовы грамадству, а яно нам. Адзінае, што мы, творцы, так бы мовіць, можам зрабіць, гэта паўплываць на агульны культурны ўзровень грамадства. I тое не адразу, а, мажліва, толькі праз пакаленьні.

— Праз пакаленьні... Ажывем мы сёньня. Мы заўсёды жывем сёньня. А ня ўчора і ня заўтра. Вось прывыклі думаць: філосаф — значыць летуценьнік, чалавек ня з гэтага сьвету. Няпраўда, якраз мы і ведаем сапраўдны кошт жыцьця і стараемся ўзяць ад яго напоўніцу і, адпаведна, аддаць яму ўсё, што маем, выпрацаваць свой патэнцыял максімальна. Бяда толькі ў тым — ды і не бяда нават, а выдаткі існаваньня, недарэчная недарэчнасьць — што працуем мы, як, зрэшты, і вы, творцы, са словам, з фарбай, з гукам... Мы пераконваем, а не прымушаем, мы тлумачым, а не навязваем, як робяць гэта «ідэолагі». Тыя ж, хто супраць нас, з намі не цырымоняцца. Ледзь трохі не па-іхняму — турма, ГУЛаг, расстрэл — фізічнае вынішчэньне.

— I плён карпатлівай працы доўгіх гадоў нейкі самадур можа выкарчаваць у адзін момант...

— Так, але іншага шляху ў нас няма. Супраць лома няма прыёмаў, акрамя слова, якое западзе ў шчырую душу і прарасьце. Прарасьце! Я баюся толькі аднаго, што ў выніку ўсіхягонь/хэксьперыментаў, у нашым краі можа праліцца кроў. Нявінная кроў, як плата за волю, што ўрэшце рэшт прыйдзе... Трэба быць гатовым да гэтага і зрабіць усё, каб на тваё месца прыйшло потым два, пяць, дзесяць такіх, як ты. I тады, рана ці позна, мы пераможам канчаткова. Герастраты ды падобныя яму — часовыя. I яны ведаюць пра сваю часовасьць, таму і лютуюць гэтак. Але агонь разбуральны дагарыць і патухне і на месцы спаленага лесу вырасьце новы.

— А на месцы спаленай хаты, што вырасьце?

— Ты не прыдзірайся. Мажліва, маё параўнаньне і кульгавае. Але давай усё ж пакінем сабе надзею на лепшую будучыню...

Дома, у ложку, Стах прыгадаў гэтую размову з сябрам і падхапіўся, зачапіўшыся за адную думку: мне ўсё роўна паміраць, дык чаму б не загінуць, — падумаў ён, — загінуць прыгожа, у пакутах за родную зямлю, адыйсьці дык з «музыкай»... I не аднаму, а... з ім... разам... Аднак ён адразу адпрэчыў гэтую думку: для таго, каб паспрабаваць ажыцьцявіць яе — трэба час, а якраз часу ў яго і не было — засталося ўсяго шэсьць дзён. Усяго шэсьць дзён, якіх хопіць толькі на тое, каб дапісаць карціну. I ён усьміхнуўся сабе скептычна, маўляў, апраўданьняўзаўсёды можна знайсьці мільён, абы не зрабіць нешта. На тым, пэўна, і сьвет трымаецца. Калі ня сьвет, дык улада пастуха над быдлам -дакладна.

Поделиться:
Популярные книги

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Пророчество орла

Скэрроу Саймон
6. Орел
Приключения:
исторические приключения
8.27
рейтинг книги
Пророчество орла

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14