Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Пятровіч Барыс

Шрифт:

5.

Праца над карцінай, нягледзячы на сумлівы ды ваганьні, пасоўвалася патроху наперад. Нават цяпер бачылася ўжо, што будзе гэта твор не зусім звычайны. Напачатку Стах думаў, што адбіваюцца ў ім толькі ягоныя задумкі, толькі стан ягонай душы, што бачыць ён у карціне тое, што сам хоча бачыць. Потым жа, калі і жонка, і сябар, «прачыталі» ў намаляваным тое ж самае, ён упэўніўся, што памыляецца, што гэтак ёсьць насамсправе. Больш за тое, ён заўважыў, што атрымліваецца ў яго нібыта карціна-барометр, карціна-люстэрка, у якім нейкім чынам адбіваецца тое, што адбываецца цяпер у краіне. Мажліва, і не адбіваецца, але чалавек, які глядзіць на яе, знаходзіць у ёй фарбы сугучныя сёньняшняму дню, агульнаму настрою. Нават не знаходзіць, а карціна сама перадае, падказвае, дыктуе яму гэты настрой. Фарбы яе то цямнелі, то сьвятлелі, нібы ў залежнасьці ад таго, якое палітычнае ці сацыяльнае «надвор’е» было на вуліцы. Цяпер перамагала зло — набліжаўся

вечар, надыходзіла восень — і карціна «цямнела», «чарнела», колькі б Стах ні высьвятляў яе. Толькі праз паўгода працы ён зразумеў гэта і кінуў выцягваць пацямненьні яркімі фарбамі, а ўсю ўвагу скіраваў на вымалёўку персанажаў якімі карціна была густа населеная. Гэтак, як карціны Босха, альбо, яшчэ больш дакладна — Філонава. Ці не, цяпер, калі гушчыня, «чарната» фарбаў пераважала, была наймоцнаю — хутчэй нагадвала яна некаторыя карціны Полака, на якіх фарбы проста разьлітыя плямамі. Асабліва крыху здалёк, калі асобныя фігуркі, будынкі, дрэвы зьліваліся, ядналіся між сабою, і часам нават уся карціна здавалася адною суцэльнаю цёмнаю плямай, і не заўважаліся адразу ні сінія, ні чырвоныя, ні зялёныя, ні іншыя яркія колеры, з якіх яна складалася. Аднак варта было ўгледзецца ў карціну, як яна пачынала загарацца, высьвятляцца, ажываць, аж да таго, што ярка-зялёныя, ярка-сінія, ярка-чырвоныя колеры пачыналі «сьляпіць» вочы... Адсюль і словы тыя сябравы: «паглядзі, якусход разгараецца...» Карціна давала гледачу надзею на лепшую будучыню, штосьпееўзмрочным сёньня. I ня про­ста надзею, аўпэўненасьць, што гэтак будзе, што інакш не бывае, што наогул будучыня — сьветлая...

Стаху аднак не падабалася такая «барометравасьць» і «прарочасьць» карціны. Напачаткулічыўён гэта не дасягненьнем сваім, а ледзь не асноўнымі хібамі «твору». Праўда, потым высьвятляць карціну ён перастаў яшчэ і таму, што падумаў — любы творца можа памыляцца і, часам, разам з памыямі дзіця выплюхнуць... Але чым менш заставалася да таго дня, тым большыя сумлівы ахоплівалі Стаха. I калі б ён ня ведаў, што здарыцца з ім праз колькі дзён, ён альбо кінуў бы пісаць карціну, аль­бо зьнішчыў бы яе... Паколькі ж быў ён упэўнены, што гэта апошняя ягоная работа, то зьмяняць нічога ня стаў. Перарабіць яе ён ужо не пасьпее. Можа толькі сьцяўшы зубы дарабіць. Толькі дарабіць...

Так, змагаючыся найперш з самім сабою, і працаваў Стах. А вечарамі яны з Вітасем, не здраджваючы звычцы, прагульваліся па заціхлым горадзе. Праўда, пра тое, што хутка Стаха ня стане, больш не гаварылі, наклалі на гэтую тэму табу: Стах ужо зьмірыўся з тым, а Вітась проста «забыў» да пары, да часу. Таму гутаркі былі «звычайныя».

— Штодзень на працу я іду праз пляц Перамогі, — казаў Вітась, — і часта сустракаю там вядомых пісьменьнікаў, мастакоў, акцёраў. Дык вось што найперш кідаецца ў вочы: тыя, хто лічацца элітай гра­мадства апрануты сёньня горш за ўсіх. Не толькі старэйшыя, але і маладыя, даношваюць даўно ня модныя, абшарпаныя рэчы. Мала таго, што праца нашая творчая нікому ня трэба, што ганарары мізэрныя, дык яшчэ і на «службе» плоцяць такія капейкі, якіх на элементарнае пракармленьне не хапае.

— Гэта проста здзек з нас тых, хто пры ўладзе, — падтрымліваў размову Стах, — маўляў, вы хацелі волі, дэ-мак-ра-ты-і, вы больш за ўсіх крычалі пра сацыяльную несправядлівасьць, пра рынак, дык наце вам рынак і справядлівасьць... Кінулі, як сабачанятаў сьляпых — выплывайце самі. А калі гэта сфера культуры «выплывала сама»? Сапраўднаму мастаку ня проста воля патрэбная. Яму патрэбная падтрымка, разуменьне, патрэбны мецэнат, апякун. Высокаадукаваны, сьвядомы. Расейскі жывапіс усяго дзевятнаццатага стагоддзя таму доказ. Не было б Дзямідава — не было б Брулова. Не было б Траццякова ды іншых — не было б росквіту жывапісу напрыканцы дзевятнаццатага — пачатку дваццатага стагоддзяў. I ня толькі ў Расіі. Французскія імпрэсіяністы выжылі і працавалі толькі дзякуючы заказам расейскіх мецэнатаў. Любімы твой Маціс, можна сказаць, і стаў Мацісам дзякуючы Шчукіну. Зрэшты, хто б цяпер прыгадваў Шчукіна ды Дзямідава, каб не Маціс ды Брулоў... Але я не пра тое. Такая, як сёньня, воля — сва-бо-да!
– трэба толькі графаманам ды прахадзімцам. Паглядзі, чые кнігі выходзяць цяпер, хто за мяжу з выставамі езьдзіць! Далёкія ад мастацтва людзі. Але прабіўныя, з сувязямі і без сумленьня. Яны гатовыя перад спонсарамі на каленях поўзаць, абы свайго дабіцца.

— I поўзаюць. Але тым не сябе прыніжаюць — ім гэта да аднаго месца, — а нас. Бо па іх і нас мераюць, і нас за людзей ня лічаць...

— Адно радуе: як гэта ні парадаксальна — беларускае мастацтва патроху — нарэшце! — становіцца элітарным у нашай дзяржаве. Гэта раней таго, хто размаўляў па-беларуску, адразу залічвалі ў «калхозьнікі», сёньня «настаяшчыя калхозьнікі» першымі на «трасянку» пераходзяць. А па-беларуску размаўляе сапраўдная эліта нацыі. I вельмі добра, што ідзе да нас зараз шмат моладзі, выхаванай не на савецка-сацыялістычным рэалізьме, а на лепшых еўрапейскіх узорах. ! сама моладзь — беларускамоўная — імкнецца

ствараць нешта новае, мадэрновае, тое, што ўліваецца цалкам у кантэкст еўрапейскай культуры. Праўда, пра гэта мала хто з людзей простых, паспалітых, ведае, бо прапаганды ніякай няма і існуе pyx гэты, нібы паралельны сьвет: з аднаго боку — расейская маскультура, якая наслыху, з другога — новая, нялапатная Беларусь, з якою ня сорамна паказацца ў Еўропе. I мы — пакажамся.

— Яшчэ адзін штрышок, — падхопліваўСтахавудум­ку Вітась, — да беларускамоўнай элітарнай моладзі пачынае цягнуцца і тое лепшае, што ёсьць сярод расейскамоўнага асяродку. Раней яны зьязджалі ў Маскву, у Піцер. Цяперака застаюцца тут. I альбо папаўняюць шэрыя шэрагі расейскіх шавіністаў ды сабораўцаў-папугаяў, альбо далучаюцца да нашае моладзі. Тое ж, што працаваць нам зараз даводзіцца ў сваім краі, на зямлі бацькоў, амаль у падпольлі — іх яшчэ больш прыцягвае, дадае шарму. Андэграўнд па-беларуску... Ня ў сэнсе мовы, а ў сэнсе культуры, палітычнай сітуацыі ды адносінаў уладаў. У гэтым на сёньня я бачу перадумовы, вытокі будучай перамогі беларушчыны на Беларусі. На гэты раз адраджэньне Беларусі пачнецца ня з вёскі, а з гораду, бо вёска свой патэнцыял ужо вычарпала, а ў гораду ён — невычэрпны. Нічога, вось прыйдзе новы а мудры лідэр і ўсё стане на свае месцы.

— Прыйдзе. Але ж прыйдзе заутра альбо пасьлязаўтра, а нам з табою сёньня жыць і паміраць, — горка прамовіў Стах, прыгадаўшы размову з Сержуком і свае думкі наконт «адыходу, дык з музыкай...»

— Ды што нам пра сябе думаць, — сказаў Вітась, нібы забыў, што Стаху праз дзень-другі паміраць, — зьмену трэба рыхтаваць, працаваць на будучыню і быць гатовымі ў пэўны момант не прахаўкаць шанец, як было гэта колькі гадоў таму...

— Нам з табою толькі крыху за трыццаць, а мы ўжо крылы апусьцілі, а мы ўжо зьмірыліся з тым, што ёсьць, а мы ўжо гатовы хоць сто гадоў чакаць, пакуль прыйдзе «новы а мудры» ! выцягне насз дрыгвы, чакаць «новага шанцу»... Не змагацца, не набліжаць яго, а, заўваж, чакаць. I што мы вычакаем? Я цяпер гатовы пагадзіцца з Сержуком Сырцом, які казаў, што за ўсё, у тым ліку за волю, а тым больш за мажлівасьць будаваць сваё, незалежнае ад суседзяў, жыцьцё — трэба плаціць. I плаціць крывёю, бо іншай платы неба не прымае. Раней ці пазней, але кожны з двухсот народаў, што маюць сваю дзяржаўнасьць, плату гэткую аддаў. Справа цяпер за намі. Гэта не абавязкова можа быць сьмерць тысячаў, мільёнаў людзей, гэта можа быць сьмерць толькі аднаго чалавека, але яна ўскалыхне мільёны, дзеля якіх ён загіне, і яны ўспрымуць яе, як сваю...

— Прыгожа, прыгожа ты малюеш, — не стрымаўся

Вітась, — але гэта ў ідэале. А ў сёньняшнім канкрэтным жыцьці я іншага шляху, акрамя паступовай, крок за крокам, мэтанакіраванай выхаваўчай, прапагандысцкай працы ня бачу. Розныя часы былі ў гісторыі. На нашую долю выпаў змрок. Што ж, паспрабуем крыху асьвятліць яго, але не паходняй са свайго цела, а паходняй сэрца і душы...

На Стаха зноў наплылі думкі пра тое, што яму давядзецца пакінуць гэты сьвет, гэтае жыцьцё, так нічога і не зрабіўшы. «Эх, каб быў час, каб быў час...» — падумаў ён. Каб быў час, ён бы больш не сядзеў склаўшы рукі. «Паходня з цела» — гучыць прыгожа, але гэта ня той шлях, хоць і дапамагаў ён у крытычныя моманты некаторым народам. Тым жа чэхам... Стах ішоў і амаль ня слухаў разважаньні Вітася пра тое, што ва ўсе часы, пры любых уладах, сапраўдныя творцы былі ў апазіцыі да іх, і таму жылі, калі не ў галечы і голадзе адносна іншых, дык адносна сваіх заслугаў перад грамадствам дакладна; пра тое, што пашанцавала ім са Стахам на жонак, якія разумеюць іх і не гоняць зарабляць на хлеб і адзежыну «камерцыяй», як іншыя, і церпяць іх «усяночныя», якія не даюць у сям’ю цяпер ні капейкі, і наўрад ці дадуць нешта ў бліжэйшай будучыні...

6.

Нядзеля, у якую ўвечары Стаху трэба будзе ісьці на могілкі, набліжалася, здавалася, якраз так, як і неабходна было: ні хутка, ні марудна. Карціна была ўжо амаль скончанаю. Вось толькі могілкі чамусьці ў Стаха не выходзілі так, якхацелася. Асабліва той куточак, дзе была ягоная магіла. У пятніцу ўвечары Стах вырашыў пайсьці ў скверык з надзеяй убачыць там яе зноў. Ці хоць бы знайсьці тое месца, дзе «павінна» яна быць. Узяў з сабою насоўку з пяском, жменю якога зачарпнуў тады са сваёй магілы, каб цяперака па ім зарыентавацца пры патрэбе.

На той самай лаўцы ён прасядзеў больш за гадзіну — пакуль не сьцямнела. Аднак нічога ў скверыку не зьмянілася: тыя ж сабакаводы, тыя ж маладыя маці з дзецьмі ў вазках вакол. I ніякіх могілак— нават у мроіве, нават бакавым зрокам не відаць. Стах прыблізна ведаў, дзе «знаходзіцца» бачаная ім ягоная магіла, але там рос клён. Тоўсты і стары, як і ўсе дрэвы ў скверыку. Пад шапаткім, лёгкім лісьцём каля яго чарнела звычайная зямля, а ня жоўты пясочак, які быў у хусьцінцы Стаха. Ён наогул не разумеў цяпер, дзе мог набраць гэтага пяску ў скверыку ў той вечар, бо сьвежых раскопаў паблізу нідзе не было відаць. I гзты пясок ніадкуль зноў і зноў пацьвярджаў тое, што сустрэча з незнаёмцам была на яве, а ня ў сьне...

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Возвращение Безумного Бога 9

Тесленок Кирилл Геннадьевич
9. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 9

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург