Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Iдзе!
– завiшчаў Марвел не сваiм голасам.
– Ён iдзе. Невiдзiмка! Гонiцца за мной. Богам прашу... Выратуйце! Выратуйце! Выратуйце!

– Зачынiце дзверы, - сказаў палiсмен.
– Хто iдзе? У чым справа?
– Ён падышоў да выхадных дзвярэй, адчапiў рэмень, i дзверы зачынiлiся. Амерыканец зачынiў другiя дзверы.

– Пусцiце мяне за стойку, - сказаў Марвел, дрыжучы i плачучы, але моцна прыцiскаючы да сябе кнiгi.
– Пусцiце мяне. Схавайце мяне дзе-небудзь. Кажуць вам, ён гонiцца за мной. Я ўцёк ад яго. Ён сказаў, што заб'е мяне. I

заб'е.

– Вам нечага баяцца, - сказаў чорнабароды.
– Дзверы зачынены. А ў чым справа?

– Схавайце мяне, - паўтарыў Марвел i раптам завiшчаў ад страху: уваходныя дзверы затрэслiся ад моцнага ўдару, i знадворку пачулiся паспешлiвы стук i крыкi.

– Эй!
– закрычаў палiцэйскi.
– Хто там?

Мiстэр Марвел, як вар'ят, забегаў па пакою ў пошуках выхада.

– Ён заб'е мяне!
– крычаў ён.
– У яго нож! Богам прашу!..

– Вось, - сказаў гаспадар, - iдзiце сюды.
– Ён адкiнуў дошку, i мiстэр Марвел кiнуўся за стойку. Стук у дзверы аднавiўся.

– Не адчыняйце яму!
– закрычаў мiстэр Марвел.
– Калi ласка, не адчыняйце! Куды мне схавацца?

– Дык гэта, значыць, Невiдзiмка?
– спытаўся чорнабароды, заклаўшы адну руку за спiну.
– Я думаю, пара ўжо i паглядзець на яго.

Раптам акно шынка разляцелася на друзачкi i звонку ўзнялiся крыкi i беганiна. Палiсмен, стаўшы на лаўку i высунуўшы галаву ў акно, стараўся разгледзець, што робiцца каля дзвярэй. Потым злез i сказаў, здзiўлена падняўшы бровы:

– Гэта ён.

Гаспадар пастаяў перад дзвярыма ў суседнi пакой, куды схавалi мiстэра Марвела, паглядзеў на разбiтае акно i падышоў да сваiх наведвальнiкаў.

Усё раптам зацiхла.

– Шкада, што ў мяне няма з сабой дубiнкi, - сказаў палiсмен, нерашуча падыходзячы да дзвярэй.
– Як адчынiм дзверы, дык ён цяпер i ўвойдзе. Нiчым яго не спынiш.

– А вы не вельмi спяшайцеся адчыняць, - баязлiва сказаў худасочны рамiзнiк.

– Адсуньце завалу, - сказаў чорнабароды.
– Няхай толькi ўвойдзе...
– i ён паказаў рэвальвер, якi трымаў у руцэ.

– Гэта няварта, - сказаў палiцэйскi.
– Гэта ж можа быць забойства.

– Я ведаю, у якой краiне знаходжуся, - запярэчыў чорнабароды.
– Я буду цэлiцца ў ногi. Адсуньце завалу.

– А калi вы трапiце мне ў спiну?
– сказаў гаспадар, выглядаючы з-пад фiранкi на вулiцу.

– Добра, - сказаў чорнабароды i, нахiлiўшыся, сам адсунуў завалу, трымаючы рэвальвер напагатове. Гаспадар, размiзнiк i палiсмен павярнулiся да дзвярэй.

– Уваходзьце, - нягучна сказаў чорнабароды, адступаючы на крок i гледзячы на дзверы; рэвальвер ён трымаў за спiной. Але нiхто не ўвайшоў i дзверы не адчынiлiся. Калi праз пяць хвiлiн другi рамiзнiк асцярожна зазiрнуў у шынок, усе яны стаялi ў чакальных позах, а з суседняга пакоя выглядвала бледная, спалоханая фiзiяномiя.

– Цi ўсе дзверы ў доме зачынены?
– спытаўся Марвел.
– Ён дзе-небудзь тут, вынюхвае. Ён жа хiтры як чорт.

– Бог ты мой!
– усклiкнуў гаспадар.
– А заднiя дзверы!

Вы тут папiльнуйце. Вось жа...
– Ён бездапаможна азiрнуўся. Дзверы ў суседнi пакой зачынiлiся, i ключ шчоўкнуў у замку.
– А асобны ход! I дзверы ў двор...

Ён выбег з пакоя.

Праз хвiлiну ён вярнуўся з кухонным нажом у руках.

– Дзверы ў двор адчынены!
– сказаў ён, i яго тоўстая нiжняя губа адвiсла.

– Можа, ён ужо ў доме, - сказаў першы рамiзнiк.

– У кухнi яго няма, - сказаў гаспадар.
– Там дзве служанкi, i я па ўсёй кухнi прайшоў вось з гэтым нажом, нiводнага кутка не прапусцiў. Яны таксама гавораць, што ён не заходзiў. Яны нiчога не заўважылi...

– Вы замкнулi дзверы?
– спытаўся першы рамiзнiк.

– Не маленькi, слава богу, - адказаў гаспадар.

Чорнабароды схаваў рэвальвер. Але ў тую ж секунду i стукнула адкiдная дошка стойкi, загрымела засаўка, гучна заскрыгатаў замок, i дзверы ў суседнi пакой адчынiлiся насцеж. Яны пачулi, як Марвел завiшчэў, быццам злоўлены заяц, i кiнулiся праз стойку да яго на дапамогу. Чорнабароды выстралiў, люстэрка ў суседнiм пакоi трэснула, асколкi са звонам разляцелiся па падлозе.

Увайшоўшы ў пакой, гаспадар заўважыў, што Марвел корчыцца i боўтаецца перад дзвярамi, якiя вялi цераз кухню ў двор. Пакуль гаспадар стаяў у нерашучасцi, дзверы адчынiлiся, i Марвел быў зацягуты ў кухню. Адтуль пачулiся крыкi i стук каструль, якiя падалi. Марвел, нагнуўшы галаву, упарта адступаў назад, але быў дацягнуты да дзвярэй у двор. Завала адсунулася.

Палiсмен, працiснуўшыся мiма гаспадара, забег на кухню разам з адным рамiзнiкам, i схапiў кiсць нябачнай рукi, якая трымала за каўнер Марвела, але тут жа атрымаў удар у твар, пахiснуўся i адступiў. Дзверы расчынiлiся, i Марвел зрабiў адчайную спробу схавацца за iмi. У гэты час рамiзнiк штосьцi схапiў.

– Я трымаю яго!
– закрычаў рамiзнiк.

– Злавiў!
– крыкнуў ён.

Мiстэр Марвел, выпушчаны з нябачных рук, упаў на падлогу i паспрабаваў прапаўзцi пад нагамi людзей, якiя барукалiся. Схватка перамясцiлася да дзвярэй. Упершыню пачуўся голас Невiдзiмкi - ён гучна ўскрыкнуў, таму што палiсмен наступiў яму на нагу. Потым пачуўся раз'юшаны рык, i Невiдзiмка запрацаваў кулакамi, нiбы цапамi. Рамiзнiк раптам завыў i скурчыўся, атрымаўшы ўдар пад дыхавiцу. Дзверы, што вялi ў пакой, зачынiлiся i прыкрылi адступленне мiстэра Марвела. Людзi тапталiся ў цеснай кухнi, пакуль не заўважылi, што яны змагаюцца з пустатой.

– Куды ён збег?
– крыкнуў чорнабароды.

– Сюды, - сказаў палiсмен, выходзячы на двор, i спынiўся.

Кавалак чарапiцы праляцеў над самым яго вухам i ўпаў на кухонны стол, якi быў застаўлены пасудай.

– Я яму пакажу!
– крыкнуў чорнабароды. Над плячом палiсмена блiснула сталь, i ў змрок, у той бок, адкуль была кiнута чарапiца, вылецелi адна за адной пяць куль. Страляючы, чорнабароды апiсваў рукой дугу па гарызанталi, таму кулi веерам клалiся ў цесным дворыку.

Наступiла цiшыня.

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2