Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Будзьце разважнымi, - сказаў Невiдзiмка, моцна трымаючы Кемпа, нягледзячы на ўдары, што сыпалiся на яго.
– О чорт, не выводзьце мяне з цярплiвасцi! Ляжыце смiрна, боўдзiла вы гэтакi!
– раўкнуў Невiдзiмка ў самае вуха Кемпа.

Яшчэ з хвiлiну Кемп працягваў выкручвацца, потым зацiх.

– Калi вы крыкнеце, я разаб'ю вам галаву, - сказаў Невiдзiмка, вымаючы прасцiну з рота Кемпа.
– Я - Невiдзiмка. Гэта не выдумка i не фокус. Я сапраўды Невiдзiмка. I мне патрэбна ваша дапамога. Я не зраблю вам нiчога шкоднага, калi вы не

будзеце паводзiць сябе, як ачмурэлая дзеравеншчына. Няўжо вы мяне не помнiце, Кемп? Я - Грыфiн, мы ж разам вучылiся ва ўнiверсiтэце.

– Дайце мне падняцца, - сказаў Кемп.
– Я нiкуды не збягу. I дайце мне хвiлiну пасядзець спакойна.

Ён сеў на ложак i памацаў патылiцу.

– Я - Грыфiн, вучыўся ва ўнiверсiтэце разам з вамi. Я зрабiў сябе нябачным. Я - самы звычайны чалавек, якога вы ведалi, але толькi нябачны.

– Грыфiн?
– перапытаў Кемп.

– Так, Грыфiн, - адказаў Голас.
– Ва ўнiверсiтэце быў на курс маладзей за вас, амаль альбiнос, шэсць футаў ростам i плячысты, з бела-ружовым тварам i чырвонымi вачыма. Атрымаў узнагароду за работу па хiмii.

– Нiчога не разумею, - сказаў Кемп, - у галаве ў мяне зусiм памутнела. Пры чым тут Грыфiн?

– Грыфiн - гэта я.

Кемп задумаўся.

– Гэта жахлiва, - сказаў ён.
– Але якая чартаўшчына можа зрабiць чалавека нябачным?

– Нiякай чартаўшчыны. Гэта зусiм лагiчны i даволi нескладаны працэс...

– Гэта жахлiва!
– сказаў Кемп.
– Якiм чынам?..

– Жахлiва, сапраўды. Але я паранены, мне балюча, i я змарыўся. О госпадзi, Кемп, будзьце мужчынам! Аднясiцеся да гэтага спакойна. Дайце мне паесцi i напiцца, а пакуль я прысяду.

Кемп глядзеў на павязку, якая рухалася па пакоi; потым ён убачыў, як плеценае крэсла працягнулася па падлозе i спынiлася каля ложка. Яно затрашчала, i сядзенне апусцiлася на чвэрць цаля. Кемп працёр вочы i зноў памацаў патылiцу.

– Гэта цiкавей за ўсялякiя прывiды, - сказаў ён i недарэчна расмяяўся.

– Вось так лепш. Слава богу, вы становiцеся разважлiвымi.

– Альбо дурнею, - сказаў Кемп i зноў працёр вочы.

– Дайце мне вiскi: я ледзьве дыхаю.

– Гэтага я не сказаў бы. Дзе вы? Калi я ўстану, я не наткнуся на вас? Ага, вы тут. Добра. Вiскi... Калi ласка. Куды ж мне паднесцi яго вам?

Крэсла затрашчала, i Кемп адчуў, што шклянку бяруць у яго з рук. Ён выпусцiў яе не зусiм ахвотна, неўсвядомлена асцерагаючыся, што шклянка ўпадзе i разаб'ецца. Але шклянка спынiлася ў паветры, цалях у дваццацi над пярэднiм краем крэсла. Кемп глядзеў на шклянку ў страшэнным неўразуменнi...

– Гэта... ну, вядома, гэта - гiпноз... Вы, магчыма, унушылi мне, што вы нябачны.

– Лухта!
– сказаў Голас.

– Але ж гэта вар'яцтва!

– Выслухайце мяне.

– Толькi сёння ранiцай я прывёў бясспрэчныя доказы, - пачаў Кемп, - што нябачнасць...

– Плюньце на ўсе доказы, - перапынiў яго Голас.
– Я памiраю ад голаду, i для чалавека, зусiм распранутага,

тут даволi прахладна.

– Ён адчувае голад!
– сказаў Кемп.

Шклянка вiскi перакулiлася.

– Так, - сказаў Невiдзiмка, са стукам адстаўляючы шклянку.
– Цi няма ў вас халата?

Кемп прамармытаў штосьцi незразумелае i, падышоўшы да адзежнай шафы, выняў адтуль цёмна-чырвоны халат.

– Падыдзе?
– спытаў ён.

Халат узялi ў яго з рук. З хвiлiну ён вiсеў нерухома ў паветры, потым дзiўна загайдаўся, выцягнуўся ва ўсю даўжыню i, зашпiлiўшыся, як трэба, апусцiўся ў крэсла.

– Добра б яшчэ кальсоны, шкарпэткi i туфлi, - адрывiста вымавiў Невiдзiмка.
– I паесцi.

– Калi ласка, усё, што жадаеце. Але са мной у жыццi не надаралася нiчога больш недарэчнага.

Кемп дастаў з камода ўсё, што прасiў Невiдзiмка, i спусцiўся ў кладоўку. Ён вярнуўся з халоднымi катлетамi i хлебам i, падсунуўшы невялiкi столiк, расставiў усё гэта перад госцем.

– Абыдуся i без нажа, - сказаў Невiдзiмка, i катлета павiсла ў паветры. Пачулася жаванне.

– Я заўсёды лiчыў за лепшае спачатку апрануцца, а потым ужо есцi, сказаў Невiдзiмка з поўным ротам, прагна глытаючы хлеб з катлетай.
– Дзiўны капрыз!

– Рука, здаецца, дзейнiчае?
– сказаў Кемп.

– Будзьце спакойныя, - сказаў Невiдзiмка.

– Але як усё-такi дзiўна...

– Менавiта так. Але самае дзiўнае тое, што я трапiў менавiта да вас, калi мне спатрэбiлася зрабiць перавязку. Гэта мая першая ўдача! Урэшце, я i так вырашыў пераначаваць у гэтым доме. Нiчога вам не дапаможа! Страшна няёмка, што кроў маю бачна, праўда? Цэлая лужына нацякла. Мусiць, яна становiцца бачнай, калi згусае. Мне давялося змянiць толькi жывую тканку, i я нябачны толькi пакуль жывы... Ужо тры гадзiны, як я тут.

– Але як вы гэта зрабiлi?
– пачаў Кемп раздражнёна.
– Чорт ведае што! Уся гэтая гiсторыя ад пачатку да канца - суцэльная бязглуздзiца.

– Дарэмна вы так думаеце, - сказаў Невiдзiмка.
– Усё гэта цалкам разумна.

Ён пацягнуўся i ўзяў бутэльку з вiскi. Кемп здзiўлена глядзеў на халат, якi паглынаў вiскi. Святло ад свечкi, праходзячы скрозь дзiрку на правым плячы халата, утварыла светлы трохвугольнiк пад левымi рэбрамi.

– Што гэта былi за стрэлы?
– спытаўся Кемп.
– Як пачалася стралянiна?

– Там быў адзiн дурань, мой выпадковы кампаньён, каб яго чорт узяў, якi хацеў украсцi мае грошы. I ўкраў-такi.

– Таксама невiдзiмка?

– Не.

– Ну, а што далей?

– Цi нельга мне яшчэ чаго-небудзь паесцi, га? Потым я ўсё раскажу па парадку. Я галодны, i рука балiць. А вы хочаце, каб я вам расказваў!

Кемп падняўся.

– Значыць, гэта не вы стралялi?
– спытаўся ён.

– Не, - адказаў госць.
– Страляў наўздагад нейкi iдыёт, якога я раней нiколi не бачыў. Яны ўсе перапалохалiся. Мяне ўсе палохаюцца. Каб iх чорт узяў! Ну вось што, Кемп: я есцi хачу.

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2