Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Небарака, ён разбiўся, цi яму зрабiлi аперацыю, цi яшчэ што-небудзь, - сказала мiсiс Хол.
– Увесь перавязаны, нават глядзець страшна!

Яна падкiнула вугалю ў печку, паставiла козлы для сушкi вопраткi i паклала на iх палiто прыезджага.

– А акуляры! Ды што казаць, вадалаз нейкi, а не чалавек.
– Яна павесiла на козлы яго шалiк.
– А твар закрывае анучай! I гаворыць праз яе! Можа, у яго рот таксама балiць!

Тут яна рэзка павярнулася, мусiць, раптам успомнiўшы аб чымсьцi вельмi важным.

– Божа!
– усклiкнула яна.
– Мiлi! Няўжо блiнчыкi яшчэ не гатовыя?

Калi мiсiс

Хол увайшла ў прыёмную, каб прыбраць са стала, яна ўбачыла новае пацвярджэнне сваёй здагадцы, што рот незнаёмца знявечаны няшчасным выпадкам: незнаёмец курыў люльку, i за ўвесь час, пакуль яна знаходзiлася ў пакоi, нi разу не адсунуў шоўкавую хусцiнку, якой была абвязана нiжняя частка яго твару, i не ўзяў мундштук у рот. Хаця ён не забыўся пра сваю люльку, бо мiсiс Хол заўважыла, што ён паглядвае на тытунь, якi тлеў марна. Ён сядзеў у кутку, спiной да апушчанай шторы; падмацаваўшыся i сагрэўшыся, ён, вiдавочна, адчуваў сябе лепш i размаўляў ужо не так адрывiста i раздражнёна. У чырванаватым водблiску агню яго вялiзныя акуляры як быццам бы ажылi.

– У мяне застаўся такi-сякi багаж на станцыi Брэмблхерст, - сказаў ён. Выслухаўшы адказ, ён ветлiва нахiлiў сваю забiнтаваную галаву.
– Толькi заўтра!
– сказаў ён.
– Няўжо нельга раней?
– I вельмi засмуцiўся, калi яна адказала, што нельга.
– А можа, усё ж знойдзецца хто-небудзь, хто б з'ездзiў з павозкай на станцыю?

Мiсiс Хол ахвотна адказала на пытаннi, спадзеючыся такiм чынам разгаварыць яго.

– Дарога да станцыi вельмi крутая, - сказала яна i, карыстаючыся выпадкам, дадала: - У мiнулым годзе на гэтай дарозе перакулiўся экiпаж. I пасажыр i кучар абодва загiнулi. Цi доўга надарыцца бядзе? Адна хвiлiна - i канец, цi не праўда, спадар?

Але госця не так i лёгка было ўцягнуць у размову.

– Праўда, - сказаў ён, спакойна гледзячы на яе праз акуляры.

– А потым, калi яшчэ паправiшся, праўда? Вось, напрыклад, мой пляменнiк Том парэзаў сабе руку касой - касiў, ведаеце, спатыкнуўся ды i парэзаў, дык цi паверыце, спадар, тры месяцы хадзiў з завязанай рукой. Пасля таго выпадку я страшна баюся касы.

– Безумоўна, гэта зразумела, - сказаў прыезджы.

– Спачатку мы вельмi баялiся, што Тому давядзецца рабiць аперацыю, яму так было дрэнна.

Прыезджы адрывiста засмяяўся, быццам забрахаў.

– Дык яму было дрэнна?
– паўтарыў ён.

– Праўда, спадар. I гэта было зусiм не смешна для тых, каму давялося з iм важдацца. Хоць бы мне, спадар, таму што сястра ўсё няньчылася са сваiмi малымi. Толькi ведай: завязаць цi развязаць яму руку... Таму, калi дазволiце...

– Дайце мне, калi ласка, запалкi, - раптам перапынiў ён яе.
– Мая люлька патухла.

Мiсiс Хол замоўкла. Несумненна, з яго боку груба перапыняць яе такiм чынам пасля таго, як яна яму ўсё расказала. З хвiлiну яна сярдзiта глядзела на яго, але, успомнiўшы пра два савярэны, пайшла за запалкамi.

– Дзякую, - коратка сказаў ён, калi яна паклала запалкi на стол, i, павярнуўшыся да яе спiной, пачаў зноў глядзець у акно. Бачна, размова аб аперацыях i бiнтах была яму непрыемная. Яна вырашыла не вяртацца да гэтай тэмы, але непрыязныя паводзiны незнаёмца раззлавалi яе, i Мiлi давялося гэта адчуць на сабе.

Прыезджы заставаўся ў гасцiнай да чатырох гадзiн, не даючы нiякага поваду зайсцi да яго. Амаль увесь

гэты час у пакоi было вельмi цiха: магчыма, ён сядзеў каля камiна, якi дагараў, i курыў люльку, а можа, проста драмаў.

Аднак, калi б хто-небудзь уважлiва прыслухаўся, то змог бы пачуць, як ён памяшаў вуголле, а потым хвiлiн пяць хадзiў па пакоi i размаўляў сам з сабою. Затым зноў сеў, i пад iм рыпнула крэсла.

Раздзел II

ПЕРШЫЯ ЎРАЖАННI МIСТЭРА ТЭДЗI ХЕНФРЫ

У чатыры гадзiны, калi ўжо амаль сцямнела i мiсiс Хол збiралася з духам, каб зайсцi да пастаяльца i спытацца, цi не жадае ён гарбаты, у карчму ўвайшоў Тэдзi Хенфры, майстар гадзiннiкаў.

– Якое кепскае надвор'е, мiсiс Хол!
– сказаў ён.
– А яшчэ ў лёгкiх чаравiках.

Снег за акном падаў усё гусцей i гусцей.

Мiсiс Хол пагадзiлася, што надвор'е кепскае i, заўважыўшы ў руках мiстэра Хенфры чамаданчык з iнструментамi, раптам заззяла.

– Ведаеце, раз вы ўжо тут, зiрнiце, калi ласка, на гадзiннiк у гасцiнай. Iдзе ён добра i б'е як трэба, але гадзiннiкавая стрэлка ўсё стаiць на шасцi гадзiнах i нiколькi не жадае зрушыць з месца.

I, паказваючы майстру гадзiннiкаў дарогу, яна накiравалася ў гасцiную, пастукалася ў дзверы i ўвайшла.

Прыезджы - як яна паспела заўважыць, адчыняючы дзверы, - сядзеў у крэсле перад камiнам i, здавалася, драмаў; яго забiнтаваная галава схiлiлася набок. Пакой асвятляў толькi чырвоны водблiск камiна. Мiсiс Хол усё падалося чырванаватым, вычварным i няясным, тым больш што яна ўсё яшчэ была аслеплена святлом лямпы, якую толькi што запалiла над стойкай у распiвачнай. На секунду ёй здалося, што ў пастаяльца страшэнны, шырока адкрыты рот на ўсю нiжнюю частку твару. Гэта быў iмгненны прывiд - белая забiнтаваная галава, вялiзныя акуляры замест вачэй i пад iмi шырокi, адкрыты рот, якi быццам бы пазяхаў. Але вось сонны зашавялiўся, выпрастаўся ў крэсле i падняў руку. Мiсiс Хол расчынiла дзверы насцеж, у пакоi стала святлей; тады яна лепш разглядзела яго i ўбачыла, што твар незнаёмца прыкрыты шалiкам, таксама, як раней сурвэткай. I яна вырашыла, што ёй усё проста здалося з-за гульнi ценяў.

Цi не дазволiце, судар, майстру агледзець гадзiннiк?
– сказала яна, крыху апамятаўшыся.

– Агледзець гадзiннiк?
– спытаў ён, сонна азiраючыся кругом. Потым, нiбы прачнуўшыся, дадаў: - Калi ласка!

Мiсiс Хол пайшла за лямпай, а ён падняўся з крэсла i пацягнуўся. З'явiлася лямпа, i мiстэр Тэдзi Хенфры, увайшоўшы ў пакой, апынуўся твар у твар з забiнтаваным чалавекам. Ён быў, па яго ўласнаму прызнанню, агарошаны.

– Добры вечар, - сказаў незнаёмец, гледзячы на яго, як марскi рак; па выказванню Хенфры, - на такое параўнанне яго, напэўна, навялi цёмныя акуляры.

– Спадзяюся, - сказаў Хенфры, - я вас не патрывожу?

– Нiколькi, - адказаў прыезджы.
– Хаця я думаў, - дадаў ён, звяртаючыся да мiсiс Хол, - што гэты пакой адведзены мне для асабiстага карыстання.

– Я падумала, судар, - сказала гаспадыня, - што вы пажадаеце, каб гадзiннiк...

– Вядома, - перапынiў ён, - вядома; але ўвогуле я прывык заставацца адзiн i не люблю, калi мяне турбуюць. Але я рады, што гадзiннiк будзе пачынены, - працягваў ён, бачачы, што мiстэр Хенфры спынiўся ў нерашучасцi. Ён ужо хацеў папрасiць прабачэння i пайсцi, але словы прыезджага заспакоiлi яго.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Орден Багровой бури. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 6

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4