Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:

Прыезджы павярнуўся спiной да камiна i заклаў рукi за спiну.

– Калi з рамонтам гадзiннiка будзе закончана, я вып'ю гарбаты, - заявiў ён.
– Але няхай раней пачыняць гадзiннiк.

Мiсiс Хол ужо збiралася выйсцi з пакоя, - на гэты раз яна не спрабавала завязаць размову, не жадаючы, каб яе груба абарвалi ў прысутнасцi мiстэра Хенфры, - як раптам пастаялец спытаўся, цi паклапацiлася яна аб дастаўцы яго багажу. Яна паведамiла яму, што гаварыла пра гэта з паштальёнам i што багаж будзе дастаўлены заўтра ранiцай.

– Вы ўпэўнены, што раней нельга яго даставiць?
– спытаў ён.

Зусiм упэўнена, - адказала яна даволi холадна.

– Мне трэба было адразу сказаць вам, хто я такi, але я так замёрз i стамiўся, што проста не мог гаварыць. Я, бачыце, выпрабавальнiк...

– Ах, дык вунь яно што, - прамовiла мiсiс Хол, на якую гэтыя словы зрабiлi вельмi моцнае ўражанне.

– Багаж мой складаецца з самых розных прыбораў i апаратаў.

– Вельмi нават карысныя рэчы, - заўважыла мiсiс Хол.

– I я з нецярплiвасцю чакаю магчымасцi працягваць свае выпрабаваннi.

– Вядома, судар.

– Прыехаць у Айпiнг, - працягваў ён павольна, як быццам бы падбiраючы словы, - мяне прымусiла... м-м... iмкненне да цiшынi i спакою. Я не хачу, каб мяне турбавалi ў час маiх заняткаў. Апрача таго, няшчасны выпадак...

"Так я i здагадвалася", - падумала мiсiс Хол.

– ...вымушае мяне да адзiноты. Разумееце, вочы мае iншы раз да таго слабеюць i пачынаюць так пакутлiва балець, што мне даводзiцца зачыняцца ў цёмным пакоi на цэлыя гадзiны. Гэта надараецца калi-нiкалi. Цяпер гэтага, вядома, няма. Але калi ў мяне прыступ, самы нязначны неспакой, з'яўленне чужога чалавека ў пакоi прымушае мяне страшэнна пакутаваць... Я думаю, лепш папярэдзiць аб гэтым загадзя.

– Вядома, судар, - сказала мiсiс Хол.
– Асмелюся спытацца ў вас...

– Гэта ўсё, што я хацеў сказаць вам, - перапынiў ён яе сваiм суровым тонам, якi не дапускаў нiякiх пярэчанняў.

Мiсiс Хол асеклася i вырашыла адкласцi свае пытаннi i спачуваннi да больш зручнага моманту.

Яна выйшла, а прыезджы застаўся стаяць перад камiнам, люта гледзячы на мiстэра Хенфры, якi рамантаваў гадзiннiк (так гаварыў потым сам мiстэр Хенфры). Майстар гадзiннiкаў паставiў лямпу блiзка каля сябе, i зялёны абажур кiдаў яркае святло на яго рукi i на часткi механiзма, пакiдаючы амаль увесь пакой у цянi. Калi ён падымаў галаву, перад вачамi ў яго плавалi рознакаляровыя плямы. Хенфры быў цiкаўным чалавекам, таму ён вынуў механiзм, - хаця ў гэтым не было рашуча нiякай патрэбы, - разлiчваючы зацягнуць работу i, хто ведае, можа, нават завязаць з незнаёмцам размову. Але той стаяў маўклiва, не рухаючыся з месца. Ён стаяў так цiха, што гэта пачало дзейнiчаць мiстэру Хенфры на нервы. Яму падалося нават, што ён адзiн у пакоi, але падняўшы вочы, перад якiмi адразу паплылi зялёныя плямы, ён убачыў у шэрым змроку нерухомую фiгуру з забiнтаванай галавой, што ўтаропiлася на яго вялiзнымi сiнiмi акулярамi. Гэта было так страшна, што з хвiлiну абодва стаялi нерухома, гледзячы адзiн на аднаго. Потым Хенфры апусцiў вочы, нiбы выбiраючы мiшэнь для падрыхтоўчага стрэлу.

– Надвор'е...
– пачаў ён.

– Хутка вы закончыце i пойдзеце адсюль?
– сказала нерухомая фiгура, вiдавочна, ледзьве стрымлiваючы гнеў.
– Вам толькi i трэба было ўмацаваць гадаiннiкавую стрэлку на восi, а вы тут кешкаецеся без

толку.

– Зараз, судар... адну хвiлiну... Я выпусцiў з-пад увагi...
– i мiстэр Хенфры паспешлiва закончыў работу i выйшаў, моцна, аднак, раззлаваны.

– Каб яго чорт узяў!
– бурчэў ён сам сабе, крочачы па заснежанай вулiцы.
– Трэба ж калi-небудзь праверыць гадзiннiк... Скажыце, калi ласка, i паглядзець на яго нельга. Чорт ведае што... Мусiць, нельга. Ён так забiнтаваны i захутаны, нiбы яго адшуквае палiцыя.

Калi мiстэр Хенфры дайшоў да вугла, ён убачыў Хола, якi нядаўна ажанiўся з гаспадыняй карчмы "Кучар i конi", дзе спынiўся незнаёмец; Хол вяртаўся са станцыi Сiдэрбрыдж, куды ён вазiў на айпiнгскiм амнiбусе выпадковых пасажыраў. Як ён кiраваў, было ясна, што Хол крышку клюнуў у Сiдэрбрыджы.

– Як пажываеце, Тэдзi?
– звярнуўся ён да Хенфры, калi параўняўся з iм.

– У вас спынiўся нейкi падазроны тып, - сказаў Тэдзi.

Хол, абрадаваны выпадкам пагаварыць, нацягнуў лейцы.

– Што такое?
– спытаўся ён.

– У вас у карчме спынiўся нейкi падазроны тып, - паўтарыў Тэдзi. Далiбог!
– I ён пачаў з вялiкай жвавасцю апiсваць Холу дзiўнага госця. Выглядае ён... проста страх! Калi б гэта быў мой дом, я, зразумела, палiчыў бы за лепшае ведаць у твар свайго пастаяльца, - сказаў ён.
– Але жанчыны заўсёды даверлiвыя, калi справа тычыцца чужых людзей. Ён пасялiўся ў вас, Хол, i нават не сказаў, як яго завуць.

– Няўжо?
– спытаўся Хол, якi не вызначаўся асаблiвай кемлiвасцю.

– Так, - пацвердзiў Тадзi.
– Ён зняў пакой на тыдзень. Хто б ён нi быў, вам нельга будзе адчапiцца ад яго раней, чым праз тыдзень. I ён кажа, што ў яго куча багажу, якi прывязуць заўтра. Будзем спадзявацца, што гэта не скрынкi з камянямi.

Тут ён расказаў, як нейкi прыезджы з пустымi чамаданамi абдурыў яго цётку ў Гасцiнгсе. Зразумела, размова з Тэдзi разбудзiла ў Хола нейкае няпэўнае падазрэнне.

– Ну, паехалi, дзядуля, - звярнуўся Хол да свайго каня.
– Трэба навесцi парадак.

А Тэдзi, аблегчыўшы душу, пайшоў сваёй дарогай ужо ў лепшым настроi.

Аднак, замест таго, каб наводзiць парадак, Холу пасля вяртання дадому давялося выслухаць шмат папрокаў за тое, што ён так доўга прабыў у Сiдэрбрыджы, а на свае нясмелыя пытаннi пра новага пастаяльца ён атрымаў рэзкiя, але ўнiклiвыя адказы. I ўсё ж зерне падазрэння, кiнутае майстрам гадзiннiкаў у душу Хола, дало свае парасткi.

– Вы, бабы, нiчога не разумееце, - сказаў мiстэр Хол i вырашыў пры першым жа зручным выпадку даведацца больш падрабязна пра падазронага прыезджага.

I пасля таго, як пастаялец накiраваўся ў сваю спальню, - гэта было прыкладна палова дзесятай, - мiстэр Хол з даволi задзiрлiвым выглядам увайшоў у гасцiную i стаў уважлiва аглядваць мэблю сваёй жонкi, быццам бы жадаючы паказаць гэтым, што тут гаспадар ён, а не прыезджы; ён пагардлiва зiрнуў на аркуш паперы з матэматычнымi вылiчэннямi, якi забыўся пастаялец. Кладучыся спаць, мiстэр Хол параiў жонцы ўважлiва прыгледзецца - што за багаж заўтра прывязуць пастаяльцу.

– Калi ласка, не лезь не ў сваю справу, - абарвала яго мiсiс Хол. Глядзi лепш за сабой, а я i без цябе ўпраўлюся.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Орден Багровой бури. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 6

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4