Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек, які ўмеў рабіць цуды

Уэллс Герберт

Шрифт:

– Хачу быць у ложку, – сказаў ён і апынуўся там. – Раздзетым, – дадаў ён умову, а заўважыўшы, што прасціна халодная, хутка дадаў: – І ў начной кашулі – ха! – у прыемнай мяккай ваўнянай начной кашулі. Ах! – сказаў ён ад вялікай асалоды. – А зараз хачу соладка паснуць…

Ён прачнуўся ў свой звычайны час і быў у задуменні ўвесь сьняданак, разважаючы, ці не было перажытае ўначы нейкім надзіва маляўнічым сном. Нарэшце яго думкі зноў схіліліся да асцярожных эксперыментаў. Напрыклад, на сняданак ён меў тры яйкі: два ад гаспадыні дому, добрыя, але крамныя, і адно – вельмі смачнае свежае гусінае яйка, знесенае, прыгатаванае і пададзенае

на стол ягонай звышнатуральнай воляй. Ён паспяшаўся да Гомшатаў у стане моцнага, але старанна хаванага ўзрушэння і ўспомніў пра шкарлупіну ад трэцяга яйка, толькі калі гаспадыня загаварыла пра яе ўвечары. Увесь дзень ён не мог працаваць ад свайго новага самаўспрымання, але гэта не прынесла яму клопатаў, таму што ён чароўным чынам нагнаў усё за апошнія дзесяць хвілін.

На працягу дня яго душэўны стан змяняўся ад здзіўлення да радасці, хоць абставіны выгнання яго з “Вялікага Дракону” дагэтуль было непрыемна ўспамінаць, а заблытаныя падрабязнасці тых падзеяў, дайшоўшы да калегаў, сталі тэмай шэрагу жартаў. Было відавочна, што тут трэба быць асцярожным, як з крохкімі рэчамі, але ў іншым разе яго дар абяцаў тым больш, чым далей ён яго абдумваў. Сярод іншага, ён намерваўся за кошт сціплых цудаў павялічыць свой дастатак. Ён стварыў пару выдатных дыяментавых запінак і спехам зьнішчыў іх, калі малады Гомшат прайшоў праз бухгалтэрыю да свайго стала. Ён баяўся, што Гомшат зацікавіцца, адкуль яны ў яго. Ён вельмі ясна разумеў, што практыкаванні з дарам парабуюць абачлівасці і пільнасці, але наколькі ён мог дагэтуль меркаваць, цяжкасці, якія маглі ўзнікнуць, былі не большымі, чым калі ён вучыўся ездзіць на ровары. Гэтая аналогія, бадай, як і пачуццё таго, што ў “Вялікім Драконе” яму радыя не будуць, прывяла яго пасля вячэры ў завулкі за газавым заводам, каб у адзіноце адрэпетаваць пару цудаў.

Магчыма, у яго намаганнях было пэўнае жаданне зарыгінальнічаць, бо па-за сілай волі м-р Фатэрынгей не меў нічога выключнага. Яму на памяць прыйшоў цуд з посахам Майсея, але ноч была цёмная і непрыдатная для таго, каб належным чынам управіцца з вялікімі чароўнымі змеямі. Тады ён узгадаў гісторыю з “Тангёйзэра”, якую прачытаў на адвароце філарманічнай праграмкі. Гэта здалося яму надзвычай прывабным і бясшкодным. Ён утыркнуў свой кіёк – вельмі элегантны пуна-пэнангскі лоер * – у траву з краю сцежкі і загадаў сухой драўніне зацвісці. Паветра неадкладна запоўнілася водарам ружаў, і ў святле запалкі ён сам убачыў, што прыгожы цуд сапраўды адбыўся. Яго радасць парушылі нечыя крокі. Спужаўшыся заўчаснага выкрыцця сваіх здольнасцяў, ён хутка звярнуўся да квітучага кійка: “Вяртайся назад”. Ён меў на ўвазе: “Ператварайся назад”, – але, вядома, наблытаў. Кіёк адскочыў з ладнай хуткасцю, і зараз жа пачуўся гнеўны крык і лаянка чалавека, які падыходзіў.

* Від кійка для хадзьбы са сцябла паўднёваазіяцкай пальмы.

– Ты ў каго хмызам шпульнуў, дурань? – крычаў голас. – У галёнку мне патрапіў.

– Даруй, зямляк, – сказаў м-р Фатэрынгей і, раптам зразумеўшы няўдала выбраны тон свайго адказу, палахліва ўзяўся за вусы. Ён убачыў, як набліжаецца Ўінч, адзін з трох канстэбляў Імерынгу.

– Чаго гэта ты?.. – спытаў паліцыянт. – Здарова! Гэта ж ты, так? Мужык, каторы зламаў лямпу ў “Вялікім Драконе”!

– А што я? – адказаў м-р Фатэрынгей. – Я нічога.

– Дык нашто тады ты так робіш?

– От, халера! –

сказаў м-р Фатэрынгей.

– Дык і халера! Ты ведаеш, што гэта балюча? Дык нашто ты гэта робіш, га?

У гэтую хвіліну м-р Фатэрынгей не мог думаць пра тое, нашто ён гэта зрабіў. Яго маўчанне, падобна, раззлавала м-ра Ўінча.

– Дык ты напаў на паліцыю, хлапец. Вось што ты зрабіў.

– Паслухайце, містэр Ўінч, – сказаў м-р Фатэрынгей, раззлаваны і разгублены, – мне шкада, вельмі. Рэч у тым, што…

– Ну?

Да галавы не прыходзіла нічога, апрача праўды.

– Я рэпетаваў цуд, – ён спрабаваў казаць бесклапотна, але нічога не выходзіла.

– Рэпетаваў… што? Так, не вярзі лухты. Рэпетаваў цуд, ды няўжо! Гэта проста смешна! Ну, а як жа, дзяцюк, які не верыць у цуды… Ясна, гэта твой чарговы фокус – вось што. А зараз слухай сюды…

Але м-р Фатэрынгей так і не пачуў, што м-р Ўінч меўся сказаць яму. Ён зразумеў, што прагаварыўся, даў языку волю. Раптоўны выбух гневу прымусіў яго дзейнічаць. Ён рэзка і злосна павярнуўся да паліцыянта.

– Так, – сказаў ён, – хопіць ужо, даволі! Зараз я пакажу табе адзін фокус! Ідзі ты ў пекла! Зараз жа!

Ён застаўся адзін!

У тую ноч м-р Фатэрынгей больш не рабіў цудаў, як і не думаў пра тое, што сталася з яго квітучым кійком. Ён вярнуўся ў горад, спалоханы і вельмі маўклівы, і пайшоў у пакой.

– Божухна! – сказаў ён. – Гэта магутны дар, надзвычай магутны дар. Я і блізка не думаў пра такое. Сур’ёзна… Цікава, як там у пекле?

Ён сеў на ложак, каб зняць чаравікі. Раптам яго азарыла цудоўная ідэя – ён зараз жа перамясціў паліцыянта ў Сан-Францыска, і больш ні пра што не думаючы, спакойна пайшоў спаць. Уначы яму сніўся раззлаваны Ўінч.

Назаўтра м-р Фатэрынгей пачуў дзве цікавыя навіны. Насупраць дому м-ра Гомшата-старэйшага на Лалэбораў-роўд нехта вырасціў неверагодна прыгожую стэпавую ружу, а рэчку ў раёне Роўлінгз-Міла збіраюцца абследаваць у пошуках канстэбля Ўінча.

М-р Фатэрынгей увесь дзень быў няўважлівы і задумлівы і не звяртаўся да цудаў, за выключэннем правізіі для Ўінча і вельмі пунктуальнага завяршэння працы, нягледзячы на той пчаліны рой думак, які гуў у ягонай галаве. Яго незвычайная задуменнасць і лагоднасць паводзінаў была заўважаная некалькімі людзьмі і стала нагодай для жартаў. Галоўным чынам ён думаў пра Ўінча.

У нядзелю ўвечары ён пайшоў у царкву, і, як гэта ні дзіўна, казань містэра Мэйдыга, што меў пэўную цікавасць да звышнатуральных з’яваў, была пра “рэчы, што не адпавядаюць закону”. М-р Фатэрынгей не належаў да царкоўных заўсёднікаў, але яго сістэма пазітыўнага скептыцызму, на якую я ўжо спасылаўся, цяпер значна пахіснулася. Сутнасць прамовы паказала яму зусім у іншым святле гэты новы дар, і ён раптам вырашыў параіцца з містэрам Мэйдыгам адразу пасля службы. Як толькі ён так вырашыў, то здзівіўся, чаму не зрабіў гэтага раней.

М-р Мэйдыг, худы экспансіўны чалавек з неймаверна доўгімі запясцямі і шыяй, узрадаваўся просьбе пра асабістую размову ад маладога чалавека, пра чыё нядбальства ў рэлігійных справах ведалі ўсе ў горадзе. Пасля пары неабходных затрымак ён правёў яго ў святарскі дамок, які прылягаў да царквы, зручна ўсадзіў і, стаўшы перад прыемным полымем – яго ногі ўтварылі радоскую арку ценю на супрацьлеглай сьцяне – папрасіў мра Фатэрынгея расказаць пра сваю справу.

Спачатку м-р Фатэрынгей троху саромеўся, яму было крыху цяжка адкрыць, у чым рэч.

Поделиться:
Популярные книги

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

На осколках разбитых надежд

Струк Марина
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
На осколках разбитых надежд

Фея любви. Трилогия

Николаева Мария Сергеевна
141. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.55
рейтинг книги
Фея любви. Трилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Конь Рыжий

Москвитина Полина Дмитриевна
2. Сказания о людях тайги
Проза:
историческая проза
8.75
рейтинг книги
Конь Рыжий