Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек, які ўмеў рабіць цуды

Уэллс Герберт

Шрифт:

– І слушна зрабілі, – сказаў м-р Мэйдыг, – вельмі слушна зрабілі, цалкам слушна зрабілі. – Ён спыніўся і паглядзеў на м-ра Фатэрынгея. – Гэта фактычна бязмежны дар. Давайце праверым вашы сілы, для прыкладу. Ці сапраўды яны такія… Такія, якімі здаюцца.

Вось жа, якім бы неверагодным гэта ўсё ні здавалася, у кабінеце маленькага дому за кангрэгацыяналісцкай царквой увечары ў нядзелю 10 лістапада 1896 году м-р Фатэрынгей, падбухтораны і натхнёны містэрам Мэйдыгам, пачаў практыкавацца ў цудах. Я наўмысна засяроджваю ўвагу чытача на даце. Ён запярэчыць, а магчыма, ужо запярэчыў, што пэўныя моманты гэтай гісторыі непраўдападобныя, што калі нешта з ужо апісанага сапраўды здаралася, усё было б у тагачасных газетах. Тое, што адбудзецца зараз жа пасля гэтага, падасца яму асабліва

непрымальным, бо, сярод іншага, яно прыводзіць да высновы, што ён або яна, згаданы чытач або чытачка, мусяць быць забітымі жорсткім і нечуваным чынам больш за год таму. Дык цуд не цуд, калі ён верагодны, і чытач сапраўды быў забіты жорсткім і нечуваным чынам у 1896 годзе. Па далейшым развіцці гэтай гісторыі ўсё стане выдатна зразумела і праўдападобна – любы разумны і разважлівы чытач гэта прызнае. Але гэта яшчэ не канец гісторыі, яна ледзь толькі пераваліла за сярэдзіну. І спачатку цуды, якія рабіў м-р Фатэрынгей, былі цудамі нясмелымі і дробнымі – нейкія аперацыі з кубкамі і абстаноўкай у пакоі. Нязначныя, як цуды тэасофаў. Але пры ўсёй сваёй нязначнасці яны ўспрымаліся яго таварышам з вялікай пашанай. Фатэрынгей ахвотней неадкладна б заняўся справай Ўінча, але м-р Мэйдыг не даваў яму. Пасля таго, як яны зрабілі з тузін хатніх справаў і ўпэўніліся ў сваіх сілах, іх уяўленне пачало паказваць прыкметы ўзбуджэння, і іх амбіцыі ўзраслі. Іх першая значная справа была выкліканая голадам і нядбайнасцю місіс Мінчын, аканомкі м-ра Мэйдыга. Страва, якую пастар прапанаваў м-ру Фатэрынгею, была дрэнна пададзеная і непрывабная для двух рупліўцаў-цудатворцаў. Але яны селі, і м-р Мэйдыг доўга і хутчэй скрушна, чым гнеўна, казаў пра заганы сваёй аканомкі, пакуль м-р Фатэрынгей не здагадаўся, што ўсё ў яго руках.

– Як вы думаеце, містэр Мэйдыг, – спытаў ён, – ці не будзе залішняй вольнасцю, калі я

– Мой дарагі містэр Фатэрынгей! Вядома ж! Не – я так не думаю.

М-р Фатэрынгей махнуў рукой.

– Што будзем? – шчодра і добразычліва прапанаваў ён, і калі м-р Мэйдыг замовіў, то цалкам перайначыў выбар. – Што да мяне, – сказаў ён, паглядаючы на страву містэра Мэйдыга, – я аддаю перавагу куфлю портэру з цудоўнай валійскай грэнкай, гэта я і буду. Я не дужа люблю бургундскае, – і адразу па ягонай камандзе з’явіліся портэр з грэнкай. Яны доўга вячэралі, размаўляючы на роўных, што не мог не заўважыць м-р Фатэрынгей, чырванеючы ад здзіўлення і задавальнення, пра ўсе цуды, якія яны яшчэ зробяць. – І дарэчы, містэр Мэйдыг, – сказаў м-р Фатэрынгей, – я бадай што мог бы вам дапамагчы – па гаспадарцы.

– Не зусім вас разумею, – сказаў м-р Мэйдыг, асушаючы шклянку цудоўнага старога бургундскага.

М-р Фатэрынгей стварыў сабе проста з паветра яшчэ адну валійскую грэнку і адкусіў ад яе.

– Я падумаў, – сказаў ён, – што мог бы (хрум-хрум) зрабіць (хрум-хрум) цуд з місіс Мінчын (хрум-хрум) – зрабіць з яе лепшую жанчыну.

М-р Мэйдыг паставіў шклянку і паглядзеў з сумневам.

– Яна… Яна вельмі не любіць, калі ўмешваюцца, разумееце, м-р Фатэрынгей. І, па праўдзе, ужо далёка за адзінаццаць, яна найхутчэй ужо спіць. А вы думаеце?..

М-р Фатэрынгей выслухаў пярэчанні.

– Не разумею, што перашкаджае нам зрабіць гэта, пакуль яна спіць.

М-р Мэйдыг крыху пасупраціўляўся і ўрэшце саступіў. М-р Фатэрынгей загадаў, і, бадай, без ранейшай ужо разняволенасці двое джэнтльмэнаў вярнуліся да ежы. М-р Мэйдыг шмат гаварыў пра змены ў сваёй аканомцы, якія ён спадзяваўся ўбачыць заўтра, з такім аптымізмам, які нават на бяседны розум м-ра Фатэрынгея здаваўся крыху ненатуральным і занадта бурным, калі наверсе пачаўся бязладны шум. Яны абмяняліся запытальнымі позіркамі, і м-р Мэйдыг спешна пакінуў пакой. М-р Фатэрынгей пачуў, як той кліча гаспадыню, а пасля яго крокі наверх да яе.

Праз нейкую хвіліну пастар вярнуўся, ён ішоў лёгка, і яго твар свяціўся.

– Дзівосна! – сказаў ён, – і кранальна! Надзвычай кранальна!

Ён пачаў хадзіць па дыванку.

– Пакаянне – якое кранальнае пакаянне – скрозь шчыліну ў дзвярах. Бедная жанчына! Такая дзівосная перамена! Яна ўстала. Яна, мусіць, зараз жа ўстала.

Яна прачнулася, каб раскалаціць бутэльку брэндзі, якую трымала ў куфэрку. І каб паспавядацца ў гэтым!.. Але гэта дае – гэта адкрывае нам – дзівоснае бачанне нашых магчымасцяў. Калі мы змаглі зрабіць такую цудоўную змену ў ёй

– Магчымасці, відаць, неабмежаваныя, – сказаў м-р Фатэрынгей. – А што да містэра Ўінча…

– Абсалютна неабмежаваныя, – стоячы на дыванку, м-р Мэйдыг адмахнуўся ад праблемы з Ўінчам і выказаў шэраг цудоўных прапановаў – прапановаў, якія ён прыдумаў, пакуль хадзіў.

Што гэта былі за прапановы, для нашай гісторыі неістотна. Дастаткова сказаць, што яны былі ў духу бязмежнай шчодрасці, той шчодрасці, якую называюць паабедзеннай. Дастаткова сказаць таксама, што праблема Ўінча засталася нявырашанай. Няма патрэбы тлумачыць, як далёка заходзіў той шэраг. У ім планаваліся дзіўныя змены. Глыбокая ноч заспела м-ра Мэйдыга і м-ра Фатэрынгея, калі яны беглі халодным рынкавым пляцам пад спакойным месяцам у магічным экстазе: рухавы і ўзрушаны м-р Мэйдыг ды маленькі, даўно не голены м-р Фатэрынгей, які ўжо больш не саромеўся сваёй сілы. Яны выправілі кожнага п’яніцу ў Парламенцкім раёне, ператварылі ўсё піва і ўвесь алкаголь у ваду (м-р Мэйдыг здолеў пераканаць у гэтым м-ра Фатэрынгея). Пасля яны значна палепшылі чыгуначную інфраструктуру ва ўсёй мясцовасці, асушылі Фліндэрскае балота, палепшылі глебу на Гары Аднаго Дрэва і вылечылі бародаўку вікарыю. І яны збіраліся прыдумаць, што можна зрабіць з пашкоджанай паляй Паўднёвага моста.

– Заўтра, – задыхаўся м-р Мэйдыг, – гэта будзе зусім іншае месца. Як жа ўсе здзівяцца, як яны будуць удзячныя, – і якраз у гэты момант царкоўны гадзіннік прабіў тры.

– Паслухайце, – сказаў м-р Фатэрынгей, – ужо тры гадзіны! Мне трэба вяртацца. Трэба на працу да васьмі. І акрамя таго, місіс Ўімс…

– Мы толькі пачынаем, – сказаў м-р Мэйдыг, поўны асалоды ад неабмежаванай улады. – Мы толькі пачынаем. Падумайце, колькі добрага мы робім. Калі людзі прачнуцца…

– Але… – пачаў пярэчыць м-р Фатэрынгей.

М-р Мэйдыг раптам схапіў яго за руку. Яго вочы выглядалі яркімі і дзікімі.

– Мой дарагі друг, – сказаў ён, – няма куды спяшацца. Глядзіце, – ён паказаў на месяц у зеніце, – Ісус Наваў!

– Ісус Наваў? – перапытаў м-р Фатэрынгей.

– Ісус Наваў, – паўтарыў м-р Мэйдыг. – Чаму не? Спыніце яго.

М-р Фатэрынгей паглядзеў на месяц.

– Ён крыху завялікі, – сказаў ён пасля паўзы.

– Дык і што? – спытаў м-р Мэйдыг. – Вядома, ён не спыніцца. Трэба спыніць рух Зямлі, разумееце. Тады час спыніцца. Мы гэтым не зробім шкоды.

– Хм! – сказаў м-р Фатэрынгей. – Ну, – уздыхнуў ён, – я паспрабую. Зараз!

Ён зашпіліў пінжак і звярнуўся да жывой планеты з нахабнай самаўпэўненасцю, вартай яго сілаў.

– Перастань круціцца, калі ласка, – папрасіў м-р Фатэрынгей.

І ў той жа момант ён ужо кулём ляцеў у паветры з хуткасцю дзесяткаў міляў у мінуту. Нягледзячы на ўсе тыя незлічоныя перавароты, якія ён штосекунду рабіў, ён паспеў падумаць. Дзівосная рэч думка – часам марудная, як цячэнне смалы, а часам вокамгненная, як святло. Ён за секунду пасьпеў падумаць і пажадаць:

– Хачу апусціцца жывым і здаровым. Што б ні адбылося далей, апусці мяне жывым і здаровым.

Ён пажадаў гэтага вельмі своечасова, бо ягоная вопратка, нагрэтая хуткім рухам скрозь паветра, ужо пачала падсмальвацца. Ён апусціўся з моцным, але абсалютна бясшкодным ударам у тое, што аказалася кучай свежавывернутай зямлі. Вялізная глыба з муру і металу, якая дзіўна нагадвала гадзіннікавую вежу ў цэнтры рынкавага пляцу, ударылася аб зямлю каля яго, адскочыла рыкашэтам над яго галавой і разляцелася на муроўку, цэглу і цэмент, нібы ўзарваная бомба. Нейкая карова наляцела на адзін з большых абломкаў, і яе расплюшчыла, як яйка. Адбыўся ўдар, у параўнанні з якім грукат ад усіх наймацнейшых удараў у яго жыцці здаваўся гукам ад падзення пёрка, а за ім яшчэ шэраг меншых удараў. Вялізны вецер роў на зямлі і ў небе, так што ён ледзь мог прыўзняць галаву, каб агледзецца. Нейкі час ён быў занадта задыханы і здзіўлены, нават каб зразумець, дзе ён знаходзіцца або што здарылася. І першым яго рухам была спроба памацаць галаву, каб пераканацца, што валасы, якія развяваліся на ветры, былі яшчэ на месцы.

Поделиться:
Популярные книги

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

На осколках разбитых надежд

Струк Марина
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
На осколках разбитых надежд

Фея любви. Трилогия

Николаева Мария Сергеевна
141. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.55
рейтинг книги
Фея любви. Трилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Конь Рыжий

Москвитина Полина Дмитриевна
2. Сказания о людях тайги
Проза:
историческая проза
8.75
рейтинг книги
Конь Рыжий