Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

II

Дзверы дома былі незачыненыя. Бока забег у сенцы — і толькі пасля гэтага асмеліўся азірнуцца. Ён быў збянтэжаны тым, што нядаўна здарылася на дарозе. Аддыхаўшыся, ён наблізіўся да дзвярэй, якія вялі ў пакой, і, пастукаўшы, гучна запытаўся:

— Ці можна?

Адказу ён не пачуў. У сенцах і за дзвярыма было ціха, як на могілках, — толькі з вуліцы, праз шчыліны ўваходных дзвярэй, чулася мернае цвырканне конікаў… Вока вырашыў, што гаспадары — на дварэ, і пакіраваў назад. Але тут ляснуў замок, дзверы пакоя скрануліся і марудна

адчыніліся. Перад хлопцам паўстала таўсматая жанчына. Пагляд яе вялікіх чорных вачэй увабраў цэлую гаму пачуццяў — цікаўнасць, страх, нездавальненне. У гэтых вачах адбіваліся праменьчыкі вечаровага сонца. Баючыся, што яна можа засердаваць, Бока хуценька растлумачыў прычыну свайго наведвання:

— Даруйце, я тут праездам. Мой аўтобус пойдзе толькі раніцой. Ці не дазволіце мне пераначаваць?

— Пераначаваць? — перапытала таўсматая. Па ўсім было відаць, што гэта просьба моцна яе здзівіла.

— Так, — не адступаўся ад свайго наш герой. — Я ўпершыню ў вашай вёсцы, нікога тут не ведаю…

Ён змоўк, думаючы, што яшчэ дадаць да свайго тлумачэння. Паўза, якая наступіла ўслед, падалася яму бясконцай. Жанчына, як на тое, не спяшалася з адказам. Яна выпрабавальна ўглядвалася ў вочы «госцю», нібы жадала прачытаць у іх тое, што ён хацеў, ды не даказаў. Нарэшце яна адазвалася:

— Не, я не магу. Прабачце. — І прызналася: — Мужчыны ў гэтым доме не было ўжо год з дваццаць. Я паспела нават забыць мужчынскі дух. Дый адкуль я ведаю, хто вы. Я не засну ўсю ноч. А раптам вы які-небудзь злодзей…

Па інтанацыі яе голасу цяжка было здагадацца, ці жартуе яна, ці гаворыць сур'ёзна.

— Ды што вы, — запярэчыў Бока.

Але старая не захацела яго даслухаць.

— Не, і не прасіце, — сказала яна. — Вы і самі падумайце. Вёска ў нас невялікая. Заначуеце — пачнуць брахаць. За год не адмыешся ад плётак.

Бока ўсміхнуўся, зрабіўшы выгляд, што гэты жарт зразумеў, а потым прапанаваў:

— Я згодзен пераначаваць вось тут, у сенцах. Я непераборлівы.

— Ні ў сенцах, ні на гарышчы, — працягвала з сур'ёзным тварам гаспадыня. — Тым болей — у сенцах, дзе водзяцца пацукі. Вайну з імі вы ўсчаняце праз пяць хвілін пасля таго, як ляжаце.

Бока раптам зразумеў, што ён наўрад ці дамовіцца з гэтакаю ўпартаю.

— Дык што рабіць? — запытаў ён у адчаі.— Парайце.

— Ідзіце, пытайцеся, пакуль яшчэ не значэла. Можа, хто і возьме.

— Але куды ж ісці? Я нікога не ведаю…

Відаць, адчуўшы, што ёй дастаткова аднаго слова, каб выправадзіць госця, таўсматая нібы памякчэла, паглядзела на хлопца з ласкаю.

— Ды вы сядайце, — нечакана прапанавала яна. — Відаць, прытаміліся з дарогі. Пасядзіце хвілінку. А я пакуль падумаю, куды вас прыладзіць.

Маленькія сенцы былі застаўлены мэбляю. Акрамя стала і крэслаў, тут умяшчалася нават шафа. Бока прысеў на ўскрайчык аднаго з крэслаў.

— Хто ж тут можа ўзяць?.. — разважала гаспадыня, выціраючы і без таго чысты стол. — У Насці — унукі ў гасцях. Кацька — не возьме, у яе мужык — звер… Пачакайце, пачакайце, дайце падумаць. — Яна прайшлася па пакоі. Рухалася гаспадыня няўклюдна, як качка, і ледзь месцілася паміж сталом і шафаю.

Зачыніўшы шчыльна дзверы ў пакой, яна нечакана спытала: — А ці любіце вы яблыкі?

Хлопец адказаў:

— Не адмоўлюся… Але каб як-небудзь вырашыць з начлегам.

— Зараз-зараз, — адазвалася старая.

Яна пратупала праз сенцы і нечакана знікла за дзвярыма.

Бока застаўся адзін. Запрашэнне пасядзець і адпачыць і гэтае пытанне пра яблыкі супакоілі яго. На хвілінку ён нават забыўся пра свае клопаты. У траве, на ганках, цвыркалі конікі; у гэтую ноч, што мелася быць сухой і цёплай, яны збіраліся «музыцыраваць» доўга — да расы. Вырабляныя імі гукі закалыхвалі. Хлопец не запярэчыў бы, калі б яму дазволілі прасядзець вось так, за сталом, усю ноч…

Дзверы зноў адчыніліся. Цяпер гаспадыня ўвайшла з талеркай яблыкаў. За ёю ў сенцы раптам уляцела лупаценькая птушка. Яна гучна крыкнула, прымусіла госця здрыгануцца, — голас у яе быў рэзкі і непрыемны і нагадваў крык дзіцяці. Бока прыжмурыўся, стараючыся разгледзець у прыцемку маленькую крыкліўку, што лётала з месца на месца.

— Цішэй, цішэй, Х'ю! — звярнулася да яе гаспадыня. — Напалохаеш чалавека.

Паслухмяная лупатка нарэшце прыціхла, уселася на версе шафы.

— Х'ю? — праспявала яна, нібыта аб нечым спытала. Старая растлумачыла:

— Як убачыць незнаёмца — адразу крычыць. Як шчанюк… — І яна паставіла талерку з яблыкамі на стол. — Вось, частуйцеся. Свежанькія, прама з дрэва.

Бока падзякаваў, узяў яблык. У гэты ж момант на спінку яго крэсла ўселася Х'ю, — стала чутно, як заскрэблі яе кіпцюркі аб лакіраванае дрэва. Убачыўшы птушку зблізку, Бока здагадаўся, што гэта маленькая сава. Х'ю глядзела яму ў вочы не адрываючыся. Круглыя і чорныя, нібы ноч, вочы яе хавалі дапытлівасць і… ганьбаванне. Працуючы валляком, птушка, здавалася, стрымлівала жаданне крыкнуць, што вось-вось магло вырвацца.

— Вось яна якая, мая Х'ю, — ласкава прамовіла гаспадыня, заўважыўшы, што «госць» з цікаўнасцю разглядвае саву. — З-за яе і святла не запальваю, — вельмі не любіць. Усе лямпачкі ў мяне перабіла.

Сава працягвала ўзірацца на «госця». Часам яна міргала: па чарзе то адным, то другім вокам.

— Добрая птушка, — шчыра прызнаўся хлопец.

— Дзіва што, — пацвердзіла гаспадыня. — Асабліва калі ловіць пацукоў і мышэй… Ды вы ешце, — нагадала яна пра яблыкі. І, убачыўшы, што госць узяў адзін, пачала хваліцца: — Яблыкі ў мяне смачныя. Калісьці на гэтым месцы, дзе стаіць мая хата, быў вялікі панскі сад. Ён межаваўся з паркам. А ў парку стаяў палац…

— Я бачыў нейкія разваліны, — прызнаўся Бока.

— Так-так. Гэта быў палац паноў Шадурскіх… Гэтым Шадурскім належала тут усё: і сад, і парк, і вёска, і нават возера. Багатыя былі памешчыкі… Легенда кажа, што ў іхнім садзе расла яблыня, якая давала… чароўныя плады. Так-так, не здзіўляйцеся! Казалі, хто такі яблык еў, з тым абавязкова адбывалася штосьці дзіўнае…

— Як гэта — «дзіўнае»?

— Сама не ведаю. Так старыя людзі казалі. Штосьці неверагоднае, невытлумачальнае. Потым гэты чалавек распавядаў — а яму не верылі, толькі насміхаліся з яго…

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Метатель. Книга 6

Тарасов Ник
6. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 6

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

«Первый». Том 7

Савич Михаил Владимирович
7. «1»
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
«Первый». Том 7

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул