Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Лагафет быў, як заўсёды, велягурысты. Пра свой паход у святыя мясціны ён распавядаў алегарычна і з нейкім паэтычным жарам, быццам размова ішла пра казачныя прыгоды. «Колькі добрых людзей на белым свеце!» — шчыра ўсклікваў ён пры гэтым неаднойчы. Паход засцярог яго ад душэўнай немачы. Стары быў поўны энергіі дапамагаць і павучаць. Споведзь Яна як быццам азадачыла яго. Але ён знайшоў у сабе сілы ўсміхнуцца хрэсніку і сказаць:

— Усё абразуміцца, маё дзіця. Выйсце знойдзецца.

Ці то ад прадчування чагосьці нядобрага, ці то сапраўды яму некуды было спяшацца, толькі ён рашыў застацца з Янам. У кампаніі маладых ён стаў кімсьці тыпу мясцовага свяшчэнніка. А вечарамі,

у хвіліны асобага натхнення, ён чытаў ім са сваёй любімай кнігі. З настойлівасцю фанатыка ён сцвярджаў, што Псалтыр — гэта кніга кніг. Моладзь слухала яго, як слухаюць генія, які вырашыў пазнаёміць публіку са сваімі вершамі. Пра падарожжа ён мог гаварыць бясконца. Мудрэц, ён разумеў, што сваё захапленне яму не выказаць лепш, чым даўно вядомымі біблейскімі фразамі. А таму, расказваючы, шмат чаго запазычваў са святых кніг. Але слухачы — усе як адзін — былі ўпэўнены, што гэта менавіта яго словы і што гэты блажэнны — ніхто іншы, як сачыніцель. Іншы раз Ян акампаніраваў яму на скрыпцы. У гэтым выпадку расказ старога натхняў слухачоў па-асобаму.

— Не бачыў праведніка пакінутым, — павольна і выразна гаварыў Пахомій, — і нашчадкаў яго, якія просяць хлеба. Малое ў яго — лепей за багацце ў многіх грэшнікаў. А грэшнікі бяруць у пазыку і не вяртаюць.

Сябе ён не шкадаваў і таксама папракаў. У глыбіні душы штосьці ўсё-такі яго прыгнятала.

— Знямогла ад грахоў сіла мая, — часам пачынаў скардзіцца ён. — Я — як разбітая пасудзіна. Той, хто бачыць мяне на вуліцы, бяжыць ад мяне.

На якія грахі спасылаўся гэты праведнік? Падобныя яго прызнанні выклікалі здзіўленне. Стары жыў чыста і сумленна, як манах. Кожную раніцу абліваўся халоднай вадою. Харчаваўся толькі адной расліннай ежай. Некалькі гадзін у дзень прысвячаў малітве. Прыміраў тых, хто спрачаўся. Здавалася, не пра грахі свае, а пра вартасці трэба было яму гаварыць.

Ян чакаў ад яго адказу, — Лагафет быў апошняй яго надзеяй. Але стары не спяшаўся. Калі яны заставаліся адны і размова заходзіла пра панначку, Пахомій паўтараў:

— Жыві і беражы ісціну.

Там, дзе ад яго патрабавалася канкрэтнасць, ён праяўляў крайнюю бездапаможнасць.

Калі Ян, нарэшце, разгадаў яго, ён перастаў чакаць. Лопнула яго апошняя надзея. Ён засумаваў.

Доўга не хадзіў ён у замак. Тым самым ён прымусіў панну Марыю самой з'явіцца да яго…

Стары пазнаў панначку. Ён паглядзеў на яе так, як быццам хацеў папракнуць у чымсьці. Панна Марыя пакланілася яму. Замест таго каб адказаць на прывітанне, Пахомій нечакана прамармытаў:

— Даеш ім — прымаюць, насычаюцца благам… Схаваеш твар твой — хвалююцца. Аднімеш дух іх — паміраюць і… у персі свае вяртаюцца.

Ад гэтых слоў панне Марыі зрабілася не па сабе, ёй бачылася ў іх прароцтва. Яна ўспомніла ноч, калі псаломшчык бласлаўляў іх. «Так, тая ноч сапраўды насыціла мяне благам, — з упэўненасцю падумала яна. — То была чароўная ноч!» Ёй успомніліся сны — і яна зразумела, што яны былі папярэджаннем… «Недарэмна ён сказаў пра смерць», — мільганула ў яе свядомасці. Яна збялела, схапілася за рог стала. Ян кінуўся да яе, падтрымаў. Адчуваючы, што яна можа ўпасці, ён вырашыў вывесці яе з душнага памяшкання…

Усю дарогу назад, у замак, панна Марыя думала пра дзіўныя словы старога: «Што яны значаць? Няўжо ён убачыў у маіх вачах асуджанасць? Няўжо ён лічыць, што ад цяжкасцей, у якіх мы апынуліся, нас можа выратаваць толькі смерць?..» Жадаючы пакоя, яна, наведаўшы Папову горку, набыла яшчэ большую трывогу. Да яе вярнулася тое пачуццё, якое яна адчула пасля свайго візіта ў касцёл, калі яе падманам выдалі замуж.

Адчуваючы стан

панны Марыі і жадаючы хоць неяк дапамагчы ёй, Ян з гэтага дня аднавіў свае візіты ў замак. А гэта ў сваю чаргу не магло быць не заўважаным. Слугі з падрабязнасцямі даносілі княгіні пра кожнае яго з'яўленне. Яшчэ ніхто з іх не быў перакананы ў сапраўднай прычыне вялікага жывата панначкі, але намёкі перараслі ў вывады. І вывады гэтыя былі зусім не на карысць панны Марыі.

XI

Неяк раніцой панна Марыя не выйшла на сняданак. Заінтрыгаваная яе адсутнасцю, княгіня звярнулася да свайго распарадчыка:

— Ідзі і даведайся, што з ёй. Калі хворая і не можа прыйсці, прывядзі яе служанку.

Загад быў выкананы. Праз хвіліну ў Сталовай зале з'явілася Люцыя.

— Твая пані захварэла? — прама спытала яе княгіня.

— Так, сягоння ёй нездаровіцца, — адказала служанка, без ценю спачування.

— І што з ёй? — працягвала дапытвацца гаспадыня замка. — Чаму яна не звяртаецца да доктара?

Люцыя не ўмела лгаць, прамаўчала. Аднак старой княгіні больш сказала чырвань сарамлівасці на яе твары.

— Хвароба, пры якой не звяртаюцца да дактароў,— ёсць прытворства, — змрочна заўважыла тая. — А прытворства без прычыны не бывае. Гавары! Што з ёй?

Люцыя быццам язык праглынула, стаяла і глядзела сабе пад ногі. Даносіць на пані не прымусілі б яе нават катаванні. Здагадаўшыся, што так проста ад упартай нічога не дабіцца, княгіня змрочна заўважыла:

— Ну што ж, сама даведаюся. Зараз жа пайду і даведаюся. А з табой, мілачка, разбяруся асобна. Думаю, розгі развяжуць табе язык. Пайшла прэч!

Люцыя паспяшалася ў пакоі панны Марыі. Ёй хацелася хутчэй папярэдзіць яе пра страшны візіт.

— Панначка, панначка! — уваходзячы ў пакоі пані, закрычала яна. — Княгіня Ізабэла!.. Ідзе следам за мной!..

Панна Марыя, апранутая ў шырокую бэзавую сукенку, накіравалася да дзвярэй, каб выйсці з пакоя. Але ўжо было позна, — у спальні з'явілася княгіня…

Чорныя пукатыя вочы старой так і забегалі па целе бедалагі. Здавалася, злосная княгіня імкнулася абвінаваціць панну Марыю ў крадзяжы і здагадвалася, дзе менавіта ў складках сукенкі хавае тая ўкрадзеную рэч. Цэлую хвіліну ўсе трое захоўвалі маўчанне. Рукі панны Марыі дрыжэлі — візіт княгіні засціг яе знянацку, — у гэтую раніцу яна не збіралася выходзіць на сняданак, а таму не надзела гарсэт. Але не столькі сорам мучыў яе, колькі абурала бесцырымоннасць гаспадыні замка.

— Чаго вы хочаце? — зменлівым ад хвалявання голасам спытала яна.

Княгіня быццам не пачула яе. Заўважыўшы выпукласць пад складкамі доўгай сукенкі панначкі, яна, не здолеўшы схаваць здзіўлення, усклікнула:

— Дык вось якая прычына тваёй «хваробы»! — Наступную хвіліну яна маўчала, штосьці абдумвала. Затым, нібы падводзячы вынік разважанням, сказала: — Ну, канечне, гэта той халоп!.. — Яна паглядзела ў вочы панны Марыі.— Ён так і круціўся вакол цябе, як матылёк вакол садовага ліхтарыка.

Панначка сціснула кулакі і, гледзячы ў ненавісны твар, ціха, але гнеўна выгаварыла:

— Змоўкніце. Вы ўжо спрабавалі аднойчы ашчаслівіць мяне. Хопіць! Я сама сабе гаспадыня!

— Не затыкай мне рот, мілачка, — з пагрозай адказала старая. — Ты не ў тым становішчы, каб наступаць. Супроць цябе ёсць доказ. І сур'ёзны! Цяпер ужо ў цябе апраўданняў не можа быць! — Відавочна, канчаткова пераканаўшыся ў тым, аб чым да некаторага часу толькі здагадвалася, яна раптам усклікнула з асуджэннем: — Які сорам!.. І як гэта ты, такая гордая і непрыступная, магла такое дапусціць… з халопам! Дык ты ж — проста нікчэмнасць!

Поделиться:
Популярные книги

Империя Хоста 5

Дмитрий
5. Империя Хоста
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Империя Хоста 5

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила