Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Замест адказу малады садоўнік жэстам запрасіў яе да стала. Вялікі ліст, які быў раскладзены на стале, быў увесь спярэшчаны малюнкамі. Убачыўшы ў цэнтры яго малюнак каплічкі, панначка здагадалася, што перад ёй той самы праект, пра які ёй гаварыў князь. Прысеўшы на край стула, яна ўважліва пачала разглядваць твор свайго сябра.

— Праект гатовы, — не без хвалявання стаў гаварыць Ян. — Заўтра я павінен вынесці яго на суд князя.

— Дык вось які ён, гэты новы парк, — заглядзеўшыся на малюнкі, сказала панна Марыя. — Гэта месца проста немагчыма пазнаць!

— Гэта будзе сентыментальны парк, — пачаў свае тлумачэнні Ян. — Справа ў тым, што каплічка на

Паповай горцы звязана з адной сумнай гісторыяй…

— Так, я чула, — прызналася панначка.

— Парк рассячэ канал, на якім будзе пабудаваны вадаспад.

— Падобны на тыя, якія бываюць на вадзяных млынах?

— Так. Акрамя таго, па ўсім яго контуры пройдзе пешаходная алея. Некалькі яе адгалінаванняў сыдуцца каля каплічкі.

— Іншымі словамі, на горку можна будзе трапіць з любой часткі парка.

— Так.

— Ну, добра. А што гэта за такія кружкі?

— Так абазначаюцца дрэвы. У добрым парку павінна быць шмат прасторы, а таму кожнае дрэва павінна несці пэўны сэнс і быць індывідуальным. Чым больш вольнага месца, перспектывы, тым больш асновы для фантазіі. Прастора вырашае загадкі, усяляе добрыя пачуцці, упэўненасць, надзею. Я знарок не збіраюся рабіць частых пасадак.

Ян раптам прыціх. Здавалася, ён жадаў, але не асмельваўся прызнацца панначцы ў чымсьці патаемным. Панна Марыя адчула гэта і здзіўлена паглядзела на Яна. І тут ён раптам прызнаўся:

— Панна Марыя, не стану ўтойваць, скажу, што, працуючы над гэтым праектам, я думаў перш за ўсё пра вас. Мне хацелася, каб менавіта вам прыйшоўся па душы гэты новы парк. Думка пра вас заўсёды ўсяляе ў мяне цудадзейную лёгкасць. Вось і на гэты раз мне было лёгка працаваць. Я маляваў дарожкі і думаў пра тое, што менавіта вы будзеце па іх гуляць. Маляваў дрэвы, каб іх прыгажосць радавала менавіта вас, а пошум лістоты бараніў ад трывог і хваляванняў. Я мару, каб кожная прагулка ў гэтым новым парку дадавала вам не толькі сілы і здароўя, але і пяшчоты. Хачу, каб вы палюбілі яго. За перыяд вучобы я бачыў некалькі прыватных паркаў. Кожны з іх быў па-свойму цудоўным. У сваім праекце я не мог сёе-тое не запазычыць у іх. Вось, напрыклад, вадаспад. Шум вады ўносіць разнастайнасць у гучанне парка. Гэта, як званочак у аркестры скрыпак. Або, скажам, секвойі. Гэтыя дрэвы — як бы сімвал вечнасці. Па маім перакананні, яны павінны расці недзе на краі паляны, удалечыні ад сцяжынак. І той, хто будзе гуляць тут, будзе бачыць іх, але ніколі да іх не наблізіцца. Гэта ж так, як і ў жыцці. Колькі людзі імкнуцца да чагосьці, на іх думку, запаветнага. Аднак ці дасягаюць яны таго, да чаго так імкнуліся?.. Лёс, у большай частцы сваёй, падманвае іх або перашкаджае іх намерам.

Здзіўленая, панна Марыя паднялася са стула. Ніколі не думала яна, што словы валодаюць такою чароўнай сілаю. Ёй хацелася, каб Ян працягваў: логіка, тон яго мовы выклікалі ў яе асалоду, захапленне! Адначасова яе перапаўняла гордасць за тое, што Яну, таму самаму Яну, якога яна ведала амаль з дзяцінства, даверылі такую значную і мастацкую працу. Хто з яе знаёмых мог пахваліцца тым жа?!.

— Ян!.. — з цяжкасцю вымавіла яна. Панна Марыя хацела сказаць пра сваё здзіўленне, пра тое, што задаволена сваім любым. Яна хацела прызнацца ў тым пачуцці болю, якое мучыла яе з першага дня разлукі. Прывабнасць сябра выклікала ў ёй жаданне прылашчыцца да яго, як да маці ў дзяцінстве. Яна адчувала, што толькі праз яго, гэтага вялікага і моцнага чалавека, зможа пазнаць сапраўдную радасць і сапраўднае шчасце.

— Ян!.. — быццам зачараваная, паўтарыла яна і з дрыготкай у голасе сціснула

яму руку. Яна не магла знайсці словы, каб выказаць тое вялікае, што перапаўняла яе сэрца.

— Марыся, — адазваўся хлопец, які зразумеў яе, — ведай, з гэтага часу ўсё, што б я ні рабіў, буду прысвячаць толькі табе і называць тваім імем. Сягоння я дару табе гэты парк…

— Ён ужо мне падабаецца, Ян, — адказала панна Марыя.

Яе словы дадалі смеласці маладому садоўніку. Рукі яго пацягнуліся да панначкі, ён абняў яе.

У вялізнай двухпавярховай зале яны былі зусім адны. На іх глядзелі, мабыць, толькі анёлы са сцен ды гіпсавыя галовы мудрацоў са сваіх падставак. Глядзелі і, здавалася, зайздросцілі…

VI

Не праходзіла і дня, каб панна Марыя і Ян не бачыліся. Сустракаліся яны раніцамі ў бібліятэчнай зале.

Між тым вясна ўвайшла ў свае правы. З палёў сышоў снег. Дні ўсталяваліся сонечныя, цёплыя.

Аднойчы, гуляючы з Люцыяй у парку, панна Марыя вырашыла зайсці ў госці да садоўнікаў. Служанка ўзрадавалася яе задуме. Яшчэ б! Яна памятала цудоўныя вечары ў Кляцісе, калі збіралася моладзь. Абедзве адправіліся на Папову горку.

Прынялі іх сардэчна, як даўніх знаёмых. Пасадзілі на лаўку перад запаленай печкай, у якой трашчалі дровы. Ян узяў скрыпачку і сыграў вясёлую мелодыю. Гэтае ўступленне дадало смеласці нават самым нясмелым. Кожнаму з насельнікаў прытулку захацелася пахваліцца перад панначкай і яе служанкай нейкім сваім талентам. Заварушыліся нават старцы. Адзін з іх пусціўся ў пляс і пры гэтым паказаў незвычайнае майстэрства. Другі прадэманстраваў уменне жангліраваць драўлянымі лыжкамі. Нехта сівабароды сыграў на гуслях і спеў тужлівую старадаўнюю песню. Дровы між тым ужо згарэлі, і ад печы павеяла гарачынёй. Твары ўсіх прысутных расчырванеліся. Задаволіўшы першы ўсплеск эмоцый, неяк прыціхлі, быццам яны ўсе разам задумаліся аб нечым вельмі важным… Аднак нехта з маладых раптам гучна зацягнуў:

Ой, высока, высако, Ой, высока, высако Салавей гняздо ўе! А яшчэ, яшчэ вышэй, А яшчэ, яшчэ вышэй Юрачка хатку будуе!

Жадаючы дапамагчы спеваку, Ян узяўся падыгрываць. Высокі голас, здавалася, акунуўся ў гукі скрыпкі. І спявак і музыкант былі перапоўнены натхненнем і адчувалі сябе натуральна.

І аконца — на ўсход сонца, І аконца — на ўсход сонца, Ганачак — на рыначак. Ганачак — на рыначак, Ганачак — на рыначак,— Выбіраць паненачак. Выбраў ён паненачку, Выбраў ён паненачку, Маладую Леначку.

Жартоўная і адначасова лірычная песня дадала ўсім настрою. Скрыпка зайграла польку. Да захаплення маладых, з маўклівай згоды панначкі, на сярэдзіну памяшкання выбегла непаседлівая Люцыя — застукала абцасікамі…

Дадому ў гэты дзень панна Марыя і яе служанка адправіліся тады, калі на дварэ былі прыцемкі. Ян выйшаў іх праводзіць.

У цемры старая каплічка выглядала белым воблачкам, якое, здавалася, апусцілася на зямлю. На полі здалёк сям-там паблісквалі лужыны. Сцяжынка была слізкай ад гразі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Сложный пациент

Рам Янка
5. Доктор, помогите...
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сложный пациент

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4