Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарвяк

Дашкевіч З.

Шрифт:

Хаця, падавалася б, ну што можа нас аб’ядноўваць? У яго свае ўстаноўкі, у мяне — свае: ён можа памаліцца “святому” самадзержцу, я — не прызнаю; ён не вельмі любіць Амерыку, я — люблю; ён — русіч, я — ліцьвін. Але ён спавядае Айца, Сына і Духа Святога, і я спавядаю; ён любіць дзіўную матчыну мову, і я люблю; ён — беларус, дык і я, здурэўшы кажу, тым больш!

І ці не ў тым спрадвечная бяда нашая, што найперш шукаем мы не тое, што нас яднае, а тое, што адрознівае?.. Хаця, падумаць

толькі, наколькі ж усё гэта пустое: злева направа ці справа налева, трыма пярстамі ці двума, ад Айца ці ад Айца і Сына, ды нават: святыя тыя ўзурпатары ці не святыя?! — усё, усё пустое. Навошта мне яно, калі я ведаю, што сам — ніякі, калі я бачу, як шмат ўва мне нават элементарных рэчаў, над якімі працаваць яшчэ і працаваць.

Канешне, хочацца, каб кожны веруючы ў Хрыста, меў цэласны біблійны светапогляд, без забабонаў і рэлігійнай зашоранасці, каб быць паспяховым на ўсіх шляхах і пераможцам ва ўсіх справах. Аднак, калі нехта бачыць пэўны аспект жыцця ў адрозным ад майго святле, ці падстава гэта для таго, каб я кагосьці адмовіў ці за гэта вінаваціў? Ды не, навошта мне браць на сябе працу Сатаны, пра якога Ян у тым жа “Адкрыцці” піша: “…скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы” (Адкр.12:10). Во як: не грэшнікаў абвінавачвае Сатана (тыя самі сабе прысуды падпісваюць), а святых абвінавачвае ў Хрысце! Не, не буду дапамагаць — няхай робіць вораг сваю рабацёнку сам. Я думаю так. Хаця, на жаль, некаторыя не толькі дапамагаюць, але так горача захопліваюцца гэтай місіяй, так граматна выводзяць догмы аб праўдзівасці аднаго пункту гледжання і ілжывасці другога; так слёзна даказваюць, што толькі гэтаму вучэнню належучы выратуешся, а як іншаму — загінеш. І ўсё так горача, так граматна, так слёзна, што самі пачынаюць верыць у беззаганнае сваё зачацце. А што ім зробіш? Няхай. Такім ужо нічога не дакажаш.

Такі стан рэчаў прадбачыў дзве тысячы год таму аўтар траціны Новага Запавету Павал, словы каторага для маючых вушы гучаць і цяпер: “Нямоглага ў веры прымайце без спрэчак пра погляды ягоныя. Бо адзін упэўнены, што можна есці ўсё, а нямоглы есць гародніну. …Адзін адрознівае дзень ад дня, а другі мяркуе пра ўсякі дзень аднолькава. Кожны хай будзе цвёрды ў сваім перакананні. Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада не лічыцца. Хто есць, дзеля Госпада есць, бо дзякуе Богу; і хто ня есць, дзеля Госпада ня есць і дзякуе Богу.” (Рым 14:1-2,5-6)

Дай Бог, каб кожны быў у веры моцны, каб кожны еў усё, каб кожны адрозніваў дзень ата дня — тады і ён бы радзіў вялікія плады і народ быў бы ўсялякім дабрабытам дабраславёны. Але Бог з ім, як бы ні было, не гэта самае галоўнае, самае галоўнае —

упакоранае сэрца. Вось, як у Дзёні, Чарвяка. А будзе яно, астатнім Бог напоўніць — і мудрасцю, каб адрозніваць дні, і Духам, каб быць пераможцам.

Гэтак разважыў я ў сваёй шафе, ходзячы туды-сюды па чатырох рыпучых дошках даўжынёю 2,5 метра.

Спыніўся, прыслухаўся: ціха-ціха. “Усё ж, спіць,” — падумаў я і глянуў на гадзіннік, — а палове на дванаццатую — да этапа з гадзінку. “Спаць”, — сказала цела. — “Пратрымайся”, — запярэчыў дух. Я з замілаваннем агледзеў прывабны куточак пад вакном. “Спаць”, — паўтарыла цела. — “Рабі што хочаш”, —адказаў дух. — “Ну ладна, не злуйся”, — папрасіў я, — мы навярстаем. ” (Не, тут не было падману!)

Я дастаў рулон туалетнай паперы, паклаў яго пад плінтус і скурчыўся-такі на гэтым сваім ложку, так упадабаным мною глыбоцкімі ізалятарамі. Сон паглынуў імгненна.

…Залязгалі дзвярныя засаўкі. Я падскочыў.

— Ну што, Зьміцер, гатоў? — адчыніўшы дзверы запытаў прапаршчык Зміцер, той самы, каторы і змяшчаў мяне на шэсць сутак вакацый.

— Гатовы, Зміцер! — пацвердзіў я, і пачаў выцягваць свае хатулі.

— Куды цяпер?

— Спачатку трэба неяк “Віцебск” перажыць, а там мо “Мазыры” якія.

— Чаму Мазыр?

— Кажуць, бывалыя, што такіх як я трымаюць у “Горках” ці “Мазырах”.

— І што, думаеш, там лепш будзе? — хмыкнуў іранічна мой цёзка.

— Я не думаю, Зміцер, я ведаю — там будзе толькі горш.

— Дык і на якую яно табе халеру?

Я выпрастаўся і паглядзеў на Змітра. “Сапраўды, а на якую яно мне халеру?!”— кінулася з правага паўшар’я ў левае здзекліва-лагічная думка.

— Я ж не выбіраю… — уздыхнуў я — Мяне вядуць і я паведзены, — імгненна ўзяўшы сябе ў рукі прерафразаваў я Ярэмію, — і сам сабе ўзгадаў: “А табе казалі: пратрымайся!”.

Зміцер у адказ сумна усміхнуўся. (Дай Бог яму здароўя і добрую жонку! — ён заўсёды быў спагадлівы да мяне!)

Выцягнуўшы свае пажыткі да лесвіцы я прыслухаўся да вуглавой адзіночкі: цішыня. “Так, спіць”, — прашаптаў я. Што ж, адпачывай, браце-чарвяк, і табе трэба сілы.

А я, таксама чарвяк,“чарвяк, а не чалавек, знявага ў людзей і пагарда ў народзе” (Псалом 2 цара Давіда, верш 7), пасунуўся далей па гэтым шляху. Недзе ж павінна яно атрымацца і ў нас. Павінна атрымацца, бо той, хто прызнаў сябе зняважаным і пагарджаным чарвяком, быў таксама і самым вялікім царом пад нябёсамі, з роду каторага пайшоў Той, Хто і нас, зняважаных і пагарджаных чарвякоў, робіць царамі на зямлі і валадарамі (Адкрыццё 5:10).

Адпачывай, чарвяк, а я пасунуся. Я веру: атрымаецца і ў нас. Бо навошта тады ўсё?..

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Неправильный лекарь. Том 4

Измайлов Сергей
4. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 4

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Блуждающие огни 5

Панченко Андрей Алексеевич
5. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 5

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3