Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чазенія

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Такія тэлеграмы без даведкі не возьмуць, – сумна сказаў дырэктар.

– Думаеш, мяне гэта спыніць? Я пайду да нашага лейб-медыка і стану трэсці яго да таго часу, пакуль у яго душа не вылеціць праз лысіну. Не гаруй, Севярыне. Мы гэтага так не дамо скончыць. У мяне, брат, прадзед...

Трэсці "лейб-медыка" за шкірку не давялося. Наступнай раніцай Хабараўск адказаў, што супрацоўнік Арсайла Гражына Янаўна ўзяла тэрміновы разлік па сямейных абставінах і ў панядзелак вылецела самалётам на Маскву.

Вечарам таго самага дня шэф адказаў, што

за тры дні з ніводнага маскоўскага аэрадрома не вылятала жанчына па прозвішчу Арсайла і што ён спецыяльна два тыдні будзе наводзіць спраўкі па ўсіх аэрадромах.

Чакаць больш не было чаго. Спяшацца – таксама. Таму праз два дні Дзянісаў і Васіль праводзілі яго на цягнік. Амур ехаў у багажным вагоне. Гаспадар ягоны – у купэ.

Перад ад'ездам сядзелі ў тым самым марвакзале. Усё было перагаворана. Кожны ведаў, што прыдбаў дваіх сяброў. Верных. Сапраўдных. На ўсё жыццё. Тых, якія не забудуць, не кінуць, не прададуць, хай сабе, можа, і рэдка давядзецца сустракацца аднаму з адным.

I ад гэтага рабілася трохі лягчэй. I можна было ўжо не з такім болем сачыць за агнямі караблёў, што адыходзілі з Залатога Рога невядома куды.

...Цягнік адыходзіў у 0.10. Яны пасадзілі Будрыса ў вагон, расцалаваліся. I тут Васіль здзівіў усіх. Палез у кішэнь і дастаў адтуль нешта, загорнутае ў паперу.

– На. Табе.

Гэта быў стары кабінетны партрэт. Мабыць, аматарскі. На ім была жанчына ў чорным строі, жанчына з вельмі знаёмым тварам, і высокі сівы мужчына з маладымі вачыма. На мужчыне быў палкоўніцкі мундзір.

Севярын глядзеў на яго і заўважаў паступова няўлоўнае падабенства з Васілём.

– Яны?

– Яны, – сказаў Васіль. – Трымай, браток. На знак таго, што вернасць – яна была, ёсць і будзе. I што заўсёды будуць людзі, здатныя плаціцца за яе. Ты – суцешся. Нічога...

– Але ж гэта нават не копія.

А ты мне яе вернеш, – проста сказаў Васіль. – Пакуль хай у цябе будзе. А пасля, як толькі знойдзеш, як толькі яна вернецца – аддасі назад. Гэта будзе скора... Дык вось, на знак гэтага... I вяртайцеся разам да нас з Захарам.

У Будрыса сцягнула глотку:

– Я гэтага табе не забуду. Дзякуй. Вазьму. Вярнуся.

Хлопцы вылезлі з вагона. Цягнік мякка рушыў. Паўлаў усё хутчэй крочыў за ім:

– Так трымаць, біч... Нос вышэй... Айчыне не патрэбны слінявыя кашалоты... Перадавай прывітанне прагрэсіўным вучоным.

I пасля здалёк:

– Фота хутчэй вяртай! Фота!

Мужчына стаяў і глядзеў на агні горада, у якім заставаліся сябры, у якім ён знайшоў і страціў...

Пасля амаль усе дні ён таксама прастаяў ля акна ў калідоры. Даводзілася наведваць і карміць Амура. I ад шалёнай радасці пса, ад простай яго адданай вернасці лягчэй было пераносіць дарогу. Побач была жывая душа, сведка, сябар, які помніў хату, і чашу вадаспада ў ліянніках, і горыч таго страшнага ўдару на прычале. Друг, які прадчуваў, які цягнуў яе на катэр і выў, калі яна знікла з вачэй.

Ва Уладзівастоку было зелена. Пад Хабараўскам, раніцай, горы

нагадвалі букеты: залатыя, барвяныя, малахітавыя, жоўта-лімонныя, іржавыя. У гэтым горадзе яна жыла. Праязджала гэтыя тунелі. Купалася ў гэтай рацэ. Хадзіла міма гэтых дамоў. Ён ледзь не злез тут і толькі вялікім намаганнем волі пераканаў сябе, што гэты горад апусцеў без яе, што выходзіць няма патрэбы.

Пасля цягнік ішоў па грані, па мяжы восені і зімы.

Пад Гонжай піхты былі прыцярушаны снежнай пудрай... Магоча ляжала пад глухім асеннім дажджом... Ружавелі нагія бярозы на Шылкінскіх сопках... Бярозы ў Марыінску былі яшчэ сям-там жоўтыя... А пад Новасібірскам валіў, сыпаў густы снег.

Зіма гуляла з цягніком у кошкі-мышкі.

Ён карміў Амура сыта і добра, выводзіў яго гуляць на станцыях, а сам амаль не еў. Слоіка салоных груздоў, купленага на станцыі, хапала яму, з бульбай, на два дні.

I на кожнай буйной станцыі чакала тэлеграма. Змест усіх быў аднолькавы: "Не было", "Не было", "Не было".

На Урале ля слупа "Азія – Еўропа" зноў гарэў бярозавы пажар. I чым бліжэй да Масквы, тым больш было на бярозах зялёнага. Зіма выпускала цягнік са сваіх кіпцюроў.

Ён шмат думаў усе гэтыя дні. I паступова неўразуменне саступала месца разуменню. Яму здавалася, ён ведаў цяпер, чаму ўсё скончылася так. Ведаў. I дараваў. Але ад гэтага яму не было лягчэй. Усё на свеце ён аддаў бы, каб яна была побач, каб можна было ўначы спаць у адным купэ, а ўдзень стаяць ля аднаго акна і сядзець у вагоне-рэстаране за адным сталом.

З пакутлівым пачуццём апошняй страты ён уяўляў сонечныя ліяннікі, шызыя гроны вінаграду, вугальны змрок у хатцы, яе вусны, дотык яе грудзей, крокі леапарда ўначы.

Якое шчасце, што быў леапард. Ён быў, але была і яна...

Кашмары не вярталіся да яго, але ён баяўся думаць, што гэта яна, што гэта каханне павараціла ягоны стан на лепшае. Лепей бы зноў страшныя сны і плямістая пачвара, абы толькі яна вярнулася з імі.

Ён прагнуў, ён чакаў яе. Усю паўнату нязведанага, новых дарог, звяроў у джунглях, кахання і сонца – яна вярнула яму. I ўсю паўнату тугі.

"Я не магу цябе судзіць. Але нашто, нашто ты зрабіла гэта?"

XVI. ПЕСНЯ ЧАЗЕНІІ (ФІНАЛ I КОДА)

У той год доўга не прыходзіла зіма. Транссібірскі цягнік амаль на два месяцы ўцёк ад яе. Даўно абляцелі дрэвы, даўно стала жалезнай гразь на палявых дарогах, а снегу ўсё яшчэ не было. Шэрая зямля ў парках, шэрыя дамы, шэры асфальт. Ад таго, што не было снегу, халады, здавалася, былі больш моцныя, чым на самай справе.

Мужчына жыў звычайным жыццём. Раніцаю ішоў на работу, працаваў многа і добра. Пасля вяртаўся дахаты, нейкую гадзіну гуляў з сабакам. I пасля ўжо да самай ночы, не выходзячы, заставаўся дома. Калі да яго прыходзілі сябры або шэф – прымаў іх гасцінна, але сам нікуды не хадзіў. Ні ў госці, ні ў клуб, ні ў кафэ.

Поделиться:
Популярные книги

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Фею не драконить!

Завойчинская Милена
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фею не драконить!

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Улофсон Руне Пер
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Очешуеть! Я - жена дракона?!

Амеличева Елена
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.43
рейтинг книги
Очешуеть! Я - жена дракона?!

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия