Чорная страла

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Чорная страла

Чорная страла
7.50 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Пралог

Джон Помшчу-за-ўсіх

Неяк раз пасля паўдня позняй вясною звон на вежы Тэнстолскага замка Мот зазваніў у нявызначаны час. Паўсюдна, у лесе і на полі, што падступаліся да ракі, людзі пакідалі працу і пабеглі насустрач звону; сабраліся і ў вёсачцы Тэнстол беднякі-сяляне; яны са здзіўленнем прыслухоўваліся да звона.

У тыя часы — у цараванне старога караля Генрыха VI [1] — вёсачка Тэнстол мела амаль такі ж выгляд, як цяпер. Па доўгай зялёнай даліне, што спускалася да ракі, былі раскіданы дзесяткі два

дамоў, пабудаваных з цяжкіх дубовых бярвенняў. Дарога ішла цераз мост, потым падымалася на супрацьлеглы бераг, знікала ў лясных гушчарах і, вынырнуўшы, праставала да замка Мот і далей, да абацтва Халівуд. Перад вёскай, на схіле пагорка, стаяла царква, акружаная цісавымі дрэвамі. А вакол, куды ні кінеш позірк, цягнуліся лясы, над якімі ўзвышаліся макушы зялёных вязаў і пазелянелых ужо дубоў.

1

Генрых VI (Ланкастэрскі) — ангельскі кароль, які цараваў у XV веку. Пры ім пачалася міжусобная вайна паміж дынастыямі Йоркаў і Ланкастэраў, так званая вайна Пунсовай і Белай ружы, якая прывяла да звяржэння ў 1461 годзе Генрыха VI.

Каля самага моста на выспе стаяў каменны крыж; каля крыжа сабралася купка людзей — шэсць жанчын і цыбаты дзяцюк у чырвонай палатнянай сарочцы; яны спрачаліся аб тым, што можа азначаць гэты звон. Паўгадзіны назад праз вёску праскакаў ганец; каля харчэўні ён выпіў куфаль піва, не злазячы з каня, — так ён спяшаўся, але ён і сам нічога не ведаў, ён вёз запячатаныя пісьмы сэра Дэніэла Брэклі сэру Оліверу Отсу — свяшчэнніку, які кіраваў замкам Мот, пакуль гаспадар быў у ад'ездзе.

Раптоўна пачуўся стук капытоў; з лесу выехаў юны Рычард Шэлтан, выхаванец сэра Дэніэла, і звонка паскакаў па гулкім мосце. Вось ён ужо ведае пэўна, што здарылася, — яго паклікалі і папрасілі растлумачыць. Ён ахвотна спыніўся. Гэта быў загарэлы шэравокі юнак гадоў васемнаццаці ў куртцы з аленевай скуры з чорным аксамітным каўняром; на галаве ў яго быў зялёны капюшон, за плячыма вісеў сталёвы арбалет. Ганец, як высветлілася, прывёз важныя звесткі. Чакалася бітва. Сэр Дэніэл прыслаў загад сабраць усіх мужчын, здольных нацягваць лук або валачы алебарду, і гнаць як мага хутчэй у Кэтлі, а ўсім, хто не паслухаецца, ён пагражаў сваім гневам; але аб тым, з кім і дзе давядзецца змагацца, Дзік не ведаў нічога. Хутка з'явіцца сюды сам сэр Олівер, а Бенет Хэтч ужо ўзбройваецца, таму што весці атрад даручана яму.

— Вайна — гэта разбурэнне для нашай добрай краіны, — сказала адна з жанчын. — Калі бароны ваююць, сяляне ядуць карэнні і траву.

— Не, — сказаў Дзік, — той, хто пойдзе за сэрам Дэніэлам, будзе атрымліваць па шэсць пенсаў у дзень, а лучнікі — па дванаццаць.

— Для тых, хто застанецца жывы, — адказала жанчына, — яно, быць можа, і так. Ну, а тыя, каго заб'юць, васпан?

— Памерці за свайго законнага валадара — лепшая смерць на свеце, — сказаў Дзік.

— Ён мне не валадар, — сказаў дзяцюк у чырвонай сарочцы. — Я стаяў за Ўэлсінгэмаў; усе мы тут, у Брайерлі, стаялі за Ўэлсінгэмаў; так было да грамніц пазамінулага года. А зараз я павінен стаяць за Брэклі! І ўсё па законе! Дзе ж справядлівасць? Нас зусім замучыў гэты сэр Дэніэл са сваім сэрам Оліверам, які ведае ўсе законы, акрамя законаў гонару, між тым, як у мяне адзіны

законны валадар — няшчасны кароль Гары Шосты, блаславі яго Бог, які цяпер усё адно што малое дзіця, якое яшчэ не навучылася адрозніваць правую руку ад левай.

— Паганы ў цябе язык, шаноўны, — адказаў Дзік. — Ты плявузгаеш і на свайго слаўнага валадара і на яго вялікасць караля. Але кароль Гары — хвала святым! — зноў у добрым розуме і хутка адновіць мір. Які ты смелы, калі сэр Дэніэл не чуе цябе! Ну, ды я не даносчык. І хопіць аб гэтым!

— На вас, майстар Рычард, я не трымаю злосці, — прамовіў селянін. — Вы яшчэ хлопчык. А вось вырасцеце і ўбачыце, што кішэні вашы пустыя. Больш я нічога не скажу. Хай жа дапамогуць святыя суседзям сэра Дэніэла і няхай абароніць багародзіца яго выхаванцаў!

— Кліпсбі! — сказаў Рычард. — Гонар мой не дазваляе слухаць такія прамовы. Сэр Дэніэл — мой добры пан і мой апякун.

— Ну, калі так, — сказаў Кліпсбі, — я вам задам загадку. На чыім баку сэр Дэніэл?

— Не ведаю, — адказаў Дзік і злёгку пачырванеў, таму што яго апякун у гэты смутны час без перашкоды пераходзіў з аднаго боку на другі і пасля кожнай здрады багацці яго павялічваліся.

— Ніхто гэтага не ведае, — сказаў Кліпсбі. — Ён кладзецца спаць прыхільнікам Ланкастэра, а прачынаецца прыхільнікам Йорка.

На мосце пачуўся стук жалезных падкоў; усе павярнуліся і ўбачылі на кані Бенета Хэтча — пасівелага мужчыну з цяжкай рукою і суровым абветраным тварам; на галаве ў яго быў сталёвы шлем, на плячах — скураная куртка, меч на поясе і дзіда ў руцэ. Гэта быў вялікі чалавек у тых краях — правая рука сэра Дэніэла ў мірны і ваенны час, а цяпер, па загадзе свайго валадара, — бейліф акругі.

— Кліпсбі, — крыкнуў ён, — выпраўляйся ў замак Мот і пашлі туды ўсіх астатніх лодараў! Збройнік выдасць табе кальчугу і шлем. Мы павінны рушыць у шлях да вячэрняга звону. Глядзі ж, хто з'явіцца на збор апошнім, таго сэр Дэніэл пакарае. Помні аб гэтым! Я ведаю, які ты махляр! Нэнс, — дадаў ён, звяртаючыся да адной з жанчын, — стары Эпльярд у вёсцы?

— Калупаецца ў сябе на агародзе, — адказала жанчына. — Дзе ж яму быць?

Народ разышоўся. Кліпсбі лянотна пасунуўся праз мост, а Бенет і юны Шэлтан паехалі разам угару па дарозе праз вёску і мінулі царкву.

— Паглядзім на старога балбатуна, — сказаў Бенет. — Ён будзе так доўга хваліць Гары Пятага, што, слухаючы яго, паспееш падкаваць каня. І ўсё таму, што ён ваяваў з французамі!

Дом, да якога яны накіроўваліся, стаяў наводшыбе ў самым канцы вёскі сярод кустоў бэзу; з трох бакоў яго агіналі лугі, якія цягнуліся да ўскрайку лесу.

Хэтч саскочыў з каня, закінуў вуздэчку на плот і разам з Дзікам пайшоў на поле, дзе стары салдат, стоячы да калень у капусце, капаў зямлю і час ад часу запяваў хрыплым голасам пачатак якойсьці песні. Уся вопратка яго была скураная; толькі капюшон і каўнер былі зроблены з чорнай байкі і завязаны чырвонымі тасёмкамі; твар Эпльярда і колерам, і маршчынамі нагадваў шкарлупіну валоскага арэха; але яго старыя шэрыя вочы былі яшчэ ясныя і бачылі добра. Ці то ён быў глухаваты, ці то лічыў, што не варта старому стралку, які ўдзельнічаў у бітве пры Ажынкуры, звяртаць увагу на ўсялякія дробязі, але ні гучныя поклічы набату, ні з'яўленне Бенета з хлопчыкам не зрушылі яго з месца. Ён працягваў упарта капаць зямлю, напяваючы тонкім, скрыпучым голасам:

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.5 рейтинг книги]
[7.5 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Корнев Павел Николаевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Честное пионерское! Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4

Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Андрианова Татьяна
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.78
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3