Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Нам пара ўжо быць у дарозе, сэр Олівер, — сказаў Хэтч, дапамагаючы свяшчэнніку засунуць нагу ў стрэмя.

— Многае змянілася, Бенет, — адказаў свяшчэннік. — Я хацеў пакінуць Эпльярда ў замку, але Эпльярд забіты, супакой, Божа, яго душу! Я пакідаю цябе, Бенет. Я хачу, каб у гэтыя дні, калі кругом лётаюць чорныя стрэлы, каля мяне быў адданы чалавек. «Страла ўва дні ляцяшчая», — гаворыцца ў Евангеллі; не помню, як там далей, я нядбайны свяшчэннік, я надта загружаны свецкімі справамі. Хутчэй, хутчэй, Хэтч! Коннікі, напэўна,

ужо каля царквы.

Яны памчаліся па дарозе; вецер раздзімаў крыссе свяшчэнніцкай расы; хмары, што марудна падымаліся за іх спінамі, ужо схавалі сонца. Яны праскакалі паўз тры домікі на ўскраіне вёсачкі Тэнстол, звярнулі на павароце і ўбачылі царкву. Перад ёю стаяла з тузін хацін, а за ёю пачыналіся лугі. Каля варот могілак сабралася чалавек дваццаць; адны ўжо сядзелі ў сёдлах, іншыя стаялі каля сваіх коней. Узброеныя яны былі абы-як і ўсе па-рознаму: у аднаго — дзіда, у другога — алебарда, у трэцяга — лук; на многіх конях яшчэ не засохла гразь ворыва: гэта былі самыя бедныя з мясцовых сялян, таму што ўсе лепшыя коні і людзі даўно ўжо выправіліся ў паход разам з сэрам Дэніэлам.

— Клянуся крыжом Халівуда, атрад неблагі! Сэр Дэніэл будзе задаволены, — сказаў свяшчэннік, падлічваючы воінаў.

— Хто ідзе? — закрычаў Бенет. — Стой, калі ты сумленны чалавек!

Хтосьці краўся па царкоўным двары паміж вязамі; пачуўшы крык Хэтча, незнаёмец перастаў хавацца і з усіх ног кінуўся да лесу. Людзі, якія стаялі ў варотах, толькі цяпер убачылі незнаёмца і ўстрапянуліся. Пешыя кінуліся да коней, верхавыя адразу паскакалі ў пагоню; але ім давялося агінаць царкву і могілкі, і хутка стала зразумела, што незнаёмец уцячэ ад іх. Хэтч, моцна лаючыся, хацеў пераскочыць цераз загарадзь, але конь яго раптам занаравіўся, і вершнік шлёпнуўся ў пыл.

Хаця ён адразу ж падхапіўся на ногі і схапіў каня за аброць, час быў упушчаны, і ўцякач знаходзіўся ўжо так далёка, што не заставалася ніякай надзеі дагнаць яго.

Разумней за ўсіх зрабіў Дзік Шэлтан. Замест таго каб дарэмна гнацца за ўцекачом, ён зняў са спіны свой арбалет, нацягнуў цеціву і ўклаў стралу; потым павярнуўся да Бенета і спытаў, ці трэба страляць.

— Страляй! Страляй! — закрычаў свяшчэннік з крыважэрнай лютасцю.

— Пападзіце ў яго, майстар Дзік, — сказаў Бенет. — Няхай ён зваліцца, як спелы яблычак.

Уцекачу заставалася зрабіць усяго некалькі скачкоў, каб апынуцца ў бяспецы, але канец луга крута падымаўся ўгару па схіле пагорка, і бегчы даводзілася марудна. Ужо згушчаўся надвячорак, і трапіць у чалавека, які бяжыць, было нялёгка. Цэлячыся, Дзік адчуў нешта накшталт шкадавання; па шчырасці сказаць, ён хацеў бы прамахнуцца. Страла паляцела.

Чалавек спатыкнуўся і ўпаў; Хэтч радасна ўскрыкнуў, і ўсе навакол закрычалі. Але радаваліся яны раней часу. Чалавек лёгка падхапіўся, здзекліва махнуў ім на развітанне сваім капелюшом і знік у гушчары лесу.

— Каб на яго чума! — крыкнуў Бенет. — У яго ногі

хуткія, як у злодзея, клянуся святым Бенберы! Аднак вы яго паранілі, майстар Шэлтан. Ён украў вашу стралу, але я аб ёй не шкадую!

— Чаго ён тут бадзяўся, каля царквы? — спытаў сэр Олівер. — Чуе маё сэрца, што не з добрымі намерамі. Кліпсбі, даражэнькі, злезь з каня і паглядзі пільна сярод вязаў.

Кліпсбі хутка вярнуўся з нейкай паперай у руках.

— Вось гэты лісток быў прышпілены да царкоўных дзвярэй, — сказаў ён, падаючы яго свяшчэнніку. — Больш я нічога не знайшоў, сэр.

— Клянуся магутнасцю нашай маці-царквы, — закрычаў сэр Олівер, — гэта падобна на святатацтва! Толькі каралю або лорду можна дазволіць вывешваць загады на царкоўных дзвярах. Але каб усялякі бадзяга ў зялёнай куртцы мог прыбіваць паперы да царкоўных дзвярэй!… Не, гэта занадта падобна на святатацтва. Многіх спальвалі і не за такія злачынствы! Але што тут напісана? Глядзіце, як хутка сцямнела! Майстар Рычард, даражэнькі, у цябе маладыя вочы. Прачытай мне, калі ласка, гэтую пісульку.

Дзік Шэлтан узяў у яго паперу і прачытаў яе ўголас. Гэта былі грубыя, сяк-так зрыфмаваныя віршы, напаўпісьменна напісаныя вялікімі літарамі:

Чатыры я пушчу стралы,

На чатырох я дужа злы.

Адпомшчу вырадкам ліхім,

Даўнейшым злоснікам маім.

Памёр Эпльярд, бо ён адной

Ужо пранізаны стралой.

Страла другая прагне стрэч

З табою, майстар Бенет Хэтч.

Свяшчэннік трэцюю схапіў,

Бо Гары Шэлтана забіў.

Сэр Дэніэл, як носьбіт зла,

Табе чацвертая страла.

Яны ў нястрымнасці сваёй

Нап'юцца чорнаю крывёй!

Няхай баяцца ілгуны -

Ляцяць без промаху яны.

Джон Помшчу-за-ўсіх з Зялёнага лесу і яго вясёлыя сябры

Дарэчы, у нас у запасе ёсць стрэлы і добрыя пяньковыя вяроўкі для ўсіх вашых прыхільнікаў.

— Куды падзелася міласэрнасць? Дзе хрысціянская дабрачыннасць? — горычна ўсклікнуў сэр Олівер. — Панове, мы жывём у паганым свеце, і з кожным днём ён робіцца ўсё горшым! Я гатовы паклясціся на крыжы Халівуда, што я гэтак жа не вінаваты ў забойстве слаўнага рыцара, аб якім тут гаворыцца, як толькі што народжанае немаўля! Ды ніхто яго не забіваў! Гэта — памылка, ёсць яшчэ жывыя сведкі.

— Дарэмна вы аб гэтым кажаце, сэр свяшчэннік, — сказаў Бенет. — Зусім непатрэбная размова.

— Не, майстар Бенет, ты памыляешся. Ведай сваё месца, добры Бенет, — адказаў свяшчэннік. — Я дакажу сваю невінаватасць. Я не хачу быць забітым па непаразуменні. Бяру ўсіх у сведкі, што я чысты ў гэтай справе. У той час мяне нават не было ў замку Мот. Мяне паслалі кудысьці па справе, калі яшчэ не было дзевяці гадзін.

— Сэр Олівер, — перабіў яго Хэтч, — паколькі вы не збіраецеся перапыніць гэтую пропаведзь, я прыму свае меры. Гоф, трубі, каб садзіліся на коней.

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Ползком за монстрами!

Молотов Виктор
1. Младший Приручитель
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ползком за монстрами!