Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Хор, – няўпэўнена адказвае Вася.

– Да? А я думаў, што сьцяпан галябарда сам сьпявае.

– Гэта хор.

– Што хор?

– сьцяпан галябарда – гэта хор, – кажа Вася.

– Як гэта?

– Так. Вось паслухай.

«Тваю маму, тваю маму», – сумна падтаквае сьцяпан галябарда з касьмічных глыбіняў.

– Ты ведаеш, – кажу я, – калі гэта і хор, то нейкі нядобры хор. Нейкі злы хор. Чуеш, як яны пра маму?

«Тваю маму», яшчэ раз пагрозьліва адгукаецца сьцяпан галябарда.

– Мне здаецца, – кажа Вася, – яны нас падслухваюць.

– Ага, здаецца, яны насьцярожыліся, чуеш – змоўклі?

– Яны нас пасуць.

Наўрад ці. Навошта гэта ім?

– Ня ведаю. Можа, яны зь міліцыі.

– Да, нейкія яны нядобрыя.

– Я кажу табе – больш упэўнена гаворыць Вася, – мянтура, сто пудоў мянтура. Чуеш – змоўклі, сукі.

– Пачакай, – кажу я, – не завадзіся. Якая ж гэта мянтура? Мянтура не сьпявае.

– Ага, не сьпявае. Сьпявае. Ты глядзеў калі-небудзь навіны?

– Што?

– Навіны.

– А. Не, не глядзеў.

– А я, – кажа Вася, – глядзеў. Там паказвалі мангольскіх міліцыянтаў. У іх быў дзень незалежнасьці, і яны сьпявалі.

– Што – усе?

– Ну, не, ня ўсе. Хор. Вось таксама як тут, – паказвае Вася на прыкольную радыёлу. – Стаялі, гады, і сьпявалі.

– Ну, і што?

– Ну, і тут тое самае. Гэта мянтура, павер мне.

– Ды ладна.

– Я табе кажу.

Хрррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррррр

– Чуеш? – зашаптаў Вася. – Мусарня.

Я ўяўляю сабе як з таго боку радыёпрасторы, недзе ў Манголіі, стаіць хор міліцыянтаў на конях, сьціскаючы ў руках нагайкі, і трывожна ўслухваецца ў эфір, намагаючыся злавіць наш шэпт. Мяне аж прашыбае халодны пот, о-о-о, – думаю.

– Пачакай, – кажу, – але ж вядучы сказаў, што гэта сьцяпан галябарда.

– А ты ведаеш, – пытаецца Вася, – што гэта значыць?

– Што значыць?

– Ну, вось гэтая «галябарда» што значыць?

– Ну, і што?

– Гэта і значыць мянтура.

– Ды йдзі ты.

– Я табе кажу. Гэта мянтура. Гэта хор мангольскіх міліцыянтаў.

– сьцяпан галябарда – гэта хор мангольскіх міліцыянтаў?

– Так.

– сьцяпан галябарда?

– Сто пудоў.

– Ну, добра, – кажу я. – Я яшчэ магу пагадзіцца з тым, што іх там сапраўды шмат, нават з тым, што яны зь міліцыі.

– З мангольскай міліцыі, – удакладняе Вася.

– Добра – з мангольскай міліцыі. Але чаму яны называюцца сьцяпан галябарда?

– Дык гэта ж па-мангольскаму і значыць – «Хор мангольскіх міліцыянтаў»!

– сьцяпан галябарда – гэта «хор мангольскіх міліцыянтаў»?

– Так. Па-мангольскаму.

– Значыць сьцяпан галябарда – гэта множны лік?

– Так. Гэта множны лік, – упэўнена кажа Вася.

– Ой, бля.

Дваццаць другая гадзіна дваццаць хвілін. У эфіры – «Музычная талака»! – радасна ўрываецца ў пакой голас вядучага. Працягваем наш аповед пра творчасьць легендарнага ірляндзкага народнага калектыву «Дэпэш Мод». Як кажуць у народзе – бяда ідзе, бяду вядзе .Увосень 1970 году, халодным верасьнёўскім вечарам, бацька Дэйва – вірлавокі Бэн, пасьля працяглай цяжкай агоніі, зьвязанай зь цяжкімі цялеснымі болямі і маральнымі перажываньнямі, шчасьліва памёр, пакінуўшы сіротамі жонку-пакрытку і малога хваравітага Дэйва. Паміраючы, стары марак сказаў сыну: «Усё сваё жыцьцё я аддаў барацьбе за незалежнасьць Ірляндыі, не забывай гэтага, Дэйве. Годна нясі праз усё жыцьцё імя ірляндца, не давай гэтым сукам, гэтым факін-каталікам узяць цябе за геніталіі, памятай, бляха-муха, што ты з гордага роду Ганаў, а Ганы, бля, дадаў ён моцнае марацкае слоўца, – ніколі

не прагіналіся пад гэтымі факін-каталікамі, зразумеў, ты, ублюдак малалетні?» – сказаў ён і з тым памёр. Малому Дэйву засталіся ад яго ў спадчыну толькі жэтон на рыбалавецкі човен і стары губны гармонік. Жэтон малы Дэйв адразу ж згубіў, гармонік, у прынцыпе, таксама, што не зашкодзіла яму, аднак, стаць у будучым зоркай шоў-бізнэсу.

Пачатак музычнай кар’еры біёграфы Дэйва зьвязваюць з тым сямейным бязладзьдзем, што ўзнікла ў дружнай сям’і Ганаў пасьля сьмерці бацькі. Дэйвава мама, ня маючы сілаў для супраціву і далейшай барацьбы, устае на шлях калябаранства, проста ў сваёй канторы аддаючыся афіцэрам вялікабрытанскіх ваенна-марскіх сілаў. Малы Дэйв балюча перажывае маральнае падзеньне бізкага яму чалавека... ну, то бок я так разумею мамы, – дадае ад сябе вядучы. Тады ж ён упершыню знаёміцца з наркакультурай, і гэта – паводле сьпевака – робіцца адным з найбольш прыемных адкрыцьцяў у ягоным жыцьці... Не, – раптам папраўляецца вядучы, – мабыць, усё-ткі не наркакультурай. Проста – культурай. А, тваю маму, – зрэшты ён абламваецца выпраўляць сваіх калегаў зь лёнданскай рэдакцыі, і далей ужо чытае з аркуша, што там ёсьць. – Менавіта ў гэты момант свайго жыцьця і ў такім стане малады Дэйв Ган пачынае займацца музыкай. Спачатку ён яе слухае, але зь цягам часу яму гэтага робіцца недастаткова і Дэйв вырашае стварыць уласны музычны калектыў, каб праз музыку выславіць свае пачуцьці, якія яны там у яго былі. Халодным восеньскім вечарам 1980 году, у адным з партовых ольстэрскіх бардэляў, Дэйв сустракае сымпатычную бляндынку, якую звалі Гор. Гор, – перачытвае вядучы, – ну да: якую звалі Марцін Гор.

– Во яго прэ, – кажа Вася.

– Ціха, – кажу, – а то зараз зноў пачнецца.

У жыцьці юнага Дэйва зьяўляецца першае сур’ёзнае захапленьне. Разам з сымпатычнай бляндынкай Марцін Гор яны зьбіраюць першы склад «Дэпэш Мод». Абавязкі ў калектыве дзеляць пароўну – Дэйв сьпявае ірляндзкія песьні, грае на некалькіх музычных інструмэнтах, а яго сымпатычная бляндынка танчыць на сцэне і займаецца фінансавым бокам справы. Неўзабаве ў іх нарадзілася дзіця.

– У каго нарадзілася дзіця? – пытае Вася.

– У «Дэпэш Мод».

Да? – Вася зьдзіўляецца. – Цікава, ад каго.

– Ад сьцяпана галябарды, – кажу.

... То бок не, не дзіця, – зноў папраўляецца вядучы, – дзецішча, у іх зьяўляецца першае дзецішча – альбом «Гавары і запісвай», які адразу ж робіцца плятынавым. А зараз, – ён змучана пераводзіць дых, канчаткова, здаецца, заблытаўшыся ў сцэнарыі, – мы яшчэ раз зробім музычную паўзу і паслухаем наступную музычную кампазыцыю. «Маміны вочы». Сьпявае сьцяпан галябарда.

«Маміны сінія вочы, – адразу ж бяруцца за справу сьцяпан галябарда, – бачу вас як на далоні я – усе вы па-ра-рам смуткам апавітыя і трошкі ад сьлёзаў салёныя». «Трошкі ад сьлёзаў, трошкі ад сьлёзаў», – назадаволена зацягвае хор.

Трошкі салёныя, – думаю я, – гэта добра ці дрэнна? Мабыць, усё-ткі, дрэнна, было б лепш, каб іх нармальна пасалілі, калі я ўсё правільна разумею.

– Да, – гаворыць Вася. – Ну і жукі.

– Дзе жукі? – не разумею я. – Ты пра што?

– Пра маму.

– Што пра маму?

– Зах а валі маму, – задаволена кажа Вася, так, нібы спраўдзіліся нейкія ягоныя падазрэньні наконт гэтага сьвету.

– Хто зах а ваў?

Поделиться:
Популярные книги

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник