Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Нарэшце яны ўздымаюцца і ідуць у суседні вагон. Гэта для іх нібы перайсьці з кухні ў вітальню, акупавалі цягнік і катаюцца па адным і тым самым маршруце, як завядзёныя, або праклятыя.

Я спрабую заснуць, але мяне ўвесь час выкідае са сну, нібы няўдалага сэрфінгіста з хвалі, і я пачынаю ціха стагнаць.

– Табе што – дрэнна? – пытаецца Вася.

– Ныркі штосьці ныюць.

– Да, растрэсла цябе.

– Ага, растрэсла. канешне – растрэсла.

У тыя кароткія хвіліны, калі я ўсё ж устаю на сваю хвалю, утрымліваюся на дошцы і лячу ўніз, я сьню двух анёлаў – адзін таўсьцейшы, другі вышэйшы, яны выходзяць у калідор і пачынаюць хуячыць адзін аднаго, пер’е ляціць ва ўсе бакі, і іхныя доўгія жаночыя пазногці, якімі яны драпаюць адзін аднаму твары і пад якімі запяклася соль нябёсаў, пабліскваюць

у паветры, як нажніцы ў руках спраўных краўцоў, яны б’юць адзін аднаго па твары, і ўжо іхныя кулакі перамазаныя крывёй, і раптам адзін зь іх падае, б’ецца галавой аб халодную калідорную плітку, і той – вышэйшы – які перамог, падыходзіць да яго і цалуе яго ў паўнаватыя крывавыя вусны, зь якіх пачынае выцякаць пастэрызаванае малако.

Мне сьніцца, што я – лёгкія гэтага анёла, я адчуваю, як доўга і старанна нехта біў яго – майго анёла, акурат па той частцы яго поўнага цела, дзе знаходжуся я, цяжкімі футбольнымі буцамі, я паволі пераварочваюся ў ягоным целе, увесь ў рубцах і ранах, з маіх ранаў праступае малако, я спрабую ўхіліцца ад удараў, але мне проста няма куды ўхіляцца, таму што я цалкам залежу ад таго, у чыім целе я знаходжуся, хто прыкрывае мяне сабой і хто ўвесь час мяне выкарыстоўвае, мне застаецца толькі цярпець і назіраць, як гэтае малако праступае скрозь усе мае поры, скрозь кожны надрэз, скрозь кожную рваную рану, скрозь кожны шнар, выцякае зь мяне разам з маім болем, разам з маім страхам, разам з маім жыцьцём.

Мне сьніцца мой анёл, ужо мёртвы, яго перавозяць кудысьці, каб спаліць яго мёртвае пераможанае цела, яго цягнуць па чорнай падлозе моргу, нібы мёртвую курыцу, кроў з малаком перамяшаліся ў ягоным пер’і і цягнуцца за ім крывавым сьледам, яго зацягваюць у нейкі вялікі пакой, кладуць на мэталічны стол і здымаюць зь яго рэшткі адзеньня – здымаюць чорныя бухгалтарскія нарукаўнікі, здымаюць шэры дзелавы касьцюм, здымаюць жоўтыя італьянскія чаравікі, здымаюць чорныя шкарпэткі, сінія трусы, белую майку, нехта дастае нарэшце скальпель і ўскрывае майго анёла, разразае яго ад горла да жывата і разглядвае яго скалечаныя і вымучаныя вантробы, выжраныя зь сярэдзіны мурашамі, пчоламі і павукамі і запоўненыя тлустым пастэрызаваным малаком. Разрэз расьцінае малюнак на яго скуры, на малюнку – старое, ужо бляклае расьпяцьце – жоўты Ісус на пафарбаваным зялёнкай крыжы. Ісуса скальпель амаль не закрануў – а вось расьпяцьце раскалолася напалам, так што цяпер трэба хіба што сшыць гэтую мёртвую грудную клетку, каб мець уяўленьне, як яно там усё выглядала – на самай справе.

3.40

У Чугуеве мы не выходзім. Недзе ў горадзе ў гэты час, я сабе так думаю, тоўстае і потнае цела Какавы перавярнулася. Калі б ён гэта бачыў, ён бы нас пракляў. Але ў Чугуеве электрычка спыняеца на паўтары хвіліны, вакзал у Чугуеве ў гэтую трывожную ноч мокры і непрыветны, і я бы ня выйшаў са свайго вагону нават калі б мне давялося стаяць тут і двое сутак, хоць гэта ніякім чынам не апраўдвае мяне ў вачах данбаскай інтэлігенцыі. Як бы там ні было – мы не выходзім. І ніхто не выходзіць.

5.30

На Канцавой мы хочам знайсьці хоць бы якую лаўку, дзе можна было б перачакаць пару гадзін, да наступнай электрычкі, але тут ужо на самой справе зьяўляюцца дзембелі з грыбнікамі, усе лаўкі ў зале чаканьня занятыя нейкімі падазронымі суб’ектамі, таму мы выходзім на адзіную плятформу, па радыё яе чамусьці патасна называюць першай, так, нібы тут недзе ёсьць другая, мэтраў за сто ад вакзалу бачны высокі пешаходны мост, вісіць над усёй гэтай панарамай, прыкольна, кажу я, пайшлі на мост, усё адно спаць няма дзе, мы ўздымаеся па мэталічнай лесьвіцы і разглядаем тэрыторыю, бясконцыя разгалінаваньні рэек, зьбітыя ў кучу таварнякі, цыстэрны, шчабёнка, сэмафоры, дрэвы, туман, вакзальныя будыніны, столькі ўсяго, а няма пра што пагаварыць, таму мы моўчкі сядзім тут, сярод туману і хмараў, і разглядаем усю гэтую пакалечаную чыгункавую інфраструктуру, павольна п’ючы халодную мінэральную ваду.

7.25

Нарэшце наша электрычка, мы праціскаемся скрозь сонны дзембельскі натоўп і рушым у бок Вузлавой. Жыцьцё працягваецца яшчэ на дзьве гадзіны. Дзьве нармальныя ранішнія гадзіны, чаму б і не.

Шкада, немагчыма заснуць, я, напрыклад, не магу доўга

спаць у вертыкальным стане, мяне гэта неяк прыніжае ці што, жахліва – сядзіш і сьпіш, ці стаіш і сьпіш, ну, вы разумееце пра што я, а тут яшчэ і надвор’е пачынае псавацца, адусюль налязаюць хмары, усё нібыта так добра, здавалася б – туман, рэйкі, цыстэрны, а тут такая лажа, зноў будзе дождж, зноў уся гэтая нябесная цягамоціна на нашыя галовы, я нэрвова выглядаю ў акно, але і так усё ясна – зараз пачнецца, зараз-зараз, проста брыдка на ўсё гэта глядзець, ня ведаю, як бы гэта растлумачыць – я асабіста зьмену надвор’я заўжды ўспрымаю на ўласны рахунак, як непавагу асабіста да мяне, хоць зь яго боку, падазраю, акурат нічога асабістага і няма, ну, але ў мяне на гэты конт уласная думка. Застаецца хіба што чытаць. Вася дастае з кішэняў дзьве брашуры, ён, выяўляецца, увесь гэты час цягае за сабой дзьве брашуры, цяпер вось разглядае, што там напісана, перадае мне, потым Сабаку, але ў яго нічога добрага не выходзіць, таму што нас усё-ткі трое, а кніг – толькі дзьве. Адну я нават пасьпяваю прачытаць.

Кніга № 1

Грымучы вазэлін.

(Бібліятэка рабочага)

АНАТАЦЫЯ

Дарагі дружа!

Ты трымаеш у руках надзвычай цікавую і пазнавальную кнігу, якая, пры ўмове правільнага засваеньня выкладзенага ў ёй матэрыялу, дапаможа табе, ня толькі ў тэорыі, але і на практыцы, лепш зразумець прынцыпы і тэндэнцыі разьвіцьця сацыяльна-вытворчых адносін у сучасным грамадстве. Распрацаваная і напісаная гуманітарна-тэхнічным аддзелам Данецкага абкаму партыі, кніга гэтая стане лепшым сябрам і дарадцай табе на першых этапах твайго далучэньня да непераадольных працэсаў дыялектыкі і перманентнага распаду капіталу, празорліва прадбачанага таварышам Троцкім Л.Д.

Рэкамэндаваная для дамашняга чытаньня, а таксама калетыўнага вывучэньня ў прафэсыйна-тэхнічных гуртках, працоўных калектывах, месцах пазбаўленьня волі, лягерах працы й адпачынку.

Для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

З павагай – Партыя Ўкраінскіх Камуністаў.

УСТУП.

Замест уступу.

Разьдзел 1.

ВЫБУХОВЫЯ РЭЧЫВЫ,

НЕАБХОДНЫЯ РАБОЧАМУ НАСАМПЕРШ.

1.1

Таварыш!

Зрабі напалм!

Напалм – гэта запальвальная сумесь. Складаецца напалм з бэнзыну, машыннага масла і алюмініевага парашку. Інгрыдыэнты, неабходныя для вырабу напалму, можна і неабходна дастаць на вытворчасьці, у хатняй гаспадарцы ці скрасьці.

Парады па прыгатаваньні:

Таварыш! Запальвальная сумесь выкарыстоўваеца для зьнішчэньня жывой сілы і тэхнічных сродкаў супраціўніка. Лепш – жывой сілы. Разам з тым, напалм лёгка прапальвае нават браню танка, калі ён у супраціўніка ёсьць. Пры гэтым, зрабіць напалм можа КОЖНЫ шкаляр – таму што напалм, як ты ўжо даведаўся, гэта ўсяго толькі сумесь бэнзыну (2/3), лаку ці машыннага масла (1/3) і алюмініевага парашку (чым больш алюмініевага парашку, тым большая прапальваючая магутнасьць, памятай пра гэта!) Найчасьцей выкарыстоўваецца ў якасьці паліва для баявых агнямётаў ці ў запальвальных бомбах.

Заўвага:Калі ў цябе ёсьць баявы агнямёт, рэкамэндуем выкарыстоўваць менавіта гэтую сумесь. Баявы агнямёт можна і неабходна дастаць у вайсковых частках, хатняй гаспадарцы ці адбіць у вартавых.

1.2

Таварыш!

Зрабі магніевую выбухоўку!

Магніевая выбухоўка – гэта выбуховае рэчыва сярэдняй магутнасьці. Яна складаецца з магніевага парашку або габлюшкі і марганцоўкі. Марганцоўка ў цябе ёсьць, а магніевы парашок або габлюшку можна і неабходна знайсьці ў цэхах, на складах ці гандлёвых прадпрыемствах народнагаспадарчага профілю. Можна скрасьці.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник