Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Добры вечар, дарагая
Шрифт:

– Вось яно як!.. Прасцей простага! I вы б асмелiлiся сказаць такое вашым выбаршчыкам!

Франсуаза адразу здагадалася па ледзь улоўных адзнаках, па раптоўнай жорсткасцi позiрку мужа, што ў iм закiпае гнеў. Яна ўмяшалася:

– Антуан, ты павiнен пайсцi з Сабiнай да манастыра, паказаць ёй вiды...

– А мы ўсе чацвёра пойдзем.

– Не, не, - запярэчыла Сабiна.
– Франсуаза прапануе разумна... Трэба аддзялiць мужоў ад жонак... Весялей будзе.

Яна паднялася. Антуан быў вымушаны суправаджаць яе, люта глянуўшы на Франсуазу. Тая i вокам не павяла, быццам не заўважыла.

"Здарылася тое, чаго я найбольш

баяўся, - думаў ён.
– Вытурылi мяне на добрыя паўгадзiны аднаго з гэтай жанчынай... Яна, напэўна, скарыстае момант i будзе патрабаваць ад мяне тлумачэння, якога чакае ўжо дзесяць год... Забаўна!.. Улiп, называецца... I няўжо Франсуазе хочацца, каб гэты мiнiстр, надзьмуты, як iндык, пусцiўся да яе ў залёты?"

– Як цудоўна пахне! Што гэта?
– запытала Сабiна Ламбер-Леклерк.

– Гэта цытрусавыя. Альтанка, дзе мы былi, абсаджана апельсiнамi, лiмонамi, глiцынiямi i ружамi... Але нашы ружы здзiчэлi, прыйдзецца зноў iх прышчапляць... Калi ласка, унiз па гэтай дарожцы...

– А вы самi не здзiчэлi тут, Антуан, адзiнокi, забыты?

– Я?.. Я заўсёды быў дзiкуном... Вы што-небудзь бачыце ў цемры? З абодвух бакоў гэтага абкладзенага кафлямi басейна - зараснiкi цынерарый... Прынцып планiроўкi саду - супрацьпаставiць колерам цёмным - фiялетаваму, сiняму ярка-жоўтыя сонечныя плямы... Ва ўсякiм разе такой была задума Франсуазы... Тут на схiле ёй захацелася стварыць некранутыя нетры - жаўтазель, масцiкавае дрэва, папараць, царская карона...

– Мне прыемна пабыць з вамi адной, Антуан... Я шчыра люблю вашу жонку, але ж мы былi вялiкiмi сябрамi перад тым, як вы з ёю сустрэлiся... Вы яшчэ не забылi?

На ўсякi выпадак ён пайшоў павольней, каб не быць да яе надта блiзка.

– Як можна, Сабiна!.. Вядома, успамiнаю... Не, iдзiце прама, нiякага павароту, зараз будзе масток... Вось i манастыр... Што за кветкi памiж плiт? А гэта браткi, звычайныя браткi...

– А вы помнiце баль у клубе, мой першы баль?.. Вы мяне прывезлi дадому ў машыне вашага дзеда... Мае бацькi ўжо спалi; мы разам увайшлi ў маленькую гасцiную, i вы, не сказаўшы нi слова, абхапiлi мяне, i мы, шчаслiвыя, закружылiся ў танцы. |

– У той вечар я, здаецца, вас пацалаваў?

– Здаецца!.. Мы цалавалiся цэлую гадзiну!.. Гэта было так прыемна!.. Вы былi маiм героем.

– Падмануў я вас, ашукаў!..

– Наадварот, у пачатку вайны вы былi такiм малайцом!.. Вы мне так падабалiся!.. Я помнiла ўсе вашы ўзнагароды. Я i цяпер iх помню, магу вам назваць... Потым, калi вас паранiлi на фронце i, папраўляючыся, вы абручылiся з Франсуазай Паскаль-Бушэ, шчыра прызнаюся, удар быў цяжкi. Што ж тут дзiўнага!.. Я вамi так захаплялася! Калi я ўгледзела, што вы жэнiцеся з дзяўчынай, якую я добра ведала, якая была маёй школьнай сяброўкай у Сэн-Жане, з дзяўчынай прыгожанькай, але крыху ду-дурнаватай (прабачце мне, Антуан), я здзiвiлася, я засмуцiлася... I не толькi я - увесь горад...

– Але чаму?.. Франсуаза i я - мы людзi аднаго кола, добра падабраная пара... Палюбуйцеся, Сабiна: гэта сцяна, усыпаная агнямi - скала Манака... Не нахiляйцеся!.. Тэраса крутая i над самым морам... Асцярожна, Сабiна!..

Мiжвольна ён прытрымаў яе за талiю. У тое ж iмгненне яна павярнулася i горача пацалавала яго ў губы.

– Тым горш, Антуан... Я тады страшэнна раўнавала... Як цяжка не сустракацца з чалавекам, якога любiш!.. А помнiце, як мы цалавалiся, гуляючы

ў тэнiс?.. О! Вас гэта шакiруе!.. Пазнаю характар Кеснэ. Я ўпэўнена, што вы былi верным мужам...

– Самым верным... Нi разу не саграшыў...

– За дзесяць гадоў? Бедны Антуан!.. I вы былi шчаслiвы?

– Вельмi шчаслiвы.

– Тады ўсё к лепшаму, даражэнькi Антуан... А толькi цiкава тое, што выгляд ваш зусiм не сведчыць аб шчасцi.

– З чаго вы ўзялi?

– Сама не знаю... Нейкая ёсць у вас узбуджанасць, раздражнёнасць, ад незанятасцi цi што... I ўсё ж, Антуан, вы той самы Кеснэ з Пон-дэ-Лёра, чалавек энергiчны, гаспадар... I вы жывяце тут, далёка ад прывычнай справы, ад вашых сяброў... Я добра ведаю, што вы ўсё падпарадкавалi густам вашай жонкi. Але не можа быць, каб вы не шкадавалi аб гэтым?

– Магчыма, спачатку, калi выехаў, i сумаваў крыху. Але я знайшоў сабе тут iншае поле дзейнасцi. Я заўсёды захапляўся гiсторыяй... Я працую... Апублiкаваў некалькi кнiг, якiя мелi пэўны поспех.

– "Пэўны поспех"? Яны мелi надзвычайны поспех, Антуан, гэта - выдатныя кнiгi... Асаблiва ваш "Людовiк Адзiнаццаты"...

– Вы iх чыталi?

– Каб я ды не чытала! Мо сто разоў... Спачатку таму, што, як i вы, люблю гiсторыю... А потым шукала ў iх вас. Я нiколi не была раўнадушнай да вас, Антуан... Вы - цудоўны пiсьменнiк... Не, не, я не перабольшваю. Мне было нават прыкра, калi за абедам Франсуаза не прамовiла нi слова пра творчы бок вашага жыцця... Разы два мой муж прабаваў загаварыць аб вашых кнiгах, Франсуаза яго спынiла. Па-мойму, яна павiнна ганарыцца вашымi кнiгамi...

– А чым тут асаблiва ганарыцца?.. Яно то праўда, што яна не цiкавiцца маiмi работамi гэтага кiрунку.Яна больш чытае раманы. Затое ў сваёй галiне сапраўдны мастак: умее трапна выбраць гарнiтур, навесцi парадак у садзе... Уявiце сабе, тут кожная кветачка, кожны кусцiк дагледжаны ёю асабiста... З таго часу як крызiс закрануў Пон-дэ-Лёр i нашы прыбыткi намнога ўпалi, Франсуаза ўсё робiць сама.

– "Франсуаза ўсё робiць! У Франсуазы выключны густ!" I што смяшней за ўсё, ён у гэта верыць!.. Ах, якi вы непераборлiвы чалавек, Антуан! Я ж ведала Франсуазу дзяўчынкай... Тады ў яе не было нiякага густу... альбо не, была прагнасць да розных цацак, бляшак, аздоб... Нешта манернае, штучнае... Гэта вы яе выхавалi, прывучылi да хараства лiнiй строгiх, натуральных, да парадку... I што самае галоўнае, гэта вы далi ёй сродкi, каб яна магла жыць, не абмяжоўваючы сябе... Яе вячэрняе плацце - прыгожае, якраз па фiгуры, але не забывайце, мiлы мой, што гэта плацце ад Скiпарэлi... А там лёгка праявiць густ.

– Вы памыляецеся, Сабiна... Гэта плацце Франсуаза пашыла сама разам са служанкай.

– Дзiва што! Хто вам дасць веры! Даражэнькi Антуан, не расказвайце падобных баек жанчыне... Ёсць тэхнiчныя тонкасцi - розныя вытачкi, складкi... Апроч таго, атэлье Скiпарэлi ахоўвае свае сакрэты: спалучэнне залацiстых гузiкаў са стракатым барвенкам могуць вынайсцi толькi там... Але гэта не мае значэння...

– На жаль, гэта мае большае значэнне, чым вы думаеце... Я вам сказаў, прыбыткi нашы зусiм не тыя, што былi раней... Далёка не тыя! Пон-дэ-Лёр не дае мне нiчога, i Бернар пiша, што гэты спад можа цягнуцца некалькi год... Ну, кнiгi мае разыходзяцца нядрэнна... Я надрукаваў некалькi артыкулаў... Але гэтага мала, каб бедная Франсуаза магла заказваць плаццi ў модных атэлье.

Поделиться:
Популярные книги

Ларь

Билик Дмитрий Александрович
10. Бедовый
Фантастика:
городское фэнтези
мистика
5.75
рейтинг книги
Ларь

Большие Песцовые радости

Видум Инди
8. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.25
рейтинг книги
Большие Песцовые радости

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Мастер 10

Чащин Валерий
10. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 10

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5