Добры вечар, дарагая

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Добры вечар, дарагая

Добры вечар, дарагая
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

ДОБРЫ ВЕЧАР, ДАРАГАЯ

– Ты куды, Антуан?
– запытала мужа Франсуаза Кеснэ.

– Пайду на пошту. Здам заказное i выведу пагуляць Маўглi... Дождж перастаў. Хмары над Ментонай распаўзлiся. Бярэцца на пагоду.

– Доўга не баўся. Я запрасiла на абед Сабiну Ламбер-Леклерк з мужам... Ну так, я прачытала ў "Эклерэры", што яны прыехалi ў Нiццу на некалькi дзён. Вось я i напiсала Сабiне...

– Ах, Франсуаза! Навошта?.. Палiтыка, якую праводзiць яе муж, мне агiдная, i сама Сабiна...

– Не бурчы, Антуан... Ты ж не скажаш, што Сабiна табе не падабаецца!.. Да таго як мы пажанiлiся,

яе лiчылi тваёй нявестай...

– Вось iменна... I яна мне нiколi не даруе, што я аддаў перавагу табе. А потым я гадоў пятнаццаць яе не бачыў; цяпер яна, мабыць, дзябёлая матрона...

– I зусiм яна не матрона, - адказала Франсуаза.
– Сабiна толькi на тры гады старэй за мяне. I ва ўсякiм разе шкадаваць позна ўжо... Сабiна i яе муж будуць тут а восьмай гадзiне.

– Ты хоць бы параiлася са мной... Чаму ты так зрабiла?.. Ты ж ведаеш, што мне гэта непрыемна.

– Шчаслiвай прагулкi!
– весела пажадала яна i выскачыла з пакоя.

Гэта сутычка з жонкай сапсавала Антуану настрой. Яе звычайны манеўр ухiляцца ад спрэчак. Iдучы па дарожцы над морам сярод пахiлых вуглаватых сосен, ён разважаў:

– Разбэсцiлася Франсуаза... Проста нельга цярпець... I добра ж ведае, што я не жадаю сустракацца з гэтай парай. Пра свой намер мне нi слова... Усё часцей i часцей яна ўжывае тактыку гатовага факта... I навошта было запрашаць Сабiну Ламбер-Леклерк? Вiдаць, ёй нудна са мной i дзецьмi... Але каму захацелася пасялiцца тут, у гэтай глушы? Хто мяне прымусiў пакiнуць Пон-дэ-Лёр, свае справы, сваiх блiзкiх i ў маладыя гады супроць сваёй волi зашыцца ў гэтым кутку?..

Калi ён пачынаў успамiнаць асабiстыя крыўды, iм канца не было. Аднак Антуан моцна любiў сваю жонку; ён быў перапоўнены пачуццямi i любiў яе, я сказаў бы, эстэтычна. Мог цэлы вечар нястомна любавацца яе зграбным носам, яе светлымi вясёлымi вачамi, тонкiмi рысамi твару. Але як яна часам умела яго даводзiць! Выбраць мэблю, плацце, кветкi, - на гэта Франсуаза была мастак. Што датычыцца людзей, тут у яе не хапала такту. Антуану было вельмi балюча, калi яна зневажала каго-небудзь з яго сяброў. Ён адчуваў i сваю адказнасць i сваё бяссiлле. Потым доўга асыпаў яе папрокамi, яна моршчылася, але не звяртала асаблiвай увагi, ведаючы, што вечарам каханне возьме верх i ёй будзе ўсё даравана. Потым ён прызнаў яе такой, як яна ёсць. А гадоў праз дзесяць пасля жанiцьбы пераканаўся, што яна ўжо не зменiцца.

– Маўглi, сюды!..

Ён зайшоў на пошту. Па дарозе назад яго думкi аб Франсуазе сталi яшчэ болей змрочнымi. Хоць бы яна была верная. У гэтым ён не сумняваўся, аднак яе какецтва i нават неасцярожнасць надта ўжо кiдалiся ў вочы. А цi быў бы ён шчаслiвейшы з Сабiнай Ламбер-Леклерк? Ён уявiў сабе сад у Пон-дэ-Лёры, дзе яго, маладога хлопца, прымала Сабiна. Увесь горад сцвярджаў, што яны жанiх i нявеста, i самi яны, нiчога аб гэтым не гаварыўшы, былi ўпэўнены, што пажэняцца.

"У Сабiны быў агнявы тэмперамент", - падумаў ён, успомнiўшы, як некалi на танцах яна тулiлася да яго.

Яна была першай дзяўчынай, з якой ён трымаўся смела, мабыць, таму, што адчуваў узаемнасць. Яна была жаданай i любай. Потым з'явiлася Франсуаза, i тады ўсе iншыя дзяўчаты перасталi для яго iснаваць... Цяпер ён прывязаны да Франсуазы. Дзесяць гадоў сямейнага жыцця. Трое дзяцей. Канец мелодыям вясны.

Сустрэўшы яе ў гасцiнай, прыгожую, свежую, у муслiнавым плаццi ў яркiя кветкi, ён забыў

пра свой гнеў. Гэта яна, Франсуаза, стварыла iх дом, iх сад, якiмi так захапляюцца госцi. Гэта яна, Франсуаза, угаварыла яго кiнуць завод i выехаць з Пон-дэ-Дёра незадоўга да эканамiчнага крызiсу. Так што, калi ўсё па справядлiвасцi ўзважыць, то яна прынесла яму болей шчасця, чым гора.

– Мiшлiн i Бако абедаюць з намi?
– запытаў ён.

Ён гэтага хацеў. Прысутнасць дзяцей развеяла б няёмкасць сустрэчы з чужымi людзьмi.

– Не, - адказала яна.
– Дзецi лiшнiя. Будзе прыстойней, калi нас сядзе чацвёра... Iдзi папраў гальштук, Антуан.

"Прыстойнасць" - вось яшчэ слова, якога ён цярпець не мог. "Што ж тут прыстойнага?
– разважаў Антуан Кеснэ, завязваючы гальштук перад люстэркам. Сабiна пачне да ўсяго прыдзiрацца, Франсуаза будзе какетнiчаць з Ламбер-Леклеркам, мiнiстр пыхлiва вымаўляць свае догмы, а я сам, нiкому не патрэбны, буду сядзець памiж iмi, як сыч".

– Прыстойнасць!..

Пад'ехаў аўтамабiль. Рэзка прытарможаныя колы заскрыгаталi на гравiйцы. Антуан i Франсуаза Кеснэ прыцiхлi з выглядам нядбайнай дзелавiтасцi. Праз хвiлiну Ламбер-Леклеркi ўвайшлi ў дом. У Сабiны былi чорныя, крыху кучаравыя валасы, гладкiя плечы i прыгожыя вочы. Яе муж страшэнна аблысеў, тры валаскi тырчалi на яго чэрапе, як бар'еры на iпадроме. Вiдаць было, што ён не ў гуморы. Мабыць, гэты званы абед для яго быў, як костка ў горле.

– Добры вечар, дарагая, - прамовiла Франсуаза, абдымаючы Сабiну.
– Добры вечар, пан мiнiстр...

– Ах, не, дарагая!
– адазвалася Сабiна, - ты не называй майго мужа "мiнiстрам", называй яго проста - Альфрэд, а мяне - Сабiна. Добры вечар, Антуан...

Вечар быў такi цёплы, такi празрысты, што Франсуаза загадала падаць каву на тэрасе. Гаворка за абедам не клеiлася. Жанчынам рабiлася нудна. Антуан, незадаволены сабой, нi на кога не зважаючы, упарта спрачаўся з Ламбер-Леклеркам, а той, лепш iнфармаваны, разбiваў яго па ўсiх пунктах.

– Вы аптымiст, бо ў вашых руках улада, - наступаў Антуан.
– А ў сапраўднасцi становiшча Францыi трагiчнае...

– Што вы, галубчык!.. Не, не... Пытанне фiнансаў нiколi не бывае трагiчным. Бюджэт Францыi мае дэфiцыт ужо шэсць стагоддзяў, i гэта вельмi добра. Час ад часу трэба працэджваць капiталы, аблапошваць ранцье... Iначай тупiк... Уявiце сабе мiльёны ў банку пры складаных працэнтах з часоў кардынала Рышэлье...

– А як жа ангельскi бюджэт!.. Пазiтыўны баланс...
– грымеў Антуан.
– Ёсць нават лiшкi... I ад гэтага ангельцам, наколькi я ведаю, горш не жывецца.

– Галубчык мой, - тлумачыў Ламбер-Леклерк, - я нiяк не разумею празмернай запальчывасцi, з якой французы параўноўваюць дзве краiны з неаднолькавай гiсторыяй, рознымi звычаямi i рознымi патрэбамi... Калi б Францыя пажадала мець збалансаваны бюджэт, мы б яго далi заўтра... Але яна яго не хоча... Альбо, калi вас больш задавальняе такая формула, яна яго не асаблiва хоча, беручы пад увагу спосабы дасягнення гэтай мэты... Падрыхтоўка бюджэту пытанне не фiнансавае, а палiтычнае... Скажыце мне, з якой большасцю вы мяркуеце кiраваць, i я вам скажу, якi бюджэт вы можаце скласцi... Апарат мiнiстэрства фiнансаў з гатоўнасцю падрыхтуе вам бюджэт сацыялiстычны, бюджэт радыкальны, бюджэт рэакцыйны... Патрэбен толькi загад!.. Усё гэта прасцей простага, i сумнявацца можа толькi прафан.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Инвестиго, из медика в маги. Том 3

Рэд Илья
3. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги. Том 3

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3