Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

Госьцi й гаспадар пасьпелi выпiць толькi па адным кубку вiна, калi ў суседнiм пакоi пачулася валтузьня, дзьверы адчынiлiся, i два гайдукi з праклёнамi ўцягнулi ў пакой босую дзяўчыну, гадоў васямнаццацi. Яе ногi, сiнява-чырвоныя й мокрыя, паказвалi, што яе вялi цi цягнулi па сьнягу. Поўныя нямога жаху вочы - затуманеныя сьлязьмi. На палатнянай бруднай кашулi, накiнутай на худыя плечы, сьляды засохлай крывi. Дзяўчына, дрыжучы ад страху й холаду, упала на каленi й, абвёўшы паглядам гасьцей, апусьцiла галаву.

Барадаты госьць рыўком ускочыў

з лаўкi.

– Сядзь!
– спакойна загадаў Ваявода.

Барадач нехаця падпарадкаваўся й, не спускаючы вачэй з Дашы, выпiў поўны кубак вiна.

Несьцяровiч, чапляючыся за лаўкi й гасьцей, вылез з-за стала й, хiстаючыся, падыйшоў да дзяўчыны. Яна з маленьнем падняла на яго вочы.

– Кажы, сука!... Дзе твой Францiшак?

– Я ня ведаю...
– ледзь чутна прагучаў адказ.

– Ты ня ведаеш?... Ты ня ведаеш?... Дык на!...
– i Несьцяровiч з размаху ўдарыў нагой. Даша ад болю застагнала, а Несьцяровiч, згубiўшы раўнавагу, бухнуўся на падлогу. Гайдукi кiнулiся яго падымаць.

Барадач з глухiм рыкам ускочыў iзноў.

– Пачакай!
– прыкрыкнуў на яго Ваявода.
– Прыйдзе яшчэ й твой час...

– А што? Што ён хоча?...
– запытаў Несьцяровiч, сiлячыся падняцца, але ногi яго болей ня слухалiся, i ён з п'яным рогатам павалiўся йзноў. Валячыся, схапiўся за Дашына плячо, i кашуля яе з трэскам разадралася. Але дзяўчына была гэтулькi перастрашаная, што нават не адважылася падняць рукi, каб прыкрыць сваю галiзну.

– Ён хоча пану дапамагчы...
– адказаў Ваявода.

– Памагчы?... дапаможа... Бо й напраўду я сам ужо не магу.

– Iдзi! I рабi сваю справу!
– загадаў Ваявода барадачу.
– Але толькi ня тут! Забяры яе куды-небудзь...

Барадач адразу-ж падыйшоў да Дашы. Яна зразумела, што гэта азначае, i зь нямым маленьнем працягнула рукi да Ваяводы, буйныя сьлёзы кацiлiся па яе шчаках. Але Ваявода, грозна на яе зiрнуўшы, адвярнуўся да Несьцяровiча, i загадным тонам прамовiў:

– Пане Несьцяровiч, хадзi-ка за стол, i вып'ем яшчэ!

– Ой не магу... Забi мяне Пярун, не магу болей...

– Выпi! I йдзi спаць! За вартай я дагляджу...

– Ну... добра... вып'ю, толькi ня... злуйся, пане... Ваявода...

Барадач, мiж тым, падняў Дашу на рукi й выйшаў з пакою, пры гэтым так зiрнуўшы на паспрабаваўшых было йсьцi сьледам гайдукоў, што тыя рашылi за лепшае застацца на мейсцы. Але адзiн зь iх прыкметна хваляваўся (гэта быў той, што прыбягаў у Маркулiчы), i, падыйшоўшы да торкаўшага носам Несьцяровiча, прамовiў:

– Няхай пан загадае й мне быць пры допыце... Пан-жа абяцаў, што аддасьць яе мне, а мiж тым...

Несьцяровiч нiчога не адказаў - пераможаны вiном, ён ужо спаў. Але затое, Ваявода Кжыжаноўскi ўстаў з-за стала ды, мiгнуўшы сваiм субяседнiкам, падыйшоў да гайдука й прамовiў:

– А ну, паглядзi на мяне, цi пазнаеш? Бо я цябе ведаю...

Гайдук толькi цяпер разгледзеў твар Ваяводы. I па меры таго, як ён углядаўся, вочы яго расшыралiся ад

жаху. Першым яго рухам было кiнуцца ў дзьверы, але там, як-бы прыпадкам, ужо апынуўся адзiн з гасьцей. З вокнамi было тое самае. Гайдук упаў на каленi, ня ў сiлах нiчога прамовiць. Другi гайдук са зьдзiўленьнем назiраў гэтую сцэну.

– Я бачу, ты мяне пазнаў, - усьмiхнуўся Ваявода.
– Як, цi стрымаў я сваё слова?...

– Так!... Так, бацюхна Сыч...
– прашапацеў бядак.

– Сыч!
– ускрыкнуў яго прыяцель i ўхапiўся за меч, але выцягнуць яго ўжо не пасьпеў...

– Цiмох, iдзi да Францiшка! I цягнi iх сюды! Досыць iм там ужо, потым нацешацца! Гайдука зьвязаць! Перад Капой[19] стане! Гаўрыла й Даша яго дапiльнуюць, рэшта пойдзе са мною правяраць варту...

Цiмох застаў Дашу й Францiшка ў пакоi, прызначаным для "Ваяводы". Даша ад радасьцi й неспадзяванага шчасьця плакала, схаваўшы твар на грудзях свайго каханага. Па шчаках Францiшка таксама кацiлiся буйныя сьлёзы, ён пяшчотна гладзiў Дашу па галаве ў нямой бязьмежнай радасьцi. Цiмох нерашуча кашлянуў, стараючыся зьвярнуць на сябе iх увагу.

– Што?...
– здрыгануўся Францiшак.

– Сыч клiча. Час ужо скончыць зь Несьцяровiчам i ягоным кублом...

Францiшак нехаця ўстаў, прымацаваў iзноў бараду й, узяўшы Дашу за руку, пайшоў за Цiмохам.

– Ну, галубкi, нацешылiся?
– сустрэў iх Сыч.
– Калi не зусiм, то пасьпееце яшчэ. Часу досыць... А бараду скiнь, не патрэбна яна болей.

– Пане Ваявода, хоць i нягодна я вашае ласкi, але дазвольце мне хаця руку вашу пацалаваць?
– i пакуль Сыч зразумеў, каго гэта датычыцца, Даша ўхапiла яго за руку й, залiваючыся слязьмi, пацалавала.

– Гэй! Гэй! Гэта я "пане Ваявода"?
– зьбянтэжыўся Сыч i, ласкава адабраўшы руку, загадаў:

– Гаўрыла й Даша застануцца тут пiльнаваць Несьцяровiча й гайдука! Францiшак пойдзе з намi, паказваць дарогу! Хадзем!

На небе яскрава зiхацелi зоркi, як раскiданыя па чорным аксамiце самацьветы. Тонкi серп месяца ледзь асьвятляў прыцiхлае гняздо Несьцяровiча. Зь лесу даносiлася нуднае й працяглае выцьцё - адбiўшагася ад стаi й трапiўшага ў пастку воўка.

– З намi Крыж Сьвяты й Угоднiк Андрэй...
– шапоча вартавы гайдук, выглядаючы праз фортку ў браме. Ён доўга ўглядаецца ў ноч, стараючыся пры слабым сьвятле месяца зазiрнуць у хаты Конева, дзе начуюць Сычаняты.

З тылу чуецца скрып сьнегу пад нагамi некалькiх чалавекаў. Вартавы пазнае "Ваяводу" й адсоўваецца ад форткi, каб госьць мог празь яе паглядзець. Сыч доўга й уважна прыглядаўся й прыслухоўваўся засьнежаным абшарам, разьлёгшымся мiж Коневым, лесам i маёнткам.

– Як, нiчога не чуваць?
– зьвярнуўся ён раптам да вартаўнiка.

– Не, Яснавяльможны Пане, нiчога. Усё сьпiць наўкола.

– Добра! I апрышак не чуваць?

– Не, Яснавяльможны Пане, не чуваць. Напэўна, таксама сьпяць. Сама ўдарыць-бы па iх...

Поделиться:
Популярные книги

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Очкарик 3

Афанасьев Семён
3. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик 3

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Макеев Алексей Викторович
Полковник Гуров
Детективы:
криминальные детективы
шпионские детективы
полицейские детективы
боевики
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Полковник Гуров. Компиляция (сборник)

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги