Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Я пацікавіўся наконт прычыны і пачуў наступнае.

– Гарэў Кіеў. Прыбягае да мяне Іллюшэнка і: “Маць-перамаць, ты чаму сядзіш і любуешся пажарам?!”

– А я таксама матам “выказаўся”, сказаў: “Чакаю вашае каманды. Як жа я без каманды буду прымаць рашэнне?” Вось з тых пор ён мяне і неўзлюбіў.

Вось які перада мной “палкоўнік”! Малайчына Іллюшэнка! Прынамсі, тады…

Гэты “палкоўнік” учора выпісаўся. Прыйшоў на яго месца другі хворы – Герой Савецкага Саюза, палкоўнік у адстаўцы (ці ў запасе) Зотаў В. А.

Да яго хутка прыйшла жонка. “А дзе “Звязда”, – пытае ён у жонкі. Я падумаў, што ў іх там газета “Звязда”.

Сёння яе не чытаў і таму спытаў: “Гэта ў вас “Красная звезда” ці “Звязда”? Ён: “Якая яшчэ “Звязда”?” Я: “Як, вы і не ведаеце, што ў нас ёсць газета “Звязда”?” Ён: “Ведаю. Нават ведаю, што яна друкуецца па-беларуску. Але ж мы тут пра залатую, геройскую “звязду”.

“Рэспубліканская” ператварылася ў філіял вайсковага шпіталя.

Сёння зрэзаўся з “кавалерам”. Сказаў у злосці, што даложыць на мяне ў Цэка, дазнаецца, што я за такі, з такімі настроямі.

Абураўся і маімі захапленнямі польскай літаратурай, іх газетамі, сказаў, што “Энгельс не лічыў палякаў за людзей, а вы іх настроі пераносіце. Я дазнаюся праўду пра тую Катынь, пра якую вы тут расказваеце небыліцы”.

4 чэрвеня 1988 года. Сёння мяне ў бальніцы наведалі Стась (брат Міхала Дубянецкага – рэд.) і Алег Бембель. Алег прынёс апошні “ЛіМ”. Яшчэ ніколі не было ў гэтай газеце жахлівейшага матэрыялу. Усё лічылася, што самыя страшныя матэрыялы – гэта пра крывавыя справы фашыстаў на нашай зямлі. Але ж цяпер дайшла чарга і да крывавых спраў бальшавікоў.

На 14-й і 15-й старонках з уступам Васіля Быкава змешчана сведчанне Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва пра бальшавіцкі генацыд на Беларусі. “Курапаты – дарога смерці” – так называецца гэты крык аб помсце.

Побач з загалоўкам здымак, зроблены пры эксгумацыі магіл расстраляных ахвяр (эксгумацыю рабілі аўтары з дапамогай навакольных жыхароў). Стралялі, як правіла, у патыліцу. На некаторых чарапах па дзве кулявыя дзіркі – дабівалі.

Трэба выкрыць усіх гэтых сталінскіх забойцаў!

Мабыць, давядзецца мне сваю гісторыка-мемарыяльную камісію зарыентаваць на шырокамаштабны росшук ахвяр савецкага рэжыму 1920 – 1950-х гадоў… Аднавіць былую народную назву “Дарога смерці” – той дарогі, па якой энкавэдзісты вазілі беларусаў на смерць. На тых 10 – 15 гектарах таго сталінскага лагера імгненнай смерці пабудаваць мемарыяльны лагер. Упісаць яго ў памяць усіх народаў свету!

6 чэрвеня 1988 года. Галя прынесла ад Міхася Мушынскага кнігу “Янка Лучына. Творы: вершы, нарысы, пераклады, лісты”, якую ў свой час ён уклаў і забяспечыў прадмовай і каментарыямі. Кніга пачыналася выдавацца яшчэ пры маім дырэктараванні, а выйшла ў свет з месяц таму назад. Пасля майго адыходу адтуль яе моцна скарацілі, давялося нават значна звужаць пераплётны карэньчык. Дарэчы, Леанід Прагін, мастацкі рэдактар, прэзентаваў мне першы варыянт вокладкі.

Карацей кажучы, мой удзел у выпуску гэтай кнігі падсумаваны такім чынам: “Хрышчонаму Бацьку гэтага выдання Міхаілу Фёдаравічу Дубянецкаму – шанаванне і ўдзячнасць ад імя Я. Лучыны. Ул. Мархель 6. 06. 1988 г.”

Бедны Ян Неслухоўскі. Напэўна, ніколі і не марыў пра сваё такога ўзроўню выданне.

Галя прыйшла да мяне даволі позна, недзе каля 9-й гадзіны вечара. Прытым цікава, што да такога часу затрымалася на працы. Гэта і ім там незвачайна таксама, але ж быў “надзвычайны” занятак. Абмяркоўвалі, лепш сказаць, судзілі маладых вучоных, кандыдатаў навук Язэпа Янушкевіча,

Пятра Васючэнку і аспіранта Алеся Бяляцкага за іх удзел у літаратурным аб’яднанні “Тутэйшыя”. Разбіралі “маніфест” гэтай арганізацыі. Нечакана для ўсіх вельмі жорсткую пазіцыю заняў дырэктар Інстытута літаратуры заўсёды лагодны Віктар Каваленка. Ён заявіў, што адмаўляецца кіраваць навуковай працай аспіранта Бяляцкага. “А гэта, сказаў, раўназначна выключэнню з аспірантуры. Калі знойдзеце іншага кіраўніка, дык пакуль дазволім застацца. Паглядзім на паводзіны, а там вырашым”.

Апрача таго, В. Каваленка здзівіў шмат каго тым, што падтрымаў тут тое рэакцыйнае выступленне Івана Навуменкі на апошнім Пленуме СП БССР.

Добра выступіла ў абарону хлопцаў Ірына Багдановіч. Моцна падтрымаў іх Адам Мальдзіс. Між іншым ён сказаў, што калі ў 1960-х гадах пачыналіся замаразкі пасля той памятнай хрушчоўскай адлігі, дык у аналагічнай сітуацыі нехта стукнуў аб стол, выгукнуўшы: “У рэшце рэшт, быў ХХ з’езд ці яго не было?!” “Мне таксама, – сказаў Адам, – хочацца грукнуць тут і спытаць, ці ёсць у нас перабудова, ці яе няма?!”. Нармальна выступіў і Міхась Мушынскі, пагана і непісьменна (!) “доктар” Васіль Жураўлёў – як заўсёды.. Прысутныя ад парткама Акадэміі навук увесь час задавалі хлопцам – вядома ж, па-руску – правакацыйныя пытанні.

7 чэрвеня 1988 года. Не выходзіць з галавы ўчарашняе судзілішча над хлопцамі, што хочуць, каб Беларусь была Беларуссю.

Шкада хлопцаў. Чаму контррэфармацыя пачынаецца з Інстытута літара­туры?..

Мяне некаторыя перасцерагалі ад Язэпа, абвінавачвалі яго з кар’ерызме, а зна­чыць, і ў здольнасці на нягодныя прыстойнага чалавека ўчынкі. Я, як магу, пераконваю такіх “псіхолагаў чалавечых душ” у адваротным. І правільна, відаць, раблю.

Дзякаваць Богу, я ў нашым новым адраджэнцкім руху бачу найлепшых лю­дзей. Праўда, не без таго, кадэбісты не спяць: яны абавязкова засылаюць да нас сваіх шпегаў. А гэта зусім рабіць ім стала няцяжка цяпер, калі мы згуртоўваемся ў розныя аб’яднанні, таварыствы, камісіі Фонду культуры і г.д.

У мінулую суботу-нядзелю ў Мілавідах быў фэст з выпадку 150-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 125-гадовага юбілею Паўстання’1863. Магчыма, па калектывах гэта пачалася ўжо расправа над удзельнікамі – паводле даносаў тых, “шэрых ценяў”, як Галя назвала іх у сваім вершы “Купалле”.

Дарэчы, я папрасіў сваіх “Мар’ір’галек”, каб сёння не неслі мне кветак. Уся палата патанае ў іх. Прытым ніводнаму майму гээсэсу яшчэ ніхто не прынёс ніводнае кветачкі. Мне носяць, я і даглядаю бясконца іх – то ваду наліваю, то ваду мяняю, то падразаю сцяблінкі, то складаю розныя кампазіцыі, то расстаўляю па найбольш, як мне здаецца, адпаведных куточках.

8 чэрвеня 1988 года. Толькі што, а палове 12-й гадзіны ночы, вярнуўся з “рэкрэацыі”. Па другой маскоўскай праграме давалі дакументальны англа-амерыканскі фільм “Партрэт Савецкага Саюза”. Не ведаю, колькі ў ім усяго серый, гэта былі 5-я і 6-я: “Прыбалтыйскі стыль” і “Зямля мяча і арала”.

Першая з гэтых серый амаль што спадабалася, глядзелася добра. на другую застаўся, спадзеючыся паглядзець Беларусь, убачаную замежнымі майстрамі. У дыктарскім тэксце называліся Украіна і Беларусь. Аднак, на вялікі жаль, мільгалі толькі кадры Украіны, Ленінграда, Валгаграда і іншых мясцін “заходняй” Расіі, як “дасведчана” тлумачыў дыктар.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Барон не признает правила

Ренгач Евгений
12. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон не признает правила

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда