Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

“...Пазіцыя партыйнасьці ніколі не разыходзілася з прынцыпамі партыйнасьці літаратуры і мастацтва” (с. 63).

Характэрныя фотаілюстрацыі ў кнізе:

– тут і сядзіць ён нібыта сапраўдная нейкая вартасьць - напышліва глядзіць “удалячынь”, узыўшы акуляры ў рукі;

– стаіць такі ўсьмешлівы малады камісар надзвычайнага батальёну (гэта было тады нешта страшнейшае за “чэка”, за НКВД, называлася такім самым сабачым імем як “ЧОН”);

– сярод рабочых у Маскве пасьля паказу яго антымастацкай камуністычнай п’есы “Качагары”. Тут яшчэ сядзіць адзін такі самы служка НКВД, як Віталь Вольскі;

– а вось роўныя таленты і аднолькава жвавыя

даносчыкі - П. Б. і ён;

– ніжэй - здымак 1942 году: ён з М. Лыньковым, К. Крапівою, П. Глебкам, В. Барысенкам. Усе, апрача Глебкі, у нейкіх бязрукаўных аўчынных грубых “камізэльках”, з партупелямі(!), у Крапівы відаць пятліца з адной “шпалаю”, а Глебка - проста ў ватоўцы;

– палосны партрэт, дзе голены “пад Катоўскага” Гурскі ажно з дзьвюма “шпаламі”! Усіх пераплюнуў!

– і з партупелямі па-бальшавіцку - на абодвух плячах;

– а вось з А. Міронавым ужо ў 196О г.;

– вышэй - год 1954: на 2-м зьезьдзе пісьменьнікаў СССР. Хто тут толькі не прадстаўляе беларускую літаратуру! I Макар Пасьлядовіч, і сам Гурскі (на самым ганаровым месцы), і П. Кавалёў, і Т. Хадкевіч, і А. Слесарэнка, і У. Краўчанка і г. д. Есьць, на шчасьце, і тыя маладыя літаратары, што цяпер складаюць славу і гонар нашага краснага пісьменства - М. Танк, Я. Брыль, П. Панчанка;

– а во Гурскі сярод супрацоўнікаў “Беларусі”, дзе найбольш эфектна гля- дзіцца такі класік, як !ван Кудраўцаў: ледзь-ледзь нядаўна не выпусьцілі, а літаральна выштурхнулі яго бездапаможную, але ўра-патрыятычную парты- занскую мазьню;

– ого, Гурскі ў цэнтры ўвагі на пленуме СП БССР у 196О годзе!

Палова з усіх успамінаў пісалася сьпецыяльна для гэтай “кнігі”, апроч таго,

значная частка пісалася таксама па просьбе Марыі Якаўлеўны, а восем “успа- мінаў”, што напісаныя былі па-руску, пераклала сама яна.

У “кнізе” я пакінуў 140 сваіх заўвагаў і пажаданьняў, 57 старонак вынес на форзац. У асноўным мая праца была выкліканана абурэньнем ці ўра-патры- ятызму, ці прымітывізмам Гурскага і Гурскаўцаў.

13 кастрычніка 1985 году. Нядзеля. Цяпер так і хочацца пачынаць кожны запіс з інфармацыі пра стан здароўя. Тое наступіла ці “наехала” на мяне толькі гэтымі днямі - калі паламаўся мой стэнакардычны стэрэатып, калі перастаў спаць. Ну, дык вось: сёньня спаў ледзь не да дзявятай гадзіны раніцы! У панядзелак, калі такая ж будзе і наступная ноч, пастаўлю пытаньне пра выпіску.

Перад абедам наведаў Серафім Андрасюк. Разабралі з ім шмат службовых пытаньняў. Сярод іх:

1. Вылучыць Сьвятлану Расянчук малодшым рэдактарам замест Зіны Жук, якая ідзе ў дэкрэтны адпачынак. Я ўпэўнены, што са Сьветы з цягам часу будзе выдатны рэдактар. I ня толькі! Iнтэлігентная, энергічная, з шырокім кругаглядам. Дый, думаю, яна найлепш адпавядае густу Веры Сямёнаўны.

2. Алесь Рыбак зьбіраецца ісьці з выдавецтва. Трымаць пакуль гэта ў сакрэце, а то могуць некага падкінуць. Мікола Кусянкоў, загадчык хоча Яўгена Лецку. Я таксама ня супраць Лецкі. Нядаўна ён быў у мяне на прыёме, і я нават яго абнадзеіў. Але сказаў, няхай пакуль прымае прапанову “Юнацтва”. Мне хацелася б хутчэй узяць Сяргея Дубаўца. Серафім ўсё-такі з Кусянковым нацэліліся на Лецку. А гэта ўжо перайначыць цяжка.

3. Ніл Гілевіч нават у ЦК КПБ, напэўна, у аддзеле культуры паставіў пыта­ньне пра перавод яго брата Міколы Гіля на пасаду загадчыка рэдакцыі Збораў твораў і выбраных твораў. Дазнаўся, што мы няпэўна вырашылі, неканчаткова. На гэтае пытаньне ў

нас з Серафімам аказалася аднолькавая думка. Дарэчы, такая самая думка і ў Сяргея Законьнікава.

4. Валодзю Паўлаву Камітэт ня дасьць сваю Ганаровую грамату да 5О-гадо- вага юбілею. Серафім сказаў, што Дзялец папярэдзіў ужо, каб і не прасілі. Я прапанаваў Серафіму зрабіць у выдавецтве, як сьлед, падрыхтаваць добры загад, прэміяваць звычайнай у такіх выпадках прыміяй - сто рублёў, падрыхтаваць прыгожы цёплы адрас, правесьці сход з кветкамі, выступленьнямі, вершамі. А далей яго справа, як ён паступіць.

5. Паскардзіўся Серафім на Аляксандра Антонавіча, што той крычыць “Чаго гэты прафесар хоча ад пробаў ілюстрацыяў да “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча”. “Прафесар” - гэта Васіль Шаранговіч. I Дзялец націскае, каб фарсіравалі. “Мне сорамна, - кажа ён, - сустракацца з польскім генконсулам”. Я супакоіў Сера- фіма: “Толькі лінія Шаранговіча заслугоўвае павагі: яна за якасьць выданьня. А тыя астатнія - кар’ерысцкія. Такім настроям не патакаць”.

6. На кастрычнік вельмі мала ўзята да выпуску назваў. Здаецца, менш дзе- сяці. Мне Жана Сьцяпанаўна абяцала выслаць план месяца. Я прасіў, каб і “зірнуць” на праект кварталу.

7. Дамовіліся рыхтаваць пасяджэньне рэдакцыйна-выдавецкага савету. Пытаньні: 1) абмеркаваньне праекту плану выпуску літаратуры ў 1987 годзе і плану рэдакцыйна-падрыхтоўчых работ у 1987 годзе (пад выпуск 1988 году); 2) інфармацыя Серафіма пра вынікі ММКВК-85.

8. Адносіны з цэнзураю. Асноўнае - гэта тое, што яны зрабілі там шмат купюраў у 4-ым томе Максіма Гарэцкага, у яго рамане “Камароўская хроніка”. Прынята, кажа Серафім, рашэньне з Камітэтам, каб “падганяць” том пад пат- рабаваньні Цэнзуры. Я прапанаваў абавязкова месцы купюраў - усіх без вы- ключэньняў - пазначаць адпаведным умоўным знакам - квадратнымі дужкамі з шматкроп’ем у іх: [...].

Недзе Серафім чуў, што Валянціна Пепяляева хочуць выгнаць з Галоўліту. Гэта цікава! Значыць, і там ёсьць здаровыя сілы, якім ён стаў косткай ў горле. “Падвядуць”, як таго Аблова. Дай-та Бог!

Дарэчы, Савелія Паўлава “народная чутка” зноў некуды накіроўвае - не ў Дзяржкамвыд, дзякаваць Богу, а адны ў Iнстытут гісторыі партыі, другія

– рэктарам Менскай вышэйшай партыйнай школы. Цуд! Абедзьвюма рукамі прагаласую за гэтыя абедзьве пасады. На культуру беларускую і на гарматны стрэл яго нельга падпускаць.

14 кастрычніка 1985 году. Панядзелак. Дзень не для наведваньняў, а Толя Кудравец прарваўся. Ды яшчэ перад абедам. Маіх сужыцеляў не было, дык хоць удосталь нагаварыліся. Ад тэмы майго захворваньня да міжнародных пытань- няў: у такім ракурсе, што ў маіх старых бальшавікоў-аднапалатнікаў палопаліся б барабанныя перапокі ў вушах. Найбольш, канешне, круціліся вакол Саюзу

– таго, дзяржаўнага кангламерату, і гэтага, якім кіруе Гілевіч.

Зноў гаворка зайшла пра дзіўнае сяброўства: Ніл - Барыс (Сачанка - рэд.). Барыс сказаў Гілевічу, што калі з чарговага зьезду ня выбяруць яго сакратаром, тады ён нават і ня ведае, што будзе рабіць далей. Я ня думаў, што ён носьбіт такога махровага кар’ерызму. Прыгадаем сапраўдных пісьменьнікаў, вялікіх на любыя найпрыдзірлівейшыя меркі, скажам У. Караткевіча, В. Быкава, дый Янку Купалу, - дык яны ж, як агню, баяліся ўсіх пасадаў. Бо пісьменьнік на пасадзе, гэта ўжо ў лепшым выпадку паўпісьменьніка, а затое чыноўнік, а то і бюракрат, на ўсе сто працэнтаў.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Стану тебе женой

Бонд Юлия
2. Любовь на грани фола
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Стану тебе женой

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Экспансия: Основание. Том 2

Белов Артем
2. Планетарный десант
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Экспансия: Основание. Том 2

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Пятнадцать ножевых 4

Вязовский Алексей
4. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 4

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Экспансия: Эскалация. Том 4

Белов Артем
4. Планетарный десант
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Экспансия: Эскалация. Том 4

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Солнечный флот

Вайс Александр
4. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный флот