Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Сустак наогул эканомяць. Мне адразу, з першага дня, падсунулі малаэфектыўны эрзац-нітрасарбіт. Затым, убачыўшы мой стан і пасьля маёй настойлівай просьбы, прыпісалі сустак. Але ж які сустак? Мітэ! Даюць, праўда, замест адной таблеткі фортэ дзьве таблеткі Мітэ. А гэта няроўназначна! І пачалося сустачнае галаданьне.

Я паўгода жыў на сваім сустаку-фортэ, трэба вярнуцца да гэтай “сістэмы” за свае ж грошы, – калі ласка, выпішуць сустак ды яшчэ фортэ. А тут, бачыш, “савецкая бясплатная сістэма аховы здароўя” буксуе. Менш, можа, грошай паплыло ад гарэлкі, дык цяпер будуць пацягваць з “бясплатнага”

лячэньня, з “бясплатнай” адукацыі, з кватэрнага будаўніцтва і г. д.

…Былі. Усе родныя, дарагія. Аднак Марыя сапсавала мне настрой да такой ступені, што мне было горш, чым раніцай. Я ўсіх падоўгу ня бачыў, да кожнага было ў мяне добрае слова. Сама яна, затым Галечка, Ірынка, Мікола, Лена і Міша1. Абвінавацілі мяне, што кепска сябе паводжу, што быццам бы пытаньне ставіцца пра перавод мяне ў рэанімацыю. У чым жа “кепскасьць”? А, як высьвятляецца, у тым, што ўчора я некалькі разоў званіў па тэлефоне, замест таго, каб ляжаць у пасьцелі.

Ніхто не хацеў мяне зразумець, што ўчора ж дзень быў асаблівы: я чакаў дачку з Крыму!

Падчас гэтага гармідару Ірына Аляксандраўна прывяла да мяне ўжо другога прафесара-кансультанта.

Зьнешне ўражаньне зрабіў ён на мяне ня горшае, чым сам Бардзін. А мог бы і лепшае, бо маладзейшы і нямала. Але ж нешта ў ім ёсьць такое, ну, ня ведаю што…

Ня ведаю, які ён кардыёлаг. Затое я адразу вызначыў, што ён урач-палітыкан.

– Як вы ставіцеся наогул да яды, – пытае ён.

– Вельмі станоўча, – адказваю.

– Яно і відаць. А, дарэчы, вам бы трэба кілаграмаў 6-7 вагі скінуць, – раіць прафесар. – Бяз гэтага лячыць вас немагчыма будзе, астатняе ў вас ў парадку.

– Вагу я, прафесар, магу спусьціць, – адказваю, – але ж калі застанецца характар мой цяперашнім, і ў сістэме Галоўліту нічога ня зьменіцца, ад інфарктаў я ня буду гарантаваны. Скажу і вам тое, што я ў сакавіку сказаў Кузьміну: інфаркт мой носіць характар палітычны, яго мне падсунула цэнзура. Вы чыталі ў “Правде” за дзявятае верасьня верш Яўтушэнкі “Кабычегоневышлисты”?

– О, чытаў, гэта цікава!

– Мабыць, заўважылі там сьцьвярджэньне, што з-за гэтых самых “кабычагоневышлістаў”, мы ўсе “Майстра і Маргарыту” Міхаіла Булгакава прачыталі на 20 гадоў пазьней, чым павінны былі гэта зрабіць?

– Так-так, там такое ёсьць…

– Дык я, прафесар, зарабляю свае інфаркты тым, што вырываю ў цэнзуры такія вось каштоўныя творы і публікую, каб народ іх чытаў як мага раней. Я гэта рабіў раней, раблю цяпер і буду рабіць і наперад. Я ў гэтым не зьмянюся. Думаю, што цэнзура савецкая – таксама стабільная рэч. Значыць інфаркты міякарда – мой трагічны лёс.

– А, можа, сёе-тое можа і паляжаць неапублікаваным і ня трэба рызыкаваць, – кажа прафесар. – Можа якраз у тым і сэнс цяпер, у цяперашнім сьвеце? А вы ведаеце, што, каб не было ў нас нашых магутных ракет, нас бы яны ўжо даўно праглынулі? Ведаю я іх. Быў я і ў сапраўдных Еўропах.

На гэтым прафесар спыніў палітычную дыскусію і ўзяўся за справу. Карацей, ён “еўрапеец”, пабаяўся давесьці да канца дыскусію аб правах чалавека, аб праве друкавацца, свабодна выказвацца.

Мне здаецца, што гэтая сустрэча мала чаго дала мне. Магчыма, рашуся на перыядычныя “галадоўкі”, каб скінуць непажаданую мне вагу. Тады гэта будзе

выдатны эфект. Але ж мне гэта раілі сьпецыялісты і раней. А ў сакавіку гэтага году сімпатычны малады ўрач Валер Іванавіч перанумараваў так усіх ворагаў чалавека: вораг №1 – пераяданьне; вораг №2 – курэньне; вораг №3 – усе перабольшаньні. Ня будзем больш зьвязваць палітыку з гэтым прафесарам. Дарэчы, трэба неяк дазнацца хоць яго прозьвішча: Ірына Аляксандраўна забыла назваць яго. Вось, маю: Яўген Пятровіч Іваноў, медпрактыку ці давучваньне прайшоў у Кембрыджы.

Адправіў дамоў усе нават фрукты, якія ў мяне былі – каб “галадаць”. Разьвітваючыся, Коля сказаў, што сёньня быў прэзідыум Саюзу пісьменьнікаў, прымалі ў члены… Савелія Паўлава!!!

Усё-такі цікава, як там гэта адбывалася. Далей Коля намякнуў, што шмат чаго робіцца там патрэбнага, патрыятычнага, з улікам мяне – чакаюць мяне.

Па радыё якраз перадаюць інтэрв’ю М. С. Гарбачова французскай тэлекампаніі TF-1 у сувязі з яго хуткай паездкаю ў Францыю.

Бадай што, найбольш непрыемна было адказваць М. Гарбачову на групу пытаньняў, зьвязаных з правамі чалавека ў СССР (пра А. Сахарава, пра выезд яўрэяў з СССР за мяжу і пра колькасьць палітзьняволенных у СССР). Зусім нічога не сказаў пра акадэміка Сахарава, хоць у тэксьце пытаньня пра гэта было; назваў абсурдам лічбу 4 мільёны палітычных зьняволенных у СССР; наконт яўрэяў сказаў, што ў СССР яны маюць больш правоў, чым дзе б там ні было. Шыранскага назваў злачынцам.

Пра такія правы, як свабода слова, друку ніхто пакуль яго не пытае. А спытаюць, думаю, інфарктам міякарда не адкажа, а адкажа адным прыгожым, “абкатаным” ужо словам: “абсурд”. Ха-ха-ха-ха-ха!..

3 кастрычніка 1985 году. Чацьвер. Усёй “цяжкай артылерыі”, усіх “блакадных” сродкаў хапіла толькі на ўчарашнюю ноч. А сёньня – усё вярнулася “на кругі свае”. Прачнуўся да пяці гадзінаў раніцы, – вядома ж, ад сардэчнага болю, пацягнуўся за “нітрагліцэрынкай”, праз хвілінаў 20-30 – зноў, неўзабаве – зноў.

Сёньня ў “легколах” абмяркоўвалася пытаньне аб пераводзе мяне ў рэанімацыю. Пра гэта мне сказала лечурач. Ведаючы цяперашні кантынгент хворых у рэанімацыі, я сказаў, што ня бачу ў гэтым патрэбы. Алена Сяргееўна зусім не настойвала на сваім, і нават, як я адчуў, ёй мая падстава прыйшлася да густу. Між тым і мае аднапалатнікі, і Марыя кажуць, што я дапускаю памылку: цяпер я, можна сказаць, прадастаўлены сам сабе, а там, у рэанімацыі, кожны хворы кожную хвіліну пад меднаглядам.

Хіба там у мяне будуць такія ажыўленыя кантакты з сябрамі? Ня пусьцяць нават жонку. А тут – я “ў сьвеце”.

Вось учора: Жонка, Галька з цудоўнымі белымі кветкамі, Мікола, Віктар (Супрунчук – рэд.) – праінфармараваў пра Прэзідыум СП, на якім яго прынялі ў члены гэтай пісьменьніцкай арганізацыі. (Прынялі таксама, апрача Паўлікавай, яшчэ і Савелія Паўлава!) Стась – пакінуў сваіх масквічоў і прыбег да мяне. Зусім вечарам прыйшоў Эдзік (Скобелеў – рэд.) – перад сваім ад’ездам на нейкі пісьменьніцкі форум у Ленінград, дзе ён павінен нават выступіць.

Коля зрабіў агляд “законавы”. Галя расказала, як там у іхнім інстытуце крытыкуюць свайго шэфа1 (цяпер ён недзе ў ФРГ) за празьмерна вялікую і зацікаўленую ягоную апеку Сьвятланы Алексіевіч.

Поделиться:
Популярные книги

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Специалист по нечисти

Билик Дмитрий Александрович
2. Бедовый
Фантастика:
юмористическая фантастика
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Специалист по нечисти