Два сябры (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Два сябры (на белорусском языке)

Два сябры (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гi дэ Мапасан

Два сябры

Пераклад: Змiцер Колас

Абложаны, згаладалы Парыж хрыпеў i задыхаўся. На дахах амаль зусiм не стала вераб'ёў, памыйныя рыштокi апусцелi. Людзi елi ўсё, што траплялася.

Ясным студзеньскiм ранкам Марысо, гадзiннiкавы майстар па прафесii i бяздзейны гультай па збегу абставiн, сумна цягнуўся па бульвары, сунуўшы рукi ў кiшэнi нагавiц i прыслухоўваючыся да бурчання ў пустым жываце. Раптам ён спынiўся перад другiм такiм самым разявакам. Гэта быў яго былы прыяцель Саваж, з якiм Марысо пазнаёмiўся

на беразе ракi.

Да вайны кожную нядзелю Марысо на золку выходзiў з хаты з бамбукавай вудай i бляшаным кашом за спiнай. Ён сядаў у цягнiк, якi вёз яго ў бок Аржантэля, сыходзiў у Калёмбе i пешкi iшоў да вострава Марант. Ледзь паспеўшы дабрацца да гэтак жаданых мясцiн, ён увесь аддаваўся ловам i вудзiў да позняга вечара.

Кожную нядзелю ён сустракаў там маленькага вясёлага таўстуна Саважа, галантарэйнiка з вулiцы Нотр-Дам-дэ-Лярэт, якi быў таксама заўзяты рыбак. З вудамi ў руцэ, звесiўшы ногi над вадой, яны часта да паўдня сядзелi побач каля ракi i, дзякуючы гэтаму, хутка пасябравалi.

Часам цэлымi днямi яны маўчалi. Iншы раз i гаманiлi, бывала, але i без слоў яны добра разумелi адзiн аднаго, бо мелi аднолькавы густ i ва ўсiм падобныя пачуццi.

Вясеннiм ранкам, гадзiне а дзесятай, калi памаладзелае румянае сонца развешвала над прыцiхлай ракой празрыстую смугу i сагравала спiны зацятых рыбакоў ужо забытым мяккiм цяплом, Марысо часам казаў свайму суседу:

– Якое хараство.

I Саваж пагаджаўся:

– Лепш i не бывае.

I гэтага iм хапала для ўзаемнага паразумення i павагi.

А восеньскiм надвячоркам, калi крывавае на захадзе неба залiвала пурпурам раку, у якой адбiвалiся пунсовыя абрысы воблакаў, запальвала далягляд, асвятляла вогненнымi барвамi абодвух сяброў i залацiла ўжо парудзелае лiсце, якое зябка дрыжала на дрэвах у прадчуваннi зiмы, Саваж, усмiхаючыся, пазiраў на Марысо i мармытаў:

– Любата.

I зачараваны Марысо, не зводзячы вачэй з паплаўка, адказваў:

– Гэта лепш, як сядзець на бульвары, га?

Сустрэўшыся цяпер, у такiх незвычайных абставiнах, яны былi вельмi ўсхваляваныя i моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi. Саваж глыбока ўздыхнуў i сказаў:

– Вось як яно ўсё павярнулася.

Марысо панура прастагнаў:

– А надвор'е якое! Першы пагодны дзянёк сёлета.

Неба i сапраўды свяцiлася празрыстым блакiтам.

Яны моўчкi пайшлi па бульвары, кожны сумна думаючы пра сваё. Раптам Марысо сказаў:

– А як мы рыбку вудзiлi, га? Прыемна ўспомнiць!

Саваж уздыхнуў:

– Калi цяпер гэта будзе?

Яны зайшлi ў невялiчкую кавярню, выпiлi па чарцы абсенту i потым зноў пабрылi па тратуары.

Марысо нечакана спынiўся:

– Можа, яшчэ па чарцы, га?

Саваж згадзiўся:

– Не пярэчу.

Яны зайшлi ў другi шынок.

Выйшлi яны адтуль на добрым падпiтку, з ужо затлумленымi галовамi, як яно часта бывае, калi цяпнеш нiчога не еўшы. На дварэ было цёпла. Ласкавы

ветрык казытаў iм твары.

На свежым паветры Саваж канчаткова сп'янеў i, спынiўшыся, прапанаваў:

– А што, каб туды з'ездзiць?

– Куды гэта?

– Ну ў рыбу, вядома.

– А куды?

– Ды на наш востраў. Французскiя аванпасты цяпер каля Калёмба. А палкоўнiк Дзюмулен - мой знаёмы, нас прапусцяць.

Марысо аж затрымцеў ад прыемнага прадчування.

– Дамовiлiся! Я згодзен.

I яны разышлiся па хатах, каб сабраць свой рыштунак.

Праз гадзiну сябры ўжо iшлi поплеч па гасцiнцы. Неўзабаве яны дабралiся да вiлы, якую займаў палкоўнiк. Яны расказалi яму сваю просьбу, i ён, усмiхнуўшыся, згадзiўся задаволiць iх дзiвотную выдумку. Атрымаўшы пропуск, сябры рушылi далей.

Хутка яны мiнулi аванпасты, прайшлi праз апусцелыя Каломбы i апынулiся на краi невялiкiх вiнаграднiкаў, якiя спускалiся да Сены. Было каля адзiнаццацi гадзiн.

На другiм беразе вёска Аржантэль, здавалася, вымерла. Над усiм наваколлем панавалi два ўзгоркi, Аржэмон i Сануа. Шырокая раўнiна, якая распасцiралася да самага Нантэра, была бязлюдная, зусiм бязлюдная, на яе шэрай зямлi вiднелiся адно голыя вiшнi.

Саваж паказаў пальцам на вяршынi ўзгоркаў i цiха шапнуў:

– Там прусакi!

I два сябры застылi, з трывогай пазiраючы на пустэльны абшар.

"Прусакi!" Яны iх нiколi не бачылi, але вось ужо некалькi месяцаў адчувалi, як гэты нябачны i ўсемагутны вораг душыць Парыж, руйнуе Францыю, рабуе, гвалтуе i морыць голадам яе жыхароў. I нейкi нечалавечы, незразумелы жах мяшаўся ў iх з нянавiсцю да гэтага невядомага i непераможнага народа.

Марысо прамармытаў:

– А што, калi мы раптам на iх натрапiм?

З чыста парыжскiм гумарам, якi не знiкае нi пры якiх абставiнах, Саваж адказаў:

– Пачастуем iх смажанай рыбкай!

Але маўклiвая цiшыня далягляду бянтэжыла iх, i яны па-ранейшаму не маглi адважыцца рушыць далей.

Нарэшце Саваж рашыўся:

– Ну што, пайшлi! Толькi трэба быць уважлiвым.

I прыгнуўшыся, а дзе паўзком, хаваючыся за хмызамi, яны пачалi спускацца па вiнаграднiку, увесь час трывожна пазiраючы вакол i напружыўшы слых. Каб выйсцi да берага, заставалася перасячы адно вузкую палоску голай зямлi. Сябры кiнулiся бегчы i, ледзь апынуўшыся каля ракi, схавалiся ў сухiм чароце.

Марысо прыцiснуў шчаку да зямлi i прыслухаўся, цi не ходзiць хто-небудзь паблiзу. Нiчога чуваць не было. Яны былi адны, зусiм адны.

Сябры супакоiлiся i ўзялiся вудзiць рыбу. Насупраць бязлюдны востраў Марант хаваў iх ад другога берага. Маленькi шынок, якi стаяў на iм, быў зачынены i здаваўся пакiнутым ужо многа гадоў.

Неўзабаве Саваж выцягнуў першага печкура. Марысо злавiў другога, i раз-пораз яны пачалi смыкаць вуды, на канцы лёскi ў якiх бiлася маленькая серабрыстая рыбка. Ловы iшлi надзiва добра.

123
Комментарии:
Популярные книги

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Между небом и землей

Anya Shinigami
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Между небом и землей

Гоблины: Жребий брошен. Сизифов труд. Пиррова победа (сборник)

Константинов Андрей Дмитриевич
Детективы:
полицейские детективы
5.00
рейтинг книги
Гоблины: Жребий брошен. Сизифов труд. Пиррова победа (сборник)

Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Пантелеев Леонид
4. Собрание сочинений в четырех томах
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Диво

Загребельный Павел Архипович
5. Українська класика
Приключения:
исторические приключения
8.58
рейтинг книги
Диво

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2