Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Два сябры (на белорусском языке)
Шрифт:

Яны дбайна складалi рыбу ў шчыльны сак, якi мокнуў у вадзе каля ног. I цёплае, радаснае пачуццё разлiвалася ў iх на душы, тое пачуццё, якое агортвае чалавека, што зноў знайшоў сваю ўлюбёную ўцеху, якой быў пазбаўлены доўгi час.

Ласкавае сонца сагравала iм спiны, яны ўжо нiчога не чулi, нi пра што не думалi, забылiся на ўсё на свеце - яны вудзiлi.

Але нечакана, нiбы з-пад зямлi, пачуўся глухi гуд, i глеба страсянулася ў iх пад нагамi. Зноў загулi гарматы.

Марысо падняў галаву i там, злева, убачыў высокi

абрыс гары Мон-Валер'ен, над якой вiўся маленькi сiвы чубок. Гэта было воблачка парахавога дыму, якое яна толькi што выплюнула.

I адразу над крэпасцю на гары ўзвiўся новы слуп дыму, i праз некалькi iмгненняў грымнуў другi залп.

Гарматы загрукаталi адна за другой, i час ад часу гара пыхкала сваiм смяротным дыханнем i выкiдала малочную пару, якая паволi ўздымалася ў цiхае неба i завiсала там нерухомаю хмарай.

Саваж пацiснуў плячыма i сказаў:

– Ну вось, зноў пачынаюць.

Занепакоена пазiраючы на пёрка свайго паплаўка, якi раз-пораз ныраў пад ваду, Марысо раптам адчуў зразумелы мiрнаму чалавеку гнеў да гэтых бязглуздых ваяк, якiм прыйшло ў галаву бiцца.

– Якiмi ж трэба быць дурнямi, каб гэтак забiваць адзiн аднаго, - прабурчаў ён.

Саваж згадзiўся:

– Горш за звяроў.

Марысо выцягнуў верхаводку i заявiў:

– I падумаць толькi, што так яно будзе заўсёды, пакуль светам будуць кiраваць урады.

Саваж запярэчыў:

– Рэспублiка не аб'явiла б вайны...

Але Марысо перапынiў яго:

– За каралямi ваююць з iншымi, за рэспублiкай - памiж сабой.

I яны пачалi спакойна абмяркоўваць важныя палiтычныя праблемы, выказваючы на iх свае цвярозыя думкi, уласцiвыя лагодным i абмежаваным абывацелям, i ўрэшце сышлiся на тым, што свабоды людзям нiколi не ўбачыць.

А Мон-Валер'ен безупынна грымеў, руйнаваў ядрамi. французскiя дамы, знiшчаў усё жывое, абрываў жыццё, чыесьцi мары, радасцi, шчасце, сеяў адчай у сэрцах дачок, жонак i мацярок, нёс невылечныя пакуты тут i там, у iншых краях.

– Такое жыццё, - прамовiў Саваж.

– Скажыце лепш: такая смерць, - з усмешкай кiўнуў Марысо.

Але тут сябры з жахам здрыганулiся, выразна адчуўшы за спiнай чыесьцi крокi. Яны павярнулiся i ўбачылi проста побач з сабой чатырох барадатых i ўзброеных здаравякоў, якiя былi, нiбы служкi, апрануты ў лiўрэi i пляскатыя шапкi i цэлiлiся ў iх са стрэльбаў.

Вуды выпалi ў iх з рук i паплылi ўнiз па рацэ.

За лiчаныя секунды рыбакоў схапiлi, звязалi, кiнулi ў човен i завезлi на востраў.

I за тым самым домам, якi iм здаваўся пакiнутым, яны ўбачылi два дзесяткi нямецкiх салдатаў.

Нейкi патлаты бамбiза, якi сядзеў верхам на крэсле i палiў вялiкую парцалянавую люльку, запытаўся ў iх на выдатнай французскай мове:

– Ну што, панове, цi добра лавiлася рыбка?

Тады адзiн салдат паклаў да ног афiцэра сак, поўны рыбы, якi ён не забыўся захапiць з сабой.

Прусак усмiхнуўся:

– О-го-го! Бачу, справа iшла някепска. Але цяпер гутарка не пра гэта. Слухайце мяне ўважлiва. Для мяне вы - два шпiёны, засланыя, каб дапiльнаваць мой атрад. Я вас злавiў i цяпер расстраляю. Вы прыкiдвалiся, нiбы ловiце рыбу, каб лепей схаваць свае планы. Але, на жаль, трапiлi ў мае рукi, i тым горай для вас - гэта вайна. Аднак вы прайшлi праз аванпасты, i, безумоўна, у вас ёсць пароль, каб вярнуцца назад. Скажыце гэты пароль мне, i я злiтуюся над вамi.

Два сябры, абсалютна збялелыя, стаялi побач, iх рукi калацiлiся ў дробнай нервовай лiхаманцы, але яны маўчалi.

Афiцэр загаварыў зноў:

– Пра гэта нiхто i нiколi не даведаецца, а вы сабе спакойна вернецеся дахаты. Таямнiца знiкне разам з вамi. Калi ж вы адмовiцеся, вас чакае смерць, неадкладная смерць. Выбiрайце.

Яны па-ранейшаму стаялi нерухома i не вымаўлялi нi слова.

Прусак паказаў рукой у бок ракi i гэтак жа спакойна сказаў:

– Падумайце. Праз пяць хвiлiн вы можаце апынуцца там, на дне гэтай ракi. Праз пяць хвiлiн! У вас, напэўна, ёсць крэўныя?

Мон-Валер'ен безупынна грукатаў.

Два рыбакi стаялi моўчкi i не варушылiся. Немец аддаў нейкi загад на сваёй мове. Потым ён адсунуў крэсла, каб перасесцi трошкi далей ад палонных, i за дваццаць крокаў ад iх выстраiлiся дванаццаць салдатаў са стрэльбамi каля нагi.

Афiцэр сказаў:

– Даю вам адну хвiлiну, i нi секунды болей.

Потым ён нечакана ўстаў, падышоў да двух французаў, узяў пад руку Марысо i, адвёўшы яго ўбок, цiха шапнуў:

– Гаварыце хутка, якi пароль? Ваш прыяцель нiчога не даведаецца. Я зраблю выгляд, быццам вас пашкадаваў.

Марысо нiчога не адказаў.

Тады прусак адвёў убок Саважа i задаў яму тое ж пытанне.

Саваж не адказваў.

Iх зноў паставiлi побач.

Афiцэр аддаў загад. Салдаты ўскiнулi стрэльбы.

У гэты момант позiрк Марысо выпадкова ўпаў на поўны печкуроў сак, якi ляжаў на траве за некалькi крокаў ад яго.

Сонечны прамень зiхацеў на лусцы рыб, якiя яшчэ трапяталiся. I раптам Марысо апанавала нейкая слабасць. На яго вачах мiмаволi нагарнулiся слёзы.

– Бывайце, Саваж, - прамармытаў ён.

I той адказаў:

– Бывайце, Марысо.

Яны пацiснулi адзiн аднаму рукi, i абодвух з ног да галавы бiла неадольная дрыготка. Афiцэр крыкнуў:

– Агонь!

Дванаццаць стрэлаў злiлiся ў адзiн.

Саваж, як падкошаны, нiцма павалiўся на зямлю. Марысо, вышэйшы, вагануўся, перакруцiўся i ўпаў на свайго прыяцеля ўпоперак, тварам дагары. Па яго фрэнчы, прастрэленым на грудзях, пацяклi цурочкi крывi.

Немец даў яшчэ некалькi загадаў.

Салдаты некуды пабеглi, прынеслi вяроўкi, камянi, прывязалi iх да ног забiтых французаў i занеслi трупы на бераг.

123
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание