Дванаццаты, жорсткi (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дванаццаты, жорсткi (на белорусском языке)

Шрифт:

Аляксей Кулакоўскi

Дванаццаты, жорсткi

Паступова ўсё стала прыходзiць да звычайнага ў дарозе парадку. Праваднiца ўскiнула на верхнюю полку свой жоўты сцяжок, з якiм нядаўна стаяла на пероне, i пачала хадзiць па купэ, збiраць плацкартныя бiлеты. Руплiва ўладкоўвалася на сваiх полках адна ўжо даволi немаладая пара, якую ўсе прыкмецiлi па тым, што яна зайшла ў вагон з чатырма вялiзнымi чамаданамi i здаравенным куцахвостым бульдогам. На кручку суседняга купэ ўжо вiсеў доўгi вайсковы балахон з капюшонам i каля яго стаяў, прыгладжваючы мяккiя жаўтлявыя

валасы, стройны лейтэнант. На нiжняй полцы гэтага ж купэ сядзела мiж клункаў дзяўчынка такога ўзросту, калi пяткi ног лёгка дастаюць рота. Каля яе нешта папраўляла i перакладвала ў клунках яе мацi, зусiм яшчэ маладая жанчына з гладкiмi светла-русымi валасамi, заплеценымi ў дзве касы.

Лейтэнант пачуў, што ў тым купэ, дзе разам з немаладой парай ехаў бульдог, узнялася не надта цiхая гаворка, засмяяўся, нiбы ўзрадаваўшыся выпадку павесялiцца, i паспешлiва выйшаў. Бульдог насцярожана ляжаў у канцы нiжняй полкi i сустрэў лейтэнанта такiмi ласкавымi i даверлiвымi вачыма, што ў таго адразу прапала прыкрасць да жывёлiны, а пачаў забiраць толькi смех з гаспадароў. Наперабой адно перад адным яны тлумачылi свайму суседу, таксама лейтэнанту, што сабака мае поўнае права ехаць у купэ, бо на яго куплены бiлет. Лейтэнант-сусед паклiкаў праваднiцу. Тая падышла, абыякава глянула на сабаку i моўчкi падалася далей.

– Дык што?
– амаль у адно слова спыталi наўздагон абодва лейтэнанты.

– Мае права, - цiха адказала праваднiца.

– Значыць, пасажыр?

Праваднiца безуважна кiўнула галавой.

А куцахвосты пасажыр, нiбы зразумеўшы, што спрэчка наконт яго ўжо скончана, смялей улёгся на полцы, шырока пазяхнуў i лагодна высалапiў язык.

– Ён жа ў нас вельмi спако-о-йны, - пявучым голасам загаварыла гаспадыня сабакi i, працягнуўшы голую да пляча руку, унiзаную нейкiмi каляровымi абручыкамi, пагладзiла сабачы хвост.
– Цюльпан нiколi нiкога не чапае i нават не брэша.

– Дык гэта, можа, i не сабака?
– спытаў лейтэнант, сусед па купэ.

– Сабака, вядома, - адказала жанчына, - але ж гэта такi сабака, якiх мала. Мы за яго, калi ён яшчэ быў шчанём, пяцьсот рублёў заплацiлi.

– I ўсё ж такi я не хачу ехаць побач з iм, - сказаў лейтэнант i ўстаў.

– Дык ведаеце што?
– звярнуўся да яго другi лейтэнант, - у маiм купэ ёсць вольнае месца. Пераходзьце да нас.

Спыталi аб гэтым у праваднiцы, i тая здалёк зноў моўчкi кiўнула галавой.

Перанёсшы рэчы, лейтэнанты пазнаёмiлiся.

– Валодзя, - сказаў той, што запрасiў да сябе суседа.

– Ярмолаў, - адказаў сусед.

Яны пацiснулi адзiн аднаму рукi, i тады Валодзя зазначыў:

– У вас прозвiшча ого!.. Не тое што маё - Мох. Здаецца, нейкi адмiрал быў некалi ў нас з такiм прозвiшчам.

– Не адмiрал, а генерал, - заўважыў лейтэнант.

– Ну, я ж кажу: нехта быў. А гэта - мая спадарожнiца жыцця, - паказаў Валодзя на жанчыну, - Зiна. А гэта - дачка.

Ярмолаў сеў на сваю полку, нахiлiўся да дзяўчынкi i працягнуў ёй руку:

– Давай пазнаёмiмся, прыгажуня!

Дзяўчынка засмяялася,

шырока разявiўшы свой яшчэ зусiм бяззубы роцiк, i так зморшчыла трошкi сiняватае пераноссе, што здавалася, нiбы яна сама хацела пазабаўляць незнаёмага дзядзьку.

– Як жа цябе завуць, прыгажуня? Як?

Дзяўчынка ўзмахнула худзенькiмi ручкамi i нахiлiла галоўку да мамы.

– Скажы, Людачка, як цябе завуць, - папрасiла мама.
– Не ўмееш? Не ўмеем, скажы, мы яшчэ гаварыць, зусiм не ўмеем. Яшчэ нам толькi дзевяць месяцаў.

– Ну, цяпер нам ужо вядома, як цябе завуць, - з усмешкай сказаў лейтэнант.
– Пазнаёмiлiся. А вось гэта табе падабаецца?
– Ён выняў са свайго пакунка цукерку.
– Бачыш, Мiшка тут намаляваны. Мядзведзь!

Мацi ўзяла дзяўчынку на рукi, прытулiла да сябе i пяшчотна засмяялася. Лейтэнант заўважыў, што ў яе таксама крышачку зморшчылася пераноссе, але ўсмешка толькi адной рыскай нагадвала дзiцячую, а так яна была вельмi своеасаблiвай. Добры, адкрыты твар стаў спачатку вясёлым, ледзь не ўрачыстым, а потым адразу ж спахмурнеў, нiбы на яго найшоў цень. Жанчына, вiдаць, хацела ўзняць на суседа вочы, каб адказаць на яго добрыя словы, але чамусьцi не здолела зрабiць гэтага.

– У карты гуляеце?
– спытаў Валодзя.

– Не, - адказаў Ярмолаў.
– Некалi трохi гуляў у дурня, а цяпер i гэта забыў. Як толькi сяду з кiм гуляць, дык адразу i адчуваю сябе дурнем.

– Мы вас навучым, - пачаў угаворваць Валодзя.
– Варта адзiн раз перакiнуцца, i ўсё.

– Не, не!
– запярэчыў Ярмолаў.
– Не паважаю я картаў.

– Шкада, - прытворна ўсмiхнуўся Валодзя.
– Пайду шукаць партнёраў. У мяне калода карт з сабою.

Ён падышоў да суседняга купэ, яно было не закрыта. Жанчына ў каляровых абручыках кармiла з алюмiнiевай мiскi сабаку, а яе спадарожнiк, вiдаць, муж, вылiзваў нешта з шырокага шклянога слоiка.

– Прашу прабачэння, - звярнуўся да iх лейтэнант.
У карты вы гуляеце?

Жанчына падаравала юнаку доўгi, поўны давер'я погляд i адразу ж вельмi ахвотна загаварыла:

– А хто ж гэта не гуляе ў дарозе ў карты? Вядома, гуляем. У нас недзе i карты ёсць. Дзiма, у цябе гэтая новая калода?

– У мяне старая, - адказаў Дзiма, аблiзаўшы тоўстыя i шырокiя губы.
– А новая недзе ў цябе.

– Дык згуляем?
– задаволена спытаў лейтэнант.

– Вядома, вядома!
– пацвердзiла жанчына, падсоўваючы блiжэй да сабакi мiску.
– Вось толькi чацвертага партнёра ў нас няма.

– А гэты?
– паказаў Валодзя на сабаку i гучна засмяяўся ад свае знаходкi.

Мацi тым часам забаўляла Людачку. Яна паказала ёй вялiкi лысы каштан. "Глядзi, Людачка, мячык". Дзяўчынка пацягнулася рукамi да каштана, а калi забрала цацку сабе, то адразу панесла ў рот.

– Няможна так, Людачка.
– Мацi зноў узяла дзяўчынку на рукi i выйшла з ёю на калiдор.

– Валодзя!
– паклiкала яна, пачуўшы голас мужа ў суседнiм купэ.
– Iдзi патрымай хвiлiнку дзiця, а я тут выму з клункаў ды пасцялю пасцельку.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Идентификация

Уленгов Юрий
3. Гардемарин ее величества
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Идентификация

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII