Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ідылія ў духу Вато

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Не дазволена туды.

Куды там! Яны праімчаліся паўз яго, звярнулі, забарабанілі па мастках, якія ўрываліся ў ціхую затоку, што зелянела рэзкай асакой.

Сонца сядала, сплюшчанае, чырвонае, як апельсін. Кармінам узяліся грабеньчыкі шэрага зыбу там, па-за плёсам.

Плыў ценем на сонцы самотны рыбак, а яны не ведалі, што для людзей на беразе яны таксама толькі два цені, якія спляліся ў адно на фоне пунсовага дыска.

Яна пырснула яму ў твар вадой. Вада пахла рыбай. Дзяўчына кінулася ад яго прэч, як спуджаная лясная каза. У лёгкіх скачках.

Амаль не дакранаючыся зямлі, толькі правяраючы, ці тут яна.

І ён гнаў яе, гнаў, захлынаючыся ветрам.

Валасы, што лятуць па ветры, і працягнутыя рукі за імі.

Потым ён кудысьці знік. Яна азірнулася на бягу, яшчэ раз азірнулася расчараваная і стала.

Яго голас даляцеў зверху. Агромністае дрэва амаль лягло над вадой, звесіўшыся з нізкага абрыву. Ён стаяў на ім, недзе сярод галін, і, смеючыся, клікаў яе:

— Ну хадзі сюды. Хадзі ж. Не? Ну то я сам.

І лёгка збег па пахілай галіне, па якой забраўся туды.

Яна кінулася была бегчы, але адразу стала, таму што ўбачыла перад сабою топкае месца. Ён не даў ёй апамятацца, падхапіў яе на рукі, у два скачкі перакрыў балацявіну, вынес на сухі бераг і наблізіў да яе вачэй жорсткія, пірацкія вочы.

— Ну, — сказаў ён.

— Ну, — паўтарыла яна.

І раптам, адразу за гэтым, яна пабачыла ў гэтых вачах спалох, глыбокі бязвыхадны, нават яшчэ большы, чым ля санаторыя, Хлопец апусціў яе на зямлю.

— Што з табой? Задыхаўся?

— Пачакай хвілінку, — глуха сказаў ён.

І, пасля паўзы, зусім іншым голасам сказаў:

— Хадзем да аўтобуса. Там… лес па другі бок шашы.

І, быццам хацеў адвесці яе ад таго, што ледзь не здарылася, дадаў:

— Ён не такі людны.

Надрэчная балюстрада была пустой. За роўняддзю ракі, за паплавамі з манашымі шапкамі стагоў, за сінімі хваёвымі лясамі палымнеў, барвавеў, разліваўся, прарочачы вецер, трывожны захад. Расплаўленае золата, вадкая барва ліліся на зямлю.

І ў гэтай чырвані ўставалі дымныя, наскрозь залатыя і зіхатлівыя контуры нябачаных крамлёў.

Дзяўчына глянула на яго і ўбачыла твар, заліты гэтым нетутэйшым святлом. І ўспамін, упершыню за гэты дзень, нарадзіўся ў яе.

…Капліца ў далёкім гарадку. Бронзавы анёл, што высіцца над галовамі людзей. А пад ім, проста на каменных плітах, раскладзена вогнішча. І адбіткі, дрыготкія, зменлівыя, заліваюць крывёй твар гэтага анёла, робяць яго жывым, пагрозлівым.

З алтара рэзка пахне, — людзей не выпускаюць ужо некалькі дзён, — людзі сядзяць вакол апошняга вогнішча, якое ім дазволілі раскласці. І адна з гэтай купкі паклала руку на галаву дзяўчынкі, на яе галаву, і добрым, бязмерна добрым голасам кажа:

— Мы з табою доўга не пабачымся, донька. Але ты ведай, свае хутка знойдуць цябе. Радзіма цябе не забудзе. Памятай, ты з Расіі. Ты — савецкая. І ў Крамлі ёсць чалавек, які цябе не пакіне.

А потым чыесьці рукі, што пахнуць шорсткім салдацкім сукном, нясуць яе, а здалёк даносяцца нахабныя, грубыя галасы:

"Мадонна, мадонна".

Яе не забылі.

Дагарае захад, і гэты, з такім самым тварам, трывожна

глядзіць удалячынь.

"Пашкадуй мяне, злітуйся, — хацелася сказаць ёй, — распляці мае косы. Вось я ўся тут, перад табой".

Але замест гэтага яна павольна пайшла па вузкіх у прыцемку алеях. Ён ішоў за ёй, баючыся згубіць яе ў шэрай імгле.

І толькі каля сходаў тэрасы яна спынілася ля мармуровага льва, нахілілася над ім, глянула скоса на спадарожніка.

— Гэта ты, — сказала яна.

І пацалавала каменную разумную морду.

Ён стаяў каля бялеючага ў змроку сфінкса.

— А гэта ты, — сказаў ён.

І яго рука з трапяткою пяшчотай пагладзіла мармуровую галаву.

Потым яны перасеклі шасэ і ўвайшлі ў гай. Холадна свяцілі ў імгле белыя, як дзявочыя рукі, ствалы бяроз.

Была ціша і спакой.

Ён бачыў, што яе вочы з чаканнем глядзяць на яго. Ён адчуваў, што так больш нельга, што яна выклікае яго на канчатковае рашэнне.

І ён рашуча сеў на пень.

— Слухай, — сказаў ён, — ты ведаеш, чаму я сёння пераганяў хворага?

— Не ведаю. Але ты быццам хацеў давесці нешта…

— І не давёў.

— У чым справа? Ты сёння такі дзіўны. Ты не можаш мне дараваць мінулага? А я ж…

— Глупства, — сказаў ён, — ты проста нічога не ведаеш. А між тым я скончаны чалавек. У мяне ангіна пекторыс. І незвычайна моцная.

— Што гэта? — спытала яна. У самых гуках гэтых слоў падалося ёй нешта пагражальнае.

— Гэта хвароба. Грудная жаба. Яна звычайна ў старых. Зрэдку-зрэдку ў маладых, якія не па сіле працавалі і шмат перанеслі… І мне такая радасць. — Ён памаўчаў, потым дадаў: — Страшна. І сам гіпнатызуеш сябе…

— Як гэта?

— Пакуль у кішэні лекі — прыпадкі радзейшыя. Але варта забыць іх дома і толькі прыгадаць, як страх, — і амаль заўсёды прыпадак… Часам у пакоі не хапае паветра. Хочацца выбіць вокны. Напэўна, гэта адна секунда, але здаецца — вякі.

— Родны мой, — яна апусцілася перад ім на калені, — гэта ўсё я вінаватая.

— Пры чым тут ты?

— Але ж я зараз зусім, зусім не тая.

— Не трэба, — сказаў ён. — Не думай, што я складаю лапкі. Я адчайна змагаюся, я вельмі, вельмі хачу жыць…

Ён маўчаў, і дзяўчыне на хвіліну здалося, што твар яго свеціцца знутры нейкім дзіўным святлом.

— Я Тольку і іншым гэтага дня ў Архангельскім не дарую, — сказаў ён.

— Але ты забываеш, што я з табою… Я ж кахаю цябе.

— А я не магу, таму што таксама кахаю. І смерць. І ты — удава. І, напэўна, нездаровыя дзеці…

— Але ж я цябе кахаю.

Яна гаварыла гэта так, быццам хацела пераканаць

— Я павінен працаваць, — сказаў ён. — Я і так амаль загубіў жыццё. За два гады — калі мне іх літасціва дадуць — я зраблю ўсё і тады з лёгкім сэрцам… Я не магу страціць яшчэ і гэта.

Твар дзяўчыны застыў.

— Любая мая, іначай нельга. Я памыліўся. Не трэба было, каб ты прыходзіла, не трэба Архангельскага, алей, гэтага дня. Не трэба было гэтага. Але што я мог зрабіць? Мне хацелася хоць адзін дзень, як усе, а потым… Я змаладушнічаў.

Поделиться:
Популярные книги

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5