Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувім

Шрифт:

— Цудоўна! — сказаў бацька.

Таня кінулася да бацькі.

Ён нібы зусім не быў здзіўлены, убачыўшы яе ў лесе.

Ён ласкава ўзяў яе пад руку і сказаў:

— Дзеці, пара вам дадому. Сёння апошні экзамен.

Філька ж падабраў цяжкіх птушак, разам з ружжом закінуў іх за спіну, спыніўся побач з Колем.

— А мы, брат, тут палявалі, — сказаў ён. — Шмат фазанаў пасецца раніцай на мысе.

Коля дрыжаў усім целам. Філька зняў сваю куртку і накінуў яму на плечы. Ён узяў яго таксама пад

руку.

Але сцяжынка была вузкая для дваіх. І яны пайшлі адзін за адным, а Таня з бацькам наперадзе.

Яна прыціскалася да яго ўсё шчыльней, каб плячом не збіваць расу з дрэў.

Зрэдку яна падымала вочы і глядзела яму ў твар. А ён ступаў па сцяжынцы прама, не баючыся расы і стукаючы абцасамі па каранях. Ён не круціўся, не кружыўся па лесе. Ён быў просты. Ён усміхаўся і трымаў яе моцна.

— Як ты падобна на сваю маці ў гэтым белым халаце! — сказаў ён.

А Таня раптам падняла руку бацькі, паклала сабе на плячо так, як яна ляжала ў першы дзень іх сустрэчы. Потым пагладзіла яе, пацалавала першы раз.

— Тата, — сказала яна, — мілы мой тата, даруй мне. Я на цябе раней сердавала, але цяпер разумею ўсё. Ніхто не вінаваты: ні я, ні ты, ні мама. Ніхто! Але ж многа, вельмі шмат ёсць на свеце людзей, вартых любві. Праўда?

— Праўда, — сказаў ён.

— Ці даруеш ты мне калі-небудзь маю злосць? Я болей не буду сердаваць. А ты, — ціха спытала Таня, — не сярдуеш на мяне, што я была тут у лесе разам з Колем?

— Не, мілая Таня. Я ж таксама знаю: добра ў лесе на світанні!

XXII

Вясна скончылася. Абмялела ля берагоў рака, выступілі камяні, і яшчэ да паўдня награваўся на беразе пясок.

Бляск над вадой зрабіўся вастрэй, драбней. Летняя спёка ўдарала цяпер прама ў горы, і па гарачых токах паветра падымаліся павольна ў вышыню арлы. Толькі з мора далятаў часам чысты вецер і доўга шумеў у лясах.

Таня апошні раз абыходзіла бераг, развітваючыся з усімі. Яна ішла па пяску, побач са сваім ценем, і рака бегла ля самых яе ног — як сябра, праводзіла Таню ў дарогу.

Доўгая пясчаная каса загарадзіла ім абедзвюм дарогу.

Таня спынілася. На гэтай касе раніцай яна любіла купацца з Фількам. Дзе ён цяпер? Цэлую раніцу яна дарэмна шукае яго ўсюды. Ён уцёк, не хочучы развітацца з ёю. Ні тут, ні там не можа яна яго знайсці.

Ці не сама яна вінавата?

Як часта за гэты год, такі багаты для Тані падзеямі, забывалася яна на свайго друга, якога абяцала калісьці ні на кога не мяняць! Ён жа ніколі яе не забываў, заўсёды памяркоўны ў дружбе.

І цяпер, пакідаючы дарагія мясціны, Таня думала пра яго з удзячнасцю, упарта шукала.

— Філька! Філька! — крыкнула яна гучна двойчы.

І вецер аднёс яе голас на самы край касы. І там, з-за пясчанай грады, раптам

падняўся Філька і стаў на калені ля вады.

Таня падбегла да яго, пагружаючы свае ногі ў пясок.

— Філька, — сказала яна з дакорам, — маці мяне чакае на прыстані, а я шукаю цябе з самай раніцы. Што ты робіш тут на касе?

— Так, нічога, мала-мала, — адказаў Філька. — Мала-мала ляжу.

Словы яго былі ціхія, вочы ледзь прыадкрытыя. І Таня пасмяялася з яго журботнага выгляду.

— Мала-мала, — са смехам паўтарыла яна і раптам змоўкла.

Ён быў без майкі. І плечы яго, аблітыя сонцам, ззялі, як камяні, а на грудзях, цёмных ад загару, вызначаліся светлыя літары, выведзеныя па-майстэрску.

Яна прачытала: ТАНЯ.

Філька сарамліва закрыў гэтае імя рукой і адступіў на некалькі крокаў. Ён адступіў бы вельмі далёка, зусім пайшоў бы ў горы, але ззаду сцерагла яго рака. А Таня ўсё ішла за ім, крок за крокам.

— Пачакай жа, Філька! — гаварыла яна.

І ён не пайшоў далей.

«Няхай, — рашыў ён, — няхай пабачаць гэта ўсе людзі, раз так лёгка пакідаюць яны адзін аднаго».

Але Таня глядзела не на яго. Яна зірнула на сонца на бляск, рассеяны ў паветры над гарамі, і павярнула пустыя рукі Фількі да сябе.

Яна была здзіўлена.

— Як жа ты гэта зрабіў? — спытала яна.

І ў адказ Філька моўчкі нагнуўся да зямлі і дастаў з-пад кучы адзення, складзенага ім на пяску, чатыры літары, выразаныя ім з белай паперы. Ён паклаў іх на грудзі і сказаў:

— Я кожную раніцу прыходжу сюды і даю сонцу пячы свае грудзі, каб імя тваё засталося светлым. Але прашу цябе, не смейся болей з мяне.

Ён паклаў сваю далонь на горла, што было ў яго знакам найвялікшага смутку. І Таня зразумела, што лепш ёй цяпер не смяяцца.

Яна з новай для яе ласкай зірнула яму ў вочы і ціхенька дакранулася пальцам да яго скуры.

— Які ж ты маленькі, Філька! Ты дзіця. Гэта ж усё адгарыць і знікне, як толькі надыдзе зіма і ты надзенеш кашулю.

Філька нахмурыў твар, здзіўлена абвёў вачыма наўкола — і гарачы пясок і раку, што зіхацела між гор падобна залатой даліне. Разгубленасць яго была вялікая. Ён забыў пра зіму, ён зусім не думаў пра яе, калі паліў сваё цела пад сонцам.

«Дурань, дурань!»

Ён гатовы быў махнуць на сябе рукой.

— Але сонца такое дужае, — сказаў ён усё ж упарта. — Няўжо ўсякі след знікне? Можа, што-небудзь і застанецца, Таня? Падумай.

І Таня, падумаўшы нядоўга, згадзілася з ім.

— Цудоўна, — сказала яна. — Што-небудзь павінна застацца, усё не можа мінуцца. Інакш куды ж… — спыталася яна са слязьмі, — куды ж падзенецца наша верная дружба навекі?..

Дзеці абнялі адзін аднаго.

Цёплае паветра абдало іх твары. Адзінокія птушкі глядзелі на іх з вышыні.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Рэд Илья
6. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6