Дзядзька Мiлон (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Дзядзька Мiлон (на белорусском языке)

Дзядзька Мiлон (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гi дэ Мапасан

Дзядзька Мiлон

Пераклад: Алесь Iстомiн

Вось ужо месяц, як шчодрае сонца палiвае палеткi пякучым полымем. Жыццё, такое радаснае, нараджаецца пад гэтай залевай цеплынi: уся зямля, як скiнуць вокам, зелянее. А да самага небакраю - чысцюткая блакiтная прастора. Нармандскiя фермы, раскiданыя па раўнiне, здалёк здаюцца пералескамi, бо з усiх бакоў iх шчыльна абступаюць гонкiя букi. Зблiзку, як адчынiш трухлявую брамку, здаецца, што трапiў у вялiзарны сад - усе старыя яблынi, кашчавыя, як самi сяляне, абсыпаны кветкамi. Старыя чорныя камлi,

сукаватыя i крывыя, роўным радам абступiлi надворак i цягнуць да неба дзiвоснае голле ў белай i ружовай квеценi. Пяшчотны водар суквеццяў мяшаецца з цяжкiм пахам расчыненых хлявоў i смуродам гною, у якiм грабуцца куры.

Поўдзень. Пад iгрушаю пры самых дзвярах абедае сям'я: бацька, мацi, чацвёра дзяцей, дзве наймiчкi i тры парабкi. Ядуць збольшага моўчкi, спачатку суп, пасля бульбу, усмажаную на сале.

Час ад часу каторая з наймiчак устае i iдзе ў склеп далiць сiдру ў збанок.

Гаспадар, высокi мужчына гадоў пад сорак, разглядае яшчэ голую вiнаградную лазу, што распаўзалася па сцяне дома, выгiнаючыся i чапляючыся за аканiцы. Нарэшце ён кажа:

– Як рана покаўкi на бацькавым вiнаградзе набухлi сёлета. Мо што i збяром.

Жонка таксама абарочваецца i моўчкi глядзiць на лазу.

Гэты вiнаграднiк пасадзiлi якраз на тым месцы, дзе некалi расстралялi бацьку.

Было тое ў вайну 1870 года. Прусакi занялi ўвесь край, але Паўночная армiя генерала Фэдэрба яшчэ трымалася.

На гэтай вось ферме стаў пастоем прускi штаб. Гаспадар яе, стары П'ер Мiлон, прыняў чужынцаў як мага лепей.

Месяц, як нямецкi авангард веў разведку. Французскiя войскi стаялi за дзесяць льё адгэтуль, стаялi без руху, а мiж тым штоночы прападалi нямецкiя ўланы.

Разведчыкi, пасланыя ў дазор па двое цi па трое, больш ужо не вярталiся. Ранiцаю iх знаходзiлi мёртвых недзе ў полi, на загуменнi цi ў якой-небудзь канаве. Нават конi iхнiя здыхалi пры дарозе, пасечаныя шабляй.

Здавалася, што забiваў усiх адзiн чалавек, няўлоўны, як вецер.

У наваколлi панаваў тэрор. Па адным толькi даносе расстрэльвалi сялян, арыштоўвалi жанчын, палохалi дзяцей, дамагаючыся ад iх прызнання. Але ўсё было дарэмна.

Ды вось неяк ранiцай дзядзьку Мiлона знайшлi ў стайнi з шабельнай ранай праз увесь твар, а за тры кiламетры ад фермы - двух уланаў з рассечанымi жыватамi. Адзiн з iх яшчэ сцiскаў у руцэ скрываўленую шаблю: ён загiнуў абараняючыся.

На надворак каля фермы, дзе сабраўся толькi што створаны ваенны суд, прывялi старога.

Яму было шэсцьдзесят восем гадоў. Быў ён невысокi, хударлявы, трошкi прыгорблены, вялiкiя рукi яго нагадвалi клюшнi краба. Праз бясколерныя рэдкiя валасы, лёгкiя, як пух у качаняцi, праглядваў голы чэрап.

На маршчынiстай абветранай шыi пружылiся тоўстыя вены, яны знiкалi пад скiвiцамi i зноў праступалi каля скроняў.

На сяле яго лiчылi чалавекам сквапным i незгаворлiвым.

Яго паставiлi памiж чатырох салдатаў перад кухонным сталом, вынесеным на двор. За сталом уселiся пяцёра афiцэраў i палкоўнiк.

Палкоўнiк пачаў допыт па-французску.

– Дзядзька Мiлон, з той пары, як мы тут, мы не маглi нахвалiцца

вамi. Заўсёды вы былi спагадлiвы i нават уважлiвы. Але ж сёння на вас падае падазрэнне ў жахлiвым злачынстве, i мы павiнны ўсё высветлiць. Адкуль у вас на твары рана?

Селянiн нiчога не адказаў. Палкоўнiк загаварыў зноў:

– Маўчанне загубiць вас, дзядзька. Але я хачу, каб вы адказвалi, чуеце! Цi ведаеце вы, хто забiў двух уланаў, якiх знайшлi сёння ранiцай каля Кальвэра?

Стары выразна вымавiў:

– То я.

Ад здзiўлення палкоўнiк змоўк, пiльна ўглядаючыся ў арыштаванага. Дзядзька Мiлон заставаўся безуважлiвы, з сялянскай упартасцю апусцiўшы вочы долу, як на споведзi. Адно выдавала яго хваляванне: раз-пораз ён глытаў слiну, з вiдавочнай цяжкасцю, быццам горла яго было зусiм вузкае.

Сям'я старога - сын Жан, нявестка i двое дзяцей, разгубленыя i ўражаныя стаялi крокаў за дзесяць ззаду. Палкоўнiк спытаўся:

– Дык, можа, вы ведаеце таксама, хто ўжо цэлы месяц забiвае нашых разведчыкаў?

Стары адказаў з тою ж самай грубай безуважлiвасцю:

– Ну, я.

– Дык гэта пабiлi iх вы? Усiх?

– Усiх.

– Вы адзiн?

– Адзiн.

– Раскажыце, як вы гэта рабiлi.

Цяпер стары, вiдаць, захваляваўся; ён, мусiць, не хацеў доўгае размовы, адно прамармытаў:

– А я што ведаю? Як выходзiла, так i рабiў.

Палкоўнiк зноў:

– Папярэджваю вас, трэба, каб вы расказалi мне ўсё. Будзе лепей, калi вы зробiце гэта зараз жа, адразу. Як вы пачалi?

Стары заклапочана азiрнуўся на сям'ю, што насцярожана чакала яго адказу. Хвiлiну-другую яшчэ памарудзiў i раптам адважыўся:

– На другi дзень, як вы прыйшлi сюды, гадзiн каля дзесяцi вечара я вяртаўся дадому. Вы i вашы салдаты забралi ў мяне кароўку, дзве авечкi i сена не менш як на пяцьдзесят экю. Я i сказаў сабе: "Колькi б вы ў мяне нi ўзялi, я за ўсё паквiтаюся!" Ды яшчэ ў мяне была думка на сэрцы, пасля раскажу. Вось аднаго разу я заўважыў салдата вашага, ён люльку курыў каля рова, што за маiм гумном. Узяў я касу i цiхенька падышоў да яго ззаду, ён i не заўважыў нiчога. Я ссек яму галаву адным махам, лёгка, як каласок, ён i войкнуць не паспеў. Як ахвоту маеце, то пашукайце яго ў балоце: я запхнуў яго ў мех з-пад вугалю, яшчэ i камень туды паклаў.

Тут я канчаткова рашыўся. Я зняў з яго ўсю вопратку, i боты, i фуражку ды схаваў у печ, дзе вапну палiлi, у Марцiнавым лесе.

Стары змоўк. Уражаныя афiцэры пазiралi адзiн на аднаго. Допыт не спыняўся, i вось пра што яны даведалiся.

Пасля першага забойства старога апанавала iдэя: "Забiваць прусакоў!" Ён ненавiдзеў iх нянавiсцю прыхаванай i лютай, па-сялянску прагны i патрыятычны адначасова. Ён меў сваю iдэю, як ён казаў.

Ён перачакаў дзён некалькi. Прусакi дазвалялi яму хадзiць, дзе ён хацеў: такiм рахманым, пакорлiвым i паслужлiвым здаваўся ён iм. Штовечар ён бачыў, як ад'язджаюць пасыльныя, i вось неяк уночы ён выйшаў з сяла; ён ужо ведаў, у якую вёску паедуць коннiкi, а таксама запомнiў ад салдатаў некалькi нямецкiх слоў, якiя яму былi патрэбны.

12

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5