Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзядзька Мiлон (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён выйшаў з двара, пракраўся ў лес, знайшоў печ, пралез у доўгае сутарэнне i пераадзеўся ў вопратку забiтага.

Ён пачаў бадзяцца па палях, поўзаў, хаваўся за адхонамi, насцярожаны, як злодзей.

Палiчыўшы, што прыспела пара, ён падышоў да дарогi i схаваўся ў густым хмызняку. Счакаў яшчэ трохi. Нарэшце, недзе апоўначы, ён учуў гулкi тупат каня на добра ўбiтай дарозе. Стары прыпаў

вухам да зямлi i ўпэўнiўся, што коннiк адзiн.

Улан, што вёз дэпешы, ехаў хуткiм бегам. Ехаў ён углядаючыся, прыслухоўваючыся. Калi да яго заставалася не больш як дзесяць крокаў, дзядзька Мiлон выпаўз на дарогу i застагнаў: "Hilfe! Hilfe!
– Памажы! Памажы!" Улан прыняў старога за немца, спынiўся, злез з каня i, нi пра што не здагадваючыся, падышоў да яго; адно ён нахiлiўся, як крывое лязо нямецкае шаблi ўпiлося яму ў жывот. Улан упаў адразу, моўчкi, толькi цела яго некалькi разоў скаланулася ў сутаргах.

Стары нармандзец, узрадаваны маўклiвай сялянскай радасцю, падняўся i, каб было напэўна, перарэзаў забiтаму горла. Пасля сцягнуў яго з дарогi i скiнуў у канаву.

Конь спакойна чакаў гаспадара. Дзядзька Мiлон узлез у сядло i галопам паляцеў па раўнiне.

Прайшло ўжо каля гадзiны, калi ён заўважыў двух уланаў, што вярталiся ў вёску. Ён пад'ехаў да iх з правага боку: "Hilfe!" Пазнаўшы форму, прусакi падпусцiлi яго без нiякага падазрэння. I стары праляцеў памiж iмi, як бура, застрэлiў аднаго i ссек шабляю другога. Пасля перарэзаў горла коням, коням немцаў! Асцярожна прабраўся да старое печы, схаваў каня ў глыбiнi сутарэння. Тут жа пакiнуў нямецкую форму i пераадзеўся ў свае лахманы. Вярнуўшыся дадому, стары праспаў да ранiцы...

Чатыры днi ён сядзеў дома, чакаючы, пакуль немцы супакояцца, а на пяты выйшаў зноў i, гэтак жа сама хiтруючы, забiў яшчэ двух салдатаў. З гэтага часу ён ужо не спыняўся.

Штоночы ён блукаў, бадзяўся, шукаючы прыгодаў, забiваў прусакоў то тут, то там, лётаў па пустых палях, аблiты халодным месяцавым святлом, адзiнокi, самотны ўлан, якi паляваў на людзей. Зрабiўшы сваё, наклаўшы трупаў пры дарогах, стары вяртаўся ў сутарэнне i хаваў каня i форму. Ён спакойна прыходзiў сюды апоўднi, прыносiў авёс i ваду. Каня ён кармiў уволю, рыхтуючы яго да цяжкай работы.

Але

ўчора ўночы адзiн салдат з тых, на якiх наскочыў дзядзька Мiлон, паспеў секануць яго шабляй па твары.

I ўсё адно стары забiў абодвух! Ён яшчэ здолеў вярнуцца, схаваць каня i надзець свае лахманы; але каля самай хаты змогся i ледзь дапоўз да стайнi.

Тут яго i знайшлi, скрываўлены, ён ляжаў на саломе.

Скончыўшы споведзь, стары раптам узняў галаву i з гонарам агледзеў прускiх афiцэраў.

Палкоўнiк абцёр вусы i спытаўся ў яго:

– Маеце яшчэ што сказаць?

– Не, болей нiчога, рахунак дакладны: я забiў роўна шаснаццаць, нi больш нi менш.

– Вы ведаеце, што вас расстраляюць?

– Хiба я прашу ў вас лiтасцi?

– Вы былi ў салдатах?

– Ну але. Былi часы, i я ваяваў. I бацька мой быў у салдатах, у Напалеона. А вы яго забiлi. Ды яшчэ ў тым месяцы пад Эўро сына майго забiлi, меншанькага, Франсуа. Я вам вiнаваты быў i сплацiў. Цяперачы ўсё, квiта!

Афiцэры пераглянулiся. А стары зноў:

– Восем за бацьку, восем за сына - квiта. Не я з вамi свары шукаў! Мне вы без патрэбы. I адкуль прыйшлi вы, не ведаю. Вы тут, у мяне, а судзiце мяне, быццам у сябе дома. Я сплацiў i не шкадую.

I, расправiўшы сваё нерухомае цела, стары склаў рукi на грудзях, стрымана i ганарлiва.

Прусакi доўга перагаворвалiся. Капiтан, якi таксама страцiў сына месяц таму, абараняў высакароднага старога.

Але вось палкоўнiк падняўся, падышоў да дзядзькi Мiлона i цiха сказаў:

– Слухай, стары, можа, мы i пакiнем табе жыццё, калi ты...

Але стары не слухаў, глядзеў проста ў вочы пераможцу, а вецер варушыў валасы яго, лёгкiя i рэдкiя. Жахлiвая грымаса скрывiла яго твар, худы i пасечаны. Набраўшы поўныя грудзi паветра, стары плюнуў у твар прусаку.

Палкоўнiк ашаломлена падняў руку, i ў тую ж хвiлiну стары плюнуў яшчэ раз.

Афiцэры ўскочылi, i ўсе разам пачалi крычаць нейкiя загады салдатам.

Не прайшло i хвiлiны, як старога паставiлi да сцяны, а ён гэтаксама ўсмiхаўся свайму старэйшаму сыну Жану, нявестцы i двум унучкам, што спалохана глядзелi на яго...

12
Поделиться:
Популярные книги

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5